• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    . 2.11.1911, г. Іракліян, Грэцыя), грэчаскі паэт. Дэбютаваў у 1930я г. (лірычны зб. «Арыентацыі»), У паэме «Належна ёсць» (1960), збках вершаў «Шэсць і яшчэ адно перажыванне ў нябёсах» (1960), «Святлодрэва і чатырнаццатая прыгажосць» (1971), «Манаграма» (1972), «Тры паэмы пад сцягам спрыяння» (1982), «Маленькі Наўцілус» (1985) і інш. філас. асэнсаванне рэчаіснасці, вера ў ідэалы справядлівасці. Аўтар кн. публіцыстыкі «Грамадскае і асабістае» (1990), літ. крытыкі, перакладаў. Нобелеўская прэмія 1979.
      Тв:. Рус. пер. — у кн.: Западноевропейская поэзня XX века. М., 1977; У кн.: Геракл н мы. М., 1983.
    
    ^ЛІЯТ (Eliot) Томас Стэрнз (26.9.1888, г. СентЛуіс, 3LL1A — 4.1.1965), англа
    
    
    ЭЛЬБА              111
    
    амерыканскі паэт, крытык; прадстаўнік мадэрнізму. Скончыў Гарвардскі унт (1910), вучыўся ў Сарбоне, Марбургскім і Оксфардскім унтах. Працаваў выкладчыкам, літ. аглядальнікам, рэдактарам у перыяд. выданнях, дырэктарам выдавецтва. Дэбютаваў у 1915 як паэт. У збках вершаў «Пруфрак і іншыя назіранні» (1917) і «Вершы» (1919) расчараванне рэчаіснасйю. Паэма «Бясплодная зямля» (1922) вылучаецца багаццем алюзій і адлюстроўвае сумненні і расча
    
    
    
    АЭлітыс.                Т.С.Эліят.
    
    раванні пасляваен. пакалення. Тэма дэградацыі і гібелі чалавека ў паэме «Пустыя людзі» (1925). Аўтар паэт. драм на рэліг. тэмы «Скала» (1934), «Забойства ў саборы» (1935), п’ес пра тагачаснае жыццё «Уз’яднанне сям’і» (1939), «Кактэйль» (1950), «Асабісты сакратар» (1954), збкаў эсэ «Свяшчэнны лес» (1920), «Пра паэтаў і паэзію» (1957) і інш. У паэт. цыкле «Чатыры квартэты» (1943) успаміны, разважанні пра час і гісторыю. На бел. мову яго творы перакладаў В.Валынскі. Нобелеўская прэмія 1948.
       Тв:. Бел. пер. — Пустыя людзі // Далягляды, 85 Мн., 1985; Рус. пер. — Нзбр. поэзня. СПб., 1994; Назначенне поэзнп: Ст о лнтературе. Кмев; М., 1997
       Ліш.: М о р т о н А.Л. От Мэлорп до Элмота: Пер. с англ. М., 1970. Г.М.Бутырчык.
    
    taEP (Eller) Хейна Янавіч (7.3.1887, г. Тарту, Эстонія — 16.6.1970), эстонскі кампазітар, педагог; адзін з заснавальнікаў нац. стылю інстр. эст. музыкі. Нар. арт. СССР (1967). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1920). 3 1920 выкладаў у Вышэйшай муз. школе ў г. Тарту, з 1940 праф. Талінскай кансерваторыі. Сярод твораў: 3 сімфоніі (1936— 61), сімфаньета (1965), 8 сімф. паэм і сюіт, канцэрт для скрыпкі з арк. (1933; 2я рэд. 1964), камернаінстр. ансамблі, у т.л. 5 стр. квартэтаў (1925—59), больш за 200 твораў для фп. і інш. Дзярж. прэміі Эстоніі 1948, 1965
       Літ.: Реммель Р., Хумал М. Х.Эллер: Жнзнь н творчество. Л., 1988.
    Н. В. Сазановіч.
    
    ЭЛбРА, Элур, Элура, населены пункт у зах. ч. Індыі, штат Махараштра. за 15 км ад г. Аўрангабад. Паблізу Э. 34 высечаныя ў скале будыйскія, брахманскія і джайнскія храмы (6—13 ст.), у
    
    
    т.л. грандыёзны маналітны храм Кайласанатха (8 ст.). Месца рэліг. паломніцтва і міжнар. турызму. Храмы ў Э. ўключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    
    ^ЛСМІР (Ellesmere), востраў на ПнУ Канадскага Арктычнага архіпелага; тэр. Канады. Пл. каля 203 тыс. км². Выш. да 2926 м. Каля 1/3 тэр. ўкрыта ледавікамі. На Пн — шэльфавыя ледавікі, ад якіх адколваюцца айсбергі. Шматлікія фіёрды падзяляюць востраў на адасобленыя часткі —землі (Гранта, Грынела, Свердрупа, Элсмір). Арктычныя пустыні, тундра. Населеныя пункты: Алерт, Юрыка.
    
    ЙЛСУЭРТ (Ellsworth Mountains), горы ў Зах. Антарктыдзе, у паўд. ч. Элсуэрта Зямлі. Даўж. каля 700 км. Выш. да 5140 м (масіў Вінсан у гарах Сентынел, самы высокі ў Антарктыдзе). Складзены з гліністых сланцаў, філітаў, пясчанікаў, кварцытаў і кангламератаў. Радовішчы каменнага вугалю. Адкрыты ў 1935 з самалёта амер. палярным даследчыкам лётчыкам Л.Элсуэртам.
    
    ^ЛСУЭРТА ЗЯМЛЯ (Ellsworth Land), частка тэр. Зах. Антарктыды на ПдЗ Антарктычнага пва. Абмываецца на Пн м. Белінсгаўзена. Тоўшча ледавіковага покрыва да 3000 м. У паўд. ч. над паверхняй узвышаюцца горы Элсуэрт. На 3 у Э.З. ўдаецца шэльфавы ледавік Фільхнера. Адкрыта ў 1935 з самалёта Л.Элсуэртам; названа ім у гонар бацькі — Дж.Элсуэрта.
    
    ЙЛТАН ДЖОН (Elton John; сапр. Д у а й т (Dwight) Рэджыналд Кенэці; н. 25.3.1947, Пінер, Вялікабрытанія], англійскі рокмузыкант, спявак, піяніст. Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане. Набыў вял. папулярнасць у 1970я г. У рэпертуары пераважаюць меладрам. балады і творы ў стылі рокнрола. Аўтар попоперы «Аіда» (2000). Актыўна гастраліруе.
    Н В. Сазановіч.
    
    ЭЛЎРУ, горад на Пд Індыі, на суднаходным канале паміж р. Гадавары і Крышна, штат АндхраПрадэш. 213 тыс. ж. (1991) Прамсць: тэкст., гарбарная, тытунёвая, джутавая, вытвсць электратавараў. Дывановае ткацтва.
    
    ЭЛЬАБЁЙД, горад у цэнтр. ч. Судана. Адм. ц. рэгіёна Кардафан. 140 тыс. ж. (1983). Трансп. вузел Цэнтр с.г. раёна (авечкі. козы, вярблюды). Гандаль гуміарабікам. Прамсць: аўтарамонтная, мылаварная.
    
    ЭЛЬАБ’ЙД Э н г е л а, мыс на ўзбярэжжы Міжземнага м., у Тунісе. Самы паўн. пункт Афрыкі (37°21’ паўн. ш. і 9°45' усх. д.).
    
    ЭЛЬАЛАМЁЙН, населены пункт у Егіпце на 3 ад г Александрыя. У час 2й
    
    
    сусв. вайны (23.10.—4.11.1942) у раёне Э.А. 8я англ. армія ген. Б.Мантгомеры нанесла паражэнне італагерм. войскам, што стала пераломным момантам у ходзе вайны ў Афрыцы. (гл. ЭльАламейнская аперацыя 1942).
    
    ЭЛЬАЛАМЁЙНСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1942, наступальныя дзеянні брыт. войск у Егіпце і Лівіі ў 2ю сусв. вайну; частка ПаўночнаАфрыканскай аперацыі 1940— 43. Мэта аперацыі — разгром італаням. арміі «Афрыка». Ажыццёўлена 23.10—4.11.1942 8й брыт. арміяй (230 тыс. чал., 1440 танкаў, больш за 2,3 тыс. гармат і мінамётаў, каля 1,5 тыс. самалётаў; камандуючы ген.лейт. Б.Л.Л/а«тгомеры). Ёй супрацьстаялі італаням. войскі (каля 80 тыс. чал., 540 танкаў, больш за 1,2 тыс. гармат і мінамётаў, 350 самалётаў; камандуючы герм. ген,фельдмаршал Э.Ромель). Нягледзячы на значную перавагу ў сілах і сродках, скрытную падрыхтоўку, якая дала магчымасць увесці праціўніка ў зман адносна пачатку наступлення і напрамку гал. ўдару, брыт. войскі ў першыя дні дасягнулі нязначных поспехаў (да 27 кастр. прасунуліся на 7 км). Аднак да 2 ліст. пры падтрымцы карабельнай артылерыі яны прарвалі абарону праціўніка, 4 ліст. іх рухомыя групы развілі наступленне ў Зах. і Паўд.Зах. напрамках, чым стварылі пагрозу ахопу італаням. войск. 3 рэшткамі сіл Ромель адступіў у Лівію (Трыпалітанію). Італаням. армія страціла каля 55 тыс. чал., 320 танкаў і каля 1 тыс. гармат; саюзнікі страцілі 13 тыс. чал., пашкоджаны 432 танкі. Э.А.а. — значны поспех брыт. арміі, яна стала пераломнай у Паўн.Афр. аперацыі на карысць саюзнікаў.
      Літ.: Мсторня второй ммровой войны, 1939—1945. т. 6. М., 1976; Мстормя войн. Ростов н/Д; М., 1997 Т. 3. С. 127—128; Playfair I.S.O., М о I о n у C.J.C. The Miditerranean and Middle East. Vol. 4. London, 1966. В.А.Юшкевіч.
    
    ЭЛЬАСІ, НахрэльАсі (ант. Аронт), рака ў Ліване, Сірыі і Турцыі. Даўж. 571 км, пл. бас. 22,5 тыс. кмг. Вытокі ў даліне Бекаа, цячэ праз воз. Хомс і па днішчы грабена ЭльГаб, упадае ў заліў Антак’я Міжземнага мора. Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні 80 м³/с, павышаная воднасць зімой. Выкарыстоўваецца для арашэння; вадасховішчы. У даліне Э. гарады Хомс, Хама (Сірыя), Антак’я (Турцыя).
    
    ЭЛЬАЮН, горад у Зах. Сахары, на Атлантычным узбярэжжы, у аазісе на левым беразе уэда Хамра. 94 тыс. ж. (1982). Гандл. цэнтр. Паблізу Э.А. — порт па вывазе фасфарытаў з радовішча БуКраа (за 100 км на ПдУ ад Э.А.).
    
    ЙЛЬБА, Л а б а (ням. Elbe, чэш. Labe), рака ў Чэхіі і Германіі. Даўж. 1165 км, пл. бас. 148 тыс. км². Пачынаецца ў га
    
    
    112             ЭЛЬБА
    
    pax Крконаша (сістэма Судэтаў), цячэ ў цяснінах цераз адгор’і Рудных гор і гор Саксонскай Швейцарыі. У ніжнім цячэнні перасякае Паўн.Германскую нізіну, упадае ў Паўночнае м., утварае эстуарый (даўж. каля 100 км). Гал. прытокі: ШварцэЭльстэр, Гафель (справа), Влтава, Мульдэ, Заале (злева). Веснавое разводдзе, летняя межань з асобнымі дажджавымі паводкамі. Сярэдні расход вады каля 920 м³/с. У нізоўях — уплыў марскіх прыліваў. Суднаходная ад вярхоўяў; злучана каналамі з рэкамі Везер, Эмс, Рэйн, Одра; эстуарый — Кільскім каналам з Балтыйскім морам. На Э. гарады ГрадзецКралаве, Пардубіцы, Усці (Чэхія), Дрэздэн, Магдэбург (Германія); марскі порт Гамбург (Германія).
    
    
    ЙЛЬБА (Elba), востраў у Тырэнскім моры; тэр. Італіі. Пл. 223 км². Шматлікія бухты. Гарысты. Выш. да 1019 м. Складзены пераважна з гранітаў. Радовішча жал. руд. Міжземнаморскія хмызнякі. Сады, вінаграднікі, пасевы збожжавых. Гал. порт — Партаферайо. У 1814—15 на Э. знаходзіўся ў ссылцы Напалеон /.
    
    
    ЭЛЬБАСАН (Elbasani), горад у цэнтр. ч. Албаніі на р. Шкумбіні. Адм. ц. рэці Эльбасан. 83 тыс. ж. (1990). Чыг. станцыя. Цэнтр с.г. раёна. Прамсць: чорная металургія, дрэваапрацоўчая, харчасмакавая (маслабойная, тытунёвая). Рэшткі сярэдневяковай крэпасці. Мячэці 15—16 ст.
    
    ЭЛЬБАХР, сучасная егіпецкая назва р. Ніл.
    
    ДЛЬБЕН Барыс Якаўлевіч (Бер Янкель Мееравіч; 25.12.1890, г. Дубна Ровенскай вобл., Украіна — 19.12.1963), бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Др мед. н. (1939), праф. (1949). Засл. дз. нав. Кірг. ССР (1942). Скончыў Кіеўскі унт (1917). Працаваў у Кіеве (1919— 23). 3 1923 дырэктар Бел. сан.бактэрыял. НДІ, заг. кафедры БДУ (1925—31, 1962—63) і Мінскага мед. інта (1948— 62). Працы па даследаванні склеромы, туберкулёзу, тулярэміі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
       Тв:. Мвкробвологмя склеромы. М., 1954; Мнкробы н вмрусы. Мн., 1960; Основы вмрусологнн. Мн.. 1965.
    
    
    ^ЛЬБЛАНГ (Elblag), горад на Пн Польшчы, у ВармінскаМазурскім ваяводстве. 128 тыс. ж. (1997). Порт паблізу Віслінскага зал. Балтыйскага мора. Прамсць: цяжкае і трансп. машынабудаванне (вытвсць турбін, кавальскапрэсавага, суднавага абсталявання, станкоў), дрэваапр., швейная, харчовая. Помнікі гатычнай архітэктуры (13—14 ст ). Замак крыжаносцаў (13 ст.).
    
    
    ЭЛЬБЛбНГСКАЕ ВАЯВбДСТВА (Wojewodztwo Elbl^skie), былая адм.тэр. адзінка на Пн Польшчы. 3 1999 у складзе ВармінскаМазурскага ваяводства (гл. Дадатак).
    
    ЭЛЬБРЎС (каб. Ашхамаха, балк. М і н г і  т а у), найвышэйшы горны масіў Вял. Каўказа, на мяжы КабардзінаБалкарыі і КарачаеваЧэркесіі. Ізаляваная двухгаловая гара ў Бакавым хр. (выш. зах вяршыні 5642 м, усх. —5621 м). Уяўляе сабой конус патухлага вулкана, складзены пераважна з андэзітаў на высокім цокалі з гранітаў і крышт. сланцаў. Больш за 50 ледавікоў (Вял. Азау, Ірык, Тэрскол і інш.), агульная пл. зледзянення 134,5 км² Прыэльбруссе — адзін з найбуйн. у Расіі цэнтраў турызму, горналыжнага спорту. Прыродны нац. парк Прыэльбруссе.
    
    ЭЛЬБЎРС, г