• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    адчыны і стварэннем гарманічных вобразаў (Афрадыта Мілоская, 2 ст. да н.э., скульпт. Агесандр з Антыёхіі на р. Меандр) існавала тэндэнцыя механ. пераймання класікі, што спараджала ўнутрана халодныя псеўдапатэтычныя творы. 3 часам у скульптуры нарастала дэкаратыўнасць, апавядальнасць і нават ілюстратыўнасць (скульпт. група «Лаакоан» Агесандра, Палідора і Атэнадора, гарэльефны фрыз алтара Зеўса ў Пергаме, статуя Нікі Самафракійскай; усе 2 ст. да н.э.). Шматпланавасць і супярэчлівасць скульптуры выявіліся ў суіснаванні ідэалізаваных партрэтаў манархаў, гіганцкіх статуй божастваў (Калос радоскі, адзін з сямі дзівосаў свету), гратэскавых міфалагічных (сілены, сатыры), інтымных (тэракоты Танагры) вобразаў, вострахарактарных «партрэтаў філосафаў». Развівалася садовапаркавая скульптура. Існавалі мясц. скульпт. майстэрні, прадукцыя якіх не адрознівалася ад масавых узораў скульптуры Усх. Міжземнамор’я (статуэткі элінскіх божастваў з Нехавенда, Паўн. Іран, 2 ст. да н.э.). У Месапатаміі пашырана корапластыка. У жывапісе (фрэскі, мазаікі) развівалася больш свабодная экспрэсіўная манера ўвасаблення, пераважалі міфічныя сюжэты, драм. сцэны. Агульныя для Э.м. тэндэнцыі прасочваюцца ў вазапісе, гліптыцы, тарэўтыцы, маст. пасудзінах са шкла. Э.м. адбілася ў многіх абласцях стараж. свету, яго маст. прынцыпы творча перапрацоўваліся ў мастацтве Візантыі, Ірана, Цэнтр. Азіі. Гл. таксама Элінізм.
      Літ:. Шлюмберже Д. Эллнннзнрованный Восток: Пер. с фр. М., 1985.
    
    
    Флшс (ад грэч. elleipsis нястача), геаметрычнае месца пунктаў М плоскасці, сума адлегласцей якіх ад двух пэўных пунтаў F\ і Fi (фокусаў) гэтай плоскасці ёсць велічыня пастаянная; адно з канічных сячэнняў.
       У прамавугольнай сістэме каардынат хОу з пачаткам у цэнтры Э. — пункце 0 (OF. = X у^ =OF₂ = с), ураўненне Э. мае выгляд ^ + уз ⁼ = 1, дзе a = ОА = OB і b = ОС = OD — адпаведна вял. і малая паўвосі Э.\ Ь² = а²  с . Форму Э. (яго «выцягнутасць») характарызуе значэнне эксцэнтрысітэта е = с/а<\. Плошча Э.: S = nab. Э. — лінія 2га парадку; яго можна атрымаць пры сячэнні круглага конуса плоскасцю. Форму Э. маюць арбіты планет і ШСЗ. Калі ў фокусе эліптычнага люстра размясціць крыніцу святла, то ўсе адбітыя прамяні святла праходзяць праз яго другі фокус; гэта выкарыстоўваецца пры стварэнні аптычных прылад.                    А.А.Гусак.
    
    
    эліптычны 109
    
    
    ^ЛІПСІС, пропуск у фразе пэўнага слова ці словазлучэння, якое лёгка ўзнаўляецца з кантэксту; адзін з відаў умаўчання — раптоўнага перапынку ў выказванні. Да Э. адносяць таксама сінтаксічныя канструкцыі, у якіх выказнік выражаецца дзеяслоўнавыклічнікавым словам:
      Тут паненка распусціла ў руках індычы хвост,
      Памахала, пакруціла і ўраніла на памост.
      Паніч крута павярнуўся: брык! — падскочыў,
        цап! — узяў,
      Напярод дугой сагнуўся ды паненцы — тыц! — падаў.
                (Ф.Тапчэўскі. «Вечарынка») Характэрны для размоўнага стылю.
    В.П.Рагойша.
    
    ЭЛІПСбГРАФ, прылада для вычэрчвання эліпсаў. Гл. ў арт. Цыркуль.
    
    ЭЛІПСбіД (ад эліпс + грэч. eidos выгляд), замкнёная цэнтральная паверхня 2га парадку. У прамавугольнай сістэме каардынат Oxyz з пачаткам у цэнтры сіметрыі Э., восі каардынат якой супадаюць з восямі сіметрыі Э., а каардынатныя плоскасці — з плоскасцямі сіметрыі Э., ураўненне Э. мае выгляд:
      2      2    2
                  = 1, дзе а, Ь, с — паўвоа ² b ² с ²
    сі Э. Сячэнне Э. плоскасцямі — эліпсы. Пры вярчэнні эліпса вакол адной з яго восей атрымліваюцца Э. вярчэння (у яго 2 паўвосі роўныя). Пры дапамозе Э. вярчэння прыблізна характарызуюць форму Зямлі. Э. з 3 роўнымі паўвосямі — сфера.
    
    
    ЭЛІПТЫЧНАЯ ГЕАМЕТРЫЯ. тое, што Рымана геаметпыя.
    
    ЭЛШТЫЧНЫ ПАРАБАЛбіД, адзін з двух відаў парабалоідаў.
    
    ЭЛІПТЫЧНЫ ЦЫЛІНДР, цыліндрычная паверхня, накіравальная лінія якой — эліпе. Незамкнёная цэнтральная паверхня 2га парадку, кананічнае х ² у ² ўраўненне якой мае выгляд: — + = 1
    
    
    110 ЭЛІС
    
    tz I zГ'і
    
    Эліптычны цыліндр.
    
    ^ЛІС, назва авоў Тувалу ца 1975.
    
    ЭЛІСТА, горад, сталіца Калмыкіі, у Расіі. 101,7 тыс. ж. (1999). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Прамсць: машынабудаванне, лёгкая (швейная, трыкат), харч. (мясная, масларобная і інш.), мэблевая; вытвсць буд. матэрыялаў (жалезабетонныя вырабы, цэгла, керамзіт). Калмыцкі унт. Тэатры: драм., лялек. Краязнаўчы музей, карцінная галерэя.
       У 1853 на гэтым месцы засн. Элісцінская лясная плантацыя. У 1865 вядома як вёска Э. і стаўка паўд. ч. Маладэрбенцкага улуса. У пач. 20 ст. цэнтр Маныцкага улуса. 3 1918 цэнтр павета, з 1928 — Калмыцкай аўт. вобл. (з 1930 горад), з 1935 сталіца Калмыкіі. У Айч. вайну акупіравана (1942—43) ням. фашыстамі. У 1944—57 наз. г. Сцяпной у складзе Стаўрапольскага краю.
    
    ЭЛІТА (франц. elite лепшае, адборнае), 1) лепшыя прадстаўнікі грамадства ці якойн. яго часткі. У сацыялогіі і паліталогіі Э. — вышэйшы слой (ці слаі) сац. структуры грамадства, які ажыццяўляе функцыі кіравання, развівае навуку і культуру. Паводле сучаснай канцэпцыі сацыёлагаў, існуе мноства Э. (паліт., эканам., адм., ваенная, навук., рэліг., культ.), якія ўраўнаважваюць адна адну і прадухіляюць усталяванне таталітарызму. Гл. таксама Эліты тэорыі.
    
    ЭЛІТА, адборныя насенне, расліны ці жывёлы, якіх атрымліваюць у выніку селекцыі і выкарыстоўваюць для наступнага развядзення. У селекцыі раслін Э. наз. лепшыя расліны, адабраныя з папуляцыі для вывядзення новых сартоў. У насенняводстве Э. — патомства раслін пэўнага сорту. Элітнае насенне найб. поўна перадае спадчынныя прыкметы і якасці сорту, свабоднае ад захворванняў, мае высокія фіз. і пасяўныя якасці У жывёлагадоўлі да Э. адносяць найб. каштоўных па экстэр’еры, канстытуцыі, прадукцыйнасці жывёл.
    
    
    ЭЛІТАРНАЯ КУЛЬТУРА, «в ы с о к а я к у л ь т у р а», спецыфічная форма культуры, якая ствараецца звычайна элітай або па яе заказе высокапрафесійнымі творцамі (мастакамі, пісьменнікамі, музыкантамі, філосафамі, вучонымі), што валодаюць творчай адоранасцю і выключнай маст. успрымальнасцю. Уключае выяўл. мастацтва, класічныя музыку і лру. Вытокі Э.к. ў першабытным грамадстве, калі жрацы, шаманы, племянныя кіраўнікі станавіліся прывілеяванымі ўладальнікамі асаблівых ведаў, навыкаў, якія не прызначаліся для ўсеагульнага, масавага карыстання. У наступныя гіст. эпохі (антычнасць, сярэдневякоўе, новы і навейшы час) адбывалася станаўленне і развіццё Э.к., што выявілася ў дзейнасці знакамітых творцаў у галіне філасофіі, лры, музыкі, выяўл. мастацтва, тра. Сярод вядомых тэарэтыкаў Э.к. Платон, А.Шапенгаўэр, Ф.Ніцшэ, М.Бярдзяеў, Х.АртэгаіГасет, Э.Гусерль, М.Хайдэгер і інш. Тэорыя і практыка Э.к. найб. інтэнсіўна развіваецца на «зломе» гіст. эпох, пры змене культ,гіст. парадыгмаў. Найчасцей вызначаецца духоўным арыстакратызмам, эстэт. свабодай, глыбінёй зместу і арыгінальнасцю, вытанчанасцю формы, наватарствам, цягай да эксперыментатарства, прынцыповай замкнёнасцю, ярка выяўленым індывід. пачаткам, камерцыйнай незалежнасцю і інш. Э.к. звычайна паслядоўна супрацьсташь культуры большасці — масавай культуры. Бываюць выпадкі іх узаемаўплываў, узаемапераходаў і спалучэння асобных элементаў розных культур у адным творы, у дзейнасці аднаго творцы. Адны і тыя віды мастацтва могуць належаць Э.к. і масавай культуры, напр., класічная музыка — «высокай», папулярная — масавай; фільмы А.Таркоўскага — элітарнай, а баевікі — масавай.
      Літ.: Д а в ы д о в Ю Н Нскусство н элнта. М., 1966; ОртеганГассет X. Эстетнка; Фнлософня культуры: Пер. с нсп. М., 1991; Крукоўскі М.І. Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэт. культуралогію. Мн., 2000.
      5.   С.Дубянецкі.
    
    ЭЛІТЫ ТЭЙРЫІ, філасофскасацыялагічныя канцэпцыі, якія 'сцвярджаюць, што для сац. структуры любога грамадства неабходна яе састаўная частка — эліта. Уяўленне пра эліту існавала ў ант. паліт. думцы. У тэорыі паліт. рэжымаў Платон і Арыстоцель называлі яе арыстакратыяй (праўленне лепшых). Найб. вядомыя класічныя прадстаўнікі гэтай тэорыі — італьян. сацыёлагі і палітолагі Г Моска і В. Парэта Паняцце «палітычная эліта» прапанаваў і вызначыў Моска ў працы «Элементы палітычнай навукі» (1896). Ён лічыў, што існуюць 2 класы людзей — правячых і кіруемьк; першыя выконваюць усе паліт. функцыі, манапалізуюць уладу і карыстаюцца ўсімі яе перавагамі; другі, найб. шматлікі клас, больш ці менш законна кіруецца першым і атрымлівае ад яго (хоць бы намінальна) неабходныя срод
    
    кі для жыццяздольнасці паліт. арганізма. Парэта распрацаваў тэорыю, паводле якой любая эліта з часам пагаршаё свой склад; сац. раўнавага патрабуе, каб у пануючую эліту пастаянна кааптаваліся асобы неэлітарнага паходжання з «элітнымі якасцямі». У аўтараў Э.т. пераважаў псіхолагапаліт. падыход (суадносіны панавання і падпарадкавання) пры недаацэнцы ролі эканам. і класавых фактараў у дзейнасці кіруючых эліт. Пад уплывам Москі і Парэта фарміраваліся тэорыі алігархізацыі паліт. улады. Разам з канцэпцыяй «алігархізацыі» партый Э.т. паставілі пад сумненне пастулат аб «агульнай волі», адна з разнавіднасцей якой — вучэнне пра дыктатуру пралетарыяту (Ж.Ж.Русо, К.Маркс, У.І.Ленін), далі разгорнутую крытыку фармальнай дэмакратыі, якая немагчыма як «улада народа» і наогул з’яўляецца міфам. Сучасныя даследчыкі лічаць, што ў любой сферы дзейнасці, у т.л. ў палітыцы, павінна быць прафесійная эліта, але яе дзелавыя якасці неабавязкова спалучаюцца з інш. годнасцямі, у т.л. маральнымі. Гэта паняцце перакрыжоўваецца з паняццямі «палітычны клас» (сукупнасць асоб, прафесійна занятых у сферы палітыкі) і «правячы клас». Працэс глабалізацыі вымагае пошукаў новых, менш напружаных парадыгмаў грамадскага быцця, фундаментальнага перагляду асн. філас. канцэпцый развіцця, стварэння новых тэорый сац. міру, дзе ў належнай меры будзе вызначана роля і адказнасць эліты ў адстойванні нац. інтарэсаў дзяржаў.
      Літ:. М м л л с Р Властвуюшая элнта. Пер. с англ. М., 1959; А ш н н Г.К. Современные теорвм элнты: Крмтмч очерк. М. 1985; ГаманГолутвмна О.В. Полн тнческне элнты Росснн: Вехн нст. эволюцнн. М., 1998; Грншенко Ж.М. Полмтнческме элмты постсоветского пространства (Беларусь) // Беларусь в мнре. 1998. № 2; Т в тов ВН Полйтнческая элнта н проблемы полнтнкм // Соцнол. нсслед. 1998. № 7; Tolu е н к о Ж.Т. Элвта? Кланы? Клнкя? Как назвать тех, кто правнт намв? // Там жа. 1999. № 11; Данмлов А.Н. Соцмологня властн: теорня м практака глобалнзма. Мн., 2001.
    А.МДанілаў.
    
    ЭЛІТЫС (Elytis, Elitis; сапр. А л е п у д э л і с; Alepudelis) Адысеяс (н