Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
оры на Пн Ірана, каля паўд. ўзбярэжжа Каспійскага м. Утвараюць паўн. ўскраіну Іранскага нагор’я. Даўж. каля 900 км. Некалькі паралельных хрыбтоў з пераважнымі выш. 2000—3000 м, найб. — 5604 м (вулкан Дэмавенд — вышэйшы пункт Ірана). Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, Дэмавенд — з андэзітавых лаў. Вяршынныя паверхні выраўнаваныя, схілы стромкія. Э. прарэзаны скразной цяснінай р. Сефідруд. На паўн. схілах — густыя шыракалістыя лясы, на паўд. — ксерафітныя хмызнякі. Цэнтральнаэльбурскі нац. парк, некалькі заказнікаў.
Эль Грэка. Пахаванне графа Оріаса. 1586—88.
ЭЛЬБУРКАН, Б у р г а н, цэнтр распрацовак багатага нафтагазавага радовішча Бурган на У Кувейта. Трубаправоды да прадпрыемстваў па перапрацоўцы нафты і звадкаванні газу і да экспартнага нафтавага порта ў МінаэльАхмады.
ЭЛЬГАЗАЛЬ, БахрэльГаз а л ь, рака на ПдЗ Судана, левы прыток Белага Ніла. Утвараецца ад зліцця рэк ЭльАраб і Джур (каля г. ГабатэльАраб). Даўж. ад месца зліцця каля 240 км. Цячэ сярод балот. Суднаходная на ўсім працягу, у перыяд летніх дажджоў — ад г. Bay (на р. Джур).
ЭЛЬ ГРЭКА (El Greco; сапр. Т э а т a к о п у л і, Teotocopuli) Даменіка (1541, ваў Крыт, Грэцыя — 7.4.1614), іспанскі жывапісец. Па паходжанні грэк. Першапачаткова, відаць, вучыўся ў мясц. іканапісцаў на вве Крыт, што значна лаўплывала на яго творчасць. Пасля 1560 прыехаў у Венецыю, дзе вучыўся ў Тыцыяна. 3 1570 працаваў у Рыме. Зазнаў уплыў маньерызму, Мікеланджэла, а таксама майстроў позняга Адраджэння (Тыцыяна, Я.Басана, Тынтарэта). Каля 1577 пераехаў у Іспанію, дзе раскрыўся яго творчы талент. Творам гэтага перыяду, блізкім да рэліг. паэзіі ісп. містыкаў 16 ст., уласцівы ілюзорнабязмежная жывапісная прастора, рэзкія ракурсы і ненатуральна выцягнутыя прапорцыі фігур, якія маюць падкрэслена духоўную інтэрпрэтацыю: «Пакутніцтва св. Маўрыкія» (1586—82), «Пахаванне графа Оргаса»
ЭЛЬНІНЬЁ 113
(1586—88), «Святая сям’я» (каля 1590— 95). Вядучае значэнне ў творах мае каларыт, засн. на мностве халодных рэфлексаў, неспакойных спалучэннях кантрастных колераў. Партрэтам уласціва вострая эмацыянальнасць вобразнага ладу, часам рэзкая псіхал. выразнасць: «Партрэт невядомага рьшара» (1578— 80), «Інквізітар Ніньё дэ Гевара» (1600—01), «Апосталы Пётр і Павел» (1614). Рысы ірэальнасці, трагізму нарастаюць у позніх яго творах: «Зняцце пятай пячаткі», «Лаакоан», «Выгляд Таледа» (усе 1610—14).
Літ.: К.аптерева Т.П. Эль Греко. М., 1965; Marias F., В u s t a m a n t е Garcia A. Las ideas artisticas de El Greco. Madrid, 1981. Т.В.Пешына.
ЭЛЬДАРАДА (icn. el dorado літар. — пазалочаны, залаты), міфічная краіна, багатая золатам і каштоўнасцямі, якую ісп. заваёўнікі беспаспяхова шукалі ў 16—17 ст. у Паўд. Амерыцы (пераважна ў бас. рэк Амазонка і Арынока). Паводле легенды, правіцель Э. кожнай раніцай абсыпаў сябе залатым пяском, які потым змываў у водах свяшчэннага возера. У аснове гэтай легенды звычай пасвячэння ў правіцелі на воз. Гуатавіта (Калумбія), што існаваў у індзейскага народа муіскаў. У пераносным сэнсе Э. — краіна казачных багаццяў.
ЭЛЬДЖАДЫДА, горад на ПнЗ Марока. Адм. ц. прав. ЭльДжадыда. Засн. ў пач. 16 ст. Каля 82 тыс. ж. (1982). Порт на Атлантычным акіяне. Прамсць: рыбакансервавая, дрэваапр., тэкстыльная. Рыбалоўства.
ЭЛЬЗАС (Alsace), гістарычная вобласць і сучасны эканам. раён на У Францыі. Уключае дэпартаменты Ніжні Рэйн і Верхні Рэйн. Пл. 8,2 тыс. км². Нас. 1,6 млн. чал. (1996), пераважна эльзасцы Гал. горад — Страсбур. Займае частку Верхнярэйнскай нізіны і ўсх. схілы Вагезаў (выш. да 1423 м). Гал. рака Рэйн Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага. Пад лесам (елка, піхта, бук) каля 1/3 тэр. Э. — індустр.агр. рэгіён краіны. Прамсць: машынабудаванне (агульнае, электроніка, электратэхніка), лёгкая, пераважна тэкст. (баваўняная), нафтаперапр., харч. (вытвсць піва, вінаградных він, сыру, каўбас), тытунёвая, лясная і цэлюлознапапяровая, шкляная. Здабыча калійнай солі. ГЭС на р. Рэйн. Асн. прамысл. цэнтры: Страсбур, Мюлуз, Кальмар, Тан. Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вытвсці працаёмкіх культур. Вырошчваюць вінаград, пшаніцу, ячмень, цукр. буракі, бульбу, агародніну, тытунь, хмель. Малочная жывёлагадоўля, свіна і птушкагадоўля. Густая трансп. сетка. Гал. рачны порт — Страсбур.
У канцы 7 — 1й пал. 8 ст. Э. — герцагства, пры Каралінгах — графства. 3 10 ст. ў складзе «Свяшчэннай Рым. імперыі». 3 12 ст. ў Э. расло эканам. і паліт. значэнне гарадоў, большасць якіх дамаглася самакіравання, многія атрымалі статус імперскіх. У 13—14 ст. развівалася сукнаробства і вінаробства. У
15—16 ст. Э. — цэнтр гуманізму і Рэфармацыі, гэтаму садзейнічала развіццё ў Страсбуры кнігадрукавання. У канцы 15 — 16 ст. Э. ахоплены сялянскаплебейскімі паўстаннямі. У час трыццацігадовай вайны 16/8—48 за Э. ішла вайна паміж Габсбургамі і Францыяй; паводле Вестфальскага міру 1648 Э. адышоў да Францыі, але імперскія гарады засталіся ў кіраванні імперыі. У 1673 франц. кароль Людовік XIV заняў 10 гарадоў Э., у 1681 —Страсбур. Рысвікскі мір 1697 замацаваў Страсбур і інш. землі Э. за Францыяй. У выніку франкапрускай вайны 1870—74 Э. і Усх. Латарынгія (гл. ЭльзасЛатарынгія) далучаны да Германіі (Франкфурцкі мір 1871). Паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 зноў вернуты Францыі. У 1940 Э. анексіраваны Гсрманіяй, вызвалены ў 1944 франц. войскамі.
ЭЛЬЗАСЛАТАРЫНГІЯ, імперская зямля ў Германіі ў 1871—1918, створаная з адабраных у Францыі ў выніку франкапрускай вайны /870—71 эльзаскіх (гл. Эльмс) дэпартаментаў Верхні і Ніжні Рэйн і ч латарынгскіх (гл. Латарынгія) дэпартаментаў Мёрт і Мозель. Цэнтр — г. Страсбур. Адм. ўладу ажыццяўляў прызначаны імператарам оберпрэзідэнт, з канца 1870х г. — штатгальтэр, якія мелі права (скасавана ў 1902) выкарыстоўваць ваен. сілу для навядзення парадку. У канцы 1870х г. створаны мясц. прадстаўнічы орган — ландэсаўсшус, у 1911 — заканад. орган — ландтаг. Э.Л. мела права на 15 месцаў у герм. рэйхстагу. Палітыка германізацыі выклікала пратэсты насельніцтва і яго эміграцыю ў Францыю (400 тыс. чал. у 1872—82). Далучэнне багатай жалезнай рудой Э.Л. спрыяла хуткаму прамысл. развіццю Германіі ў канцы 19 — пач. 20 ст. Проціборства паміж Францыяй і Германіяй па пытанні прыналежнасці Э.Л. было адной з прычын развязвання 1й, а пасля і 2й сусв. войнаў. Паводле Версальскага мірнага дагавора /919 тэр. Э.Л. вернута Францыі. У пач. 2й сусв. вайны гэтыя землі былі анексіраваны Германіяй (1940), пасля разгрому якой (1945) зноў вернуты Францыі.
ЭЛЬЗЕВІРЫ (Elsevier), сям'я галандскіх выдаўцоў і друкароў. Фірма Э. існавала ў 1581—1712 напачатку ў Лейдэне, а з 2й пал. 17 ст. ў Амстэрдаме. Заснавальнік Ладэвейк Э. (каля 1542— 1617). Найб. вядомыя прадстаўнікі: Банавентура Э. (1583—1652), Абрахам (1592—1652), Ладэвейк Э. Малодшы (1604—70). Э. выпусцілі больш за 2200 кніг, каля 3000 дысертацый (яны былі друкарамі Лейдэнскага унта), у т.л. творы ант. аўтараў, а таксама Ф.Рабле, Р.Бэкана, Г.Галілея, Б.Паскаля, Мальера, П.Карнеля, Ж.Расіна. Асаблівым поспехам карысталіся невял. па фармаце, недарагія, добра аформленыя выданні (серыя т.зв. Рэспублікі — 35 назваў, сярод іх «Расія, або Масковія, а таксама Татарыя»). Э. мелі некалькі выдавецкіх марак: пустэльнік пад дрэвам, глобус, арол і інш. Цяпер «Э.» называюць кнігі, надрукаваныя гэтымі выдаўцамі, і створаныя імі
шрыфты, якія выкарыстоўваюцца ў мадэрнізаваным выглядзе.
Літ.: А р о н о в В. Эльзевнры. М., 1975.
ЭЛЬКАТЫФ, К а т ы ф, газанафтавае радовішча на У Саудаўскай Аравіі. Уваходзіць у Персідскага заліва нафтагазаносны басейн. Адкрыты ў 1945. Паклады на глыб. 2,1—2,5 км. Пач. запасы 1,18 млрд. т. Шчыльн. нафты 0,83—0,87 г/см³, колькасць серы 2,57%. Цэнтр — г. ЭльКатыф.
ЭЛЬКУВЁЙТ, к у в е й т, горад, сталіца Кувейта. 888 тыс. ж. (2002). Марскі порт (пераважна імпарт) у зал. Кувейт (паўн.зах. ч. Персідскага зал ). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: харч., нафтахім., цэментавая. Зборка аўтамабіляў, халадзільнікаў, тэлевізараў. Суднабудаванне і суднарамонт. Водаапрасняльны завод. ЦЭС. Рыбалоўства. Здабыча жэмчугу. Нац. унт. Музей Кувейта і інш. Сучасная забудова на месцы старога рэканструяванага горада.
Стараж. паселішча на месцы Э.К. існавала яшчэ да н.э. У выніку заваявання яго Аляксандрам Македонскім (334 да н.э.) тут пабудаваны грэч. храмы (захаваліся руіны). 3 16 ст. ў складзе Асманскай імперыі. У пач. 18 ст. на месцы стараж. паселішча араб. племя аназа засн. пасёлак Э.К. (араб. «невялікі форт»). 3 1756 Э.К. — рэзідэнцыя правячай сям’і Сабахаў. У 1871 трапіў пад улаларанне Турцыі, з 1899 пал брыт. пратэктаратам. 3 1961 сталіца незалежнай дзяржавы Кувейт.
ЙЛЬМА АГНІ (ад назвы царквы св. Эльма ў Германіі, на вежах якой яны часта назіраліся), электрычная з’ява ў атмасферы, якая зрокава ўспрымаецца як святлівы пучок або кугасік на вострых канцах аб’ектаў, што ўзвышаюцца над зямной паверхняй (званіц, вежаў, мачтаў, горных вяршынь і інш.). Назіраюцца пры вельмі вял. напружанасці эл. поля ў атмасферы, уяўляюць сабой адну з форм каронных разрадаў; часам суправаджаюцца трэскам. Адзначаюцца пры навальніцах, мяцеліцах, пылавых бурах; асабліва частыя ў гарах.
ЭЛЬМАНСЎРА, М а н с у р а, горад на Пн Егіпта, у паўн.ўсх. ч. дэльты р. Ніл. Засн. ў 13 ст. Адм. ц. мухафазы Дакахлія. 362 тыс. ж. (1991). Цэнтр гандлю бавоўнай, рысам і інш. Прамсць бавоўнаачышчальная, маслабойная, рысаачышчальная, тэкстыльная.
ЭЛЬМАХАЛАЭЛЬКЎБРА, М a х a лаэльКубра, горад на Пн ErinTa, у цэнтр. ч. дэльты р. Ніл. 400 тыс. ж. (1991). Трансп. вузел. Буйны цэнтр тэкст. прамсці. Прамсць: харч., бавоўнаачышчальная.
ЭЛЬНІНЬЁ (El Niiro), цёплае сезоннае паверхневае цячэнне Ціхага ак. каля берагоў Эквадора і Перу, ад экватара да 5—7° паўд. ш. Тра вады 26—28 °C. Развіваецца эпізадычна летам у Паўд.
114 ЭЛЬПАСА
паўшар’і пры праходжанні каля экватара цыклонаў. У асобныя гады ўзмацняецца і пранікае на Пд да 15° паўд. ш., адцясняе ад узбярэжжа халодныя воды Перуанскага цячэння. 3 гэтым звязана рэзкае павышэнне тры вады ў прыбярэжнай зоне, што згубна ўплывае на планктон і рыбу, адпаведна выклікае вял. смяротнасть марскіх птушак; трапічныя дажджы ствараюць катастрафічныя навадненні на звычайна засушлівым узбярэжжы.
ЭЛЬПАСА (El Paso), горад на ПдЗ ЗША, на р. РыоГрандэ, штат Тэхас. Засн. ў 1827. 564 тыс.