Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
¿адарожнічаў па Францыі, Італіі, Англіі, дзе сустракаўся з С.Т.Колрыджам, V Вордсвартам, Т.Карлайлам, якія паўплывалі на яго светапогляд. У 1836 прымкнуў да трансцэндэнталістаў, заснаваў філас.грамадскі «трансцэндэнтальны клуб». У трактаце «Прырода» (1836) сцвярджаў, што прырода — праява Вышэйшай сілы, у якой змешчана мудрасць і прыгажосць, a раўнавага дабра і зла нараджае гармонію, што кіруе светам. Прапаведаваў ідэі пра асаблівасці амер. культуры, незалежнасць чалавека ад Бога, аб праве і абавязку кожнага ствараць уласную рэлігію. Яго філас. погляды грунтаваліся на супрацьпастаўленні з’яў сутнасці рэчаў, сцвярджэннях аб іх духоўнай прыродзе, аб перавазе духоўных пачаткаў над матэрыяльнымі, даступнасці кожнаму чалавеку высокіх каштоўнасцей і ісцін розуму. Агульныя рысы яго філасофіі — спірытуалізм, перакананне ў існаванні духоўнага адзінства свету і напаўненне чалавечай асобы духам божым. Этыка Э. мае індывідуалістычны характар, накіравана супраць традыцый і аўтарытэтаў, напоўнена верай у прагрэс і магчымасць удасканалення чалавечай асобы. Яго індывідуалізм станоўча паўплываў на развіццё амер. лібералізму. Can. ідэалам Э. быў утапічны грамадскі парадак, аснова якога — фермерства і рамёствы. Аўтар зб. эсэ «Доследы» (1841 і 1844), у т.л. «Пра давер да сябе», у якім сфармуляваў прынцып маральнага самаўдасканалення асобы, і серыі біягр. нарысаў «Прадстаўнікі чалавецтва» (1850). У эсэ «Шлях жыцця» (1860), «Грамадства і адзінота» (1870) пытанні маральнага ідэалу і эстэт. каштоўнасцей, у эсэ «Пра літаратурную этыку» (1838), «Літаратура і грамадскія мэты» (1875) погляды на літ. творчасць. Аўтар паэт. збкаў «Вершы» (1847), «Майскі дзень і іншыя вер
шы» (1867), «Парнас. Выбраныя творы» (1876), у якіх асаблівую ўвагу аддаваў паэт. сімвалу, сінтакс. паралелізму, рытміцы. Яго погляды зрабілі вял. ўплыў на развіццё амер. філас. і эстэт. думкі.
Тв:. Рус. пер. — Нравственная фнлософня. Мн., 2000. В.І.Боўш, Г.М.Бутырчык.
^МЕТ (Emmet) Роберт (1778, Дублін, Ірландыя — 20.9.1803), дзеяч нацвызв. руху ў Ірландыі супраць брыт. панавання. У 1798 адзін з лідэраў рэсп.дэмакр. плыні ў нелегальнай рэв. аргцыі «Аб’яднаныя ірландцы». 3 1799 знаходзіўся ў Францыі, выступаў супраць Англаірландскай уніі 1801. Пасля вяртання на Радзіму ў 1802 рыхтаваў антыбрыт. паўстанне, пры спробе ўзняць якое ў ліп. 1803 схоплены, пакараны смерцю.
ЭМІГРАНТЫ (ад лац. emigro высяляюся, перасяляюся), грамадзяне, якія добраахвотна або вымушана пакінулі сваю краіну па паліт., эканам., нац., рэліг. і інш. матывах і пасяліліся ў іншай краіне. Эміграцыя не азначае аўтам. страты Э. ранейшага грамадзянства. Гэтае пытанне рэгулюецца заканадаўствам тых краін, грамадзянамі якіх яны з’яўляюцца. Э., якія страцілі грамадзянства краіны выезду і не набылі новага, называюцца апатрыдамі. Э. — ахвяры паліт., нац., рэліг. праследаванняў звычайна атрымліваюць права прытулку. Гл. таксама Эміграцыя.
ЭМІГРАЦЫЯ (ад лац. emigratio высяленне, перасяленне), добраахвотнае або вымушанае перамяшчэнне насельніцтва з краіны пастаяннага пражывання ў інш. краіны. Міжнар. пакт аб грамадзянскіх і паліт. правах 1966 прадугледжвае права кожнага чалавека пакінуць любую краіну, у т.л. ўласную. Аднак, паводле пакта, гэта права можа быць аб’ектам некаторых устаноўленых законам абмежаванняў, неабходных для аховы дзярж. бяспекі, грамадскага парадку, здароўя або маральнасці насельніцтва і свабод інш. асоб. Сурацьлеглае Э. — іміграцыя.
Найб. значныя хвалі Э. з Беларусі адбыліся ў канцы 19 — сярэдзіне 20 ст. У іх ліку да 1914 адбывалася прац. сял. Э. ў ЗША, Канаду, Бразілію, Зах. Еўропу _ 500—800 тыс. чал. У выніку падзей 1й сусв. вайны, Кастр. рэвалюцыі 1917, герм. і польскай акупацый 1918— 20 прайшлі хвалі масавай паліт. Э. ў краіны Балтыі, Чэхаславакію, Фінляндыю, Турцыю і інш. Эмігрыравалі пераважна вайск. фарміраванні і ўрад БНР, члены паліт. партый; разам з членамі іх сямей бежанцамі сталі 122 тыс. чал. Прац. Э. 1920—30х г. з Зах. Беларусі ў Канаду, ЗША, Францыю, Латвію, Бразілію склала 180—250 тыс. чал. У 1й пал. 1940х г. адбылася вымушаная масавая Э., звязаная з падзеямі 2й сусв. вайны, калі на тэр. Германіі і акупіраваных ёй краін Еўропы апынуліся многія жыхары Беларусі, у т.л. ваеннапалонныя і асобы, вывезеныя на прыму
совую працу (з іх многія пасля вызвалення адмовіліся ад рэпатрыяцыі). Разам з ням.фаш. войскамі ў 1944 з Беларусі на Захад выехалі кіраўнікі. многія радавыя члены і служачыя калабарацыянісцкіх аргцый, устаноў і ваен. фарміраванняў — Бел. цэнтр рады, Саюза бел. моладзі, Бел. нар. самапомачы, Сабора епіскапаў Бел. аўтакефальнай царквы, Бел краёвай абароны, дапаможнай паліцыі, мясц. акупац. адміністрацыі і інш. У 1950—80х г. Э. з Беларусі на Захад амаль не было ў сувязі з вял. абмежаваннямі на выезд з СССР. У 1989—99 колькасць бел яўрэяў скарацілася за кошт Э. ў Ізраіль і інш. замежныя краіны з 1,1 да 0,3% ад усяго насельніцтва рэспублікі. У Рэспубліцы Беларусь у 1993 прыняты Закон аб выездзе і ўездзе, у 1992 створана дзярж. міграцыйная служба. Э. з Беларусі ў наш час мае пераважна эканам. характар. Гл. таксама Дыяспара беларуская.
Літ.: С а ч а н к а Б.І. Беларуская эміграцыя. 2 выд. Мн., 1991; Антонава Т. У землякоў за акіянам. Мн., 1992; Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993; П р а н ч а к Л.І. Беларуская Амерыка. Мн., 1994; Беларусы. М., 1998. Г.Г.Сяргеева.
ЭМІГРАЦЫЯ БЁЛАЯ, сукупнасць асоб, што пакінулі Расію з прычыны непрыняцця Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917, у выніку паражэння ў барацьбе з сав. уладай (гл. Грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя 1918—22) або якія ратаваліся ад рэпрэсій з яе боку; члены белай гвардыі, б. служачыя паліцыі. памешчыкі, буржуазія, дзеячы паліт. партый, ч. інтэлігенцыі, члены іх сямей і інш. асобы, што звязвалі з імі свой лёс. Агульная колькасць Э.б. на 1921 — прыкладна 2 млн. чал. Асн. цэнтры эміграцыі — францыя, Германія, Балгарыя, Чэхаславакія, Югаславія, Кітай; паступова колькасць белаэмігрантаў павялічвалася ў Паўд. Амерыцы, ЗША і Канадзе. Наяўнасць сярод белаэмігрантаў людзей самых розных паліт. перакананняў —ад манархістаўчарнасоценцаў да эсэраў і меншавікоў — абумовіла ўзнікненне ў іх асяроддзі шматлікіх плыней і груповак. Манархісты стварылі ў 1921 «Вышэйшы манархічны савет» (асобныя іх групоўкі змагаліся за правы на рас. прастол розных адгалінаванняў Раманавых). «Рускі агульнавоінскі саюз» (1924—40) аб’яднаў каля 100 тыс. членаў б. белай гвардыі, стаяў на манархічных пазіцыях; кіраўнікі — П.М.Урангель, А.П.Куцепаў, Я.К.Мілер, А.П.Архангельскі. Р а с і й с к і фін а н с a вапрамысловагандлёвы с а ю з засн. ў 1920, аб’ядноўваў больш як 600 буйных капіталістаў. К а д э т ы, эсэры, меншавікі ў эміграцыі раскалоліся на шматлікія групоўкі. Члены манархічных арганізацый у 1920— 30я г. вялі актыўную дзейнасць супраць СССР (тэрарыст. акты, антысав. агітацыя, спробы справакаваць антысав.
120 эмілій
інтэрвенцыю і інш.). У 2ю сусв. вайну частка Э.6., як, напр., ген. П.М.Арасноў, А.Р.Шкуро, Р.М.Сямёнаў і інш., супрацоўнічала з ням. і яп. акупац. ўладамі, іншыя занялі антыфаш. пазіцыі і ўдзельнічалі ў еўрап. руху Супраціўлення 3 канца 1940х г. Э.б. злілася з эмігрантамі ваен. і пасляваен. часу і перастала існаваць як самаст. паліт. сіла.
Літ.: Шкаренков Л.К. Агоння белой эмнграцян. 3 нзд. М., 1987. М.Г.Нікіцін.
ЭМІЛІЙ Павел Луцый Македонскі (Lucius Aemilius Paulus Macedonicus; 228—160 да н.э.), старажытнарымскі дзярж. дзеяч і палкаводзец. Сын ПЛ.Лмйія. У 191 да н.э. прэтар, у 182 і 168 консул, з 164 да н.э. цэнзар. У 190 і 189 да н.э. намеснік у Іспаніі. У 181 да н.э. падпарадкаваў лігурыйскія плямёны ў Паўн. Італіі. У 168 да н.э. ў бітве каля Підны разбіў армію македонскага цара Персея і захапіў Македонію (адсюль мянушка Македонскі). А.ГЗельскі.
ЭМІЛІЙ Павел Луцый (Lucius Aemilius Paulus; ? — 216 да н.э.), старажытнарымскі дзярж. дзеяч і палкаводзец. 3 патрыцыянскага роду Эміліяў. У 219 і 216 да н.э. консул. У 2й Ілірыйскай вайне ў 219 да н.э. перамог Дэметрыя і падпарадкаваў Ілірыю. У 218 да н.э. накіраваны ў Карфаген для вырашэння пытання аб вайне ці міры. У 216 да н.э. камандаваў (з консулам Г.Тэрэнцыем Варонам) рым. арміяй у бітве пры Канах, дзе і загінуў. А.Г.Зельскі.
ЭМІЛІЯРАМАНЬЯ (EmiliaRomagna), вобласць у Паўн. Італіі. Уключае 8 правінцый: Балоння, Мадэна, Парма, П’ячэнца, Равена, РэджанельЭмілія, Фарлі, Ферара. Пл. 22,1 тыс. км². Нас.
4 млн. чал. (1996). Адм. цэнтр — Балоння. Размешчана на паўд. ч. Паданскай раўніны і паўн. схілах ТасканаЭміліянскіх Апенінаў (выш. да 2163 м). Клімат пераходны ад субтрапічнага да ўмеранага. Ападкаў 600—800 мм за год. Тэр. перасечана рэкамі сістэмы р. По і густой сеткай каналаў. У гарах лугі і ўчасткі лясоў. Індустр.агр. рэгіён Італіі. Прамсць: машынабудаванне (трансп., с.г., эл.тэхн.), чорная металургія, нафтаперапр., хім., фармацэўтычная, парфумерная, дрэваапр., керамічная, шкляная, лёгкая (трыкат., швейная, абутковая), харч. (вінаробная, цукр., сыраробная). Здабыча нафты і газу. Вырошчваюць збожжавыя (пераважна пшаніцу) і фуражныя культуры, цукр. буракі, агародніну. Садоўніцтва (яблыкі, грушы, персікі) і вінаградарства. Гадуюць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак. Рыбалоўства. Курорты: Рыміні, Чэрвія, Чэзенатыка.
ЭМІН Геворк (сапр. Мурадзян Карлен Рыгоравіч; 30.10.1919, с. Аштарак, Арменія — 12.7.1998), армянскі паэт. Скончыў Ерэванскі політэхн. інт (1940). Працаваў у друку, у 1968—72
гал. рэдактар час. «Літаратурная Арменія». Друкаваўся з 1935. У збках «Век. Зямля. Каханне», «Сем песень пра Арменію» (абодва 1974; на аснове твораў апошняга зняты фільм), «3 дзённіка салдата» (1985) матывы сувязі арм. гісторыі з сучаснасцю, пераемнасць культ. традьшый. Аўтар збкаў грамадз. і патрыят. лірыкі «Гавары, Арменія» (1952), «Пошукі» (1955), «Да гэтага дня» (1959), «Дзве дарогі» (1962), «У гэтым узросце» (1968), «Дваццатае стагоддзе» (1970), «Ах, гэты Масіс» (1980) і інш., кн. эсэ «Падарожнік вечнасці» (1985). Дзярж. прэміі СССР 1951, 1976. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі М.Аўрамчык, Р Барадулін, А.Бачыла, Ю.Гаўрук, С.Грахоўскі, П Панчанка, Г.Пашкоў, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў, М.Танк, У.Шахавец.
7в Рус пер. — Нзбр. пронзв. Т. 1—2. М., 1979; Семь песен об Арменвн. М . 1981.
С.Арзуманян.
ЭМІНЁСКУ (Eminescu; сапр. Э м і новіч; Eminovici) Міхаіл (Міхай; 15.1.1850, г. Баташані, Румынія — 15.6.1889), румынскі і малдаўскі паэтрамантык. Скончыў Чарнавіцкую гімназію (1863), слухаў курс філасофіі ў Венскім (1869—72) і Берлінскім ('87?—74) унтах. Быў акцёрам вандроўнай трупы, інспектарам нар. вучылішчаў, журналістам. Друкаваўся з 1866. Яго лірыкарамант. і рэаліст. творчасць цссна звязана з фальклорам і адлюстроўвае разнастайныя супярэчнасці Ñ