• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ‹м этапе вайны кіраваў аперацыямі тур. войск. Разам з інш. хаўруснікамі быў гал. віноўнікам масавага вынішчэння арм. народа. Па яго загадзе тур. войскі ў вер. 1918 распачалі інтэрвенцыю на Каўказе і захапілі Баку. У канцы 1918 эмігрыраваў у Германію, потым у Расію. 3 1921 удзельнічаў у антысав. басмацкім руху ў Сярэдняй Азіі. Загінуў у баі з войскамі Чырв. Арміі на тэр. Таджыкістана. У.Я.Калаткоў.
    
    ЭНГАДЗІН (Engadin), нацыянальны парк у Швейцарыі, на паўн. схілах Рэтыйскіх Альпаў і ў даліне р. Верхні 1н (Энгадзін). Пл. каля 16,9 тыс. га. Засн ў 1914. Рэльеф ледавіковы. Выш. да 3174 м (пік Пісок). Хвойныя лясы, альпійскія лугі. У фауне серна, высакародны алень, казуля, альпійскі казярог, беркут і інш.
    
    ЭНГАРМАНІЗМ (ад грэч. еп у + гармонія), вышынная роўнасць розных па напісанні гукаў музычных, інтэрвалаў, акордаў, танальнасцей. Магчымы ў
    
    
    12ступенным раўнамерна тэмпераваным строі. Адрозніваюць Э. п а с і ў н ы, або ўяўны (без змены функцыянальнага значэння гукаў) і а к т ы ў н ы, або дзейсны (са зменай функцыянальнага значэння гукаў у энгарманічнай мадуляцыі).
      У еўрап. музыцы Э. выкарыстоўваюць з 16 ст., найб. пашыраны ў храматычным мадрыгале венецыянскай школы 16—17 ст. 3 часоў І.С.Баха з’яўляецца важным сродкам раптоўнай мадуляцыі. У танальнай музыцы 20 ст. адносіны Э. пераносяцца і на ўнутрытанальныя сувязі. Найб. канцэнтрацыі дасягае ў 12тонавай музыцы, дзе энгарманічныя пераключэнні становяцца фактычна неперарыўнымі (гл. Дадэкафонія).
      Літ:. Ренчнцкнй П.Н. Ученне об энгармоннзме. М., 1930; Способмн Н.В Лекцнн по курсу гармоннн. М , 1969; Т ю л н н Ю. Краткнй теоретнческнй курс гармоннн. 3 нзд. М., 1978; X о л о п о в Ю.Н Гармоння: Теорет. курс. М.. 1988. В.П.Савіцкая.
    
    &НГЕЛБ (Engel) Карл Людвіг (3.7.1778, Берлін — 14.5.1840), фінскі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Берлінскай AM. У 1809—14 rap. архітэктар Таліна, з 1814 працаваў у Пецярбургу, з 1816 — у Хельсінкі (гал. архітэктар камісіі па будве). Стварыў асн. класіцыстычныя будынкі і ансамблі цэнтра Хельсінкі: муніцыпалітэт (1817—18), б. Сенат (1818—22), комплекс унта (1828—45), «Старая клініка» (1830—38), сабор св. Мікалая (1830—52). Аўтар планіроўкі і асобных пабудоў у г. Турку: Навігацыйная школа (1816—18), Швед. тр (1830я г.) і інш. Іл. гл. да арт. Хельсінкі.
    
    ЭНГЕЛЬБРЭКТ ^НГЕЛЬБРЭКТСАН (Engelbrekt Engelbrektsson; ?—4.5.1436), правадыр найбуйнейшага ў сярэдневяковай Швецыі нар. паўстання 1434—36, нар. герой. Дробны дваранін, майстар горнай справы. У 1434 узняў паўстанне супраць палітыкі дацкіх (адначасова швед. і нарв.) каралёў у Швецыі, накіраванае фактычна на разрыў Кальмарскай уніі. Паўстанцы вызвалілі б.ч. краіны ад дацкіх гарнізонаў і дамагліся звяржэння дацканарв.швед. караля Эрыка Памеранскага. Пад іх націскам у студз. 1435 у г. Арбуга склікана пашыраная дзярж. рада (рыксрод) з удзелам не толькі дваран і духавенства, але і гараджан і, магчыма, сялян — першы швед. рыксдаг (парламент). Э.Э. быў абвешчаны «правадыром дзяржавы» і ўвайшоў у склад рыксрода. Фактычна адхілены арыстакратамі ад улады, ён узняў супраць іх новае паўстанне, але быў паздрадніцку забіты.
    
    ЭНГЕЛЬГАРТ Васіль Паўлавіч (29.7.1828, в. Кустовічы б. Гродзенскай губ. — 6.5.1915), астраном і мецэнат. Чл.кар. Пецярб. АН (1890), др астраноміі. Са шляхецкага роду швейц. паходжання. Скончыў Пецярб. вучылішча правазнаўства. У 1872—79 пабудаваў каля г. Дрэздэн (Германія) адну з лепшых у Еўропе астр. абсерваторый. Праводзіў сістэм. астр. назіранні камет, малых планет, падвоеных зорак, туманнасцей і
    
    
    зоркавых скопішчаў. Склаў каталог больш за 600 туманнасцей, даследаваў (з Дз.і.Дубягам) арбіту і рух малой планеты Дыяна. Яго працы друкаваліся ў вядучых тагачасных астр. часопісах; у 1886—95 на ўласныя сродкі выдаў матэрыялы сваіх амаль 20гадовых астр. даследаванняў («Назіранні», т. 1—3). У 1897 перадаў Казанскаму унту інструменты, абсталяванне і навук. бібліятэку, што дазволіла пабудаваць (1899) каля Казані новую абсерваторыю (у 1903 названа імем Э ). Выдатны музыкант (піяніст, арганіст), прапагандыст творчасці М.І.Ілінкі, шмат аўтографаў якога, у т.л. партытуру оперы «Іван Сусанін» («Жыццё за цара»), перадаў у Публічную бку Пецярбурга. У канцы 19 ст. захапіўся рас. ваен. гісторыяй, прайшоў па мясцінах, звязаных са Швейцарскім паходам Суворава 1799, дзе на ўласныя сродкі паставіў помнікі і мемарыяльныя дошкі. Сабраныя ім матэрыялы (ядры і зброя з месцаў баёў, мэбля з дамоў, дзе спыняўся Сувораў, і інш.) перадаў у 1902 у Сувораўскі музей у Пецярбургу.
    В.А.Гапоненка.
    
    
    У.А Энгельгарт Ф.Энгелье.
    
    ЭНГЕЛЬГАРТ Уладзімір Аляксандравіч (3.12.1894, Масква — 10.7.1984), рускі вучоны ў галіне біяхіміі; адзін з заснавальнікаў малекулярнай біялогіі ў СССР. Акад. AH СССР (1953, чл.кар. 1946). Акад. АМН СССР (1944). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі унт (1919). Праф. Казанскага (1929—33), Ленінградскага (1935—40), Маскоўскага (1936—59) унтаў, адначасова заг. лабараторыі Інта біяхіміі AH СССР (1935— 44, 1950—59), у 1956—59 акадэміксакратар Аддз. біял. навук AH СССР. 3 1959 • дырэктар арганізаванага ім Інта малекулярнай біялогіі AH СССР. Навук. працы па абмене арган. фосфарных злучэнняў і іх ролі ў энергет. і фізіял. функцыях клеткі. Выявіў сувязь клетачнага дыхання і фасфарыліравання (1931). Адкрыў адэназінтрыфасфатную актыўнасць міязіну (1939). Прапанаваў тлумачэнне (1949) механізму спалучэння працэсаў браджэння і дыхання (эфект Пастэра). Дзярж. прэміі СССР 1943, 1979.
       Тв: Некоторые проблемы современной бнохнмнн. М., 1959; Мнтегратнзм — путь от простого к сложному в познаннн явленнй жнзнн М., 1970. В.Ф.Ермакоў.
    
    
    124            ЭНГЕЛЬС
    
    гШГЕЛЬС (Engels) Фрыдрых (28.11.1820, г. Бармен, Прусія, цяпер г. Вуперталь, Германія — 5.8.1895), дзеяч германскага і міжнар. сацыяліст. і рабочага руху; тэарэтык сацыялізму, адзін з заснавальнікаў марксізму. 3 сям’і фабрыканта. 3 1834 вучыўся ў гімназіі ў г. Эльберфельд, у 1838 паехаў у Брэмен для навучання камерцыі, займаўся самаадукацыяй. У час адбывання вайск. павіннасці (1841—44) слухаў лекцыі ў Берлінскім унце. У 1842 супрацоўнічаў у «Rheinische Zeitung» («Рэйнская газета»), рэдактарам якой быў К.Маркс. У 1842—44 жыў у г. Манчэстэр, працаваў на фцы, саўладальнікам якой быў яго бацька. У светапоглядзе Э. прайшоў эвалюцыю ад захаплення філасофіяй ГА.Гегеля і младагегельянцаў да антрапалаг. матэрыялізму і атэізму Л.В.Ф.Феербаха; у паліт. поглядах праз рэв. дэмакратызм прыйшоў да камунізму. Вывучаў сац. і паліт. адносіны ў Вялікабрытаніі, напісаў «Накіды да крытыкі палітычнай эканоміі» (1843), дзе зрабіў выснову пра пераходны характар капіталіст. спосабу вытвсці, і 3 артыкулы «Становішча ў Англіі» (1844, апубл. ў 1845), дзе выказаў думку пра неабходнасць спалучэння сацыялізму з рабочым рухам. У сумеснай працы Э. і Маркса «Нямецкая ідэалогія» (1845— 46) сфармулявана дыялектыка вытв. адносін і прадукцыйных сіл, абгрунтавана матэрыяліст. разуменне гісторыі — гістарычны матэрыялізм. Яго праца «Прынцыпы камунізму» (1847) стала асновай «Маніфеста Камуністычнай партыі» (1848), напісанага Э. і Марксам па даручэнні 2га кангрэса Саюза камуністаў (1847). У час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі быў адным з рэдактараў «Neue Rheinische Zeitung» («Новая Рэйнская газета»), удзельнічаў ва ўзбр. паўстанні. Пасля падаўлення рэвалюцыі эмігрыраваў у Швейцарыю, потым у Вялікабрытанію. У працах «Сялянская вайна ў Германіі» (1850) і «Рэвалюцыя і контррэвалюцыя ў Германіі» (1852), а таксама ў «Звароце Цэнтральнага Камітэта да Саюза камуністаў» (1850, напісаны разам з Марксам) развіваў ідэі саюзу пралетарыяту і сялянства, узбр. паўстання як мастацтва, бесперапыннай (перманентнай) рэвалюцыі. У 1850—70 працаваў у гандл. канторы фірмы «Эрмен і Энгельс» у Манчэстэры. Матэрыяльна падтрымліваў Маркса, папулярызаваў яго творы, прымаў удзел у арганізацыі Міжнар. тва рабочых (Інтэрнацыянала 1га), быў членам яго Ген. савета, вёў ідэйную барацьбу з ласальянцамі, бакуністамі і пруданістамі. Надзённай неабходнасцю было прадыктавана з’яўленне яго вял. працы «Пераварот у навуцы, зроблены панам Яўгенам Дзюрынгам» («АнтыДзюрынг», 1876— 78); на аснове 3й главы гэтай кнігі напісаў працу «Развіццё сацыялізму ад утопіі да навукі» (1880). Э. актыўна распрацоўваў пытанні гіст. матэрыялізму
    
    («Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы», 1884; «Людвіг Феербах і канец класічнай нямецкай філасофіі», 1886, і інш.). Ен лічыў, што гіст. матэрыялізм ёсць найперш метад вывучэння гісторыі, пазнання грамадства, a «не рычаг для канструявання» (ліст да К.Шміта, 1890). Тэзіс аб мірным, у рамках закону, пераходзе да сацыялізму Э. абгрунтоўваў у працах «Развітальны ліст да чытачоў газеты «Sozialdemokrat» (1890), «Сацыялізм у Германіі» (1891— 92), «Сялянскае пытанне ў Францыі і Германіі» (1894), «Уводзіны да працы К.Маркса «Класавая барацьба ў Францыі з 1848 да 1850 г.» (1895) і інш. Пры аналізе праекта Эрфурцкай праграмы С.д. партыі Германіі (1891) Э. сцвярджаў, што Сацыялдэмакр. партыя Германіі і рабочы клас могуць прыйсці да паліт. панавання «толькі пры такой палітычнай форме, як дэмакратычная рэспубліка», бо яна ўжо «з’яўляецца нават спецыфічнай формай дыктатуры пралетарыяту». Пры разглядзе вынікаў знешняй палітыкі Бісмарка («Роля насілля ў гісторыі», «Сацыялізм у Германіі» і інш.) Э. не выключаў, што ў будучай вайне Германія будзе «расціснута паміж французскім молатам і рускім кавадлам». У выпадку вайны з Расіяй і Францыяй, адзначаў Э., герм. сацыялдэмакратыя можа прыйсці да ўлады «праз дватры гады», аднак вайна можа прынесці і поўны разгром, таму абавязкам сацыялістаў з’яўляецца барацьба за мір. Ён лічыў, што насельніцтва Беларусі і Літвы «павінна само вызначыць свой лёс — зусім так, як эльзасцы павінны будуць выбіраць паміж Германіяй і Францыяй» і што інтэрнац. рух пралетарыяту «наогул магчымы толькі ў асяроддзі самастойных нацый», «інтэрнацыянальнае супрацоўніцтва магчыма толькі паміж роўнымі». Праз год пасля смерці Э. на 4м кангрэсе Інтэрнацыянала 2га была прынята Рэзалюцыя аб праве нацый на самавызначэнне.
      Тв.: Бел. пер. — Маркс К., Э н г е л ь с Ф. Выбр. тв. Т. 1—2. Мн„ 1951—52; Рус. лер. — Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. I—50. 2 нзд. М., 1954—81.
    
    Ж.АД.Энгр. Вялікая адаліска. 1814.
    
      Літ:. К о р н ю О. Карл Маркс м Фрядрях Энгельс: Жнзнь я деятельность: Пер. с нем. Т. 1—3. М., 1959—68; Леннн В.Н. Фрндрнх Энгельс // Полн. собр. соч. Т. 2; Энгельс —теоретяк. М., 1970; Ф.Энгельс я современные проблемы фнлософнн маркснзма. М., 1971; Фрндрнх Энгельс: Бногр.: Пер. с нем. М., 1972; Ойзерман Т.Н Форммрованне фмлософнн маркснзма. 2 нзд. М., 1974; Фрндрнх Энгельс: Бногр. 2 нзд. М , 1977; Маркснстская фнлософяя в XIX в. Кн. 1—2 М., 1979; йосько М.М. К.Маркс, Ф.Энгельс н революцмонная Белоруссня. 2 взд. Мн , 1985; Макснмова Л.П., М е д н о в a Е.С. Нх стнхней была борьба: Очеркн о жнзня н деятельностн К Маркса м Ф.Энгельса. Мн., 1991. А.М.Сідарэвіч. ЙНГЕЛЬС, горад у Саратаўскай вобл. Расіі. Вядомы з 1747. У 1914—31 наз. Пакроўск. Перайменаваны ў гонар Ф.Энгельса. У 1922—41 сталіца АССР немцаў Паволжа. 189,1 тыс. ж. (1999). Порт на р. Волга (Валгаградскае вадасх.). Чыг. ст. ПакроўскП