• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    °тэрыялістычны (франц. матэрыялізм) і ідэалістычны (Дж.Берклі, Д.Юм). У працах англ. псіхолагаў 18— 19 ст. (Д.Гартлі, Дж.С.Міль і інш.) атрымала развіццё асацыятыўная Э.п., паводле якой складаныя псіхічныя працэсы, у т.л. мысленне і воля, з’яўляюцца прадуктам простых іх састаўляючых. Г.Спенсер спалучаў прынцыпы асацыянізму з біял. эвалюцыйнай тэорыяй і разглядаў асацыяцыю не толькі як унутр. карэляцыю элементаў псіхікі, але і са знешнімі сувязямі ў адносінах да арганізма. І.П.Паўлаў на аснове вопытных даследаванняў стварыў вучэнне аб умоўных рэфлексах, дзвюх сігнальных сістэмах, тыпах вышэйшай нерв. дзейнасці. У.М.Бехцераў лічыў магчымым аб’ектыўнае вывучэнне толькі знешне назіральнага, г.зн. паводзін, і фізіял. актыўнасці нерв. сістэмы. Прадстаўнікі біхевіярызму (Дж.Уотсан, Э.Торндайк і інш.) лічылі, што навук. псіхалогія павінна апісваць гал. чынам сувязі «стымул — рэакцыя», але не свядомасць, мысленне або волю, якія непасрэдна не назіраюцца. У пач. 20 ст. псіхолагі Вюрцбургскай школы (О.Кюльпе, А.Майлер, А.Месер і інш.) для вывучэння працэсаў мыслення сталі выкарыстоўваць лабараторныя эксперыменты ў спалучэнні з метадамі саманазірання. П Жанэ, А.Валон (Францыя), Ж.Піяжэ (Швейцарыя) на аснове вопытаў даследавалі фарміраванне вышэйшых псіхічных функцый у выніку засваення структур знешняй сац. рэчаіснасці (інтэрыярызацыі) Л.С.Выгоцкі, А.РЛурыя, А.МЛявонцьеў і інш. на аснове ўласных эксперыментаў і назіранняў распрацавалі больш шырокую псіхал. канцэпцыю дзейнасці, увязаўшы працэсы інтэрыярызайыі з працэсамі экстэрыярызацыі (праяўленнямі ўнутр. псіхічных станаў у знешніх дзеяннях).
      На Беларусі заснавальнікамі вопытных псіхал. даследаванняў у адзінстве з тэарэт. абагульненнямі іх вынікаў быў Выгоцкі, які працаваў у Гомельскім пед. вучылішчы, стварыў там псіхал. лабараторыю і кабінет эксперым. псіхалогіі (1923).
      Літ.: Л у р н я А.Р. Об нсторнческом развнтнм познавательной деятельностн. М., 1974; Леонтьев А.Н. Деятельный ум: (Деятельность. Знак. Лнчность). М., 2001; Кандыбовнч Л.А. Нсторня пснхологнн в Беларусв. Мн., 2002; Марцннковс к а я Т.Д. Нсторня пснхологнм. М,. 2002;
    
    122 ЭМПІРЫЯКРЫТЫЦЫЗМ
    
    Выготскяй Л.С. Пснхологня развнтмя человека. М., 2003. В.Дз.Марозаў.
    
    ЭМПІРЫЯКРЫТЫЦЫЗМ (ад грэч empeiria вопыт + крытыка), «к р ы т ы к а в о п ы т у», або м а х і з м, філасофская плынь, заснаваная Р.Авенарыусам і Э.Махам, форма пазітывізму канца 19 — пач. 20 ст. Гл. Махізм.
    
    ЭМПІРЫЯМАНІЗМ (ад грэч. empeiria вопыт + манізм), разнавіднасць махізму; распрацаваны ААБагданавым, які сцвярджаў, што свет ёсць адзіны арганізаваны дослед.
    
    ЭМС (Ems), рака на ПнЗ Германіі. Даўж. 371 км, пл. бас. 12,5 тыс. км². Вытокі на паўд.зах. схілах гор Тэўтабургскі Лес, цячэ па Паўн.Германскай нізіне, упадае ў Паўночнае м., утварае эстуарый. Сярэдні расход вады 72 м³/с. Павышаная воднасць зімой і вясной. Суднаходная (месцамі па абводных каналах), злучана каналамі з рэкамі бас. Рэйна, Везера і інш. Каля вусця — марскі порт Эмдэн.
    
    ^МСКАЯ ДЭПЁША 1870, тэлеграма ад 13.6.1870 з г. Эмс (каля г. Кобленц, Германія) саветніка прускага мінва замежных спраў канцлеру Прусіі О.Э.Бісмарку з пераказам гугаркі прускага караля Вільгельма I з франц. пасланнікам В.Бенедэці (кароль не гарантаваў Францыі, што прынц Леапольд Гогенцолерн адмовіцца заняць вакантны ісп. прастол). Бісмарк надаў тэксту тэлеграмы зневажальны для франц. ўрада характар і перадаў яго ў друк. Франц. імператар Напалеон III выкарыстаў Э.д. як падставу для абвяшчэння Прусіі вайны (гл. Франкапруская вайна 1870—71), што адпавядала тайным планам Бісмарка.
    
    ЙМСКІ АКТ 1876, распараджэнне ўрада Рас. імперыі супраць развіцця ўкр. нац. культуры, падпісанае 30.5.1876 імператарам Аляксандрам II у час яго знаходжання на курорце ў г. Эмс (Германія). Дапаўняў цыркуляр 1863, які амаль цалкам забараняў друкаванне ў імперыі кніг на ўкр. мове. Паводле Э.а. забараняліся ўвоз зза мяжы ў Рас. імперыю ўкраінскамоўных кніг, выданне на ўкр. мове арыг. твораў і перакладаў з інш. моў, тэатр. паказы на ўкр. мове. На падставе акта былі закрыты ўкр. нац.культ.асв. твы, спынена дзейнасць Паўд.Зах'. аддзела Рус. геагр. тва ў Кіеве.
    
    ^МУ (Dromiceiidae), сямейства птушак атр. казуарападобных. 1 род, 1 сучасны від Э. (Dromiceius novaehollandiae). Пашыраны ў Аўстраліі (акрамя ПнУ). Вынішчаны на вве Тасманія і на авах у прал. Баса. Жыве ў стэпах і паўпустынях, кустовых пясчаных пустынях.
      Выш. да 1,8 м, маса да 55 кг. Апярэнне светла і цёмнакарычневае. Галава і шыя ўкрыты . пер’ем. Ногі моцныя, доўгія, трох
    
    
    пальцыя. Крылы недаразвітыя. He лятаюць. Нясуць 7—12 яец. Кормяцца насеннем, ягадамі, пладамі, вегетатыўнымі ч. раслін, дробнымі жывёламі. Разводзяць у няволі.
    
    ЭМУЛЬГАВАННЕ, атрыманне эмульсій. Гл. ў арт. Дыспергаванне.
    
    ЭМУЛЬГАТАРЫ, рэчывы, якія спрыяюць утварэнню эмульсій і павышаюць іх устойлівасць. Дзеянне Э. заснавана на здольнасці назапашвацца на мяжы дзвюх вадкіх фаз, зніжаць міжфазнае найяжэнне. Асн. тыпы Э.: мылы, мылападобныя паверхневаактыўныя рэчывы, растваральныя высокамалекулярныя злучэнні, высокадысперсныя цвёрдыя рэчывы і інш.
    
    ЭМУЛЬСІЙНЫЯ ФАРБЫ, в о д a эмульсійныя фарбы, латэксн ы я ф а р б ы, суспензіі пігментаў у латэксах сінтэтычных. У склад Э.ф. уваходзяць 10—15 кампанентаў, у т.л. 40—60%ная водная дысперсія плёнкаўтваральніка (акрылатаў, полівінілацэтатаў і інш.), пігменты, напаўняльнікі, пластыфікатар і інш. Нетаксічныя, пажара і выбухабяспечныя. Пакрыццё з Э.ф. вызначаецца невысокімі цвёрдасцю, мех. трываласцю і водаўстойлівасцю. Выкарыстоўваюць для афарбоўкі фасадаў і інтэр’ераў будынкаў, сродкаў транспарту і інш.
    
    
    
    Эму.
    
    ЭМЎЛЬСІЯ (новалац. emulsio ад лац. emulsus выдаены), дысперсная сістэма з вадкімі дысперсным асяроддзем і дысперснай фазай. Адрозніваюць п р a м ы я Э. — дысперснае асяроддзе (звычайна вада) больш палярнае, чым дысперсная фаза (напр., малако), і а д варотныя (інвертныя) Э. з менш палярным дысперсным асяроддзем (маргарын, сырая нафта). Падзяляюць Э. на разбаўленыя (дысперсная фаза займае па аб’ёме долі працэнта), канцэнтраваныя (адзінкі і дзесяткі працэнтаў) і высокаканцэнтраваныя ці пенападобныя (у іх кроплі дысперснай фазы падзелены тонкімі эмульсійнымі плеўкамі; доля дысперснай фазы да 99%, напр., многія крэмы і мазі). Утварэнне
    
    
    Э. — дыспергаванне — праходзіць самаадвольна (тэрмадынамічна ўстойлівыя ліяфільныя Э.) ці ў выніку мех. ўздзеяння (тэрмадынамічна няўстойлівыя ліяфобныя Э., якія доўгі час існуюць толькі ў прысутнасці эмульгатараў). Э. пашыраны ў прыродзе: малако (першая вывучаная Э., адсюль назва тэрміна), млечны сок раслін, нафта. У выглядзе Э. атрымліваюць змазачнаахаладжальныя вадкасці, бітумныя матэрыялы, пестыцыды, лек. і касметычныя сродкі, харч. прадукты.
    
    ЭМУЛЙТАР ЭВМ, спецыялізаваная праграма, якая дазваляе выконваць эмуляцыю — імітацыю функцыянавання ўсёй (ці часткі) адной сістэмы сродкамі інш. сістэмы без страты функцыянальных магчымасцей ці скажэння атрыманых вынікаў. Выкарыстоўваецца для пашырэння магчымасцей праграмнага забеспячэння (ПЗ), напр., дастасавання праграм, напісаных для адных тыпаў (ці класаў) ЭВМ, да машын інш. тыпаў (класаў); для распрацоўкі ПЗ (на існуючых ЭВМ) для ствараемых машын (выліч. сістэм) і інш.
    
    ЭМФАЗА (ад грэч. emphasis выразнасць), падкрэслена эмацыянальная будова мовы, вылучэнне асобных элементаў і сэнсавых адценняў выказвання. Дасягаецца паўторамі, інверсіяй, анафарай, узмацняльнымі часціцамі, умаўчаннямі, пераносамі і інш. Часцей за ўсё выяўляецца пры дапамозе акцэнтнаінтанацыйных сродкаў: павышэння ці паніжэння голасу, лагічнага націску, паўз. Характэрна для лірычных твораў. Звычайна адсутнічае ў дзелавой і навук. мовах. А.А.Майсейчык.
    
    ЭМФІЗЁМА ЛЁГКІХ (ад грэч. emphysema уздуцце), захворванне чалавека і жывёл, якое характарызуецца павышанай колькасцю паветра ў лёгкіх і павелічэннем іх памераў. У чалавека бывае першасная і другасная (на фоне бранхіту, пнеўмасклерозу і інш.), прыроджаная і набытая, дыфузная і ачаговая (вакол старых туберкулёзных ачагоў і рубцоў), вострая і хранічная. Пры выдаленні ч. або цэлага лёгкага ўзнікае вікарная (кампенсаторная) Э.л. — уздуцце ч. лёгкага, што засталася, для паляпшэння газаабмену. Старэчая Э.л. звязана са зніжэннем эластычнасці лёгачнай тканкі і інш. Пры Э.л. памяншаецца плошча газаабмену, расшыраюцца альвеолы, іх сценкі робяцца тонкімі і распадаюцца, развіваецца гіпаксія. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
      У ж ы в ё л адрозніваюць Э.л. вострую (ад празмерна напружанай работы) і хранічную (развіваецца з вострай або пры захворваннях дыхальных шляхоў). Часцей хварэюйь коні, паляўнічыя і ездавыя сабакі. Пры глыбокіх, неабарачальных зменах жывёлу выбракоўваюць. І.М.Семяненя.
    
    ЭМЙ (Аутё) Марсель (29.3.1902, г. Жуаньі, Францыя — 14.10.1967), французскі пісьменнік. Працаваў прадаўцом газет, статыстам кіно, журналістам і інш.
    
    
    ЭНГЕЛЬГАРТ 123
    
    Друкаваўся з 1926. Вядомасць прынёс раман «Зялёная кабыла» (1933), поўны гратэскавага сял. гумару. У раманах «Нізкі домік» (1935), «Прыгажун» (1941), «Самы доўгі шлях» (1946) і інш. сінтэз фантастыкі і сатыры ў адлюстраванні побыту і нораваў франц. грамадства. Фантаст. рэалізмам, змяшэннем рэальнага і выдуманага прасякнуты збкі навел «Карлік» (1934), «Чалавек, які праходзіў скрозь сцены» (1943), «Аскар і Эрык» (1961) і інш. Аўтар рамана «Скрынкі незнаёмага» (1960), які паводле ўскладненасці кампазіцыі і літ. прыёмаў блізкі да неарамана; камедый «Люсьен і мяснік» (1932) і «Клерамбар» (1950), сатыр. п’есы «Чужая галава» (1952), казак для дзяцей і інш. Для яго творчасці характэрны стыліст. майстэрства, сатыра, спалучэнне абсурду і фантастыкі з рэалістычнасцю быт. і псіхал. дэталей. У 1961 у Бел. тры імя Я.Коласа паводле яго п’есы пастаўлены спектакль «Трэцяя галава».
    
    ЭНАНТЫЯМАРФІЗМ (ад грэч. enantios процілеглы + morphe форма). к р ы ш т а л ё ў, уласцівасць некат. крышталёў утвараць мадыфікацыі, люстрана роўныя адна адной па будове. Такія крышталі наз. энантыяморфнымі. Прыклады: крышталі кварцу, віннай кты і інш. арган. злучэнні. Гл. таксама Сіметрыя крышталёў.
    
    ЭНВ^РПАША (Enver Ра?а; 22.11.1881, г. Стамбул, Турцыя — 4.8.1922), турэцкі ваен. і паліт. дзеяч. Віцэгенералісімус. Скончыў Акадэмію Генштаба ў Стамбуле (1903). Адзін з лідэраў младатуркаў, ідэолагаў панцюркізму і панісламізму. Удзельнік Младатурэцкай рэвалюцыі 1908, італатурэцкай (1911—12) і 2й Балканскай (1913) войнаў. У 1909— 11 ваен. аташэ ў Берліне. У 1ю сусв. вайну (з лют. 1914 ваен. міністр і нач. Генштаба) садзейнічаў уцягванню Турцыі ў вайну на баку Германіі, на заключнÑ