• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    �лужыць адным са сродкаў зносін паміж людзьмі. Паводле Э., кожны чалавек вольны прытрымлівацца той маральнай пазіцыі, якая адпавядае яго эмацыянальнаму стану; a сцвярджэнне адных і адмаўленне другіх маральных перакананняў павінна адбывацца не на рацыянальным узроўні, а шляхам унушэння, уздзеяння на падсвядомасць.
       Літ:. Г а з м а н Л.Я. Пснхологмя эмоцнональных отношенмй. М., 1987. В.Дз.Марозаў.
    
    ЭМБАЛІЯ (ад грэч. embole пападанне), траплянне ў сасудзістае рэчышча або ўтварэнне ў ім часцінак (эмболаў), якія не сустракаюцца ў нармальных умовах, з далейшым пераносам іх з токам крыві (зрэдку лімфы) або ў зваротным напрамку, што прыводзіць да закупоркі сасудаў. Часцей бывае тромбаэмбалія. Адрозніваюць таксама Э. тлушчавую (напр., кропелькі тлушчу з пашкоджанай падскурнай клятчаткі і жоўтага касцявога мозгу пры пераломах касцей), паветраную (напр., ін’екцыя паветра з лек. сродкамі), газавую (напр., ускладненне газавай гангрэны), тканкавую або клетачную (напр., кавалачкі тканак пры траўмах, клеткі або кавалачкі пухлін), мікробную (напр., камячкі склееных
    
    
    бактэрый) і Э. чужароднымі целамі (напр., пападанне ў прасвет буйных сасудаў асколкаў снарадаў, куль). Прыводзіць да ішэмічнага інсульту, інфарктаў лёгкіх, нырак і інш. органаў, гангрэны канечнасцей і інш., можа выклікаць раптоўную смерць. І.М.Семяненя.
    
    
    Э.мбія міжземнаморская рэлікгавая.
    
    ЭМБАРГА (ісп. embargo), 1) дзяржаўная забарона на ўвоз або вываз з краіны пэўнага віду тавараў, каштоўнасцей, золата, каштоўных папер, валюты. 2) Блакіраванне гандлю з пэўнымі краінамі па рашэнні ААН у якасці рэпрэсіўнай меры за парушэнне Статута ААН або інш. дзеянні, накіраваныя супраць міжнар. бяспекі.
    
    ^МБІІ (Embioptera), атрад насякомых. Каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў лясах тропікаў і субтропікаў. Жывуць пад карой, камянямі, у глебе. Найб. вядомыя Э.: міжземнаморская рэліктавая (Haploembia solieri), туркестанская (Embia tartara), гіганцкая (Е. major).
      Даўж. 1,5—22 мм. Цела падоўжанае, цыліндрычнае, мяккае, ад светла да цёмнакарычневага колеру. Крылы звычайна толькі ў самцоў, у некат. відаў і самкі, і самцы бяскрылыя. Ротавы апарат грызучы. Ногі з 3членікавымі лапкамі, на пярэдніх нагах прадзільныя залозы. Ператварэнне няпоўнае. Расліннаедныя, некат. шкодзяць раслінам, зрэдку драпежнікі.
    
    ЭМБЛЁМА (грэч. emblema устаўка, рэльефная аздоба), умоўная або сімвалічная выява якоган. паняцця, абстрактнай ідэі (напр., пяць кольцаў — Э. Алімпійскіх гульняў, белы голуб — Э. міру) ці дзеяння; распазнавальны знак прыналежнасці маёмасці, ідэнтыфікацыі і інш. У адрозненне ад сімвала Э. не мае на мэце вобразнае ўвасабленне зместу паняццяў, ідэй, праграм, a аб.мяжоўваецца толькі іх асацыятыўнай сувяззю. Э. краіны з’яўляюцца герб і сцяг. У многіх дзяржавах, у т.л. Рэспубліцы Беларусь, свае Э. маюць узбр. сілы і іх віды, роды войск (сіл), канкрэтныя вайск. фарміраванні, спец. войскі і службы, асобныя катэгорыі ваеннаслужачыхспецыялістаў. Э. служаць знакамі адрознення ваеннаслужачых і апазнавальнымі знакамі на ўзбраенні і ваен. тэхніцы. Э. размяшчаюць на прадметах
    
    
    118      ЭМБЛЕМАТЫКА
    
    вайск. формы адзення: на пагонах, пятліцах, кукардах і інш. (гл. Абмундзіраванне вайсковае). Відарыс Э. змяшчаюць на сцягах, флагах, вымпелах і інш., а таксама на ўзбраенні і ваен. тэхніцы, інш. ваен. маёмасці, службовых дакументах і інш. Ва Узбр. Сілах Рэспублікі Беларусь Э. з’явіліся ў пач. 1990х г.
    В.А.Юшкевіч.
    ЭМБЛЕМАТЫКА, 1) спецыяльная гіст. дысцыпліна, якая вывучае эмблемы, сімвалы і знакі прыналежнасці, уласнасці і г.д. (акрамя гербаў і пячатак — аб’ектаў вывучэння геральдыкі і сфрагістыкі), напр., ваенныя знакі адрознення, фірменныя і таварныя знакі і інш. 2) Характэрны для культуры маньерызму і барока (16—18 ст.) жанр літаратуры і мастацтва: выяўленне і алегарычнае тлумачэнне эмблем.
    
       Літ:. Р а ф ф Р, К о ф м а н Т. Эмбрноны, гены м эволюцня. М., 1986; Белоусов Л В. Бнологнческвй морфогенез. М., 1987.
    А.С.Леанцюк.
    
    ЭМБРЫЯЛбПЯ (ад грэч. эмбрыён + ...логія), у вузкім сэнсе — навука пра зародкавае развіццё, у шырокім — навука пра індывід. развіццё арганізмаў. Падзяляюць на эмбрыялогію чалавека і жывёл і эмбрыялогію раслін. У залежнасці ад задач і метадаў даследавання адрозніваюць агульную, параўнальную, эксперым., папуляцыйную і 'экалагічную Э.
       На даных параўнальнай Э. ў значнай ступені будуецца натуральная сістэма жывёл, асабліва яе вышэйшых раздзелаў. Эксперым. Э. метадам выдалення, перасадкі і культывавання зачаткаў органаў і тканак вывучае прычынныя механізмы іх узнікнення і развіцця ў антагенезе. Mae вял. значэнне для медыцыны і сельскай гаспадаркі. На стыку Э. з цыталогіяй, генетыкай і малекулярнай біялогіяй узнікла біялогія развіцця.
    
    В.Ф.Б.Гофмайстэр і Э.Страсбургер, рас. вучоныя [.М.Гаражанкін, С.Ў.Навашын, У.М.Арнольдзі, К.І.Меер высветлілі спецыфічныя асаблівасці рэпрадукцыйных органаў вышэйшых раслін, стварылі вучэнне аб гамалагічных утварэннях у іх, аб змене палавога і бясполага пакаленняў.
      Сучасныя праблемы Э.р.: эвалюцыя муж. і жан. гаметафітаў, апыленне і апладненне, развіццё зародка і эндасперму, індукцыя эмбрыягенезу in vitro, нескрыжавальнасць, эмбрыянальныя працэсы ў гібрыдаў, гаплоідаў, паліплоідаў, стэрыльнасць, апаміксіс і інш.
      Літ:. ПоддубнаяАрнольдн В.А. Обшая эмбрнологня покрытосеменных растеннй. М., 1964; Эмбрнологмя растеннй: нспользованне в генетмке, селекцнн, бнотехнологнн. М., 1990; Эмбрнологмя цветковых растеннй: Термннологня н концепцнм. Т. 1—3. СПб., 1994—2000. М.А.Ламан.
    
    ЭМБРЫЯЛбГІЯ ЧАЛАВЁКА I ЖЫВЁЛ, дысцыпліна, штб вывучае перадзародкавае развіццё (аагенез і спермата
    
    Да арт. Эмблема. Гермьдычньы знакіэмблемы Рэспублікі Беларусь: 1 — Міністэрства абароны; 2 — Генеральнага штаба Узброеных Сіл' 3 — Сухапугных войск Узброеных Сіл; 4 — Ваеннапаветраных сіл і войск пройіпаветранай абароны Узброеных Сіл.
    
    ЭМБРЫЁН у жывёл і ч а л a в е к а, тое, што зародак.
    
    ЭМБРЫЯГЕНЁЗ (ад грэч. эмбрыё'н + ...генез), зародкавае развіццё, эмбрыянальнае развіццё, перыяд развіцця арганізма ад апладнення да нараджэння ці выхаду з яйца (у жывёл) або прарастання семя (у раслін). Ход Э. ў пэўнай ступені адлюсТроўвае працэс эвалюцыі. 3 адной знешне недыферэнцыраванай клеткі ў выніку ўпарадкаваных паслядоўных змен утвараецца шматклетачны арганізм, здольны да самаст. існавання. Працэс Э вызначаецца пераважна спадчынным апаратам клеткі. Клеткі зародка пры дзяленні атрымліваюць поўны набор генаў, але ў кожнай тканцы функцыянуюць тыя з іх, якія рэгулююць сінтэз спецыфічных для дадзенай тканкі рэчываў. Механізмы, што вызначаюць уключэнне і выключэнне генаў у развіцці, да канца не выяўлены. Невядома таксама, як функцыя пэўных генаў і сінтэз адпаведных рэчываў прыводзіць да фарміравання складаных марфал. структур або такіх адзнак, як спадчынныя формы паводзін.
    
    ЭМБРЫЯЛбГІЯ РАСЛІН, ф і т а э м б р ы я л о г і я, дысцыпліна ў галіне марфалогіі раслін, якая вывучае ўтварэнне і заканамернасці развіцця зародка раслін.
      Эмбрыялогія гола і пакрытанасенных раслін даследуе працэсы, якія адбываюцца ў семязавязі або кветцы, будоВу і развіццё гаметафітаў, палавых клетак і зігот. Параўнальная Э.р. вывучае асаблівасці развіцця эмбрыянальных адзнак у прадстаўнікоў розных таксонаў. Даныя маюць вял. значэнне ў сістэматыцы раслін, пры будове філагенет. сістэм.
      Асн. этапы: 16—17 ст. — распрацоўка метадаў вызначэння полу кветкавых раслін у эксперыментах па гібрыдызацыі (\.V Кёльройтэр), перакрыжаваным апыленні (К.Шпрэнгель), раскрыццё значэння перакрыжаванага апылення (Ч.Р.Дарвін), першае мікраскапічнае апісанне яйЦаклеткі і зародкавага мяшка ў клеткавых раслін (М.Мальпігі, 1675), адкрыццё эндасперму ў семені (Н./ру 1672). Як самаст. дысцыпліна Э.р. пачала фарміравацца ў сярэдзіне 19 ст. з распрацоўкай клетачнай і эвалюц. тэорый і ўдасканальваннем мікраскапічнай тэхнікі. Былі зроблены фундаментальныя адкрыцці заканамернасцей фарміравання муж. і жан. гаметафітаў, апладнення, развіцця эндасперму і зародка. Ням. вучоныя
    
    генез), апладненне, зародкавае развіццё, лічынкавы і постэмбрыянальны (ці постнатальны) перыяды індывід. развіцця; ч. марфалогіі.
       Эмбрыялагічныя даследаванні вядомы ў стараж. Індыі, Кітаі, Егіпце, Грэцыі да 5 ст. да н.э. Гіпакрат (з паслядоўнікамі) і Арыстоцель вывучалі зародкі многіх жывёл, асабліва курэй, а таксама чалавека. Далейшае развіццё Э.ч. і ж. звязана з працамі К.М.Вэра, К.Ф.Вольфа, У.Гарвея, Ч.Р.Дарвіна, А.А.Кавалеўскага, \.\.Мечнікава, ХА.Пандэра, А.М.Северцава і яго школы, Х.Шпемана, Г.Дрыша, Дз.П.Філатава.
       На Беларусі даследаванні па Э.ч. і ж. пачаліся ў БДУ. У 1920—30я г. С.І.Лябё'дкін распрацоўваў асобныя аспекты эвалюц. эмбрыялогіі (праблемы біягенет. закону і тэорыі рэкапітуляцый). Асн. навук. цэнтры: Інт фізіялогіі Нац. АН Беларусі, мед. і с.г. ВНУ. Уклад у развіццё Э.ч. і ж. зрабілі А.А.Арцішэўскі, А.П.Амвросьеў, ГІ.Я.Герке, Л.М.Голуб, Ю.В.Гулькевіч, СЛ.Кабак, \.А.Кірылава, ВХХ.Кулажанка, V Х.Краўцова, П А.Лабко, ГА.Лазюк, А.С.Леанцюк, В.А.Леанцюк, П.Р.Піўчанка, Б.А.Слука і інш. Даследуюцца працэсы сістэмнага фарміравання асн. эпігенет. рэгулятараў марфагенезу ў норме і эксперыменце.
    
    ЭМІГРАЦЫЯ 119
    
    Даныя выкарыстоўваюцца ў клініцы пры вывучэнні фізіялогіі і паталогіі цяжарнасці, імуналагічных уласцівасцей арганізма, прыроджаных хвароб, праблем паходжання пухлін, запаленняў і інш.
      Літ.: Голуб Д.М. Строенве пернфернческой нервной снстемы в эмбрногенезе человека. Мн., 1962; Токнн В.П. Обшая эмбрмологня. М., 1977; Воронцов Н.Н. Развнтне эволюцмонных ндей в бнологнн. М., 1999.                  А.С.Леанцюк.
    
    ЭМЕРГЁНЦЫ (ад лац. emerge з’яўляюся, выходжу), вырасты на паверхні сцёблаў і лісця раслін, утвораныя эпідэрмісам і інш. тканкамі, што знаходзяцца пад ім, напр., жыгучыя валаскі крапівы, шыпы на сцёблах ружы і на пладах дурнап’яну, залозкі на лісці расянкі і інш.
    
    ^МЕРСАН (Emerson) Ралф Уолда (25.5.1803, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 27.4.1882), амерыканскі філосаф, паэт, эсэіст; прадстаўнік амер. рамантызму. Вывучаў тэалогію ў Гарвардскім унце (1825—29). Быў святаром. У 1832—33 Ð