• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    –» (1969), «Этыка свабоды» (т. 1—2, 1974), «Апакаліпсіс» (1975) і інш.                  В.І.Боўш.
    
    ЭЛЯЗЫГ (Elazig), горад на У Турцыі. Адм. ц. іля Элязыг. 205 тыс. ж. (1990). Трансп. вузел. Прамсць: харч., хім., тэкст., цэментавая; каляровая металургія.
    
    ЭЛІЙ (сапр. Кулачыкаў) Серафім Раманавіч [29.11.1904, Ніжнеамгінскі наслег, Саха (Якуція) — 14.12.1974), якуцкі паэт. Нар. паэт Якуціі (1964). Скончыў Маскоўскі інт журналістыкі (1928). Творы вызначаюцца навізной формы, нац. самабытнасцю. Аўтар збкаў «У дні квітнеючай маладосці» (1929), «Шчаслівае жыццё» (1938), «Радасць» (1946), «Песні перамогі» (1950), «Слава творчай працы» (1959), «Чалавек — чалавеку» (1962), «Незгасальны агонь» (1969), «Сэрца сябра» (1973), «Мой хамус» (1974), паэм і казак для дзяцей. Некат. яго вершы пакладзены на музыку.
       Тв : Рус. пер. — Стнхотворення н поэмы. М.. 1972; Мой хомус. М , 1974.
    
    ЭМАЛЕВЫЯ ФАРБЫ, л а к а в ы я ф а р б ы, суспензіі высокадысперсных пігментаў (пераважна неарганічных) у лаках. Пасля высыхання ўтвараюць паверхню, якая нагадвае эмаль (адсюль назва). Бываюць на аснове алкідных, поліэфірных, фенолаальдэгідных, перхлорвінілавых і эпаксідных смол, поліурэтанаў, поліакрылатаў, нітратаў цэлюлозы, крэмнійарган. алігамераў і інш. Акрамя асн. кампанентаў Э.ф. ўключаюць напаўняльнікі (мел, тальк, каалін), пластыфікатары, ацвярджальнікі, сікатывы, растваральнікі і інш. Пакрыццё з Э.ф. вызначаецца атмасфераўстойлівасцю (да 4—6 гадоў), высокай дэкаратыўнасцю і інш. Выкарыстоўваюць для атрымання ахоўных і дэкар. пакрыццяў на метале, драўніне, пластмасах і інш.
    
    ЭМАЛЬ (франц. email ад франкскага' smeltan плавіць), шклопадобныя пакрыцці, якія наносяць на метал. вырабы і замацоўваюць абпальваннем. Характарызуюцца высокай цвёрдасцю, зноса, гарача, шчолача, кіслота і каразійнай устойлівасцю. Паводе прызначэння адрозніваюць тэхн. і мастацкія. Тэхн. Э. падзяляюць на покрыўныя і грунтавыя (прамежкавы слой паміж покрыўнай Э. і металам). Сыравіна для Э. — пясок, палявы шпат, пегматыт, мел, даламіт, буракс, вокіслы металаў і інш. Сумесь сыравінных матэрыялаў сплаўляюць у печах пры тры 1150—1200 °C, выліваюць у ваду для гранулявання, гранулы размолваюць з вадой, глінай і інш., каб атрымаць устойлівую суспенсію (эмалевы шлікер). Вырабы з нанесеным на ім
    
    
    116            ЭМАЛЬ
    
    шлікерам сушаць і абпальваюць у печы пры тры 750—1005 °C. Эмаліраваныя вырабы выкарыстоўваюць у хім., газавай, харч., фармацэўтычнай, эл.тэхн., буд. галінах прамсці.
    
    ЭМАЛЬ МАСТАЦКАЯ, адна з тэхнік у ювелірным мастацтве; металічныя вырабы, дэкарыраваныя гэтай тэхнікай. Асновай ювелірнай (гарачай) Э.м. з’яўляецца шкло, пігментаванае дамешкамі вокісаў металаў. Існуюць празрыстыя, паўпразрыстыя (апалавыя) і глухія (апакавыя, кампактныя) Э.м. Празрыстасць Э.м. надае вокіс свінцу ў эмалевым саставе, непразрыстасць — вокіс волава. Паводле спосабу выканання і замацавання на паверхні металу адрозніваюць Э.м.: выемчатую (шанлеве), якая запаўняе паглыбленні, выкананыя ў метале разьбой, адліўкай або штампоўкай; перагародчатую (клуазане) — запаўняе ячэйкі паміж вузкімі метал. стужкамі, напаянымі рабром на паверхню вырабу, якія ўтвараюць контур узору; празрыстую — з прасвечваннем паверхні металу, упрыгожанай чаканным, літым або разным рэльефам, гравіроўкай, дзе розная таўшчыня слоя Э.м. стварае жывапісны эфект і градацыю адценняў; па філіграні — запаўняюць прамежкі паміж метал. ніцямі; размаляваную (жывапісную) — жывапіс каляровымі Э. м. на метале або размалёўка вогнетрывалымі эмалевымі фарбамі на паверхні вырабу, пакрытага глухой Э.м.
      Найб. стараж. Э.м. ўзніклі ў Стараж. Erinue. Класічны помнік ранняй еўрап. перагародчатай Э.м. — дэкор алтара царквы СанАмброджа ў г. Мілан (Італія; майстар Вальвініус, 9 ст.). Высокага росквіту дасягнула мастацтва перагародчатай Э.м. на золаце ў Візантыі ў 10—12 ст., што паўплывала на груз. і рус. Э.м. 11—13 ст. Да пач. 12 ст. ў Еўропе склаліся школы перагародчатай і выемчатай Э.м. — мааская ў даліне ракі Маас у Латарынгіі, рэйнская з цэнтрам у г. Кёльн (Германія), у г. Лімож (Францыя, гл. Лімож
    
    Да арт. Эмаль мастацкая. Круглая шкатулка, упрыгожаная перагародчатай эмшю. Кітай. 1450—56.
    
    
    Да арт. Эмаль масгацкая Сярэбраныя колты канца 12 — пач. 13 ст. Гомельская вобл.
    
    
    ская эмаль). У Кітаі Э.м. вядома з 7 ст. У Расіі пашырана многакаляровая празрыстая Э.м. па скані (16—17 ст., Масква), усольская эмаль, фініфць, партрэтная эмалевая мініяцюра (18 ст.).
       На Беларусі Э.м. вядомы з 2—5 ст. (гл. Абідзенскія эмалі). Імі аздаблялі колты, фібулы, падвескі, лунніцы, наклацкі на мужчынскія метал. паясы, конскую збрую, нацельныя крыжы (энкалпіёны). Шэдэўрам эмальернага мастацтва з’яўляецца Крыж Ефрасінні Полацкай. У 16—19 ст. Э.м. аздаблялі абклады
    
    
    евангелляў, літургічны посуд, напрастольныя крыжы, дарахавальніцы і інш. Шмат ювеліраў, выхадцаў з Беларусі, працавала ў 17 ст. ў Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля (творы І.Андрэева, Л.Афанасьева, Ф.Пракоп’ева, братоў В. і Ф. Івановых. У Беларусі эмальернае мастацтва актыўна развіваецца з 1960х г.: вырабы Б.Дразда, Р.Іванова, А.Карніенкі, М.Кузьміча, В.Фёдарава і інш.
      Э.м. наз. таксама белую ці каляровую непразрыстую паліву на керамічных і шкляных вырабах.
      Літ:. П у п а р е в А.А. Художественная эмаль. М., 1948; Технологня эмалн м эмалнрованйя металлов. 2 нзд. М., 1965; Я н і ц к а я М.М. Вытокі шкларобства на Беларусі. Мн., 1970; Старажытныя скарбы Беларусі: Альбом. Мн., 1974; Barsali І.В. Europaisches Email. Herrsching, 1980.
    
    
    
    
    ЭМАНАЦЫЙНЫ МЁТАД у г е а л о г і і, вызначэнне канцэнтрацый радону ў глебавым паветры пры пошуках радысактыўных карысных выкапняў; адзін з гал. метадаў даследавання плошчаў, перспектыўных на уран. Рудныя целы, у якіх ёсць уран і радый, выдзяляюць у поры ўмяшчальных парод радыеактыўны газ радон. У выніку дыфузіі газ пранікае ў паверхневыя гарызонты і можа
    
    
    Да арт. Эмаль мастацкая Р. I в а н о ў. Трыпціх «Свята Івана Купалы». 1979.
    
    ЭМБЛЕМА           117
    
    быць выяўлены ў глебавым паветры. Анамальныя канцэнтрацыі радону ў глебавым паветры на фоне нармальных (2—4 эманы, у раёне з неглыбокім заляганнем магматычных парод да 10—15 эманаў) назіраюцца над руднымі аб’ектамі, на ўчастках павышанай эманіруючай здольнасці парод, над зонамі тэктанічных парушэнняў і геал. кантактаў, над радонавымі водамі. Яны дасягаюць дзесяткаў і тысяч эманаў. Г.І.Каратаеў.
    
    
    
    М.М.Эмануэль
    
    171
    
    ЭМАНАЦЫЯ (ад лац. emanatio выцяканне), філасофскае паняцце, якое абазначае пераход ад вышэйшай і дасканалай ступені універсума да ніжэйшых, менш дасканалых. Цэнтр. паняцце неаплатанізму, прадстаўнікі якога лічылі Э. вышэйшай ступенню, першапачаткам усяго існага — Адзінага, якое само вышэй за існае, трансцэндэнтнае яму, г. зн. знаходзіцца, як у Платона, «паза межамі быйця».
      Тое, што выцякае з Адзінага, яны лічылі розумаспасцігальным і адносілі да яго 3 гал. іпастасі: Розум, Сусв. Душа, Космас. Розум (нус) Плацін называў «усеадзінствам», якое ў сваю чаргу мае множнасць, бо звязана з Сусв. Душой (псюхе), што злучае Космас і ўвесь астатні свет мноствам адзінкавых рэчаў. У выніку поўнага згасання Э. застаецца матэрыя, якая ўвасабляе ў сабе абс. цемру і холад, што разглядалася як увасабленне зла, звязанага з адсутнасцю вылучанага дабра. Лічылася, што ніжэйшыя ступені Э. могуць вяртацца да сваіх першавытокаў, але толькі ў выніку наяўнасці волі да пераадолення адарванасці сваіх душ ад Сусв. Душы. У хрысціянстве гэтая ідэя адлюстравалася ў паняцці аб трыадзінстве Бога і вяртанні да яго створаных ім чалавечых душ, а ў сістэмах аб’ектыўнага ідэалізму — у ідэях пераходу ад якоган. абс. першапачатку да канкрэтных з'яў і зноў да яго ў мысленні чалавека. Распрацаваны ў вучэнні аб Э. прынцып усеадзінства рас. філосаф У .С.Салаўёў разглядаў у якасці вышэйшага анталагічнага прынцыпу. В.Дз.Марозаў.
    
    ЭМАНСІПАЦЫЯ (ад лац. emancipatio літар. — вызваленне сына зпад бацькоўскай улады), 1) вызваленне ад якойн. залежнасці, няроўнасці, апекі, прыгнёту. 2) Ураўнаванне ў правах, адмена абмежаванняў (напр., Э. жанчын).
    
    ЭМАНУЙЛЬ Мікалай Маркавіч (1.10.1915, пас. Цім Курскай вобл., Расія — 8.12.1984), расійскі фізікахімік. Акад. AH СССР (1966), Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ленінградскі політэхн. інт (1938). 3 1938 працаваў у Інце хім. фізікі AH СССР, адначасова
    
    
    (з 1944) — у Маскоўскім унце. Навук. працы па даследаванні кінетыкі хім. рэакцый і біял. працэсаў, старэнні і стабілізацыі палімераў. 3 канца 1950х г. працаваў у галіне біял. кінетыкі; прапанаваў новыя проціпухлінныя прэпараты. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія СССР 1983.
       Тв:. Цепные реакцнн окнслення углеводородов в жндкой фазе. М., 1965 (у сааўт.); Кянетвка экспервментальных опухолевых процессов. М., 1977.
    
    
    ЭМАТЫВІЗМ (ад англ. emotive які выклікае эмоцыі), этычная тэорыя, прадстаўнікі якой лічаць, што маральныя паняцці і суджэнні пазбаўлены пазнавальнага сэнсу і служаць толькі для выражэння і ўзбуджэння эмоцый. Э. быў уласцівы многім этычным сістэмам, але ў асобную дактрыну склаўся ў рэчышчы лагічнага пазітывізму.
       У 17—19 ст. эматывісцкія погляды, якія меліся ў вучэннях пра марам, атрымалі агульную назву «этычныя тэорыі маральнага пачуцця» (А.Сміт, А.Э.К.Шзфтсберы, Ф.Хатчэсан, ЦЮм і інш.).
       Юм сцвярджаў, што загана і дабрачыннасць не ёсць нешта аб’ектыўнае; маральныя суджэнні і ацэнкі не ісцінныя і не памылковыя, а проста маюцца ў наяўнасці («Трактат аб чалавечай прыродзе», 1740). Э.Дзюркгейм і ЛЛевіБруль прытрымліваліся канцэпцыі апрабатыўнай этыкі, паводле якой маральныя ацэнкі і прадпісанні пазбаўлены аб’ектыўнага і пазнавальнага сэнсу, бо заснаваны на санкцыі якоган. аўтарытэту (Бога, улады і да т.п.). Дж.Мур (ЗША) зыходзіў з таго, што дабро і зло невызначальныя, як і ўсе інш. этычныя паняцці, бо раскрываюць толькі суб’ектыўныя эмоцыі («Прынцып этыкі», 1903). У 1920—40я г. новую канцэпцыю маралі распрацоўвалі прадстаўнікі лагічнага пазітывізму А.Аер, Р.Карнап, У.Стывенсан і інш. На іх думку, этычныя паняцці не паддаюцца эмпірычнай праверцы на аснове прынцыпу верыфікацыі, таму яны не даюць ніякай аб’ектыўнай інфармацыі пра рэчы і з’явы; за маральнымі паняццямі стаіць толькі эматыўная функцыя, дзякуючы якой яны могуць Ñ