Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ж. (2000). Вузел трансп. зносін з Мексікай. Рачны порт. Міжнар. аэрапорт. Гандл.фін. цэнтр с.г. (мясная жывёлагадоўля, бавоўна, агародніна) і горнапрамысл. (медзь, свінец) раёна. Прамсць: каляровая металургія, нафтаперапрацоўчая, харч., радыёэлектронная, швейная, гарбарнаабутковая; вытвсць мед. апаратуры. Унт. Турызм.
ЙЛЬСГАЙМЕР (Elsheimer) Адам (18.3.1578, г. ФранкфуртнаМайне, Германія — 11.12.1610), нямецкі жывапісец і гравёр. Вучыўся ў Ф.Уфенбаха ў г. ФранкфуртнаМайне. 3 1598 працаваў у Венецыі, з 1600 у Рыме. Пісаў
А.Эльсгаймер. Іосіф каля калодзежа.
(пераважйа на медзі) невял. карціны, у якіх біблейскія і міфал. сцэны перанесены ў простыя быт. абставіны («Юпітэр і Меркурый у Філемона і Баўкіды», «Іосіф каля калодзежа»); пейзажы, якія вылучаюцца паэтычнасцю і інтымнасцю ўспрымання прыроды («Пейзаж з круглым храмам»), Асабліва ўласцівы яго творчасці начныя сцэны з мяккім кантрасным асвятленнем («Уцёкі ў Егіпет»).
эльсгбльцыя (Elsholtzia), род кветкавых раслін сям. губакветных (яснот
кавых). Больш за 20 відаў. Пашыраны пераважна ва Усх. Азіі. На Беларусі 1 від — Э. раснічастая (Е. ciliata), нар. назвы меліса, падтынная мята, поярка, сабачая мята. Трапляецца каля жылля, як пустазелле ў агародах і пасевах, на пустках.
Э. раснічастая — аднагадовая травяністая расліна з моцным пахам, выш. 15—70 см. Сцёблы прыўзнятыя, галінастыя, у верхняй ч. апушаныя. Лісце з кропкавымі залозкамі, супраціўнае, чаранковае, эліпсападобнае. Кветкі дробныя, ліловапурпурныя, у густых аднабокіх коласападобных суквеццях. Плод — арэшак. Эфіраалейная, меданосная расліна.
ЙЛЬСІНАР, другая назва г. Хельсінгёр у Даніі.
ЙЛЬСЛЕР (Elssler) Фані (Францыска; 23.6.1810, Вена — 27.11.1884), аўстрыйская артыстка балета; прадстаўніца рамант. балетнага мастацтва. Вучылася ў балетмайстра Ж.Амера, удасканальвалася ў Італіі. У 1822 дэбютавала ў Вене, выступала ў трах Берліна, Лондана, Парыжа, у ЗША, Расіі і інш. Дасканала валодала пуантнай тэхнікай. Яе мастацтву ўласцівы характарнасць і эмацыянальнасць. Сярод партый: Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні), Фларында, Лаўрэта («Кульгавы д’ябл», «Тарантула» К.Жыда), Ліза («Марная засцярога» Ф.Герольда). Майстар характарнага танца: кракавяк, мазурка, качуча, тарантэла і інш.
^ЛЬСНЕР (Elsner) Юзаф Ксаверы (1.6.1769, г. Гродкаў, Польшча — 18.4.1854), польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Быў пеўчым у касцёле ў Вроцлаве, дзе атрымаў муз. адукацыю. 3 1792 дырыжор аркестра Ням. опернага тра ў Львове, з 1799 дырэктар «Тра Нарадовага» ў Варшаве. У 1824—31 праф. Варшаўскага унта, адначасова з 1826 кіраўнік Гал. муз. школы. Заснавальнік Кансерваторыі музыкі і дэкламацыі (1821) у Варшаве. Паслядоўнік традыцый венскай класічнай школы, прадстаўнік ранняга польскага раман
тызму. Упершыню ў гісторыі польскай оперы ў тэмах сваіх твораў выкарыстаў нац. муз. фальклор: оперы «Ведзьмы з Лысай гары, ці Лешак Белы» (паст. 1809), «Кароль Лакетэк, ці Віслічанкі» (паст. 1818). Сярод інш. твораў: культавая музыка, 3 араторыі, 55 кантат, 3 месы для салістаў, хору і арк.; 5 сімфоній, камернаінстр. ансамблі, творы для фп., хары (каля 100 харалаў), музыка для драм. тра і інш. Аўтар тэарэт. прац. Рэдактар і выдавец збкаў польскіх нар. песень, інстр. твораў. Сярод вучняў Ф.Шапэн.
ЭЛЬСТбН Леў Міхайлавіч (25.2.1900, г. Мікалаеў, Украіна — 3.8.1986), бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Карэліі (1946). Скончыў драм. студыю ў Адэсе (1921). 3 1924 арганізатар і кіраўнік Уральскага рабочага рэаліст. тра ў Свярдлоўску. Узначальваў тры ў Тамбове, Сімферопалі, Кіраве, Арле. 3 1958 гал. рэжысёр, у 1962—64 рэжысёр Гомельскага абл. драм. тра. Сярод лепшых пастановак у Гомельскім тры: «ПортАртур» паводле А.Сцяпанава (1958), «Зімовая казка» (1958) і «Рамэо і Джульета» (1962) У.Шэкспіра, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі (1959), «Імем рэвалюцыі» М.Шатрова, «Угрумрака» паводле В.Шышкова (абедзве I960), «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка, «Акіян» А.Штэйна, «Крэдыт у Нібелунгаў» Ф.Куна (усе 1961), «Інтэрвенцыя» Л.Славіна (1963), «Сакрэты фірмы «Клеменс і сын» М.Вірты (1964).
эльтбн, салёнае бяссцёкавае самаасадачнае возера на Пн Прыкаспійскай нізіны, у Валгаградскай вобл. Расіі. Пл. 152 км . Глыб. каля 0,1 м (вясной да 0,8 м). Знаходзіцца на 18 м ніжэй узр. м. На дне выхады салёных крыніц, а таксама адклады солей (NaCl, KC1) і мінер. серавадароднай гразі. Возера запоўнена рапай, якая вясной распрасняецца. Паблізу Э. гар. пасёлак і аднайм. бальнеагразевы курорт.
ЭЛЬТЭНЬЁНТЭ (El Teniente), меднае радовішча ў Чылі, за 80 км на ПдУ ад г. Сант’яга. Распрацоўваецца з 1904 падземным спосабам. Па паходжанні гідратэрмальнае меднапарфіравае з малібдэнам. Прымеркавана да кратэра вулкана. Руднае цела мае форму полай трубкі з унутр. дыям. 800 м і шыр. колавай паласы да 600 м. Арудзяненне лакалізуецца ў андэзітах, прасочана да глыб. 2000 м. Агульныя запасы медзі 64 млн. т з сярэдняй колькасцю медзі 1%; малібдэну адпаведна каля 1,2 млн. т пры яго колькасці ў пародзе 0,03%.
ЭЛЬФАЮМ, Фаюм, МедынетэльФаюм, горад у Егіпце, у аазісе Фаюм, на ПнУ Лівійскай пустыні. Адм. ц. мухафазы ЭльФаюм. 244 тыс. ж. (1991). Буйны гандл.транзітны цэнтр. Прамсць: харчасмакавая, бавоўнаачышчальная, баваўняная, шарсцяная, гар
ЭМАЛЬ 115
барная, тытунёвая. Каля Э.Ф. знойдзены стараж. пахавальныя партрэты (гл. Фаюмскі партрэт).
^ЛЬФЫ, Альвы, у германаскандынаўскай міфалогіі духі прыроды, што насяляюць паветра, зямлю, горы, лясы. Часам іх падзялялі на «чорных Э» (карлікігномы, што жывуць у зямлі) і добразычлівых да людзей «светлых Э.» — лёгкіх, як паветра, істот, што водзяць вясёлыя карагоды і танцы пры святле Месяца.
П.Элюар.
ЭЛЬХУФЎФ, другая назва горада Хуфуф у Саудаўскай Аравіі
ЭЛЬЯШЙВІЧ Алена Георгіеўна (н. 23.9.1937, г. Пінск Брэсцкай вобл.), бел. вучоны ў галіне фармацэўт. навук. Др фармацэўтычных навук, праф. (1990). Скончыла Днепрапятроўскі мед. інт (1959). 3 1977 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. 3 1987 у Віцебскім мед. унце (заг. кафедры). 3 1996 у Мінскім тэхнал. унце. 3 1997 у Бел. мед. унце, адначасова з 2001 чл. экспертнай камісіі Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Навук. працы па фармацыі і гісторыі медыцыны.
Тв:. Фармацевту о деонтологнн. Мн., 1982; Наставнмчество в аптечных учрежденмях. Мн., 1985; Деонтологня в работе провмзораннспектора. Мн., 1986.
ЭЛЮАР (Eluard) Поль [сапр. Г р э н д э л ь (Grindel) Эжэн Эміль Поль; 14.12.1895, СенДэні каля Парыжа — 18.11.1952], французскі паэт. Удзельнік 1й сусв. вайны (франтавыя ўражанні ў зб. «Абавязак і непакой», 1917). У 1920—30я г. прымыкаў да дадаістаў і сюррэалістаў. У 2ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення (збкі «Паэзія і праўда 1942 года», 1942; «Твар у твар з немцамі», 1944). Інтымная, філас. і грамадз. лірыка ў збках «Горад смутку» (1926), «Само жыццё» (1932), «Ружа для ўсіх»(1934), «Вартыя жыць» (1944), «Здолець усё сказаць» (1951). У збках «Палітычныя вершы» (1948), «Урок маралі» (1949), «Прысвячэнні» (1950), «Вобраз міру» (1951) і інш. тэмы барацьбы за мір. На бел. мову яго асобныя вершы пераклала Э.Агняцвет. Міжнар. прэмія міру 1953.
Тв:. Бел. пер. — 3 табой. Мн., 1980; У кн.: Краіна Паэмія. Мн.. 1962; Рус. пер. — Нзбр. стнхотворсння М., 1961; Стнхн. М., 1971.
Літ.: Велнковскнй С.Н. К горнзонту всех людей: Путь Поля Элюара. М.,
1968; Поль Элюар: Бнобнблногр. указ. М., 1963.
элібвій (ад лац. eluo вымываю), прадукты выветрывання горных парод, якія застаюцца на месцы свайго ўтварэння. Фарміруюцца на гарыз. паверхні ці на схілах, дзе слабая дэнудацыя, складаюць кару выветрывання.
Характарызуюцца рыхласцю, адсутнасцю слаістасці (акрамя спадчыннай), паступовым пераходам у мацярынскія пароды. Адрозніваюць Э., сфарміраваны за кошт разбурэння магматычных, метамарфічных (ортаэлювій), асадкавых (параэлювій) парод і рыхлых утварэнняў са слабымі прыкметамі дыягенетычных змен (неаэлювій). Паводле ступені разбурэння мацярынскага субстрату вылучаюць глыбавы, друзавы (жарсцвяны), пясчаністы і гліністы Э. Некат. даследчыкі лічаць, што глеба таксама з’яўляецца Э. Паводле саставу Э. можа ўключаць кааліны, руды жалеза, марганцу, алюмінію, нікелю і інш.
На тэр. Беларусі найб. пашыраны ортаэлювій (магутнасць тоўшчы 25—40, зрэдку да 80 м), развіты на пародах крышт. фундаменту ў межах Бел. антэклізы. На пародах верхняга пратэразою, кембрыю, дэвону, мелу, палеагену і неагену ў межах Бел. антэклізы і Прыпяцкага прагіну адзначаецца параэлювій (магутнасць да 2—18 м). Жвіровы Э. паўсюдна складае ніжнюю зону вьіветрывання гранітаў і гнейсаў, гліністы — добра выражаны ў корах выветрывання перадрыфейскіх, мезазойскіх і кайназойскіх парод. 3 алювіяльнымі адкладамі ў межах Беларусі звязаны вогнетрывалыя і керамічныя (каалінавыя) гліны, праяўленні латэрытнай мінералізацыі і інш. М.М.Лявых.
ЭЛібЛЬ (Ellul) Жак (6.1.1912, г. Бардо, Францыя — 1994), французскі філосаф, сацыёлаг, правазнавей. Праф. унта ў Барда. Чл. нац. савета пратэстанцкай царквы ў Францыі. Паводле Э., чалавек у спажывецкім грамадстве траціць рысы індывідуальнасці, раствараецца ў безаблічнай масе і пазбаўляецца свабоды. Э. падкрэсліваў, што прагрэс разбурае сістэму гуманіст. каштоўнасцей, падмяняючы іх мэты тэхн. сродкамі дзеля панавання над навакольным асяроддзем і над самім чалавекам. Важнымі фактарамі духоўнага заняволення чалавека ў такім грамадстве ён лічыў прапаганду і ідэалогію, якія з’яўляюйца адным са сродкаў маніпуліравання людзьмі для іх прыстасавання адпаведна адведзенай ім ролі. Меркаванні прадстаўнікоў «тэхналагічнага дэтэрмінізму» пра неабходнасць устанаўлення» ўлады інжынераў спецыялістаў, вучоных Э. называў «цьмянымі, агульнымі палажэннямі, атрыманымі ў спадчыну ад 19 ст.», а сродак духоўнага вызвалення чалавека бачыў у «неабходнай рэвалюйыі», якая ў стане аслабіць тэхн. грамадства і пашырыць дыяпазон чалавечай свабоды. Ён адмоўна ставіўся да радыкальных грамадскіх пераўтварэнняў у сацыяліст. духу і да грамадскіх ідэалаў і утопій, таму што яны «азначаюць уцёкі ад рэчаіснасці». Асн. працы: «Уводзіны ў прадмет царкоўных рэформ» (1943), «Гісторьы
арганізацый» (т. 1—2, 1955—56), «Тэхніка» (1962), «Прапаганда» (1962), «Аўтапсія рэвалюцыÑ