Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
схеме (напр., дэгідрагалагенаванне ў прысутнасці асноў, дэгідратацыя, Э. амінаў). Паводле радыкальнага механізма Э. — дэгідрагалагенаванне ў прысутнасці рэчываў, якія выклікаюць радыкальныя рэакцыі. Рэакцыі Э., што адбываюцца ў газавай фазе (піралітычнае Э ), могуць адбывацца па перыцыклічным і свабоднарадыкальным механізмах. Разнавіднасць рэакцый Э. — рэакцыі экструзіі, калі адбываецца выкід фрагмента з вугляроднага ланцуга або цыкла з утварэннем новай осувязі. Рэакцыі Э. выкарыстоўваюць у арган. сінтэзе для атрымання алкенаў, цыклічных злучэнняў (напр., лактамаў) і інш. А.М.Петрыкаў.
ЭЛІМІНАЦЫЯ (ад лац. eliminatio выдаленне) у б і я л о г і і, гібель арганізмаў у працэсе барацьбы за існаванне; адваротная выжывальнасці. Адрозніваюць Э. невыбіральную (агульную) і выбіральную.
Невыбіральная Э. ўзнікае пры ўздзеянні на папуляцыю фактараў асяроддзя, якія перавышаюць адаптыўныя магчымасці асобіны (папуляцыі, вілу), звычайна стыхійных бедстваў (паводкі, моцныя засухі і маразы), антрапагенных умяшанняў (змена характару ландшафту ад уздзеяння чалавека) і інш. У выніку адбываецца масавая гібель асобін незапежна ад іх індывід. уласцівасцей. В ы біральная Э. — гібель ч. асобін папуляцыі, абумоўленая іх меншай прыстасаванасцю да ўмоў навакольнага асяроддзя (напр. самазрэджванне лесанасаджэнняў). Толькі выбіральная Э. вядзе да натуральнага адбору.
ЭЛІН ПЯЛІН (сапр. I в а н о ў Дзімітр Стаянаў; 30.7.1877, с. Байлава, Балгарыя — 3.12.1949), балгарскі пісьменнік. Акад. Балг. АН (1940). Друкаваўся з 1895. 36. «Апавяданні» (т. 1—2, 1904— 11), аповесці «Геракавы» (1911), «Зям
ля» (1922) пра сац. расслаенне вёскі, пратэст сялян супраць прыгнёту. У зб. вершаў у прозе «Чорныя ружы» (1928), зб. апавяд. «Пад манастырскай лазою», «Я, ты, ён» (абодва 1936) абараняў гуманізм, асуджаў дэкадэнцтва, дэспатызм манархафашыстаў. Пісаў для дзяцей На бел. мову яго асобныя вершы і апавяданні пераклалі Н.Гілевіч, В.Нікіфаровіч.
Тв:. Бел. пер. — у кн.: Скарб. Мн., 1967; У кн.: Чарадзейны ліхтарык. Мн., 1968; Рус. пер. — Соч. Т. I—2. М . 1962. Н.С.Гілевіч.
ЙЛІНГ (галанд. helling спад, адхон), 1) спецыяльнае памяшканне на беразе, прызначанае для пабудовы і рамонту суднаў; збудаванне для пад’ёму ці спуску суднаў на ваду па нахіленай плоскасці. 2) Памяшканне для дырыжабляў і аэрастатаў. 3) Збудаванне асобнага тыпу для захоўвання спарт. суднаў.
ФліНГТАН (Ellington) Эдуард Кенэдзі |мянушка Дзюк (Duke); 29.4.1899, Вашынгтон — 24.5.1974], амерыканскі джазавы піяніст, кампазітар. Афраамерыканец. Чл. Нац. інта мастацтваў і лры (1970). Скончыў школу прыкладных мастацтваў і рамяства ў Празе (каля Вашынгтона). Гастраліраваў з асабістым аркестрам «Вашынгтонбанд» (1918—72). Заснавальнік у джазе т.зв. стылю джунгляў, стылю настрояў і канцэртнага стылю. Сярод твораў: опера «Була», балеты, шматлікія джазавыя кампазіцыі, аранжыроўкі, у т.л. «Настрой індыга» (1930), «Гарлем» (1950), «Шчаўкунок» паводле музыкі П.Чайкоўскага (1960), «Лацінаамерыканская сюіта» (1968), музыка для тра і кіно.
ЭЛІНІЗМ, умоўная назва перыяду ў гісторыі краін Усх. Міжземнамор’я, Пярэдняй Азіі і Прычарнамор’я з часу заваявання іх (334—323 да н.э.) Аляксандрам Македонскім і да пакарэння Рымам (30 да н.э.). Тэрмін «Э.» у 1830я г. ўвёў ням. гісторык І.Г.Дройзен, які пад Э. разумеў пашырэнне грэч. культуры на Усход. У гістарыяграфіі не існуе адзіных поглядаў на Э. Некат. гісторыкі ў першую чаргу вылучаюць узаемаўплыў грэч. і мясц. (пераважна ўсх.) культур, іншыя акцэнтуюць увагу на ўзаемадзеянні сац.паліт. структур. Большасць разглядае Э. як новы этап у гісторыі ант. свету са складаным спалучэннем элінскіх і мясц. элементаў у сац.паліт. ладзе, эканоміцы і культуры. Імперыя Аляксандра Македонскага ахоплівала Балканскі паў, авы Эгейскага м., Пярэднюю Азію, Егіпет, паўд. раёны Сярэдняй Азіі і ч. Цэнтр. Азіі. Пасля смерці Аляксандра Македонскага (323 да н.э.) паміж яго палкаводцамі (дыядохамі) пачалася барацьба за падзел імперыі, якая скончылася стварэннем эліністычньгх дзяржаў: Селеўкідаў, Пталамеяў, Македоніі, Віфініі, Пергама, Пантыйскага царства і інш. У 3—2 ст. да н.э. існавала эліністычнае ГрэкаБактрыйскае царства, з 3 ст. да н.э. — дзярж. ўтварэнне эліністычнага тыпу
Баспорскае царства. Асн. формай сац,паліт. арганізацыі эліністычных дзяржаў былі рабаўладальніцкія манархіі, якія аб’ядналі ў сабе элементы ўсх. дэспатыі і поліснага ладу (гл. Поліс). У эліністычных краінах полісы мелі далучаныя да іх сельскія тэр., якія захоўвалі ўнутр. самакіраванне. Вярх. ўласнасць на зямлю належала цару, частку зямлі ён дараваў храмам, вяльможам, ваен. пасяленцам (клерухам). Эліністычныя дзяржавы мелі складаную сац. структуру: верхні слой — царскі дом, вышэйшае жрэцтва, ваен. і грамадз. адміністрацыя, заможныя гараджане; сярэдні — гандляры, рамеснікі, адкупшчыкі, адм. апарат, клерухі і інш.; ніжэйшы —лаой (залежныя і паўзалежныя земляробы, работнікі царскіх майстэрняў) і рабы. Характэрнай рысай эканам. развіцця эліністычных дзяржаў быў рост таварнай вытвсці, асабліва на знешні рынак, грашовага абароту, пашырэнне гандлю паміж дзяржавамі, а таксама з Індыяй і краінамі Паўд.Зах. Азіі. Умацаваліся гавдл. сувязі паміж Егіптам і Прычарнамор’ем, Карфагенам, Рымам. Узніклі новыя буйныя рамесныя і гандл. цэнтры (Александрыя, Антыёхія, Селеўкія і інш). У 3 — пач. 2 ст. да н.э. ваен. канфлікты не спыняліся, але набылі больш лакальны характар. Пталамеі і Селеўкіды змагаліся за панаванне ў Сірыі, Фінікіі, М. Азіі. У Грэцыі дробныя полісы, каб адстаяць сваю незалежнасць, аб’ядноўваліся (гл. Эталійскі саюз, Ахейскі саюз). Войны, сац канфлікты, дынастычная барацьба падрывалі эканам. і ваен. моц эліністычных дзяржаў, іх аслабленне выкарыстаў Рым. Пачынаючы з 2 ст. да н.э. пад яго ўладу трапілі Македонія, Грэцыя, дзяржавы М. Азіі. Спробы асобных дзяржаў (Селеўкідаў, Пантыйскае царства) узначаліць барацьбу з Рымам былі безвыніковымі. У 30 да н.э. рымляне захапілі Егіпет. Рым. імперыя паглынула эліністычны свет, аднак асобныя элементы сац.эканам і паліт. структуры значна паўплывалі на далейшае развіццё Міжземнамор’я. Гл. таксама Эліністычнае мастацтва.
Літ.: Т а р н В. Эллннмстйческая цнвнлнзацня: Пер. с англ. М., 1949; Рановнч А Б. Эллянмзм н его нсторнческая роль. М ; Л., 1950; Свенцнцкая Н С Соцмальноэкономнческне особенностн эллнннстнческнх государств. М., 1963; Блаватская Т.В., Голубцова Е.С., Павловская API Рабство в эллнннстяческнх государствах 111— 1 вв. до н э М . 1969; 3 е л ь в н К К , Троф н м о в a М.К. Формы завнсммостн в Восточном Среднземноморье эллнннстмческого пецнода. М., 1969; Кошеленко Г.А. Греческвй полнс на эллнннстаческом Востоке. М. 1979; Гафуров Б.Г., Цубукнднс Д Ч Александр Македонскнй н Восток. М., 1980; Ж н г у н н н В.Д. Международные отношення эллмннстмческях государств в 280— 220 гг. до н.э. Казань, 1980; Л е в е к П. Эллвнвстмческнй мнр: Пер. с фр. М., 1989; Дройзен М.Г Йсторня эллйннзма: Пер. с нем. Т I—3. Ростов н/Д, 1995; Хабнхт X. Афвны: нсторня города в эллннйстнческую эпоху: Пер. с нем. М., 1999.
А.Г.Зельскі.
ЭЛІНІСТЫЧНАЕ МАСТАЦТВА, мастацтва Грэцыі Старажытнай, краін Усх. Міжземнамор’я, Пярэдняй Азіі, паўн,зах. раёнаў Цэнтр. і паўд. абласцей Сярэдняй Азіі канца 4—1 ст. да н.э. Развіццё Э.м. прыпадае на час утварэння эліністычных манархій і пашырэння грэч. культуры на вял. тэрыторыях Б. і Сярэдняга Усходу пасля заваяванняў Аляксандра Македонскага (334—323 да н.э.). Адрозніваюць Э.м. ўласна Грэцыі; мастацтва, што склалася на землях, цесна звязаных са стараж.грэч. культурай (напр., М. Азія, усх. ўзбярэжжа Міжземнага мора); мастацтва Егіпта Старажытнага, у якім суіснавалі грэч. і егіп. традыцыі. На тэр. на У ад р. Еўфрат развівалася ўсх.эліністычнае мастацтва. Праблемы паліт. і сац.эканам. развіцця грамадства абумовілі супярэчлівасць Э.м., у якім спалучыліся рацыяналізм і экспрэсіўнасць, скептыцызм і эмацыянальнасць, элегічнасць і драматызм, архаізацыя і наватарства. Існавалі лакальныя маст. школы: александрыйская, пергамская, сірыйская, афінская і інш. На Б. і Сярэднім Усходзе ў выніку ўзаемадзеяння грэч. і мясц. элементаў узнікла мастацтва Гандхары, Парфіі, Кушанскай дзяржавы. Эліністычнае дойлідства вылучалася імкненнем да асваення вял. адкрытых прастораў, эфекту грандыёзнасці, велічнасцю і смеласцю інж.буд. думкі, логікай канструкцыі, імпазантнасцю форм і майстэрствам выканання. У маст. абліччы гарадоў (Александрыя, Пергам, Прыена і інш.), пабудаваных па т.зв. гіпадамавай сістэме (гл. Гіпадам з Мілета) з прамавугольнай сеткай вуліц і прынцыпе функцыян. заніравання, важная роля адводзілася вял. каланадам (уздоўж гал. вуліц) і 1—2ярусным манум. порцікам (ставіліся асобна ці былі ч. будынкаў), царскім палацам, дамам для сходаў (булеўтэрыям, эклесіястэрыям), трам, свяцілішчам. Адметнасць гарадоў — велічныя арх. ансамблі, для якіх характэрны гарманічнае ўпісанне ў навакольны ландшафт, рэгулярнасць планіроўкі, гарызанталі і вертыкалі фасадных плоскасцей, сіметрычнасць і франтальнасць кампазіцыі пабудоў. Тыпы культавых, жылых і грамадскіх будынкаў успрымаліся ад эпох грэч. архаікі і класікі, але ў абноўленай інтэрпрэтацыі; з’яўляліся і новыя віды будынкаў — бкі, мусеяны (Александрыйскі мусеян), інж. збудаванні (Фароскі маяк у Александрыі, адзін з сямі дзівосаў свету). На развіцці культавых і мемар. пабудоў, алтароў адбілася ўзаемадзеянне з мастацтвам Усходу і М. Азіі (катакомбы КомэшШукафа ў Александрыі, гарадзішча АйХанум у Паўн. Афганістане, алтар Зеўса ў Пергаме). Эліністычная архітэктура вызначалася свабоднай інтэрпрэтацыяй традыц. схемы і ўзмацненнем дэкар. функцыі ордэраў. У выяўл. мастацтве суіснавалі розныя, часам супярэчлівыя маст. школы. Для скульптуры 4 ст. да н.э. характэрны экспрэсіўнасць пластыкі (Скопас), лірызм (Праксіцель), дына
міка форм (Лісіп). Побач з творчым выкарыстаннем класічнай сп