• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ‚рычны ток) выклікае электрычнае поле і магнітнае поле. Яны звязаны паміж сабой і ўтвараюць электрамагнітнае поле, пры дапамозе якога ажыццяўляецца электрамагнітнае ўзаемадзеянне. Часткай агульнага вучэння пра Э. з’яўляецца магнетызм. Выкарыстаннем Э. ў тэхніцы займаецца электратэхніка. У вузкім сэнсе Э. — самі эл. зарады.
       Эл. і магн. з’явы вядомы з глыбокай старажытнасці. Назіраліся маланкі, свячэнні на вастрыях высокіх пабудоў і інш. праявы атмасфернай электрычнасці, прыцягванне пэўнымі мінераламі кавалачкаў жалеза, а бурштынам, пацёртым аб шэрсць, — лёгкіх прадметаў (электрызацыя трэннем). Тэрмін «Э.» увёў у 1600 У.Гільберт, які ўстанавіў адрозненне паміж эл. і магн. з’явамі, існаванне магн. полюсаў і інш. У 1733—34 франц. фізік Ш.Ф.Дзюфэ выявіў існаванне 2 родаў эл. зарадаў (адмоўных і дадатных) і характар іх узаемадзеянняў. У 1745 вынайдзены кандэнсатар (лейдэнская банка), які дазволіў назапашваць вял. эл. зарады. У 1745—53 Б.Франклін стварыў першую тэорыю эл. з’яў, устанавіў эл.
    
    
    прыроду маланкі. У 2й пал. 18 ст. з’явіліся першыя вымяральныя прылады — электраскопы, электрометры. Г.Кавендыш (1773) і Ш.А.Лулол (1785) устанавілі закон узаемадзеяння эл. зарадаў (Кулона закон). ЛГальвані (1791) і АВольта (1794) стварылі хім. і кантактавыя крыніцы эл. току (гальванічныя элементы і батарэі з іх — т.зв. вольтавы слупы). У 1802 В.У.Пятроў адкрыў электрычную дугу. У 1820 адкрыта залежнасць паміж магн. полем і эл. токам — Біо—Савара закон', Х.К.Эрстэд устанавіў сувязь паміж эл. і магн. з’явамі; А.М.Ампер — закон узаемадзеяння эл. токаў (Ампера закон). У 1826 Г.Ом устанавіў залежнасць эл. току ад напружання (Ома закон), у 1830 К.Ф.Гаўс сфармуляваў асн. тэарэму электрастатыкі (Гаўса тэарэма), у 1831 М.Фарадэй адкрыў з’яву электрамагнітнай індукцыі, у 1833—34 — законы электролізу, упершыню ўвёў уяўленні пра эл. і магн. палі. Дж.П.Джоўль (1841) і Э.ХЛенц (1842) даследавалі цеплавое дзеянне эл. току і абгрунтавалі
    Джоўля—Ленца закон. У 1861—73 Дж.К.Л/о/ссвел сфармуляваў фундаментальныя ўраўненні класічнай электрадынамікі — Максвела ўраўненні, з якіх вынікае існаванне электрамагнітных хваль. Дж.Дж.Ромсая у 1897 адкрыў электрон, у 1898 вызначыў абс. значэнне яго зараду. У 1880—1909 ХАЛорэнц стварыў электронную тэорыю будовы рэчыва, растлумачыў шэраг эл.магн. з’яў, заклаў асновы электрадынамікі рухомых асяроддзяў. Ураўненні Максвела разам з электроннай тэорыяй Лорэнца сталі асновай класічнай электрадынамікі. ГЛ.Герц (1886—89) эксперыментальна даказаў існаванне эл.магн. хваль, М.К.Э.Л.Планк (1900) і АЭйнштэйн (1905) прыйшлі да высновы аб квантавым характары эл.магн. поля. У 2й чвэрці 20 ст. створана квантавая тэорыя эл.магн. працэсаў — квантавая электрадынаміка. Вучэнне пра Э. — навук. аснова электра і радыётэхнікі, электронікі, фіз. оптыкі, электрахіміі і інш.
      Літ:. Т а м м Й.Е. Основы теорнн электрнчества. 9 нзд. М., 1976; Калашннков С.Г. Электрмчество. М., 1977; Стражев В.Й., Томнльчнк Л.М. Электродянамнка с магннтным зарядом. Мн., 1975; Влас о в А.А. Мнкроскопмческая электродннамнка. М., 1955; Снвухнн Д.В. Обшнй курс фнзнкм. Т. 3. М., 1977; Л ь о ц ц я М. Мсторяя фнзнкн: Пер. с нтал. М., 1970.
    А.І.Болсун, УМ.Сацута.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАЯ ДУГА, вольтава д у г а, адзін з відаў электрычных разрадаў у газах, пры якім разрадныя з’явы сканцэнтраваны ў вузкім ярка святлівым плазменным шнуры. Пры гарыз. размяшчэнні электродаў шнур пад уз
    
    
    
    
    
    Анод
    
    500
    1000
    
    Катод
    
    2000
    3000
    4000
    5000
    6000
    7000
    8000
    9000
    10000
    11000
    12000
    
    
    
    
    Электрычная дуга: размеркаванне тэмпературы (у градусах Кельвіна — К) у розных участках паміж вугальнымі электродамі пры сіле току 200 А.
    
    
    ЭЛЕКТРЫЧНАЯ 103
    
    дзеяннем узыходных патокаў нагрэтага разрадам газу набывае форму дугі.
       Э.д. можа існаваць у любым газе пры цісках, блізкіх да атмасфернага і больш высокіх. Высокая тра Э.д. выклікае іанізацыю, і газ у канале дугі пераходзіць у плазму. Тра плазмы ў шнуры пры атм. ціску і току ў некалькі ампер каля 5000 К, пры большых значэннях тры і сілы току —да 12 000 К. Вольтамперная характарыстыка Э.д. — спадальная: павелічэнне сілы току суправаджаецца памяншэннем напружання паміж электродамі. Э.д. выкарыстоўваецца ў дугавой зварцы, у электраметалургіі (для атрымання чыстых і тугаплаўкіх металаў у дугавых печах), у святлотэхніцы (у газаразрадных крыніцах святла) і інш. Э.Д., якая ўзнікае пры разрыве ланцугоў высокага напружання, — шкодная з’ява, для яе гашэння выкарыстоўваюць высакавольтныя выключальнікі з рознымі дугагасільнымі прыстасаваннямі. Э.д. паміж вугальнымі стрыжнямі ў атмасферы ўпершыню назіраў рус. электратэхнік В.У. Пятроў у 1902, апісаў яе і даў назву вольтавай англ. вучоны Г.Дэві ў 1808—09.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНАЯ ІНДЎКЦЫЯ, электрычнае зрушэнне, вектарная фіз. велічыня, якая характарызуе эл. no
    
    ne ў рэчыве. Абазначаецца D Для ізатропнага асяроддзя D = ееоД , дзе е — дыэлектрычная пранікальнасць рэчыва, е₀ — электрычная пастаянная, Е — напружанасць электрычнага поля. Паток вектара Э.і. праз адвольную замкнёную паверхню (гл. Гаўса тэарэма) вызначаецца толькі свабоднымі эл. зарадамі, што знаходзяцца ўнутры гэтай паверхні, г.зн. не залежыць ад звязаных зарадаў, якія ўваходзяць у склад нейтральных атамаў і малекул. Адзінка Э.і. ў СІ — кулон на квадратны метр.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАЯ ЛЯМПА. штучная крыніца святла (асвятляльная лямпа), у якой эл. энергія пераўтвараецца ў светлавую (энергію аптычнага выпрамянення). Найб. пашыраныя Э.л. — лямпы напальвання, дугавыя лямпы, люмінесцэнтныя лямпы і інш. газаразрадныя крыніцы святла, у т.л. лямпы дзе'ннага святла.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАЯ МАШЬІНА, машына для пераўтварэння мех. энергіі ў электрычную (электрычны генератар), эл. энергіі ў механічную (электрычны рухавік) або эл. энергію адных параметраў (напружання, частаты і інш.) у электраэнергію інш. параметраў (пераўтваральная тэхніка).
       Дзеянне Э.м. засн. на з'яве электрамагнітнай індукцыі і законах узаемадзеяння электрычных токаў і магнітных палёў. Кожная з Э.м. у адпаведнасці з Ленца правілам энергетычна абарачальная, аднак выпускаюцца яны звычайна для пэўнага рэжыму работы (гл. Пераменнага току машына, Пастаяннага току машына, Асінхронная машына, Сінхронная машына, Калектарная машына). Пераўтварэнне роду току, частаты, колькасці фаз, напружання робіцца пераўтваральнікамі электрычнымі, электрамашыннымі ўзмацняльнікамі, эл. трансфарматарамі. Да Э.м. адносяць таксама машыны спец. прызначэння (магнета, тахагенератар, зварачны генератар, цягавы электрарухавік і інш.).
    
    
      Літ:. Костенко М.П . Пнотровс к м й Л.М. Электряческне машмны. Ч. 1 — 2, 3 нзд. Л., 1972—73; Вольдек А.Н. Электрнческне машяны. 3 взд. Л., 1978; Ко пылов Н.П. Электрмческне машнны. М., 1986; Т о к а р е в Б Ф Электрмческме машнны. М., 1990; Шевчнк Н.Е. Электрнческне машмны: Учеб. пособне. Мн., 2000.
    У.М.Сацута.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНАЯ ПАДСТАНЦЫЯ, электраўстаноўка, якая ўключае трансфарматары, размеркавальныя ўстройствы, выпрамнікі току, інш. абсталяванне і прылады. Прызначана для павышэння або паніжэння напружання пераменнага эл. току (трансфарматарная падстанцыяў пераўтварэння яго па частаце і колькасці фаз (пераўтваральная падстанцыя), размеркавання эл. энергіі аднаго напружання паміж спажыўцамі (размеркавальны пункт). На гар. электратранспарце і электрыфікаваных чыгунках выкарыстоўваюцца цягавыя падстанцыі. У мясц. электрычных сетках пашыраны камплектныя трансфарматарныя падстанцыі (КТП).
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАЯ ПАСТАЙННАЯ, каэфіцыент прапарцыянальнасці, што ўваходзіць у некаторыя ўраўненні законаў эл. поля (напр., у Кулона закон) пры запісе іх у рацыяналізаванай форме (у адзінках СІ). Абазначаецца е₀, е₀ = = 8,85418717 10"і² Ф/м. Звязана з магнітнай пастаяннай ро формулай ео ⁼ =1/^0^, дзе с = 310s ju/c — скорасць святла ў вакууме.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНАЯ ПЕЧ, плавільная ці награВальная печ, у якой цеплавы эфект дасягаецца з дапамогай электрычнага току. Паводле спосабу пераўтварэння эл. энергіі ў цеплавую існуюць дугавыя печы (у т.л. рудааднаўляльныя печы і плазменнадугавыя печы), індукцыйныя печы, электроннапрамянёвыя печы, Э.п. супраціўлення (цяпло вылучаецца пры праходжанні эл. току праз праваднік з актыўным электрычным супраціўленнем; бываюць ускоснага дзеяння — эл. ток цячэ праз награвальны элемент і прамога — ідзе непасрэдна па матэрыяле; выкарыстоўваюць пры электрашлакавым пераплаве, тэрмічнай апрацоўцы і інш.).
    
    ЭЛЕКТРЬГЧНАЯ РАЗВІДКА, электраразведка, група метадаў геафізічнай разведкі, засн. на даследаванні прыродных або штучна ўзбуджаных у зямной кары электрамагнітных палёў.
       Існуе больш за 100 мадыфікацый Э.р. Метады Э.р. падзяляюць на асн. групы: у я ў ных супраціўленняў (засн. на вывучэнні пастаянных эл. палёў, што ствараюцца пры дапамозе 2 зазямленняў, падключаных да полюсаў крыніцы пастаяннага току; паводле размеркавання ўяўных супраціўленняў горных парод мяркуюць пра геал. будову даследуемай плошчы); электрахімічнай палярызацыі (даследуюць палі, што ствараюцца электрычна палярызаванымі геал. ўтварэннямі, напр., на кантакце руд і ўмяшчальных парод, і фільтрацыяй падзем
    
    
    ных вод праз поры горных парод; у шэрагу метадаў палярызацыя ствараецца штучна); магнітатэлурычнага поля (гл. Магнітатэлурычныя метады разведкі); электрамагнітнaга зандзірав а н н я (даследуюць асаблівасці змен у зямной кары штучна ствараемых палёў; прызначаны для вывучэння геал. разрэзу ў верт. кірунку); індукцыйныя (поле ўзбуджаецца пры дапамозе незаземленых контураў пераменнымі нізкачастотнымі токамі, даследуецца другаснае магнітнае поле, што ствараецца віхравымі токамі, індуцыраванымі ў добра праводных абласцях, пераважна ў рудных пакладах); радыёхвалевыя (засн. на вывучэнні пашырэння радыёхваль у горных пародах; паглынанне радыёхваль горнымі пародамі нарастае з павелічэннем іх праводнасці; на з’яве адбіцця радыёхвалі ад межаў, што раздзяляюць горныя пароды, засн. радыёлакацыйны спосаб).
      Электраразведачная апаратура складаецца з крыніц току (батарэі, генератары і інш ), прылад сілкавання і вымярэння Для даследавання малых глыбінь (да 1 км) выкарыÑ