Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
еньвальных дыёдах; пашыраны таксама табло на вадкіх крышталях. Пашырэнне набылі і э л е к троннамеханічныя г а д з і н н і к і, у якіх адлік часу робіцца па становішчы стрэлак на цыферблаце. Акрамя электроннага блока (часта ў выглядзе інтэгральнай схемы) яны маюць сінхронны або шагавы электрарухавік і колавую сістэму, якія пераўтвараюць эл. сігналы ў перамяшчэнне стрэлак. На Беларусі Э.г. выпускаюцца з 1975 мінскім здам «Электроніка» (у складзе ВА «Інтэграл»).
ЭЛЕКТРбННЫ ГАЗ, тэарэтычная мадэль, якая апісвае паводзіны электронаў праводнасці ў электронных правадніках. Як і свабодныя электроны, часціцы Э.г. падпарадкоўваюцца Фермі—Дзірака статыстыцы (гл. Фермігаз), рассейваюцца на фанонах, адны на адных, a таксама на любых парушэннях крышт. рашоткі.
Прасцейшы варыянт мадэлі Э.г. — тэорыя металаў Друдэ—Лорэнца, дзе Э.г. разглядаўся як ідэальны газ. Гэта тэорыя прыстасавальная да паўправаднікоў, дзе колькасць часціц Э.г. залежыць ад тры, а эфектыўная маса носьбітаў зараду адрозніваецйа ад масы свабоднага электрона. У тэорыі металаў Зомерфельда ўлічвалася выраджэнне Э.г. У электроннай тэорыі металаў разам з мадэллю Э.г. карыстаюцца мадэллю электроннай фермівадкасці, дзе ўлічваецца міжэлектроннае ўзаемадзеянне.
А.А.Богуш.
ЭЛЕКТРбННЫ ЗАХбП, працэс, пры якім ядро спантанна захоплівае электрон з якойн. унутранай абалонкі атама; разнавіднасць бэтараспаду ядраў. Абумоўлены слабымі ўзаемадзеяннямі.
100 ЭЛЕКТРОННЫ
У кожным акце Э.з. 1 пратон ядра пераўгвараецца ў нейтрон з адначасовым выпрамяненнем электроннага нейтрына. Працэс суправаджаецца вылучэннем аднаго ці больш квантаў характарыстычнага рэнтгенаўскага выпрамянення, угворанага пры запаўненні вакансій у электроннай абалонцы атама. Некаторыя нукліды (напр., жалеза55, кадмій109), дзе назіраецца Э.з., выкарыстоўваюцца як крыніцы монахраматычнага рэнтгенаўскага выпрамянення ў даследаваннях у біямедыцыне. матэрыялазнаўстве, дэфектаскапіі і інш.
ЭЛЕКТРрННЫ ІНДЫКАТАР НАСТРбЙКІ, гл. Электроннасветлавы індыкатар.
ЭЛЕКТРрННЫ КВАНТАВЫ ГІРАскбп, электронная прылада, гл. Квантавы гіраскоп.
ЭЛЕКТРрННЫ МІКРАСКбП, вакуумная электроннааптычная прылада для атрымання павялічанага відарыса аб’екта, у якой замест светлавых прамянёў выкарыстоўваюцца пучкі электронаў, паскораных да высокіх энергій. Прынцып дзеяння Э.м. заснаваны на законах электроннай і іоннай оптыкі. Па раздзяляльнай здольнасці (да 0,1 нм) пераўзыходзіць аптычны мікраскоп у некалькі тысяч разоў, што дазваляе вывучаць атамную і малекулярную структуру даследуемых аб’ектаў. Паводле характару даследаванняў аб’ектаў адрозніваюць прасвечвальныя, адбівальныя, растравыя, эмісійныя, ценявыя і люстраныя Э.м.
У прасвечвальных Э.м. відарыс аб’екта ствараецца з дапамогай электронных лінзаў электронамі, якія прайшлі праз даследаваны аб’ект. У адбівальных — рассеянымі (адбітымі) электронамі. У р а с т р a в ы х электронны пучок факусіруецца лінзамі ў тонкі праменьзонд, які сканіруе паверхню аб’екта. Такімі мікраскопамі даследуюцца празрыстыя і непразрыстыя (для электронаў) аб’екты, відарыс якіх звычайна назіраецца на экране электроннапрамянёвай трубкі. У э м і с і й н ы х Э.м. аб’ект сам за кошт награвання, асвятлення, бамбардзіроўкі яго электронамі ці іонамі і інш. выпрамяняе электроны, якія паскараюцца і праходзяць праз лінзы. У ценявых Э.м. электронныя лінзы ствараюць электронны зонд, які на аддаленым ад аб’екта экране ці на фотапласцінцы стварае ценявы відарыс. 3 дапамогай люстраных Э.м. вызначаюць размеркаванне эл. патэнцыялу паблізу паверхні даследуемага ўзору (электроны адбіваюцца ад эквіпатэнцыяльнай паверхні, якая ўтварылася перад узорам). Э.м. выкарыстоўваюцца ў навук. даследаваннях, у тэхнал. мэтах, напр., для вырабу мікрасхем метадам электроналітаграфіі, а таксама для кантролю ў розных галінах мікраэлектронікі, паўправадніковай тэхнікі і інш.
Літ:. Гл. да арт. Электронная мікраскапія.
М.М.Аляхновіч.
ЭЛЕКТРбННЫ ПАМНАЖАЛЬНІК. электронная прылада для ўзмацнення (памнажэння) электронных патокаў за кошт другаснай электроннай эмісіі. Уваходзіць у склад некат. прылад (фота
электроннага памнажальніка, электроннааптычнага пераўтваральніка, некат. перадавальных электроннапрамянёвых прылад і інш.) або як самаст. прылада выкарыстоўваецца для непасрэднай рэгістрацыі эл.магн. выпрамянення або часціц.
Дыскрэтныя дынодныя сістэмы электроннага памнажальніка: 1 — жалюзійная; 2 — каробчастасеткавая; 3 — коўшападобная. Чырвоным колерам вылучаны дыноды, сінія стрэлкі — шлях электронаў.
ЭЛЕКТРОННЫ ПАРАМАГНІТНЫ
РЭЗАНАНС (ЭПР), рэзананснае паглынанне (вылучэнне) эл.магн. выпрамянення электронным парамагнетыкам, які знаходзіцца ў знешнім магн. полі: разнавіднасць магнітнага рэзанансу. Абумоўлены індуцыраванымі эл.магн. выпрамяненнем квантавымі пераходамі паміж двума станамі магнітнага моманту электрона. Прыводзіць да пераарыентацыі магн. моманту электрона адносна напрамку індукцыі знешняга магн. поля, якое палярызуе парамагнетык. Ужываецца таксама назва «электронны спінавы рэзананс», таму што ЭПР звязаны са спінсім электрона. Адкрыты ў 1944 Я.К.Завойскім.
ЭПР назіраецца ў рэчывах, якія ўтрымліваюць ненулявыя электронныя магн. моманты (абумоўленыя няспараным спінам ці камбінацыяй яго з арбітальным момантам). Велічыня расшчаплення ўзроўню энергіі электрона знешнім магн. полем прама прапарцыянальная індукцыі поля (гл. Зеемана з ’ява). Стану электрона з меншай энергіяй адпавядае арыентацыя яго магн. моманту ўздоўж магн. почя. Калі энергія кванта эл.магн. выпрамянення роўная велічыні расшчаплення энергет. узроўню электрона, то магчымы рэзанансны пераход — пераарыентацыя магн. моманту электрона. Пасля паглынання выпрамянення электронам рэлаксацыйныя працэсы (гл. Рэлаксацыя) імкнуцца аднавіць ары
Да арт. Электронны парамагнітны рэзананс. Залежнасць энергіі электрона Е ад велічыні
індукцыі знешняга магнітнага поля д для дзвюх магчымых арыентацый яго магнітнага
моманту адносна К: 1 — супраць поля; 2 — уздоўж поля.
ентацыю яго магн. моманту ўздоўж магн. поля. Пры рэгістрацыі ЭПР рэчыва звычайна змяшчаюць у’ пучнасць магн. кампаненты стаячай эл.магн. хвалі (у сантыметровым дыяпазоне даўжынь хваль) і яе частата падтрымліваецца пастаяннай, а знешняе магн. поле мяняецца (ад дзесяткаў да соцень мілітэслаў). Пры гэтым напрамкі індукцый гэтых двух магн. палёў павінны быць узаемна перпендыкулярныя.
ЭПР выкарыстоўваецца для даследавання структуры цвёрдага цела (вызначэння колькасці магн. момантаў электронаў у аб’ектах рознай прыроды), для стварэння інверснай населенасці энергет. узроўняў у квантавых парамагн. узмацняльніках (гл. Мазер), а таксама ў хіміі, біялогіі (напр., для даследавання свабодных радыкалаў).
Літ:. В е р т ц Дж., Б о л т о н Дж. Теормя н практнческме прнложення метода ЭПР: Пер. с англ. М., 1975; Александров Е.Б., Запасскнй В.С. Лазерная магнмтная спектроскопня. М , 1986; Экстром Ф, Вайнлэнд Д. Мзолнрованный электрон. Пер. с англ. // Успехн фнз. наук. 1981. Т. 134, вып. 4; Федорук Г.Г. Нестацнонарная нутацнонная ЭПР — спектроскопня конденсмрованных сред // Журн. прнкладной спектроскопмн. 2002. Т. 69, № 2.
М.А. Паклонскі.
ЭЛЕКТРбННЫ ПРАЁКТАР, бязлінзавы электронны мікраскоп для атрымання павялічанага відарыса паверхні цвёрдага цела. Прынцып дзеяння грунтуецца на аўгпаэлектроннай эмісіі. Вынайдзены ням. фізікам Э.Мюлерам (1936).
Асн. часткі Э.п.: даследаваны ўзор у выглядзе тонкага вастрыя (радыус крывізны не больш за 0,1 мкм), які служыць катодам; шкляная сферычная ці конусападобная колба, дно якой пакрыта люмінафоралг, анод у выглядзе праводнага слоя на сценках колбы ці тонкага кальца вакол катода. Вылучаныя электроны паскараюцца ў радыяльных (адносна вастрыя) напрамках, бамбардзіруюць экран, выклікаюць свячэнне люмінафора і тым самым ствараюць павялічаны (да 10° разоў) відарыс паверхні ўзору, які адлюстроўвае яго крышталічную структуру. Выкарыстоўваецца для вывучэння аўтаэлектроннай эмісіі металаў і паўправаднікоў, вызначэння работы выхаду электронаў з розных граней монакрышталёў і інш.
ЭЛЕКТРбННЫХ ВЫЛІЧАЛЬНЫХ
МАПІЫН НДІ Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, навуковадаследчае рэсп. унітарнае прадпрыемства. Засн. ў 1958 на базе Мінскага праектнага бюро, створанага на аснове СКБ Мінскага зда ЭВМ; у 1969 пераўтвораны ў Мінскі філіял Н.д. цэнтра ЭВТ (Масква), з 1972 сучасная назва. У структуру інта ўваходзяць аддзяленні: навук.тэхн. ЭВМ, ПЭВМ і выліч. комплексаў; н.д. матэматычнае; н.д. электроннае; інж. навук.вытв.; навук.вытв. мікраэлектронікі; а таксама цэнтр камп’ютэрнай бяспекі і сертыфікацыі сродкаў вылічальнай тэхнікі (СВТ); цэнтр стандартызацыі і менеджменту якасці; доследная вытвсць.
Асн. кірункі навук. даследаванняў і дзейнасці: стварэнне сучасных ЭВМ, у тл. суперЭВМ з кластэрнай арганізацыяй, ЭВМ універсальных шырокага выкарыстання, ахаваных, пер
ЭЛЕКТРЫФІКАЦЫЯ 101
санальных і інш., вылічапьных комплексаў і ўстройстваў спец. прызначэння, мікраэлектронных устройстваў, сістэмных і прыкладных праграмных сродкаў, прыкладных сістэм апрацоўкі даных, сістэм кантролю доступу і шматузроўневай аховы аб’ектаў; распрацоўка метадаў і сродкаў аховы інфармацыі; удасканаленне метадаў і сістэм праектавання і кіравання стварэннем СВТ. Вынікам н.д. і доследнаканструктарскіх работ стала стварэнне і ўкараненне ў вытвсць: шэрагу ЭВМ серыі «Мінск» («Мінск1», «Мінск2», ...«Мінск32»), у 1960—75 выраблена больш за 4 тыс. ЭВМ; больш за 10 мадэлей адзінай сістэмы і комплексаў на іх базе (EC1020, EC1021, EC1130 і інш.), у 1971—84 — больш за 9 тыс. машын і комплексаў, або 70% камп’ютэрнага парка СССР; шэрагу персанальных ЭВМ (EC 1840, EC 1841 ... ВМ 2002 і інш.), з 1984 больш як 30 мадэлей забяспечвалі поўную праграмную сумяшчальнасць з персанальнымі камп’ютэрамі лініі Intel і былі найб. масавымі ў СССР (да 1991 выраблена 150 тыс. машын). Яны падрыхтавалі аснову для шырокага і хуткага авалодання сучаснымі СВТ карыстальнікамі розных прафес. груп. Створаны: знешнія ўстройствы і сістэмы, устройствы тэхн. дыягностыкі, камп’ютэрныя сістэмныя і партатыўныя касавыя апараты і інш. За апошняе дзесяцігоддзе ў інце распрацаваны: ахаваныя СВТ для апрацоўкі сакрэтнай інфармацÑ