• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    �тоўваюць пераносную апаратуру, для глыбінных даследаванняў — электраразведачныя станцыі. Паводле вынікаў палявых назіранняў (у выглядзе графікаў і карт элементаў электрамагнітных палёў) і іх інтэрпрэтацыі вызначаецца тып геал. структур, наяўнасць карысных выкапняў, глыбіні і магутнасці пластоў, вуглы падзення і інш. У горнай справе шахтавыя, свідравінныя і кар’ерныя мадыфікацыі Э.р. выкарыстоўваюцца пры эксплуатацыйнай разведцы, тэхнал. карціраванні руд, даследаванні ўстойлівасці горных вырабатак і інш.
      Літ:. Электроразведка. Кн. 1—2. 2 нзд. М., 1989. Г.І.Каратаеў.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАЯ СЕТКА. сукупнасць электрычных падстанцый, паветраных і кабельных ліній электраперадачы, прызначаных для перадачы энергіі ад электрастанцый да месцаў спажывання і размеркавання яе паміж спажыўцамі.
      Адрозніваюць Э.с. пераменнага і пастаяннага току; электраэнергетычных сістэм і мясцовыя (да 35 кВ, радыусам да 15—30 км); разамкнугыя (радыяльныя, магістральныя і інш.) і замкнутыя (кальцавыя); гарадскія, прамысл., сельскія, цягавыя. Найб. пашыраны Э.с. 3фазнага пераменнага току, напружаннем пераважна 380/220 і 660 В; 6, 10, 35, 110, 150, 220, 330, 400, 500, 750 і 1150 кВ (у Беларускай энергетычнай сістэме паветраныя ЛЭП да 750 кВ, кабельныя да 110 кВ). Э.с. напружаннем 380/220 В — 4правадныя (3фазныя правады і нулявы), больш за 1 кВ — заўсёды 3правадныя. Э.с. пастаяннага току сілкуюць гар. электратранспарт, электрахім. прадпрыемствы, перадаюць вял. патокі энергіі на вял. адлегласці. Эксплуатацыю Э.с. забяспечваюць рэлейная ахова, маланкаахова, пераключальныя прыстасаванні, дынамічныя гасільнікі вібрацыі правадоў і інш.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАЯ СТАНЦЫЯ, гл. Электрастанцыя.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНАЯ ТРЫВАЛАСЦЬ, напружанасць аднароднага эл. поля, пры перавышэнні якой адбываецца элек
    
    
    104       ЭЛЕКТРЫЧНЫ
    
    трычны прабой рэчыва. Уласціва газападобным, вадкім і цвёрдым дыэлектрыкам.
      Пры напружанасцях, большых за Э.т., дыэлектрык становіцца правадніком (гл. Прабой дыэлектрыка). Пераход у праводны стан часта суправаджаецца разбурэннем матэрыялаў зза перагрэву. У слюды, кварцу і інш. «добрых» дыэлектрыкаў Э.т. дасягае 10 МВ/см, у вадкіх дыэлектрыкаў —да 1 МВ/см. У газах Э.т. залежыць ад ціску і інш. умоў і, напр., для сухога паветра пры нармальных умовах дасягае 30 кВ/см. У паўправаднікоў Э.т. змяняецца ад 1. МВ/см да доляў вольта на сантыметр.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНЫ АКУМУЛЯТАР, гальванічны элемент шматразовага выкарыстання; другасная хім. крыніца току. Пры зарадцы ад знешняй крыніцы эл. току ў Э.а. назапашваецца хім. энергія, якая пры разрадцы ў выніку хім. рэакцый (гл. Электродныя працэсы) пераўтвараецца непасрэдна ў эл. і выдзяляецца ў знешні ланцуг. Э.а. бываюць стацыянарныя і пераносныя. Для атрымання большых напружанняў і токаў аб’ядноўваюцца ў батарэі.
      Э.а. характарызуецца тэрмінам службы (колькасцю цыклаў зарадка—разрадка), ёмістасцю (эл. зарадам, які Э.а. можа аддаць пры разрадцы), сярэднім напружаннем у час зарадкі і разрадкі, удзельнай энергіяй. Паводле электрахім. схемы адрозніваюць свінцовыя (кіслотныя), кадміева і жалезанікелевыя (шчолачныя), сярэбранацынкавыя, сярэбранакадміевыя і інш. Э.а. выкарыстоўваюцца на аўтамаб., марскім, паветраным і чыг. транспарце, касм. апаратах, у сігналізацыі, радыётэхніцы, сувязі, для сілкавання пераноснай апаратуры і інш.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНЫ ВУГОР (Electrophorus electricus), рыба сям. электрычных вугроў атр. карпападобных. Пашыраны ў рэках паўн.ўсх. ч. Паўд. Амерыкі і ў прытоках сярэдняга і ніжняга цячэння р. Амазонка.
      Цела падоўжанае, голае, даўж. да 3 м (звычайна 1—1,5 м), маса да 40 кг. Уздоўж бакоў знаходзяцца электрычныя органы (даюць разрад да 650 В), якія ён выкарыстоўвае для абароны ад ворагаў, паралізацыі здабычы, лакацыі. Спіннога і брушных плаўнікоў няма. Анальная адтуліна на горле. Корміцца дробнай рыбай. Здольны доўгі час знаходзіцца без вады. Аб’ект промыслу.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНЫ ГАДЗІННІК, электрамеханічны гадзіннік, гадзіннік з электрапрыводам, што перыядычна падключаецца да крыніцы электрасілкавання (эл. сетка ці гальванічны элемент). Падключэнне адбываецца праз мех. кантакты, якія кіруюцца маятнікам ці балансірам. У спускавым рэгулятары ўстанаўліваюцца аўтаваганні, якія пры дапамозе спец. сістэмы пераўтвараюцца ў вярчальны рух стрэлак.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНЫ ГЕНЕРАТАР, электрычная машына (апарат, прылада, устаноўка) для пераўтварэння якоган. Bifly энергіі (мех., цеплавой, хім. і іНш.) у электрычную Найб. пашырана пераўтварэнне мех. энергіі ў энергію пе
    
    
    раменнага току з дапамогай сінхронных генератараў, якія прыводзяцца ў рух ад паравой ці газавай (турбагенератары) і гідраўл. (гідрагенератары) турбіны.
      Так атрымліваецца амаль уся электраэнергія, што ідзе на патрэбы тэхнікі і нар. гаспадаркі. Як дапаможныя крыніцы выкарыстоўваюцца асінхронныя генератары. Непасрэдна ў эл. энергію пераўтвараецца: цеплавая энергія — тэрмаэлектрычнымі генератарамі, энергія электраправоднага асяродка (электраліту, вадкага металу, плазмы) — магнітагідрадынамічнымі генератарамі\ сонечнае выпрамяненне — фотаэл. генератарамі (сонечнымі батарэямі) і сонечнымі тэрмаэлектрычнымі генератарамі; энергія распаду ядзер радыеактыўных элементаў — ядзернымі батарэямі. Э.г., якія пераўтвараюць мех. энергію вярчэння ў эл., наз. электрамашыннымі генератарамі; нізкае пераменнае напружанне ў высокае пастаяннае — каскаднымі генератарамі. Паняцце Э.г. пашыраюць таксама на гальванічныя элементы, электрахімічныя генератары, тэрмаэмісійныя пераўтваральнікі энергіі і інш. крыніцы току.                У.М.Сацута.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНЫ ЛАНЦЎГ, сукупнасць розных устройстваў і злучальных праваднікоў (або элементаў электраправоднага асяроддзя), па якіх можа працякаць электрычны ток. Уключае крыніцы току, прыёмнікі эл. энергіі і правады (у т.л. рэзістары, індуктыўнасці шпулі, кан~ дэнсатары электрычныя), а таксама выключальнікі, пераключальнікі, засцерагальнікі і інш. ахоўныя, камутацыйныя, вымяральныя і кантрольныя прылады.
      Бываюць пераменнага і пастаяннага току; паслядоўнага, паралельнага і змешанага тьіпу; са сканцэнтраванымі параметрамі (кожны элемент ланцуга можа быць аднесены да аднаго яго пункта) і з размеркаванымі; лінейныя (з лінейнай залежнасцю паміж токам, напружаннем і інш. велічынямі) і нелінейныя. Рэжым Э.л. характарызуецца значэннямі токаў і напружанняў на ўсіх участках. Сувязь паміж токамі, эрс і напружаннямі ў Э.л. апісваецца Кірхгофа правіламі. Найб. пашыраны трохфазны ланцуг. Выкарыстоўваюцца Э.л. ў электра і радыётэхніцы, біёніцы і інш.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНЫ ПАТЭНЦЫЙЛ, скалярная фіз. велічыня, якая з’яўляецца энергет. характарыстыкай электрастатычнага поля. Абазначаецца (р. Вызначаецца з дакладнасцю да адвольнай пастаяннай. Задавальняе Пуасона ўраўненне.
      У пэўным пункце дадзенага поля Э.п. вызначаецца як адносіны патэнцыяльнай энергіі ўзаемадзеяння эл. зараду з полем да велічыні гэтага зараду. Часам вызначаецца як работа электрастатычнага поля па перамяшчэнні адзінкавага дадатнага зараду з дадзенага пункта поля ў іншы яго пункт, Э.п. якога ўмоўна прыняты за нуль. 3 напружанасцю электрыч
                                         —► нага поля Э.п. звязаны суадносінамі: Е = = grad (р. У эл. ланцугах звычайна вызначаюць не Э.п., а рознасць патэнцыялаў паміж двума пунктамі.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНЫ ПРАБбЙ д ы э л е к трыкаў і паўправаднікоў, рэзкае павелічэнне электраправоднасці дыэлектрыкаў і паўправаднікоў пад дзеяннем знешняга эл. поля пры дасягненні крытычнага (прабіўнога) значэння напружанасці гэтага поля. Абумоўлены ўдарнай іанізацыяіі атамаў рэчыва элек
    
    
    тронамі зоны праводнасці і/ці дзіркамі валентнай зоны (гл. Зонная тэорыя). Ад цеплавога прабою адрозніваецца слабай залежнасцю прабіўной напружанасці эл. поля ад тры, а таксама малой працягласцю самога працэсу прабою.
      Электрон мае магчымасць ударнай іанізацыі, калі энергія, атрыманая ім ад знешняга эл. поля, большая за энергію, якую ён губляе пры няпругкім рассеянні (на цеплавых ваганнях атамаў і дэфектах структуры рэчыва) і на вылучэнне эл.магн. выпрамянення. Пры гэтым электрон можа паскарацца ў эл. полі да энергіі, дастатковай для іанізацыі атамаў рэчыва эл. ударам і тым самым для развіцця лавіннага працэсу. Э.п. можа суправаджацца ўтварэннем праводзячага ток канала, што прыводзіць да лакальнай змены структуры рэчыва. Э.п. трэба ўлічваць пры стварэнні паўправадніковых прылад (напр., абмежаваннем току праз прыладу). Гл. таксама Электрычныя разрады ў газах.
      Літ:. Гл. да арт. Дыэлектрыкі, Паўправаднікі.
    М.А.Паклонскі.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНЫ ПРЫВбД, э л е к трапрывод, электрамеханічная сістэма для прывядзення ў дзеянне механізмаў і машын, у якой крыніца мех. энергіі — электрычны рухавік. У Э.п. уваходзяць таксама перадатачны механізм (звычайна рэдуктар), сілавы пераўтваральнік і апаратура кіравання. Выкарыстоўваецца ў станках, пракатных станах, прамысл., трансп., с.г. і інш. машынах.
      Адрозніваюць Э.п.: індывідуальныя (з адным рухавіком на кожны механізм або машыну) і шматрухавіковыя; рэверсіўныя і нерэверсіўныя; са зменнай і пастаяннай частатой вярчэння (г.зн. якія рэгулююцца і не рэгулююцца). У рэгулюемых Э.п. выкарыстоўваюцца пераважна электрарухавікі пастаяннага току, у нерэгулюемых — 3фазныя асінхронныя або сінхронныя рухавікі. Рэгулюемыя падзяляюцца на генератарырухавікі, вентыльныя, іонныя, каскадныя і інш. Пашыраны Э.п. аўтаматызаваныя, якія кіруюцца дыстанцыйна, часта па пэўнай праграме. Стварэнне першага Э.п. адносяць да 1838, калі Б.С Якобі выпрабаваў электрарухавік пастаяннага току, які быў выкарыстаны для прывода грабнога вінта судна.
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНЫ РАКЁТНЫ РУХАВІК, разнавіднасць ракетнага рухавіка, у якім крыніцай энергіі для стварэння цягі служыць эл. энергія бартавой энергаўстаноўкі касмічнага апарата. Выкарыстоўваецца для карэкцыі траекторыі і арыентацыі касм. апаратаў. Э.р.р. падзяляюцца на электратэрмічныя (рабочае цела награецца эл. энергіяй да высокай тры і выцякае праз рэактыўнае сапло), электрастатычныя (папярэдне іанізаванае рабочае цела паскараецца ў моцным электрастатычным полі) і эл,магн. (ператворанае ў плазму рабочае цела разганяецца з дапамогай эл.магн. поля).
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНЫ РУХАВІК, электрычная машына, якая пераўтварае эл. энергію ў механічную. Складаецца ў асн. з вярчальнай часткі (ротара) і нерухомай (статара).
      Бываюць пастаяннага і пераменнага току (гл. Пастаяннага току машына, Пераменнага
    
    
    ЭЛЕКТРЭТЫ
    
    105
    
    току машына), асінхронныя электрарухавікі і сінхронныя электрарухавікі. Універсальныя Э.р. — калектарныя пастаяннага і пераменнага току (гл. Калектарная машына). Найб. пашыраны асінхронныя Э.р., пераважна каротказамкнутыя: яны простыя ў вытвсці і надзейныя ў эксплуатацыі. Э.р. — састаўная ч. электрычнага прывода. Магутнасць Э.р. ад дзесятых долей вата да дзесяткаў мегават.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНЫ ТОК, упарадкаваны (накіраваны) рух зарадаў электрычных (зараджаных чÐ