• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    амогай электронных схем. Асн. класы ЭВМ: электронныя аналагавыя вылічальныя машыны, лічбавыя электронныя вылічальныя машыны і гібрыдныя ЭВМ (гл. Гібрыдная вылічальная сістэма). ЭВМ выкарыстоўваюцца для аўтаматызацыі эксперыментаў і кіравання працэсамі ў рэальным маштабе часу, лікавага аналізу, аналітычных вылічэнняў, камп’ютэрных эксперыментаў, візуалізацыі даных фіз. ці інш. эксперыментаў, утварэння камп’ютэрных сетак і інш.
    
    ЭЛЕКТРбННАЯ I ібННАЯ бпТЫКА. раздзел фізікі, у якім вывучаюцца законы распаўсюджвання пучкоў зараджаных часціц (электронаў, іонаў) у макраскапічных эл. і магн. палях, а таксама праблемы іх факусіроўкі, адхілення і фарміравання відарысаў. Па аналогіі са светлавой оптыкай Э. і і.о. падзяляецца на геам. і хвалевую.
      Угеаметрычнай Э. і і.о. мяркуюць, што даўжыня хвалі, напр., электронаў (гл. Хвалі дэ Бройля) малая і не ўплывае на іх траекторыю; г.зн., што паводзіны пучкоў зараджаных часціц у эл. і магн. палях (гл. Электронныя л/«зы)'аналагічныя паводзінам свет
    
    
    лавых пучкоў у неаднародных асяроддзях; скажэнні відарысаў (аберацыі) аналагічныя аберацыям аптычных сістэм і г.д. У х в а л е в а й оптыцы вывучаюць пытанні, у якіх улічваецца дыфракцыя зараджаных часціц (напр., такія, як раздзяляльная здольнасць электронных мікраскопаў), фарміраванне электронных і іонных пучкоўзондаў найменш магчымых памераў. Э. і і.о. з’яўляецца асновай пры канструяванні шырокага класа прылад: электроннапрамянёвых трубак, электронных мікраскопаў, сістэм электроннай зваркі і апрацоўкі матэрыялаў, масспектрометраў, электронных спектрометраў, паскаральнікаў зараджаных часціц і інш.
       Літ:. Г л е з е р В. Основы электронной оптнкн: Пер. с нем. М., 1957; Кельман В.М., Явор С.Я. Электронная оптнка. 3 нзд. Л., 1968; Хокс П., Каспер Э. Основы электронной оптмкн: Пер. с англ. Т. 1—2. М., 1993. М.М.Аляхновіч.
    
    ЭЛЕКТРбННАЯ ЛЙМПА, электравакуумная прылада, прынцып дзеяння якой заснаваны на кіраванні патокам электронаў, створаных у вакууме, з дапамогай эл. поля, сфарміраванага спец. электродамі (сеткамі). Гл. таксама Лямпа электронная.
    
    ЭЛЕКТРбННАЯ МІКРАСКАПІЯ, сукупнасць метадаў даследавання з дапамогай электронных мікраскопаў мікраструктуры цел (у т.л. на атамнамалекулярным узроўні), іх лакальнага саставу і лакалізаваных на іх паверхні ці ў мікрааб’ёме эл. і магн. палёў («мікрапалёў»).
       Уключае таксама ўдасканаленне і распрацоўку новых электронных і інш. карпускулярных (напр., пратонных) мікраскопаў і прыставак да іх, распрацоўку методык падрыхтоўкі ўзораў для даследаванняў у гэтых мікраскопах, вывучэнне механізмаў фарміравання электроннааптычных відарысаў (гл. Электронная і іонная оптыка), распрацоўку спосабаў аналізу рознай інфармацыі, атрыманай з дапамогай электронных мікраскопаў. Асн. аб’екты даследаванняў — цвёрдыя целы; парашкі, мікракрышталі, аэразолі і інш. вывучаюць пры нанясенні іх на тонкую (для даследаванняў у прасвечвальных электронных мікраскопах) ці масіўную (у растравых, адбівальных і люстраных мікраскопах) падложку. Вадкія і газападобныя аб’екты даследуюцца з дапамогай спец. мікракамер — прыставак да прасвечвальных электронных мікраскопаў.
       Літ:. Стоянова Н.Г., Анаскнн М.Ф. Фнзнческне основы методов просвечнваюшей электронной мнкроскопнн. М., 1972; Утевскнй Л.М. Днфракцнонная электронная мнкроскопня в металловеденнн. М., 1973; X о к с П. Электронная оптнка н электронная мнкроскопня: Пер. с англ. М., 1974.
    М.М.Аляхновіч.
    
    ЭЛЕКТРбННАЯ МЎЗЫКА. музыка, якая ствараецца і выконваецца пры дапамозе электроннаакустычнай генерыравальнай, гуказапісвальнай і гукаўзнаўляльнай апаратуры (электронных, у т.л. камп’ютэрных, сінтэзатараў). Глебай Э.м. з’явіліся санорная трактоўка гукавога матэрыялу (гл. Санорыка) і магчымасці электратэхнікі (гл. Тэрменвокс). 3 1950—60х г. — самаст. муз. кірунак (С.Губайдуліна, Э.Дзянісаў, Э.Кшэнек, А.Шнітке, К.Штокгаўзен і інш.). Э.м. таксама састаўная ч. прыкладной музыкі (кіно, тр) і рокмузыкі. У галіне Э.м. працуюць бел. кампазітары
    
    
    У.Кандрусевіч, В.Капыцько, АЛітвіноўскі, І.Цвяткова, В.Раінчык і інш.
    
    ЭЛЕКТРбННАЯ 6ПТЫКА, тэорыя фарміравання патокаў электронаў і кіравання імі з дапамогай эл. і магн. палёў; сукупнасць прылад і метадаў даследавання, заснаваных на выкарыстанні такіх патокаў. Гл. Электронная і іонная оптыка.
    
    ЭЛЕКТРбННАЯ ПбШТА, камп’ютэрны аналаг паштовай сувязі (гл. Пошта). Mae праграмныя і апаратныя сродкі перадачы і прыёму інфармацыі паміж абанентамі камп ’ютэрнай сеткі, дазваляе значна скараціць час абмену паведамленнямі.
      У памяці пастаянна ўключанага дзяжурнага сервера ствараюцца 2 каталогі («паштовыя скрыні»), у адным з якіх захоўваецца інфармацыя, якая прымаецца, у другім — якая перадаецца. Такія ж каталогі ствараюць і на абаненцкім камп’ютэры. У час сеанса сувязі з серверам адбываецца аўтаматычны ўзаемны абмен паведамленнямі.
    
    ЭЛЕКТРбнНАЯ ПРАВОДНАСЦЬ, праводнасць лт ы пу, электраправоднасць паўправадніка, у якім асн. носьбіты току — электроны праводнасці. Э.п. мае месца ў паўправадніках, калі канцэнтрацыя донараў перавышае канцэнтрацыю акцэптараў.
    
    ЭЛЕКТРбННАЯ ПРАМЫСЛбВАСЦЬ, галіна машынабудавання і металаапрацоўкі, прадпрыемствы якой вырабляюць прылады, прынцып дзеяння якіх засн. на выкарыстанні дасягненняў сучаснай электронікг. паўправадніковыя, электравакуумныя і п’езакварцавыя прылады; вырабы квантавай, крыягеннай і оптаэлектронікі, інтэгральнай оптыкі; рэзістары, кандэнсатары, інтэгральныя схемы; спец. тэхнал. абсталяванне. Прадукцыя Э.п. шырока выкарыстоўваецца ў вытвсці сродкаў аўтаматызацыі тэхнал. працэсаў і сістэм кіравання, радыёсувязі, тэле і радыёвяшчання, ЭВМ.
      Узнікла ў 1920х г., калі быў асвоены выпуск электроннапрамянёвых трубак і звышвысокачастотных прылад. Асабліва хутка развівалася пасля 2й сусв. вайны. Найб. буйныя кампаніі Э.п. ў ЗША, Японіі, ФРГ, Вялікабрытаніі, Францыі і Італіі. У СССР прадпрыемствы галіны пабудаваны ў многіх буйных гарадах; з 1965 існавала Мінва электроннай прамсці.
      На Беларусі першае прадпрыемства галіны — Віцебскі зд радыёдэталей (з 1958). На яго базе і здаў рэзістараў (з 1968) у Віцебску і «Лантан» у г.п. Арэхаўск Аршанскага рна ў 1972 створана Віцебскае вытворчае аб’яднанне «Маналіт» (шматслойныя і аднаслойныя керамічныя і плёначныя кандэнсатары, вырабы з п’езакерамікі і інш.). На 2003 на Беларусі працуе больш за 50 прадпрыемстваў Э.п. Найбуйнейшыя з іх: НВА «Інтэграл» (інтэгральныя мікрасхемы, паўправадніковыя прылады, вадкаснакрышт. экраны і панэлі, спец. тэхнал. абсталяванне і інш.), Маладзечанскае вытворчае аб’яднанне «Электра
    
    
    ЭЛЕКТРОННЫ 99
    
    модуль» (дыёды паўправадніковыя, дыёдатранзістарныя модулі, блокі агульнапрамысл. прызначэння і інш.), Гомельскае вытворчае аб’яднанне «Карал» (карпусы інтэгральных схем, рэзанатары п’езаэлекгрычныя і інш.). Прадукцыя экспартуецца гал. ч. у краіны СНД. П.І.Рогач.
    
    ЭЛЕКТРрННАЯ ТЭбРЫЯ, класічная (неквантавая) тэорыя эл.магн. з’яў, якая грунтуецца на ўяўленнях аб будове рэчыва з электрычна зараджаных часціц — электронаў і атамных ядраў. Сфарміравалася як самаст. навука ў пач. 20 ст. пасля прай ХА.Лорэнца.
      Э.т. на падставе Максвела ўраўненняў і законаў спец. адноснасці тэорыі разглядае рух і ўзаемадзеянне дыскрэтных зарадаў, апісвае эл., магн. і аптычныя ўласцівасці рэчыва і фіз. сугнасць працэсаў, якія ляжаць у аснове электрамагнетызму. Э.т. дала тлумачэнне дысперсіі святла (гл. Дысперсія хваль), катодным прамяням, Чаранкова—Вавілава выпрамяненню, руху зараджаньгх часціц у плазме, эл.магн. прыродзе святла і інш. фіз. з’явам. Уклад у развіццё Э.т. зрабілі рас. вучоныя ЯЛ.Фрэнкель, І.Я.Там, І.М.Франк, Дз.Дз.Іваненка, ЛА.Арцымовіч і інш. У сучасным разуменні Э.т. з’яўляецца часткай класічнай электрадынамікі.
      Літ:. Л о р е н ц Г.А. Теорня электронов й ее прммененне к явленмям света й теплового мзлучення: Пер. с англ. М., 1956; Т а м м HE. Основы теорнм электрнчества. 8 нзд. М.. 1966; Беллюстмн С.В. Классяческая электронная теорня. М., 1971. А.І.Болсун.
    
    ЭЛЕКТРбННАЯ ТЭРАПІЯ, апраменьванне ўчасткаў цела хворага патокам свабодных электронаў з энергіяй ад 1 да 45 МэВ; від прамянё'вай тэрапіі. Ужываецца ў медыцыне з 1950х г. У Э.т. выкарыстоўваюць лінейныя паскаральнікі, мікра і бэтатроны. Паказанні; паверхнева размешчаныя злаякасныя новаўгварэнні (напр., рак скуры, слізістай абалонкі ротавай поласці), некат. неспецыфічныя запаленчыя захворванні. Методыка Э.т. залежыць ад лакалізацыі, памеру і гісталагічнай будовы пухліны. Выкарыстоўваюць самаст. і ў камбінацыі з хірург. і хіміятэрапеўг. метадамі ЛЯЧЭННЯ. І.М.Семяненя.
    
    ЭЛЕКТРбННАЯ ЭМІСІЯ. выпрамяненне электронаў паверхняй кандэнсаванага асяроддзя. Адбываецца, калі ч. электронаў за кошт знешняга ўздзеяння набывае энергію, дастатковую для пераадолення патэнцыяльнага бар ёра на яго мяжы. Назіраецца пры награванні цел (тэрмаэлектронная эмісія), пры бамбардзіроўцы электронамі (другасная электронная эмісія), іонамі (іоннаэлектронная эмісія) ці эл.магн. выпрамяненнем (знешні фотаэфект), а таксама пры ўздзеянні моцнага знешняга эл. поля (аўтаэлектронная эмісія). Выкарыстоўваецца ў электронных лямпах, электроннапрамянёвых трубках, электронных памнажальніках і інш.
    
    
    ЭЛЕКТРбнНЫ ГАДЗІННІК, гадзіннік, у якім для вымярэння бягучага часу (у гадзінах, мінутах, секундах) выкарыстоўваюцца перыядычныя эл. сігналы, што выпрацоўваюцца электронным генератарам з кварцавым рэзанатарам. Многія Э.г. паказваюць таксама дату, дзень тыдня, месяц, тру і інш. Бываюць наручныя, настольныя, аўтамаб. і інш. Ёсць Э.г., канструктыўна (на базе агульнай мікрасхемы) аб’яднаныя з мікракалькулятарам, а таксама Э.г.будзільнікі. Дакладнасць ходу да ± 15 с за месяц.
      Высокастабільныя эл. ваганні (імпульсы) ад генератара паступаюць у паўправадніковае вылічальнае прыстасаванне, якое пераўтварае
    
    
    
    Э.іектронны гадзіннік. Схема электроннамеханічнага наручнага гадзінніка: 1 — транзістар; 2 — крыніца сілкавання; 3 — абмотка; 4 — асяродак; 5 — башмакі; 6 — трохлопасцевы якар; 7 — магнітаправод на восі балансу; 8 — пастаянны магніт; 9 — шпуля ўзбуджэння.
    
    Электронныя гадзіннікі Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Завод «Электроніка» (НВА «Інтэграл»),
    
    іх у секундныя імпульсы, робіць вылічэнне бягучага часу і календара, фарміруе сігналы кіравання лічбавым індыкатарам. Наручныя Э.г. працуюць ад мініяцюрных гальванічных элементаў з эрс 1,5 В, настольныя (насценныя) — ад сеткі пераменнага току напружаннем 127/220 В або таксама ад гальванічных элементаў, транспартныя — ад уласных акумулятараў (12 В). Светлавыя індыкатары выконваюцца на мініяцюрных люмінесцэнтных і лямпах напальвання, свйтловыпрам