• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    °сціц або цел). Колькасна характарызуецца сілай току і шчыльнасцю электрычнага току. За напрамак Э.т. прыняты напрамак руху дадатных зарадаў. З’яўляецца крыніцай магнітнага поля. Абазначаецца I. Адзінка вымярэння — ампер.
       Паводле фіз. прыроды адрозніваюць Э.т.: праводнасці — рух свабодных электронаў у металах, іонаў у электралітах, электронаў і т.зв. дзірак у паўправадніках, электронаў і іонаў у газах і вакууме; найб. пашыраныя токі праводнасці — пастаянны ток і пераменны ток; канвекцыйны — рух зараджаных макраскапічных цел і часціц у вакууме або ў асяроддзі без эл. праводнасці,
    
      ні Пастаянныток
    
    
    
    
    t
    
    Амплітуднамадуляваны ток
    
    Графікі электрычных токаў: пастаяннага, пераменнага і амплітуднамадуляванага: і — ток; / — час.
    
    
    
    г.зн. абумоўлены пераносам (канвекцыяй) эл. зарадаў пры перамяшчэнні самога зараджанага цела; п а л я р ы з а ц ы і — рух звязаных зараджаных часціц у дыэлектрыку пры змене палярызацыі дыэлектрыка. Э.т. лічыцца і ток зрушэння, які не звязаны з перамяшчэннем зарадаў, а выклікаецца ў вакууме зменаю ў часе напружанасці эд. поля, у дыэлектрыках — зрухам эл. дыполяў. Пры праходжанні току праз рэчыва (па электрычным супраціўленні) на ўчастку электрычнага ланцуга вылучаецца цеплата адпаведна Джоўля—Ленца закону, а ў выпадку пераменнага току ў асяроддзі і вакууме таксама выпраменьваюцца і эл.магн. хвалі. Разлік велічынь Э.т. робіцца на аснове Кірхгофа правіл і Ома закону. Энергія Э.т. выкарыстоўваецца ў электрычных прыводах машын і механізмаў, для электролізу, у гальванатэхніцы, эл. печах, электранагравальных прыладах, лямпах напальвання і інш.
    У.М.Сацута.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНЫХ ВЕЛІЧЬІНЬ МІРЫ, сродкі вымярэнняў (мерыў якія ўзнаўляюць зададзеныя памеры эл. велічынь.
    
    
    Бываюць адна і шматзначныя (рэгулюемыя), узорныя і рабочыя, розных класаў дакладнасці.
       Да адназначных адносяцца вымяральныя рэзістары, эл. кандэнсатары, меры эрс (нармальныя элементыў да шматзначных — радыётэхн. варыёметры, кандэнсатары пераменнай ёмістасці. Э.в.м. камплектуюць наборы, іх аб’ядноўваюць у вымяральныя магазіны эл. супраціўленняў, ёмістасцей, індуктыўнасцей. Звычайна выкарыстоўваюцца ў маставых (гл. Мост вымяральны) або кампенсацыйных (гл. Кампенсацыйны метад вымярэнняў) вымяральных устаноўках. Пашыраны ў вымяральнай тэхніцы, электроніцы, метралогіі і інш.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНЫЯ ВАГАННІ, электрамагнітныя ваганні ў квазістацыянарных ланцугах, памеры якіх малыя ў параўнанні з даўжынёй эл.магн. хвалі. Гэта дазваляе не ўлічваць хвалевага характару працэсаў у навакольным асяроддзі і апісваць Э.в. як ваганні эл. зарадаў (у ёмістасных элементах эл. ланцуга) і токаў (у індуктыўных і дысіпатыўных элементах).
    
    ЭЛЕКТРЬІЧНЫЯ бРГАНЫ, парныя ўтварэнні ў некат. рыб, здольныя генерыраваць эл. разрады. Існавалі ў выкапнёвых рыб і бяссківічных. Вядомы ў больш як 300 відаў сучасных рыб: электрычнага вугра, электрычных скатаў, некат. самоў, акунепадобных і інш. Служаць для абароны, пошуку здабычы, нападу, арыенціроўкі і сігналізацыі.
       Размяшчэнне, форма і будова ў розных відаў неаднолькавыя. Кожны Э.о. складаецна са шматлікіх, сабраных у слупкі эл. пласцінак — відазмененых мышачных, нерв. або залозістых клетак, у мембране якіх у выніку хім. рэакцый ажыццяўляецца раздзяленне эл. зарадаў (у эл. ската каля 500 слупкоў у выглядзе пчаліных сот па 400 пласцінак у кожным). Э.о. дзейнічаюць рэфлекторна паводле прынцыпу электрахім. генератара.
    
    ЭЛЕКТРЫЧНЫЯ РАЗРАДЫ Ў ГАЗАХ, праходжанне эл. току праз іанізаваныя газы; узнікненне і падтрыманне іанізаванага стану пад уздзеяннем эл. поля. Адрозніваюць разрады несамаст. і самастойныя. Від разрадаў залежыць ад характару прыкладзенага эл. поля (пастаяннае, пераменнае, імпульснае і інш.), ціску газу, формы, размяшчэння электродаў і інш.
      У звычайных умовах газ з’яўляецца ізалятарам. Несамастойныя Э.р. ў г. адбываюцца пры наяўнасці знешніх фактараў, напр., электроннай эмісіі з катода ці іанізавальнага выпрамянення (несамаст. ціхі разрад). Пры павелічэнні міжэлектроднага напружання носьбіты зараду выклікаюць дадатковую іанізацыю газу і эл. ток рэзка нарастае (несамаст. лавінны разрад). Значэнне напружання, пры якім адбываецца пераход ад ціхага да лавіннага разраду, залежыць ад віду газу і яго ціску, а таксама формы, памераў і адлегласці паміж электродамі. Дадатковая іанізацыя выклікае разаграванне катода (тэрмаэлектронную эмісію) за кошт энерріі дадатных іонаў, што падаюць на яго. У выніку адбываецца пераход да самастойнага Э.р. ў г., які можа існаваць без знешніх крыніц іанізацыі. Для яго характэрна, што ўвесь аб’ём разраднага прамежку (за выключэннем тонкіх прыэлектродных слаёў) запоўнены плазмай, у выніку чаго асн. частка напружання падае на
    
    
    прыэлектродных абласцях. Сярод самастойных Э р. ў г. адрозніваюць тлеючы (з халодным катодам) і дугавы (катод разаграваецца моцным токам; гл. Электрычная дуга) разрады Пры ціску газу, блізкім да атмасфернага, у газах назіраецца і с к р а в ы paspa д — шэраг яркіх зігзагападобных каналаў, што хутка ўзнікаюць і прападаюць. Разнавіднасць такіх разрадаў — маланка. У выпадку вял. неаднароднасці эл. поля каля аднаго з электродаў зза малога радыуса яго крывізны ўзнікае каронны разрад, для якога характэрны малы разрадны ток. Высокачастотныя Э.р. ў г. падтрымліваюцца за кошт пераменнага эл. поля і могуць існаваць без электродаў. Э.р. ў г. выкарыстоўваюцца ў газаразрадных прыладах (газатронах, тыратронах, разрадніках і інш.), газаразрадных крыніцах святла, газавых лазерах, плазматронах і інш.
        Літ.: Грановскмй В.Л. Электрнческнй ток в газе. Установмвшнйся ток. М., 1971; X о в а т с о н А.М Введенне в теорню газового разряда: Пер. с англ. М., 1980; Райзер ЮП Фнзнка газового разряда. 2 нзд. М., 1992. М.С.Хандогін.
    
    
    Вольтамперная характарыстыка электрычных разрадаў у газах: АВ — несамастойны разрад; ВС — цёмны таўндсенаўскі; DE — нармальны тлеючы. EF— анамальны тлеючы; EG — пераход у дугавы; GH — дугавы; еЕ — нагрузачная прамая; V — напружанне; і — сіла току.
    
    
    
    
    ЭЛЕКТРЫЧНЫЯ СКАТЫ (Torpediniformes), атрад рыб надатр. скаты. 2 сям.; гнюсавыя (Torpedinidae) і наркавыя (Narkidae). 13 родаў, каля 40 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных морах. Жывуць на мелкаводдзі, некат. віды — на глыб. да 1000 м. Найб. вядомыя Э.с.: звычайны (Torpedo marmorata), Морсбі (Benthobatis moresbyi), сляпы (Typhlonarke aysoni).
      Даўж. да 1,8 м, маса да 90 кг. Цела пляскатае, амаль круглае, тоўстае і мясістае; па баках ёсць электрычныя органы (даюць разрад да 300 В), маса якіх дасягае каля 1/6 масы цела. Размнажаюцца яйцажыванараджэннем. Кормяцца беспазваночнымі і рыбай. Іл. гл. да арт. Скаты.
    
    ЭЛЕКТР^ТЫ, рэчывы (дыэлектрыкі), здольныя працяглы час знаходзіцца ў наэлектрызаваным стане пасля зняцця знешняга ўздзеяння, якое выклікала палярызацыю (гл. Палярызацыя дыэлектрыкаў), і ўтвараць вакол сябе эл. поле; эл. аналагі пастаянных магнітаў.
      У якасці Э. выкарыстоўваюць монакрышт. (напр., галагеніды шчолачных металаў, сера) і полікрышт. (напр., фарфор, кераміка, шкло, сіталы) дыэлектрыкі, палімеры, воскі (напр..
    
    
    106           ЭЛЕМЕНТ
    
    пчаліны) і прыродныя смолы. У залежнасці ад спосабу палярызацыі адрозніваюць т э р маэлектрэты (палярызуюцца пры награванні), электраэлектрэты (змяшчэнне дыэлектрыкаў у моцнае эл. поле), р а д ы я ц ы й н ы я Э. (апрамяненне пучком зараджаных часціц), фотаэлектрэт ы (спалучанае ўздзеянне эл. поля і электрамагн. выпрамянення). Пры адсутнасці знешняга эл. поля Э. атрымліваюць мех. дэфармацыяй палімераў (механаэлектрэты), трэннем (т р ы б а э л е к т р э т ы) і інш. Выкарыстоўваюць Э. ў якасці крыніц пастаяннага эл. поля ў электрэтных мікрафонах і тэлефонах, вібраметрах, датчыках ціску, фільтрах, дазіметрах; фотаэлектрэты выкарыстоўваюць у электрафатаграфіі.
      Літ:. Электреты: Пер. с англ. М., 1983; Лушейкнн Г.А. Полнмерные электреты. 2 нзд. М., 1984. Т.І.Жукоўская.
    
    ЭЛЕМЁНТ ХІМІЧНЫ, сукупнасць атамаў з аднолькавым зарадам ядра. Вядома 109 Э.х. Найб. пашыраныя з іх кісларод, крэмній, алюміній, жалеза. Формы існавання ў прыродзе — простыя рэчывы, якія падзяляюцца на металы і неметалы. Пашыранасць на Зямлі вызначаецца кларкамі элементаў. Узаемасувязі паміж Э.х. адлюстроўвае перыядычная сістэма элементаў Мендзялеева. Кожны Э.х. характарызуецца ступенямі акіслення, якія могуць праяўляць атамы гэтага элемента ў хім. злучэннях. У хім. рэакцыях Э.х. захоўваюцца (адбываецца толькі пераразмеркаванне электронаў вонкавых электронных абалонак атамаў, а ядры застаюцца нязменнымі). Э.х. вывучае неарганічная хімія. Гл. таксама Алатропія, Полімарфізм.
      Літ. Открытне хммнческнх элементов: Спецнфнка н методы открытвя. М., 1980; Популярная бнблнотека хвмнческнх элементов. Кн. 1—2. 3 нзд. М., 1983.
    
    ЭЛЕМЕНТААРГАНІЧНЫЯ ЗЛУЧОІЬ Ш, арганічныя злучэнні, якія маюць хім. сувязь вуглярод—элемент. Звычайна да іх не адносяць арган. злучэнні, у якіх ёсць сувязь вугляроду з азотам, кіслародам, серай і галагенамі. У прыродзе сустракаюцца рэдка; большасць з іх сінтэзавана. Хімія Э.з. узнікла і развіваецца на мяжы арган. і неарган. хіміі. Асн. група Э.з. — металаарганічныя злучэнні. Гл. таксама Борарганічныя злучэнні, Крэмнійарганічныя злучэнні.
    
    ЭЛЕМЕНТААРГАНІЧНЫЯ ПАЛІМЁРЫ, сінтэтычныя палімеры, макрамалекулы якіх маюць неарган. фрагменты. Паводле хім. складу ланцугоў адрозніваюць групы Э.п.: з неарган. асн. ланцугамі, якія акружаны арган. групамі (напр., поліалкаксіфасфазены [—P(OR2)=N—]„); з асн. ланцугамі, у якіх чаргуюцца атамы вугляроду і інш. элементаў (напр., полікарбасіланы [—Si(R)2—СНг—]я); з арган. асн. ланцугамі, якія акружаны элементаарган. групамі (напр., полі1трыалкілсілілэтылены [—СНг—CH(SiR3)—]л) Вядомы Э.п. для элементаў усіх груп перы
    
    
    яд. сістэмы. Найб. шматлікія і пашыраныя борарган., фосфарарган. і крэмнійарганічныя палімеры.
    
    
    ЭЛЕМЕНТАРНАЯ МАТЭМАТЫКА, сукупность матэм. дысцыплін, якія вывучаюць у сярэдняй агульнаадук. школе. Ахоплівае сукупнасць раздзелаў, задач і метадаў матэматыкі, дзе карыстаюцца тымі агульнымі матэм. паняццямі (абстракцыямі), якія склаліся да з’яўлення матэм. аналізу.
       Асн. раздзелы Э.м.: арыфметыка, элементарная тэорыя лікаў, элементарная алгебра, элементарная геаметрыя, трыганаметрыя. Паняццямі лімітÑ