Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
‚агачаснай рэчаіснасці. У паэт. маніфесце «Эпігоны» (1870) проціпастаўляў «залатое стагоддзе» рум. лры пакаленню без ідэалаў. Цікавасць да сацыяліст. ідэй у паэме «Імператар і пралетарый» (1874), рэзкае непрыняцце каштоўнасцей тагачаснага грамадства ў філас.сатыр. цыкле «Пасланні» (1881). Лепшы яго твор — філас.сімвалісцкая рамант. паэма «Лучафэр» (1883). Аўтар зб. «Вершы» (1883), фалькл. даследаванняў і інш. На бел. мову паасобныя яго творы пераклаў С.Шушкевіч.
Тв.: Рус. пер. — Лврнка. М., 1968; Стнхн. Кншннев, 1971; Язбранное. Кншннев, 1982.
Літ.: Кожевняков Ю.А. Мнханл Эмннеску н проблема романтязма в румынской лнтературе XIX в. М., 1968; Попов н ч К. Мнханл Эмннеску. Кншннев, 1982.
ЭМІР (араб. амір, літар. — уладар), у краінах Усходу тытул мусульм. манархаЎ (правіцеляў эміратаў), раўназначны тытулу князь або прынц. Да прыняцця ісламу (7 ст.) Э. наз. палкаводца, потым — мусульм. правіцеля з духоўнай і свецкай уладай (Э. бухарскі, Э. Афганістана і інш.). Тытул «Э.» надаецца сынам араб. манархаў (напр., у Саудаўскай Аравіі). Э. называюць таксама правадыроў вял. груп паломнікаў у Мекку і часам, па стараж. традыцыі, военачальнікаў.
ЭМІРАТ, у мусульманскіх краінах манархічная дзяржава або ўладанне на чале з эмірам. У Араб. халіфаце правіцель Э. прызначаўся ці зацвярджаўся халі
фам. Пазней на мусульм. Усходзе Э. наз. розныя незалежныя і васальныя дзяржавы — Неджд, Шамар, Асір, Бухарскі эмірат, сучасная дзяржава Аб’яднаныя Араб. Эміраты і інш. Найменне пэўнага дзярж. ўгварэння Э. досыць умоўнае і залежыць ад мясц. традыцый.
ЭМІСАР (ад лац. emissarius пасланец), асоба, якую накіроўваюць у якуюн. краіну з неафіц. місіяй. Звычайна прадстаўнік паліт. або дзярж. аргцыі, які выконвае розныя (пераважна сакрэтныя) даручэнні ў інш. краіне.
ЭМІСІЯ (ад лац. emissio выпуск), выпуск у абарачэнне банкаўскіх і казначэйскіх білетаў, папяровых грошай і каштоўных папер. Выключнае права выпуску ў абарачэнне і зняцця з абарачэння наяўных грашовых знакаў на тэр. дзяржавы належыць Нац. банку, у чые абавязкі ўваходзіць забеспячэнне патрэбнасці ў дастатковай грашовай наяўнасці, устанаўленне парадку дзейнасці з наяўнымі грашыма ў камерцыйных банках. Наяўныя грошы выпускаюцца ў абарачэнне для выплаты пенсій, дапамог, стыпендый, разлікаў па аплаце працы, закупках прадукцыі і інш. плацяжоў. Патрэбы банкаў у наяўных грашах задавальняюцца найперш за кошт паступленняў ад гал. прадпрыемстваў і аргцый, што аказваюць платныя паслугі, ад укладаў і да т.п. У выпадках, калі камерцыйны банк не ў стане задаволіць патрэбы ў наяўнасці, яго аперацыйная каса папаўняецца за кошт наяўнасці Нац. банка, які, пры неабходнасці, можа ажыццяўляць дадатковы выпуск грошай. Калі ж патрэба ў наяўных грашах зніжаецца, іх лішкі могуць знімацца з абарачэння.
эмгг&нт (ад лац. emittere выпускаць), установа або прадпрыемства, дзярж. орган, орган мясц. самакіравання, юрыд. асоба ці група юрыд. асоб, якім ва ўстаноўленым парадку на вызначаных умовах дадзена права эмісіі. Кожны Э. можа ажыццяўляць толькі дазволеную яму эмісію плацежных сродкаў і каштоўных папер. Э. нясе ад свайго імя абавязацельствы перад уладальнікамі грошай і каштоўных папер па ажыццяўленні замацаваных за імі правоў. Выпуск у абарачэнне наяўных грошай дазволены толькі Нац. банку ў межах сум, вызначаных вышэйшымі органамі дзярж. улады.
эмбцыі (ад лац. emovere хваляваць), механізмы непасрэднай, імпульсіўнай рэгуляцыі паводзін, заснаваных на пачуццёвай ацэнцы жыццёвых з’яў і сітуацый. Адрозніваюць н і ж э й ш ы я сітуацыйныя Э., звязаныя з безумоўнарэфлекторнай дзейнасцю; яны заснаваны на інстынктах і з’яўляюцца іх выяўленнем (Э. голаду, страху, смагі, эгаізму). Э. ўзніклі як прыстасавальны «прадукт» эвалюцыі, як біялагічна абагульненыя спосабы паводзін у тыповых сітуацыях і з’яўляюцца ўнутр. арганізатарамі працэсаў, што забяспечваюць
ЭМПІРЫЧНАЯ 121
знешнія паводзіны індывіда ў напружаных сітуацыях. Чалавечым Э. уласцівы: эмацыянальнасць, рэактыўнасць, узбудлівасць, эфектыўнасць, эмацыянальная стабільнасць, агульны эмацыянальны тонус, сіла эмацыянальных рэакцый і іх знешняе праяўленне — экспрэсіўнасць. Гэтыя асаблівасці індывіда ў значнай меры абумоўлены генетычнымі перадумовамі і тыпам вышэйшай нервовай дзейнасці, з’яўляюцца матывацыйнай базай яго паводзін. У практычным жыцці чалавек прывучаецца валодаць сваімі Э., фарміруе эмацыянальную ўстойлівасць, талерантнасць. В ы ш э й ш ы я, сапраўды чалавечыя Э. — пачуцці, звязаныя з асабістымі, сацыяльна значнымі каштоўнасцямі, што абумоўлены грамадскімі нормамі, патрэбнасцямі і ўстаноўкамі. У кожнага чалавека ёсць дамінуючыя пачуцці, якія вызначаюць яго асобасную накіраванасць. Адрозніваюць Э. практычныя (узнікаюць у практычнай дзейнасці), маральныя, эстэт., пазнавальныя. У сацыялізаванага чалавека эмацыянальныя праяўленні звязаны з яго дзейнасцю і з яго ўзроўнем ролі валявой рэгуляцыі; яны выступаюць як форма праяўлення такіх маральных пачуццяў, як перажыванне, пачуцці ўхвалення ці асуджэння, сімпатыі ці антыпатыі, задавальнення, радасці, незадаволенасці, гневу, сораму, агіднасці, абурэння, спагады. У іх праяўляецца маральная ацэнка чалавекам уласных або чужых паводзін, іх адпаведнасці або неадпаведнасці сац. нормам дабра і зла, абавязку і гонару, справядлівасці і несправядлівасці, прынятых у дадзеным грамадстве. Фарміраванне ўстойлівых эмацыянальных адносін — вызначальная аснова развіцця чалавека як асобы.
Літ:. В н л ю н а с В.К. Пснхологня эмоцяональных явленнй. М., 1976; Нзард К. Эмоцнн человека: Пер. с англ. М., 1980; С н м о н о в П.В. Эмоцнональный мозг. М., 1981; Гозман Л.Я. Пснхологня эмоцнональных отношенмй. М, 1987; Еннкеев М.Н. Обіцая м соцнальная псмхологня. М., 2000. Э.В.Шыкунова.
ЭМПАТЫЯ (ад грэч. ет у, унутры + pathos пакута, хвароба), адчуванне і суперажыванне псіхал. стану інш. чалавека. Адзін з паказчыкаў этычнай культуры, вынік унутр. духоўнай працы чалавека. Спрыяе фарміраванню адносін у сям’і, шлюбе.
ЭМПЕДбКЛ (Empedokles) з А к paг а н т a (каля 490 — каля 430 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф. Першаасновай усяго існага прызнаваў 4 матэрыяльныя стыхіі («элементы», або «карані ўсіх рэчаў»); агонь, паветра, ваду і зямлю як якасна незалежныя субстанцыі. Лічыў, што ў пэўных умовах яны злучаюцца паміж сабой і ствараюць рэчы. Паводле Э., рухальныя сілы «элементаў» — 2 спецыфічныя процілегласці: Любоў (Гармонія, Радасць, Афрадыта) і Варожасць (Нейкас). У залежнасці ад дамінавання той ці інш. рухальнай сілы касмічны цыкл праходзіць розныя фа
зы: эпоха «любові», дзе ўсе элементы зліты і ўяўляюць сабой нерухомы шар, змяняецца эпохай «варожасці», калі разнародныя элементы раз’яднаны, a аднародныя злучаны; потым зноў настае эпоха «любові», якая злучае разнародныя элементы і раз’ядноўвае аднародныя, і нарэшце, праз розныя злучэнні элементаў узнікаюць паўнацэнныя жывыя істоты. Разглядаў існае як нязменны («карані рэчаў») і адначасова зменлівы (рэчы і «кола часоў») свет. У сваім вучэнні спалучыў іанійскую (мілецкая школа, Геракліт і інш.) і італійскую (піфагарэізм, элейская школа і інш.) філасофію. Распрацаваў арыгінальную канцэпцыю пачуццёвага спасціжэння свету, паводле якой ад кожнага аб’екта, успрымальнага суб’ектам, аддзяляюцца матэрыяльныя «выцяканні», якія затым пранікаюць у поры пачуццёвых органаў чалавека. У тлумачэнні душы прытрымліваўся орфікапіфагарэйскага погляду; прызнаваў яе «грэхападзенне», .пераўвасабленне і ачышчэнне. Аўтар многіх вершаў, трагедый (не захаваліся), паэм «Ачышчэнне» і «Аб прыродзе» (часткова захаваліся). Вядомы як дзярж. дзеяч, прамоўца, урач, інжынер, прыродазнавец. Выказаў думку аб вялікай, але канечнай скорасці святла, выжыванні асобных арганізмаў і інш. Многія яго ідэі атрымалі далейшую распрацоўку ў філасофіі Лукрэцыя.
Літ.: Семушквн А.В. Эмпедокл. М., 1985. Т.І.Адула.
ЭМШЁМА (ад грэч. етріёте нарьгў, гнайнік), скапленне гною ў якойн. поласці цела або ў полым органе. Адрозніваюць ад абсцэсу, які размяшчаецца ў тоўшчы тканак. Лячэнне хірургічнае.
ЭМПІРЬІЗМ (ад грэч. етреігіа вопыт), кірунак у тэорыі пазнання, які.пачуццёвы вопыт прызнае крыніцай і абгрунтаваннем усіх ведаў. Яй цэласная канцэпцыя сфарміраваўся ў філасофіі новага часу, асабліва ў межах англ. філас.метадалагічнай традьшыі. Моцным яго бокам была арыентацыя на дэталёвы аналіз пачуццёвага пазнання, што збліжае яго з сенсуалізмам. Э. ігнаруе ролю разумовай дзейнасці, а ў разуменні сутнасці пазнання процістаіць рацыяналізму. Адпаведна сфарміраваліся матэрыялістычная (Ф.Бэкан, Т.Гобс, Дж.Лок, франц. матэрыялісты 18 ст.) і ідэалістычная (Дж.Берклі, Д.Юм) версіі Э. З’яўленне пазітывізму надало Э. новае дыханне. Даследаванні пазнавальнага працэсу дазволілі ўстанавіць, што чыста эмпірычным шляхам немагчыма абгрунтаваць некаторыя пастулаты, якія з’яўляюцца базіснымі для навук. даследавання (Б.Расел), а падзел усіх навук. выказванняў на вопытныя і пазавопытныя даволі адносны і ўмоўны.
Літ.: Хнлл TH. Современные теорнн познання: Пер. с англ. М., 1965; М в к е ш н н а Л.А., О п е н к о в М.Ю. Новые образы познання н реальностн. М., 1997.
А.Б.Савеня.
ЭМПІРЬІЧНАЯ ПСІХАЛбгіЯ, галіна псіхалогіі, якая вывучае і апісвае факты псіхічнага жыцця і яго канкрэтныя праяўленні метадамі назірання і эксперыменту. Тэрмін «Э.п » ўвёў ням. філосаф К.Вольф у 1732. У адрозненне ад пашыранай у той час разумовай (абстрактнай) псіхалогіі, якая выводзіла псіхічныя з’явы з прыроды і сутнасці душы, ён ставіў задачу пры дапамозе вопыту і саманазірання знайсці фізіял. абгрунтаванне псіхічных працэсаў у рабоце мозга, спасцігнуць іх сутнасць і змест («Эмпірычная псіхалогія», 1732; «Рацыянальная псіхалогія», 1734).
Ужо ў вучэннях стараж.грэч. філосафаў былі спробы доследнага ўстанаўлення заканамернай сувязі паміж асобнымі псіхічнымі фактамі і з’явамі. Неабходнасць эмпірычнапсіхал. падыходу да вывучэння псіхічных працэсаў падкрэслівалі У.Окам, Ф.Бэкан, Ібн Сіна, Х.Л.Вівес і інш. Дж.Лок у працэсе псіхал. пазнання вылучаў знешні і ўнутр. вопыт (гл. Сенсуалізм), што стала перадумовай падзелу Э.п. на 2 кірункі — мÐ