• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    рыволжскі. Вузел аўтадарог. Прамсць: машынабудаванне і металаапрацоўка (тралейбусы, спецаўтамабілі, прылады, аўтатрактарныя запальныя свечкі, фільтры), хім. (валокны), лёгкая (валюшнаабутковая, тэкст., швейная), харч.; вытвсць буд. матэрыялаў. ЦЭЦ. Філіял Саратаўскага тэхнал. унта. Тэатр. Музеі: краязнаўчы, ЛА.Касіля.
    
    ^НГЕЛЬСА ШК, горная вяршыня ў Шахдарынскім хр. Паміра, у Таджыкістане. Выш. 6510 м. Складзены з гнейсаў і крышт. сланцаў. Ледавікі. Названы імем Ф.Энгельса.
    
    ЭНГІЛЬЧЭКТАУ, Іныльчэктау, хрыбет Цэнтр. ЦяньШаня, у басейне левых прытокаў р. СарыДжаз, у Кыргызстане. Даўж. каля 65 км. Выш. да 5697 м. Складзены з метамарфічных сланцаў, вапнякоў. Моцна расчлянёны высакагорны рэльеф. Ледавікі і снежнікі, скалы і восыпы, каля падножжа Э. высакагорная пустыня.
    
    ЭНГР (Ingres) Жан Агюст Дамінік (29.8.1780, г. Мантабан, Францыя — 14.1.1867), французскі мастак. Вучыўся ў ЖЛ.Давіда ў Парыжы (1796—1806). У
    
    
    ЭНДАМЕТРЫТ 125
    
    1806—24 працаваў у Італіі, дзе вывучаў мастапгва Адраджэння і асабліва творчасць Рафаэля. У 1834—41 дырэктар Франц. акадэміі ў Рыме. Пісаў карціны на міфалагічныя, гіст. і літ. сюжэты: «Юпітэр і Фетыда» (1811), «Зарок Людовіка ХІП» (1824), «Апафеоз Гамера» (1827), «Турэцкая лазня» (1862—63); партрэты, якім уласцівы дакладнасць назіранняў і праўдзівасць псіхал. характарыстык: «Мадам Дэвасе» (1807), «Л.Ф.Бертэн» (1832), «Мадам Муатэсье» (1851); ню, ідэалізаваныя і разам з тым поўныя вострага пачуцця рэальнай прыгажосці: «Вялікая купальшчыца» (1808), «Вялікая адаліска» (1814). Яго творы вылучаюцца класічнай стройнасцю кампазіцыі, тонкім адчуваннем колеру, гарманічнасцю каларыту, гнуткім, пластычна выразным лінейным малюнкам. Выканаў шмат алоўкавых малюнкаў. Позняя творчасць, якой уласцівы халодная аддаленасць вобразаў, паўплывала на развіццё акадэмізму ў франц. мастацтве 19 ст.
      Літ:. Энгр об нскусстве. М., 1962; Б е р е з н н a В. Ж.О Д.Энгр. М„ 1977.
    
    ЭНДА... (ад грэч. endon унутры), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае «унутраны», «унутры» (напр., эндаскапія, эндатэлій).
    
    ЭНДАГАМІЯ (ад энда + ...гамія), звычай, які дазваляў шлюб толькі паміж членамі адной грамадскай групы (племя, часам роду). Э. племя найчасцей спалучалася з экзагаміяй родаў, што ўваходзілі ў яго. Каставай Э. наз. забарону шлюбаў паміж людзьмі розных саслоўяў (напр., у Стараж. Егіпце, кастах Індыі).
    
    ЭНДАГЕННАЕ ХАРЧАВАННЕ, працэс засваення арганізмам рэчываў, што ўваходзяць у склад самога арганізма (т.зв. эндагенныя рэчывы). Адбываецца пры галаданні, спячцы і інш. Пры гэтым для забеспячэння жыццядзейнасці расшчапляюцца тлушчы, вугляводы і бялкі адных тканак (напр., тлушчавай, мышачнай), а атрыманыя нізкамалекулярныя прадукты выкарыстоўваюцца для сінтэзу такіх жа рэчываў у інш. тканках (напр., нервовай).
    
    ЭНДАГЁННЫЯ ПРАЦбСЫ, тое, што гіпагенныя працэсы.
    
    ЭІІДАДІРМА (ад энда... + дэрма), унутраны аднарадны слой парэнхімных клетак першаснай кары раслін, які акружае цэнтр. цыліндр іх восевых органаў. Выконвае функцыю фізіял. бар’ера, што рэгулюе плынь рэчываў з першаснай кары ў цэнтр. цыліндр і назад.
    
    ЭНДАКАРДЬІТ (ад энда... + грэч. kardia сэрца + itis запаленне), запаленне ўнутр. абалонкі сэрца (эндакарда) у чалавека і жывёл. Тэрмін увёў франц. ўрач Ж.Буё (1836). Бывае інфекц. і неінфекц., першасны і другасны (найб. часты), востры, подвостры і хранічны.
    
    
    Звычайна выклікаецца бактэрыямі, вірусамі, грыбкамі; узнікае пры многіх інфекц. хваробах (сепсіс, шкарлятына, ангіна, туберкулёз і інш.); мае інфекцыйнаалергічнае або алергічнае паходжанне (напр., пры рэўматызме), радзей узнікае пры інтаксікацыях (хранічная нырачная недастатковасць). траўме, інфаркце міякарда і інш.
       Запаленне часцей лакалізуецца на клапанах сэрца (клапанны Э., або вальвуліт), радзей на сценках жалудачкаў або перадсэрдзяў (прысценачны Э.), сасочкавых мышцах (трабекулярны) і сухажыльных ніцях (хардальны). Пры Э. на паверхні эндакарда ўтвараюцца язвы, тромбы, з’яўляюцца шумы ў сэрцы і інш. Э. можа быць крыніцай тромбаэмбаліі, прыводзіць да кардыясклерозу і дэфармацыі клапанаў сэрца з развіцйём парокаў сзрца. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае. У жывёл Э. узнікае як ускладненне інфекц. хвароб (напр., яшчур, туберкулёз); часта развіваецца як алергія (рэўматычны Э.). Хранічны Э. ускладняецца парокам сэрца. І.М.Семяненя.
    
    ЭНДАКРЫНАЛбГІЯ (ад энда... + грэч. krino аддзяляю + ..логія), навука пра будову, функйыі і паталогію залоз унутранай сакрэцыі, ролю іх гармонаў у арганізме чалавека і жывёл. Цесна звязана з фізіялогіяй, біяхіміяй, паталаг. фізіялогіяй.
       На Беларусі пачатак даследаванняў па Э. звязаны з правядзеннем у 1920я г. экспедыцый па вывучэнні валляка і стварэннем у 1934 Рэсп. процівалляковага дыспансера (С.М.Рубашоў, ХА.Грэйман і інш.). Н.д. работа вядзецца ў інтах Нац. АН Беларусі, НДІ радыяцыйнай медыцыны, Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, мед. унтах. Высветлены пытанні этыялогіі, дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі эпідэмічнага валляка, тырэатаксікозаў, хвароб наднырачнікаў (Я.В.Корчыц, Ц.Е.Гніларыбаў, В.Р.Астапенка, М.С.Гапановіч). Створана нац. праграма «Цукровы дыябет» ААХоладава і інш.) па пытаннях эпідэміялогіі, прафілактыкі ўскладненняў, укараненні новых метадаў і прэпаратаў для лячэння хворых. Распрацаваны новы навук. кірунак па медыкасац. рэабілітацыі насельніцтва на аснове дыягностыкі эндакрынных расстройстваў на ранніх стадыях (У.Л.Драгун, Холадава і інш.). Працягваюцца даследаванні вынікаў дзеяння радыенуклідаў на эндакрынную сістэму дзяцей і дарослых у сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. Дапамогу хворым аказваюць у эндакрыналагічных дыспансерах, спец. цэнтрах і аддзяленнях абл. бальніц, Рэсп. цэнтры па анказахворваннях шчытападобнай залозы.
      Літ.: Холодова Е.А, Данмлова Л.Н. Болезнн шнтовндной железы: раннме прмзнакн, дяфференцнальный днагноз. Мн., 1991; Справочнмк по клннмческой эндокрйнологнм. Мн., 1998. А.А.Холадава.
    
    ЭНДАКРЫННАЯ СІСЙМА, група органаў, што выпрацоўваюць біялагічна актыўныя рэчывы (гармоны) і выдзяляюць іх у кроў і лімфу. Клеткі з эндакрыннай функцыяй утвараюць самастойныя залозы ўнутранай сакоэцыі або ч.
    
    
    органаў, а таксама знаходзяцца ў выглядзе асобных гармонсінтэзуючых клетак у неэндакрынных органах. Сумесна з нерв. сістэмай Э.с. здзяйсняе рэгуляцыю і каардынацыю жыццёвых функцый арганізма. Адрозніваюць наступныя тыпы уздзеяння: аўтакрынн ы я (паміж клеткамі аднаго тыпу); паракрынныя (уздзеянні гармонамі клетак аднаго тыпу на інш.); эндакрынныя (апасродкаваныя гармонамі, што цыркулююць у арганізме); нервовыя (уздзеянні нейронаў на органымішэні праз нерв. канцы); нейраэндакрынныя (спалучаюць адзнакі нерв. і эндакрынных).
       Дзейнасць Э.с. засн. на іерархічным прынцыпе. Ніжні ўзровень займаюць залозы, што выпрацоўваюць гармоны. Дзейнасць большасці залоз кантралюецца тропнымі гармонамі пярэдняй долі гіпофіза (другі, больш высокі ўзровень). Выдзяленне тропных гармонаў знаходзіцца пад уплывам нейрагармонаў гіпаталамуса, які займае найб. высокае становішча. У адпаведнасці з іерархічным прынцыпам дзейнасць перыферычнай залозы абумоўлена зменамі як у самой залозе, так і выдзяленнем адпаведных гіпафізарных і гіпаталамічных фактараў. У больш рэдкіх выпадках адсутнасць эфекту гармонаў звязана з дэфектам рэцэптараў, звычайна генетычна абумоўленым, у тканкахмішэнях. Дзейнасць Э.с. кантралюецца нерв. сістэмай. Асаблівасць узаемасувязі гэтых сістэм у тым, што цэнтр. орган Э.с. (гіпаталамус) з’яўляецца часткай ц.н.с. Гл. таксама Унутраная сакрэцыя.
       Літ:. А л е ш м н Б.В. Гнстофмзмологмя гнпоталамогнпофнзарной смстемы. М., 1971; Ажмпа Я.М. Трофяческая функцня нервной смстемы. М., 1990. А.С.Леанцюк.
    
    ЭНДАКРЫННЫЯ ЗАЛбЗЫ, тое, што залозы ўнутранай сакрэцыі.
    
    ЭНДАМЕТРЫЁЗ (ад энда... + грэч. metra матка), гінекалагічнае захворванне, якое характарызуецца разрастаннем тканкі, будовай і функцыямі падобнай да слізістай абалонкі цела маткі (эндаметрыю). Часцей узнікае ва ўзросце 30—50 гадоў. Адрозніваюць Э. генітальны (палавы, найб. пашыраны) і экстрагенітальны (пазапалавы). Генітальны бывае ўнутр. (напр., Э. маткі) і вонкавы (напр., яечнікаў, вонкавых палавых органаў). Экстрагенітальны Э. лакалізуецца ў кішэчніку, мачавым пузыры, нырках, мачаточніках і інш. Праявы пры найб. частым матачным Э. — рэзкія болі ў час менструацыі, расстройствы менструальнага цыкла. Лячэнне тэрапеўт., хірург. і камбінаванае.
    
    ЭНДАМЕТРЬІТ (ад энда... + грэч. metra матка), запаленне слізістай абалонкі маткі. Узнікае ад стафіла, стрэпта, ганакокавай і інш. інфекцыі, што пранікае ў матку пры абортах, родах і інш. Адрозніваюць Э. востры і хранічны. Прыкметы: пры вострым Э. боль у нізе жывата, гнойныя ці гнойнаслізістыя выдзяленні з палавых шляхоў, павышаная тра цела, парушэнні менстру
    
    
    126          ЭНДАМІКСІС
    
    альнага цыкла. Вынікам Э. бываюць спайкі, бясплоднасць', ускладняецца пашырэннем запаленчага працэсу ў мышачны слой, брушыну, што ўкрывае матку, і інш. органы. Лячэнне тэрапеўтычнае.
    
    ЭНДАМІКСІС (ад энда... + грэч. mixis змяшэнне), перабудова ядзернага апарата ў інфузорый; адна з форм палавога працэсу, які адбываецца без кан ’югацыі. Звычайна здзяйсняецца пры немагчымасці кан’югацыі.
    
    ЭНДАМІТбЗ (ад энда... + мітоз), падваенне колькасці храмасом у ядры клеткі без разбурэння ядзернай абалонкі і наступнага дзялення клеткі. У выніку ўтвараюцца паліплоідныя клеткі (гл. Поліплаідыя). Трапляецца ў многіх раслін, што часам прыводзіць да іх гігантызму, і ў некат. беспазваночных жывёл. Р.Г.Заяц.
    
    ЭНДАМІЦЭТАЛЬНЫЯ (Endomycetales), парадак сумчатых грыбоў. 5 сям., каля 70 родаў, больш за 500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі трапляюцца віды з родаў кандыда, крыптакокі, ліпаміцэты, радаторула, тарулопсіс, цукраміцэты, эндаміцэс і інш. Сапратрофы ў глебе, на паверхні пладоў, вегетатыўных ч. раслін. Некат. віды — паразÑ