Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
‹я прылады працы, зброю і ўпрыгожанні. Медныя вырабы з’явіліся ў краінах Стараж. Усходу ў 4м тыс. да н.э., у Еўропе ў 3— 2м тыс. да н.э. На тэр. Беларусі ў эпоху Э. жылі плямёны лейкападобных кубкаў культуры (сярэдзіна 4га — сярэдзіна 3га тыс. да н.э.) і шарападобных амфар культура (сярэдзіна — 2я пал. 3га тыс. да н.э.). Вырабы з медзі ўжываліся паралельна з каменнымі, якія часам пераважалі і нават дасягалі найб. росквіту. Лічыцца, што роля энеалітычнага перыяду ў лясной зоне Еўропы малазначная.
ЭНІДЫ (Ennedi), плато каля паўд. ускраіны пустыні Сахара, на ПнУ Рэспублікі Чад. Складзена з пясчанікаў. Выш. 500—1450 м. Расчлянёнае уэдамі. Вяршыні ступеньчатаплоскія. Паўпустынная і пустынная расліннасць (злакі,
ксерафітныя хмызнякі). Уздоўж уэдаў рэдкія аазісы (нізкарослыя дрэвы акацый і інш.).
«ЭНЕІДА НАВЫВАРАТ», парадыйнасатырычная паэма; адзін з першых буйных твораў бел. лры новага часу. Напісана пасля 1812 і не пазней пач. 1830х г. Дайшоў толькі ўрывак з паэмы (палавіна 1й песні). Першыя датаваныя спісы адносяцца да 1837, першая публікацыя — у пецярбургскім час. «Маяк» (1845), больш поўная —у «Смоленском вестннке» (1890). Большасць даследчыкаў лічыць, што паэма нарадзілася на зах. Смаленшчыне, цесна звязанай з Беларуссю, яе аўтар В.Равінскі. Напісана ў жанры травесціі (гл. Бурлеска) і парадзіруе «Энеіду» Вергілія. Прымыкае да шэрагу травесційных «Энеід», якія пачынаючы з 17 ст. ўзнікалі ў многіх еўрап. лрах як дэмакр. рэакцыя на класіцызм. Бліжэйшымі ўзорамі для аўтара «Э.н.» былі адпаведныя ўкр. (І.Катлярэўскага) і рус. (М.Осіпава) творы. У сваіх папярэднікаў ён запазычыў сюжэт (прыгоды легендарнага героя Энея), але стварыў арыгінальны твор, напоўнены рэаліямі бел. жыцця часоў прыгонніцтва. Траянцаў — спадарожнікаў Энея — ayTap надзяліў рысамі прыгонных сялян, паказаў кемлівасць, працавітасць і жыццелюбівасць народа. Пад выглядам стараж. багоў (Юнона, Эол) і некат. інш. персанажаў (Дыдона) выводзяцца памешчыкі і іх памагатыя. Аўтар прадэманстраваў дасканалае веданне бел. фальклору, вял. выяўл. магчымасці бел. мовы (усх.бел. гаворкі). Твор багаты па танальнасці і фарбах. У паказе жыцця ayTap імкнецца да праўдзівасці, хоць гэта яшчэ не рэалізм у поўным сэнсе слова. «Э.н.» адыграла вял. ролю ў станаўленні новай бел. лры і ўваходзіць у скарбніцу бел. паэзіі.
Публ.: Энеіда навыварат. Тарас на Парнасе: Паэмы. Мн., 1982.
Літ.: Карскяй Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. Пг., 1922; Л а з а р у к М.А. Станаўленне беларускай паэмы. Мн., 1968; Б а с I. Літаратурныя пошукі, знаходкі, даследаванні. Мн., 1969; Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры. Т. 2. Мн., 1969; К. і с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971; Я го ж. Разыскнвается класснк... Мн., 1989; Я го ж. Слядамі «Энеіды» // Полымя. 1996. № 10. Г.В.Кісялёў.
ЭНЁЙ, у антычнай міфалогіі адзін з гал. абаронцаў Троі, легендарны родапачынальнік рымлян. Паводле «Іліяды», пазбег смерці ў Траянскай вайне дзякуючы ўмяшанню багоў, бо яму было наканавана прадоўжыць дынастыю траянскіх цароў і адрадзіць славу траянцаў у інш. зямлі. Гэта версія ў аснове «Энеіды» Вергілія — асн. крыніцы міфа аб Э. Пасля доўгіх вандраванняў Э. са спадарожнікамі прыбыў у Італію, дзе дамогся шлюбу з мясц. царэўнай Лавініяй і заснаваў горад, якому даў яе імя. Ад Э. і яго сына Іула лічыу свае пахо
128 ЭНЕРГАЁМІСТАСЦЬ
джанне рым. патрыцыянскі род Юліяў, да якога належалі Ю.Цэзар і Г.А.Аўгуст.
ЭНЕРГАЁМІСТАСЦЬ ПРАДЎКЦЫІ, паказчык, які характарызуе колькасць энергіі, што затрачваецца на адзінку выпуску прадукцыі ці выкананых работ, паслуг.
ЭНЕРГАЗБЕРАГАЛЬНЫЯ ТЭХНАЛбПІ, энергаэфектыўныя т э х н а л о г і і, тэхналогіі якія забяспечваюць эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне паліўнаэнергет. рэсурсаў. Дасягаецца эканамічна апраўданымі, прагрэс. спосабамі энергаспажывання пры існуючым узроўні развіцця тэхнікі з улікам існуючага заканадаўства. Энергазберажэнне вымагае пераходу да Э.т. ва ўсіх галінах эканомікі, найперш у энергаёмістых і камунальнабыт. сектары.
Падзяляюцца на тэхнічныя, арганізацыйнакіраўніцкія і фін.эканам. Т э х н і ч н ы я — гэта энергаэфектыўныя тэхналогіі вытвсці, перадачы, размеркавання і канчатковага спажывання энергіі (парагазавыя і газатурбінныя ўстаноўкі, мініТЭЦ, перавод паравых катлоў у вадагрэйны рэжым, на нетрадыцыйныя і аднаўляльныя крыніцы энергіі, аптымізацЫя рэжымаў загрузкі эл. сетак і трансфарматарных падстанцый, выкарыстанне сучасных буд. і цеплаізаляцыйных матэрыялаў, рэгулюемы электрапрывод і інш.). А р ганізацыйнакіраўніцкія і фі нансаваэканамічныя — гэта сістэма рэсп., галіновых, рэгіянальных праграм энергазберажэння; яго разнастайныя фін.эканам. механізмы стымулявання; інвесціраванне сродкаў у энергазберагальныя мерапрыемствы; нарміраванне расходу паліва і энергіі, дзярж. нагляд за рацыянальным іх выкарыстаннем; сістэма экспертызы энергет. эфектыўнасці праектаў і энергет. абследаванне прадпрыемстваў; інфарм.рэкламныя кампаніі і абучэнне насельніцтва метадам эканоміі і інш. Паводде колькасных паказчыкаў выдаткаў Э.т. класіфікуюцца на без, мала і буйназатратныя. Неабходнасць і прыярытэтнасць тых ці інш. Э.т. вызначаецца ў выніку энергет. экспертыз праектаў, абследаванняў і аўдытаў прадпрыемстваў.
На Беларусі для ініцыіравання і адпрацоўкі Э.т. створаны інж. цэнтр і дэманстрацыйныя зоны высокай энергет. эфектыўнасці, рыхтуюцца спецыялісты — інжынерыменеджэры па спецыяльнасці «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент».
Літ.: Л н т в а к В.В. Основы регнонального энергосбереження: (Науч.техн. н провзводств. аспекты). Томск, 2002.
Т.Р.Паспелава.
ЭНЕРГАЗБЕРАЖ^ННЕ, зніжэнне расходу (страт) паліўнаэнергетычных рэсурсаў у працэсе іх здабычы, перапрацоўкі, транспарціроўкі,' захоўвання, выкарыстання ў вытвсці і утылізацыі. Скарачае патрэбы ў энергарэсурсах і энерганосьбітах у разліку на адзінку канчатковага карыснага эфекту ад іх выкарыстання.
Вынік працэсу Э. — энергаэфектыўнасць (характарыстыка тэхн. сістэмы, тэхнал. пра
цэсу, вытв. абсталявання і інш., якая прадугледжвае макс. выкарыстанне імі энергіі энергарэсурсаў). Розныя віды энергіі характарызуюцца шчыльнасцямі энергапатокаў, што вызначаюцца канцэнтрацыяй эксергіі — адносінамі эксергіі да аб’ёму энерганосьбіта. Адрозніваюць Э. структурнае (ажыццяўляецца за кошт рэструктурызацыі кіравання і аптымізацыі структуры паліўнаэнергет. комплексу, яго галін) і тэхнал. (за кошт аптымізацыі тэхнал. працэсаў, канструкцый і рэжымаў вытв. абсталявання).
На Беларусі Э. мэтанакіравана развіваецца з пач. 1990х г. Створаны структура кіравання Э. — Камітэт па энергаэфектыўнасці пры CM Рэспублікі Беларусь, абласныя і Мінскае гар. ўпраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўнаэнергет. рэсурсаў; заканадаўчая база Э. — Закон Рэспублікі Беларусь «Аб энергазберажэнні», нарматыўнатэхн. і прававыя акты; фінансаваэканам. механізмы — Рэсп. фонд «Энергазберажэнне», ільготныя тарыфы на выкарыстанне мерапрыемстваў па Э., фонды «Энерга і рэсурсазберажэнне» на прадпрыемствах і інш. Устаноўлена дзярж. стат. справаздачнасць аб выкананні мерапрыемстваў па Э., створана сістэма шматузроўневай адукацыі па праблемах рацыянальнага энергавыкарыстання.
Літ:. Поспелова Т.Г. Основы энергосбереження. Мн., 2000. Т.Р.Паспелава.
ЭНЕРІЕГЫКА. галіна прамысловасці (паліўнаэнергет. комплекс), што ахоплівае вывучэнне і здабычу энергет. рэсурсаў, выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу, размеркаванне і рацыянальнае выкарыстанне розных відаў энергіі. Найважнейшая аснова сучаснай эканомікі. Вядучая галіна Э. — электраэнергетыка. Адрозніваюць таксама ветраэнергетыку, геліяэнергетыку (гл. Геліятэхніка, Сонечная энергетычная ўстаноўка), гідраэнергетыку, цеплаэнергетыку, ядзерную энергетыку. Адзін з найб. характэрных кірункаў развіцця Э. — выкарыстанне паліўнаэнергет. рэсурсаў у выглядзе электраэнергіі і цяпла, развіццё электрыфікацыі і цеплафікацыі.
Да энергет. рэсурсаў адносяцца прыродны газ, вугаль, нафта, водная і ядз. энергія, сланцы, дровы, энергія ветру, сонечных прамянёў, марскіх прыліваў і адліваў, цеплаты глыбінных участкаў Зямлі і інш. Паліўныя рэсурсы неаднаўляльныя, яны найб інтэнсіўна выкарыстоўваюцца і пераважна для выпрацоўкі электра і цеплаэнергіі (гл. Паліва, Паліўная прамысловасць). Пашыраецца выкарыстанне няпаліўных энергет. рэсурсаў, у т.л. энергіі ветру і сонечнай. Напр., у ФРГ сумарная магугнасць ветраэл. станцый складае 12 800 МВт (2002), якія забяспечваюць 5% яе патрэб у электраэнергіі. У працэсе развіцця Э. ўтвораны электраэнергетычныя сістэмы (у т.л. Беларуская энергетычная сістэмаў сістэмы газаправодаў (гл. таксама Газавая прамысловасць), нафтаправодаў (гл. Йафтаздабыўная прамысловасць), цэнтралізаванага цеплазабеспячэння. У б. СССР да канца 1980х г. існавала Адзіная энергетычная сістэма, якая працавала паралельна з энергасістэмамі краін Усх. Еўропы і Манголіі ў складзе энергааб’яднання краін — членаў СЭУ «Мір» (магутнасць электрастанцый складала больш за 400 млн. кВт). У Еўропе былі энергааб’яднанні: 12 краін Зах. Еўропы — UCPTE (390 млн. кВт) і 4 краін
Паўн. Еўропы — NORDEL (85 млн. кВт). У пач. 1990х г. Венгрыя, Чэхія, Славакія і Польшча ўтварылі энергааб’яднанне CENTREL, якое ў 1995 далучылася да UCPTE. Апошняе ў 1997 пераўтворана ў саюз па транспарце электраэнергіі UCTE (516 ГВт), у які ўваходзіць 21 краіна. 3 2000 пачала аднаўляцца паралельная работа энергасістэм краін СНД. 3 канца 2001 паралельна працуюць энергасістэмы 11 краін з 12 (акрамя Арменіі). Паралельна з энергааб’яднаннем дзяржаў СНД працуюць энергасістэмы Літвы, Латвіі і Эстоніі, а таксама Манголіі.
У Рэспубліцы Беларусь эл. і цеплавую энергію выпрацоўваюць 25 цеплавых электрастанцый (устаноўленая магутнасць 7625 МВт). Найбольшыя: Лукомская ДРЭС, Бярозаўская ДРЭС, Мінскія ЦЭЦ (ЦЭЦ3 і ЦЭЦ4, магутнасць іх 1030 МВт), Гомельская ЦЭЦ2 (540 МВт) Працуе 21 малая ГЭС з устаноўленай