• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ºі выклікаюць вастрыцы. Часцей хварэюць дзеці. Заражэнне адбываецца пры заглынанні яец гельмінта. Крыніца заражэння — хворы на Э. чалавек. Прыкметы: сверб у вобласці задняга праходу, боль у жываце, парушэнне сну і інш. Лячэнне антыгельмінтыкамі.
    
    ЭНТЭРАВІРУСЫ, кішэчныя в і р у с ы, род вірусаў з сям. пікорнавірусаў. Аб’ядноўваюць поліявірусы (3 тыпы), вірусы групы Каксакі (A і В), экхавірусы, Э. чалавека (68—71 сератыпаў). Лічыцца, што 72і тып Э. выклікае вірусны гепатыт А. Асн. месца знаходжання — кішэчны тракт млекакормячых жывёл і чалавека.
      Простыя дробныя вірусы, утрымліваюць адналанцуговую лінейную малекулу рыбануклеінавай кіслаты. Кіслотаўстойлівыя. Вонкавая абалонка ў Э. адсутнічае. Яны ўстойлівыя да дзеяння жоўцевых кіслот. Размнажаюцца ў цытаплазме адчувальных клетак на працягу некалькіх гадзін і разбураюць іх. Поліявірусы (вірусы поліяміэліту) пашкоджваюць ц.н.с., вірусы Каксакі А выклікаюць у чалавека менінгіт, фарынгіт і інш. захворванні, вірусы Каксакі В — энцэфаліт, міякардыт і інш. Экхавірусы патагенныя толькі для чалавека. На Беларусі адзначана некалькі буйных успышак энтэравіруснай інфекцыі (Гомель, 1997, Гродна, 2003). А.А.Астапаў.
    
    ЭНТЭРАКАЛІТ (ад энтэрыт + каліт), адначасовае запаленне тонкай і тоўстай кішак. Паводле класіфікацыі Сусв. aprцыі аховы здароўя адносіцца да інвазійных або крывяністых дыярэй. Выклікаюць Э. бактэрыі (сальманелы, стафілакокі, кішэчная палачка і інш.), вірусы (энтэравірусы, ротавірусы і інш), прасцейшыя (амёбы і інш.). Крыніца інфекцыі — хворы чалавек, радзей жывё
    
    
    ла. Заражэнне фекальнааральным, кантактнабыт. шляхамі.
       Пачынаецца востра з прыступападобнымі або пастаяннымі болямі ў жываце. Інтэнсіўнасць боляў залежыць ад паходжання Э. У адрозненне ад энтэрыту, пры пальпацыі жывата адзначаецца боль не толькі вакол пупка, але і ўздоўж тоўстага кішэчніка. Стул вадкі з дамешкамі слізі, нават крыві. Назіраюцца сімптомы інтаксікацыі або абязводжвання арганізма. Лячэнне тэрапеўтычнае.
    А.А.Астапаў.
    
    ЭНТЭРАКІНАЗА, фермент кішэчнага соку, які каталізуе ператварэнне трыпсінагену ў трыпсін.
       Глікапратэід, мал. м. 150 000, складаецца з 2 поліпептыдных ланцугоў, злучаных адной або дзвюма дысульфіднымі сувязямі, адносіцца да серынавых пратэіназ (у састаў актыўнага цэнтра ферменту ўваходзяць рэшткі амінакіслот серыну і гістыдзіну). Бывае генетычна абумоўленая недастатковасць Э., якая праяўляецца парушэннем засваення ежы, ацёкамі і інш. Выпрацоўваецца клеткамі слізістай абалонкі дванаццаціперснай кішкі і верхняга аддзела парожняй кішкі. Сінтэз Э. актывуецца павышанай колькасцю бялку ў ежы, трыпсінам, сакрацінам, іонамі натрыю.
    І.М.Семяненя.
    
    ЭНТЭРАПАТЫЯ (ад грэч. enters кішкі + pathos хвароба, пакуты), агульная назва хвароб кішэчніка.
    
    ЭНТЭРЬІТ (ад грэч. enteron кішка), вострае або хранічнае запаленне слізістай абалонкі тонкіх кішак. Спалучаецца з энтэракалітам, гастрытам. Найб. частыя ўзбуджальнікі Э. — ротавірусы, таксама сальманелы, стафілакокі і інш. Бывае пераважна пры кішэчных інфекцыях, характарызуецца павышанай трай цела, вадкім стулам, болямі ў вобласці жывата, вакол пупка (у вострай стадыі). Хранічны Э. праяўляецца болямі і ўздуццем жывата, паносамі. Лячэнне тэрапеўгычнае. А.А.Астапаў.
    
    ЭНЎГУ (Enugu), горад на Пд Нігерыі. Адм. ц. штата Анамбра. Засн. ў 1915— 17. 293 тыс. ж. (1993). Цэнтр кам.вуг,басейна. Прамсць: газавая, цэментавая, металург., харч., паліграф., лесапільная, лёгкая; ганчарная вытвсць. Унт.
    
    ЭНЦЫКЛАПЕДЫСТЫ, складальнікі і аўтары «Энцыклапедыі, ці Тлумачальнага слоўніка навук, мастацтваў і рамёстваў» (1751—80), якая дала сістэматычны звод навук. дасягненняў свайго часу і адыграла вял. ролю ў ідэалагічнай падрыхтоўцы Франц. рэвалюцыі 1789— 99. Да 1772 на чале «Энцыклапедыі» стаяў ЦДзідро, якому дапамагаў Ж.ЛД’Аламбер. У ліку Э. былі Ш.Л.Мантэск’ё, Ж.Ж.Русо, Вальтэр, КА.Гельвецый, ПА.Гольбах і інш. мысліцелі. Сярод Э. былі матэрыялісты, атэісты, прадстаўнікі дэізму, рацыяналізму і інш. Найб. памяркоўная іх частка выступала за неўмяшанне царквы ў справы навукі,
    
    
    134 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЧНЫ
    
    абвяшчала сябе прыхільніцай грамадскага прагрэсу, крытыкавала дэспатызм, выказвалася за знішчэнне саслоўнай няроўнасці.
    
    ЭНЦЫКЛАПВДЬІЧНЫ СЛОЎШК навуковае або навук.папулярнае даведачнае выданне энцыклапедычнага харакгару, аб’ём якога не перавышае 3 тамоў. Ад энцыклапедыі адрозніваецца невял. памерамі артыкулаў, размешчаных па алфавіце, сціслым стылем выкладання, большай аператыўнасцю і рэгулярнасцю перавыдання.' Разлічаны на шырокае кола чытачоў.
      Першапачаткова тэрмін «Э.с» ужываўся як сінонім да тэрміна «энцыклапедыя» Напр., ♦Энцыклапедычны слоўнік» Ф.А.Бракгаўза і І.А.Эфрона (т. 1—86, 1890—1907), «Энцыклапедычны слоўнік» братоў A. і 1. Гранат (7е выд., т. 1—58, 1910—48). У сучаснай лексікаграфіі Э.с. проціпастаўляецца кароткім (4—6 т.), малым (10—12 т.) і вял. (шматгомным) энцыклапедыям.
      Паводле характару інфармацыі Э.с. падзяляюцца на універсальныя, галіновыя, спецыяльныя і рэгіянальныя. Да універсальных Э.с. адносяцца: рас. «Энцыклапедычны слоўнік» (2е выд., т. 1—2, 1963—64), «Савецкі энцыклапедычны слоўнік» (4е выд., 1989), «Вялікі энцыклапедычны слоўнік» (2е выд), «Расійскі энцыклапедычны слоўнік» (т. 1—2), «Новы энцыклапедычны слоўнік» (усе 2000) і інш.; замежныя «Малы Ларус» (аднатомны; выдаецца штогод у Парыжы з 1906 да нашага часу), «Універсальны новы Ларус» (т. 1—2, 1948—49), «Оксфардскі энцыклапедычны англійскі слоўнік» (1991) і інш. Да галінов ы х Э.с. адносяцца: рас. «Політэхнічны слоўнік» (2е выд., 1980), «Кнігазнаўства: Энцыклапедычны слоўнік» (1982), «Дэмаграфічны энцыклапедычны слоўнік» (1985), «Біялапчны энцыклапедычны слоўнік» (1986), «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік» (1987), «Лінгвістычны энцыклапедычны слоўнік» (1990), «Паліталогія: Энцыклапедычны слоўнік» (1993), «Народанасельніцтва: Энцыклапедычны слоўнік» (1990), а таксама для школьнікаў тыпу рас. Э.с. юнага спартсмена, астранома, натураліста, літаратуразнаўцы і інш.; замежныя «Энцыклапедычны слоўнік навук пра мову» О.Дзюкро і Ц.Тодарава (1979), «Энцыклапедычны слоўнік рыначнай і планавай гаспадаркі. Нямецкаангларускі слоўнік» (т. 1—2, 1992) і інш.
      Спецыялізаваныя Э.с. — вельмі розныя па тэматыцы даведнікі, напр., рас. «Сучасныя Злучаныя Штаты Амерыкі: Энцыклапедычны даведнік» (1988), «Ламаносаў: Кароткі энцыклапедычны слоўнік» (1999). Рэгіянальн ы м Э.с. з’яўляецца, напр., рас. «Энцыклапедычны слоўнік ■ ЦэнтральнаЧарназёмнай вобласці» (1934). 3 1990х г. назіраецца тэндэнцыя да стварэння электронных версій (на СДдысках) вы
    
    шэй пералічаных Э.с., а таксама «Ілюстраванага энцыклапедычнага слоўніка» (1998).
       На Беларусі Э.с. выдае выдва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі і інш. Сярод бел. Э.с. галіновыя: «Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік», «Геаграфія Беларусі» (абодва 1992), «Архітэктура Беларусі» (1993), «Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён» (2001) і «Культуралогія» (2003) Э.Дубянецкага і інш.; спецыялізаваныя: «Бульба» (1988), «Рыбы: Папулярны энцыклапедычны даведнік», «Слова аб
    
    Энцыклаледычны слоўнік Ф.А.Бракгаўза і І.А.Эфрона. 1890—1907.
    
    палку Ігаравым» у літаратуры, мастацтве, навуцы» М.Г.Булахава (абодва 1989), «Блакітная кніга Беларусі» (1994), «Земнаводныя. Паўзуны» (1996), «Чалавек і грамадства» (1998) і інш.; рэгіянальныя: «Беларусь» (1995) і інш.
    
    
    
    Энцыклаледычныя слоўнікі выдавецгва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі.
    
      Літ:. Гудовшнкова Н.В., Терехов М М Энцнклопедмя // Кннговеденяе: Энцнкл. словарь. М., 1982; Энцяклопеднн // Справочные мздання: Спецнф. особенностя н требованяя. М., 1982; Ш ч э р б і н В.К. Універсальныя даведнікі пра чалавецтва і Сусвет // Нар. асвета. 1994. № 1. В.К.Шчэрбін. ЭНЦЫКЛАПЁДЫЯ (ад грэч. enkyklios paideia навучанне па ўсім коле ведаў), навуковае або навук.папулярнае даведачнае выданне, якое з’яўляецца сістэматызаваным зводам ведаў. Адрозніваюць Э. універсальныя (па ўсіх
    
    
    
    галінах ведаў і практычнай дзейнасці), галіновыя (па асобнай галіне ведаў або навуцы), рэгіянальныя (пра пэўную краіну, горад і да т.п.) і персанальныя (пра пэўную асобу). Адлюстроўваюць узровень навукі, культуры, у пэўнай ступені і ідэалогію сваёй эпохі. Матэрыял у Э. размяшчаецца ў алфавітным парадку (алфавіце назваў) або паводле тэматычнага прынцыпу (па галінах ведаў). Паводле аб’ёму Э. ўмоўна падзяляюць на вялікія (шматгомныя), малыя (10—12 т.), кароткія (4—6 т.), энцыклапедычныя слоўнікі (1—3 т.). Дадатковая крыніца інфармацыі ў Э. — ілюстрацыі (фотаздымкі, партрэты, схемы, планы, карты і інш). Да шматгомных Э. звычайна дадаюцца дапаможныя паказальнікі (прадметны, геагр. назваў, імянны). Асн. выданне Э. новай інфармацыяй можа дапаўняць «Штогоднік».
      Значэнне тэрміна «Э.» гістарычна мянялася. У антычнасці пад ім разумелі «сем вольных мастацтвпў» (граматыка, рыторыка, дыялектыка, або логіка, геаметрыя, арыфметыка, музыка, астраномія). 3 16 ст. ў Зах. Еўропе тэрмін сталі ўжываць у сэнсе, блізкім да «зборніка рознабаковага зместу», маючы на ўвазе і класіфікацыю ведаў. 3 сярэдзіны 18 ст. ўжываецца ў сучасным значэнні. Працы энцыклапедычнага характару з’явіліся да н.э. Пачынаючы з візант. Суды (Свіды. каля 10 ст.), сістэматызаваныя зборы ведаў афармляліся як слоўнікі. Пачатак шырокаму развіццю энцыклапедычных выданняў дала 35томная «Энцыклапедыя, ці Тлумачальны слоўнік навук, мастацтваў і рамёстваў», выд. ў 1751—80 у Францыі пад рэдакцыяй ДДзідро і ЖЛД’Аламбера.
      Найб. вядомыя універсальныя Э.: Брытанская энцыклапедыя («Брытаніка»), Амерыканская энцыклапедыя («Амерыкана»), ісп. «Універсальная ілюстраваная еўрапейскаамерыканская энцыклапедыя» («Эспаса»), «Італьянская энцыклапедыя навук, літаратуры і мастацтва» («Італьяна»), Э. ням. Бракгаўза выдавецтва і франц. Ларуса энцыклапедыі. Рознага тыпу Э. выдадзены ў Польшчы, Чэхіі, Балгарыі, Венгрыі, Украіне, Літве, Латвіі, Эстоніі і інш. краінах.
      На Русі першыя слоўнікі «незразумелых слоў» з’явіліся ў 13 ст. У 1823 С.І.Селіваноўскі пачаў выданне «Энцыклапедычнага слоўніка» (забаронены пасля падаўлення паўстання дзекабрыстаў). Вядомы «Энцыклапедычны лексікон» А.А.Плюшара (т. 1—17, 1835—41, няскончаны), «Настольны слоўнік для даведак па ўсіх галінах ведаў» пад рэд. Ф.Г.Толя (т. 1—3, 1863—64). Найб. значныя рас універсальныя Э.: «Энцыклапедычны слоўнік» у выданні Ф.А.Бракгаўза і І.