Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
•НЁЗ (ад эпі... + ... генез), 1) у б і я л о г і і — вучэнне аб зародкавым развіцці (эмбрыягенезё) арганізмаў як працэсе, які ажыццяўляецца паслядоўнымі новаўтварэннямі з бесструкгурнай масы. Процілеглы прэфармізму.
Тэрмін «Э » прапанаваў У.Гарвей (1651), хоць уяўленні пра Э. і прэфармізм вядомы з ант. часоў. Канцэпцыя Э. перамагла ў сярэдзіне 18 ст. дзякуючы працам К.Ф Вольфа, што садзейнічала развіццю эмбрыялогіі. Паводле Э., субстрат развіцця (яйцо) бесструктурны і зародак дыферэнцыруецца толькі пад уплывам навакольнага асяроддзя. На самай справе яйцо мае відаспецыфічную структуру, ад якой пераважна залежыць развіццё зародка. Палавыя клеткі нясуць спадчынную інфармацыю, якая вызначае асн. асаблівасці будовы дарослага арганізма. Адначасова навакольнае асяроддзе — неабходны фактар раз
віцця і эвалюцыі арганізмаў. Э. меў значэнне для развіцця поглядаў на працэс узнікнення новага, як руху ад простага да складанага, для эвалюцыйнага вучэння.
2) У геалогіі — другасныя працэсы, што вядуць да розных змен і новаўтварэнняў мінералаў, горных парод, у т.л. карысных выкапняў, пасля іх утварэння. Тэрмін прапанавалі ў 1901—06 ням. геолагі Р.Бек і Б.Стэльцнер. Э. абумоўлівае фарміраванне эпігенетычных радовішчаў, найб. характэрных для радыеактыўных, каляровых і рэдкіх металаў.
ЭШГЕНЕТЬІЧНЫЯ РАДрВІШЧЫ, паклады карысных выкапняў, утвораныя ў выніку працэсаў эпігенезу пазней за горныя пароды, у якіх яны змяшчаюцца. Прадстаўлены жыламі, лінзамі, штокамі, трубамі, пластападобнымі целамі і інш., што пераважна залягаюць нязгодна з напластаваннем горных парод.
Іх мінер. і хім. састаў адрозніваецца ад саставу горных парод, што ўплывае на ўтварэнне зон спадарожнай Э.р. мінералізацыі. Да Э.р. належаць магматычныя радовішчы тытанамагнетытаў, храмітаў, платыноідаў, алмазаў, апатыту і інш., гідратэрмальныя жыльныя і метасаматычныя радовішчы руд каляровых, рэдкіх, высакародных і радыеактыўных металаў, а таксама кварцу, барыту, флюарыту і азбесту. Да Э.р. адносяць таксама інфільтрацыйныя радовішчы руд жалеза, медзі і урану.
ЭПІГбнСТВА (ад грэч. epigonos нашчадак), дзейнасць паслядоўнікаў якоган. навук., літ., маст. і інш. кірунку ці стылю, пазбаўленая творчай арыгінальнасці. У мастацтве эпігоны прытрымліваюцца не толькі чужых ідэй, але і традыц. маст. прыёмаў (хадавыя вобразы, матывы, стылістычныя звароты выкарыстоўваюцца як носьбіты нібыта «ўжо гатовай» паэтычнасці, мастацкасці). Тэрмін «Э.» выкарыстоўваецца таксама для характарыстыкі некат. навук. даследаванняў і да т.п., якія вызначаюцца нятворчым, эпігонскім падыходам.
ЭПІГбНЫ (грэч epigonoi літар. — напгчадкі), 1) у старажытнагрэч. міфалогіі сыны 7 аргоскіх герояў, якія авалодалі г. Фівы праз 10 гадоў пасля смерці сваіх бацькоў, што вялі беспаспяховую аблогу горада. 2) Сыны і паслядоўнікі дыядохаў, якія ў 3 ст. да н.э. змагаліся паміж сабой за перадзел зямель былой імперыі Аляксандра Македонскага і панаванне ў эліністычным свеце. 3) У пераносным сэнсе Э. — познія паслядоўнікі якойн. маст. ці літ. плыні, пазбаўленыя творчай адметнасці (адсюль эпігонства).
А.Г.Зельскі.
ЭПІГРАМА (грэч. epigramma літар. — надпіс), 1) у антычнай літаратуры невялікі афарыстычны зварот да агульнавядомай асобы з пажаданнем або ўсхваленнем. Э. пісалі на сценах малітоўняў, пастаментах помнікаў, каштоўным посудзе і інш. Пазней яе тэматыка пашы
140 ЭПІГРАФ
рылася. У стараж.грэч. і рым. лрах Э. пісалі Асклепіяд, Калімах, Катул, Марцыял, Сіманід. Своеасаблівы жанр зваротуўсхвалення (эпікграму) стварыла стараж. бел. лра. 2) Лаканічны (звычайна 2—8 радкоў) сатыр. верш з вострай, часта нечаканай канцоўкай, у якім дасціпна высмейваецца пэўная асоба ці грамадская загана. Э. пісалі Лафантэн, Вальтэр, Ж.Ж.Русо, Р.Бёрнс, І.В.Гётэ, Ф.Шылер, А.Пушкін, М.Някрасаў, Дз.Бедны, С.Маршак і інш. У бел. лры першыя Э. з’явіліся на пач. 20 ст. Майстрам Э. быў Я.Купала, які надаў ёй сац.паліт. скіраванасць:
To беларус, то палячок, А чым папраўдзе — не згадаць. Паслухай, гладкі панічок: Пашто так скурай гандляваць?
Э. пісалі М.Багдановіч, Я.Колас, К.Крапіва, М.Танк, Р.Барадулін, В.Вітка, А.Вялюгін, П.Юрчанка і інш. Э. бел. пісьменнікаў увайшлі ў «Анталогію беларускай эпіграмы» (2000). В.П.Рагойша.
ЭПІГРАФ (ад грэч. epigraphe надпіс), 1) у антычнасці надпіс на помніку, будынку. 2) У літаратуры — цытата, выслоўе, што змяшчаецца аўтарам перад тэкстам твора і з’яўляецца своеасаблівым ідэйнасэнсавым ці эмацыянальнаэстэт. ключом да яго. Звычайна бярэцца з вядомага літ. ці фалькл. твора. Вызначаецца сцісласцю і афарыстычнасцю, перадае асн. думку, ідэю твора ці яго часткі.
Напр., у рамане У.Карпава «Нямігі крывавыя берагі» Э. — цытата са «Слова аб паходзе Ігаравым» («На Нямізе снапы сцелюць галовамі, малоцяць цапамі сталёвымі, жыццё кладуць на таку, душу веюць ад цела»), што выяўляе трагічнасуровую, эпічную ноту твора. Э. да верша Ф.Багушэвіча «Бог не роўна дзеле» ўзята нар. прыказка — «Бог сіроты любе, але долі не дае», — што перадае шматзначнасць ідэі твора, яго іранічнасумнае адценне. Нярэдка Э. даюцца да асобных раздзелаў твора: у вершаванай аповесці В.ДунінаМарцінкевіча «Травіца братсястрыца» такімі Э. з’яўляюцца ўрыўкі з вясельных песень, што падкрэсліваюць маральнадыдактычную асаблівасць ідэі твора, фалькл. скіраванасць яго паэтыкі. Э. могуць брацца з разнародных крыніц; у рамане У.Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» — з Бібліі, летапісаў, фальклору, розных літ. твораў, што звязана са складанасцю праблематыкі, шматслойнасцю стылю рамана.
У сучаснай лры нярэдка Э. бяруцца з дакумент., інфарм. матэрыялаў, што ўзмацняе грамадз. скіраванасць твора, выяўляе публіцыст. завостранасць яго ідэі. У пародыях у ролі Э. выступае ўрывак тэксту твора, які парадзіруецца.
А.М.Пяткевіч.
ЭПІГРАФІКА (ад грэч. epigraphe надпіс), спецыяльная гі<;т. і філалагічная дысцыпліна, якая вывучае змест і формы старадаўніх надпісаў, нанесеных на рэчы (пячаткі, абразкі, прасліцы, манеты, званы, клінкі і інш ). Як навука ўзнікла ў эпоху Адраджэння, методыка яе распрацавана ў 18—19 ст. Асн. метад
Э. — узаемнае вывучэнне рэчы і надпісу на ёй. Неабходнай умовай даследавання эпіграфічнага помніка з’яўляецца палеаграфічны і гіст. аналіз. Значную цікавасць для Э. маюць графіці. Найб. вядомыя ўсх.слав. помнікі Э. — надпісы 11—14 ст. на сценах Наўгародскага Сафійскага сабора і 11—17 ст. на сценах кіеўскіх культавых пабудоў. Самыя вядомыя эпіграфічныя надпісы ў Беларусі: 11 ст. — ў Полацкім Сафійскім саборы (на плінфе і камені пры ўваходзе); 12—19 ст. — на сценах Полацкай Спаскай царквы, на крыжы Ефрасінні Полацкай, Барысавых камянях і Рагвалодавым камені; 13 ст. — на сценах Віцебскай Благавешчанскай царквы. Значную частку эпіграфічных помнікаў Беларусі складае археал. матэрыял (пераважна 11—13 ст.): каменныя і медныя абразкі, пячаткі, амфары, грабеньчыкі, сярэбраныя плацежныя зліткі, косці з надпісамі і малюнкамі, шыферныя прасліцы, ліцейныя формы; надпісы на абразках найчасцей абазначаюць імёны святых, a на інш. рэчах — імя ўладальніка або майстра.
Літ:. Медынцева А.А. Грамотность в Древней Русн: По памятннкам эпнграфнкн X — первой половнны ХІП в. М., 2000; Мельннкова Е.А. Скандннавскне руннческне надпнсн. М., 2001; Т a р a с а ў С В 3 гісторыі полацкай эпіграфікі X—XV стст. // Кніжная культура Беларусі. Мн., 1991
Л.У.Дучыц
ЭПІДАЎРСКІ АРГАНІЧНЫ СТАТЎТ 1822, першая канстытуцыя Грэцыі Прыняты ў 1822 нац. сходам у пас. Піяду каля руін стараж. г. Эпідаўр на пве Пелапанес у час Грэчаскай нацыянальнавызваленчай рэвалюцыі 1821—29. Абвяшчаў Грэцыю незалежнай рэспублікай, дэклараваў прынцып раздзялення ўлад і некат. дэмакр. свабоды. Найб. правы дадзены выканаўчай уладзе на чале з прэзідэнтам. Статут адменены Лонданскім пратаколам 1830 Вялікабрытаніі, Францыі і Расіі, які гарантаваў незалежнасць Грэцыі і абвясціў яе канстытуцыйнай манархіяй.
эпідбт (ад грэч. epidotos прырошчаны), п і с т а ц ы т, пародаўтваральны мінерал падкласа астраўньк сілікатаў, гідраксід кальцыю, алюмінію і жалеза, Ca₂(FeH, Al)Al₂O(OH)[SiO4][Si2O₇J. Утварае бесперапынны ізаморфны рад з клінацаізітам. Хім. састаў зменлівы, часам мае прымесі марганцу да 19% (п’емантыт), свінцу, цэрыю, магнію і інш.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае крышталі прызматычныя, ігольчатыя і агрэгаты зярністыя, радыяльнапрамяністыя і паралельнашаставатыя. Колер зялёны, жоўты, шэры, чырванаватачорны. Цв. 6—7. Шчыльн. 3,2—3,5 г/см³. Трапляецца ў вапняковых скарнах, метамарфічных пародах, абагачаных кальцыем. Прыгожа афарбаваныя Э. — вырабныя камяні. Радовішчы калекцыйнага Э. вядомы ў Расіі, Казахстане, Кыргызстане, Каліфорніі, Аўстрыі і інш.
ЭПІДЫДЫМІТ (ад грэч. epididymis прыдатак яечка), запаленне прыдатка яечка. Адрозніваюць Э. неспецыфічны
(абумоўлены стафілакокамі або стрэптакокамі) і спецыфічны (туберкулёзны, ганарэйны, трыхаманадны, сіфілітычны). Вылучаюць востры Э. (востры боль у машонцы, прыпухласць, пачырваненне і інш.) і хранічны (як вынік вострага). Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.
Эпідот.
эпідыяскбп (ад эпі... + дыяскоп), эпідыяпраектар, камбінаваны праекцыйны апарат для праектавання з павелічэннем на экран відарысаў непразрыстых (чарцяжоў, табліц, графікаў і інш.) ці празрыстых (дыяпазітываў і інш.) аб’ектаў. Аптычная схема Э. аб’ядноўвае аптычныя схемы эпіскопа і дыяскопа адпаведна. Выкарыстоўваецца для ілюстравання лекцый, дакладаў і інш.
Алтычная схема эпідыяскола; a — эпіскапічная і б — дыяскапічная праекцыі; 1. 3. 8 — люстэркі; 2 — лямпа; 4,6 — аб’екгывы; 5 — дыяпазітыў; 7 — кандэнсар; 9 — непразрысты аб’ект.
ЭПІДЭМІЧНЫ ДЗІЦЙЧЫ ПАРАЛГЧ, вострая інфекцыйная хвароба; тое, што поліяміэліт.
ЭПІДЭМІЧНЫ ТЫФ, гл. ў арт. Сыпны тыф.
ЭПІД^МІЯ (ад ная хвароба),
грэч. epidemia павальзначнае павелічэнне
ЭПІЗААТАЛОГІЯ 141
ўзроўню захворвання пэўнай заразнай хваробай на пэўнай тэрыторыі. У залежнасці ад шляху перадачы інфекцыі вылучаюць Э. водныя, харч., кантактнабыт., паветранакропельныя і інш., па пашыранасці сярод прафес. груп насельніцтва — прамысл., с.г. і інш., па асаблівасцях дынамікі працэсу — выбухованебяспечныя (пры аднамомантным заражэнні людзей) і вялыя (пры павольным шляху перадачы інфекцыі, напр., кантактнабыт. спосабе перадачы ўзбуджальнікаў кішэчных інфекцый). На развіццё Э. значна ўплываюць сац.эканам. ўмовы працы і быту, узровень сан. культуры насельніцтва, стан імуннай сістэмы людзей і інш. Э„ якая ахоÐ