• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    я камісіі Інбелкульта па складанні слоўніка жывой бел. мовы. 18.7.1930 беспадстаўна арыштаваны, зняволены. 12.9.1930 выпушчаны на волю з забаронай жыць у Мінску. Збіраў матэ
    
    
    рыялы па гісторыі, этнаграфіі, фальклоры Беларусі. Укладальнік рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі» (1889—1931, зберагаецца ў Цэнтр. дзярж. архівемузеі лры і мастацтва Беларусі), у якой сабраны творы Ф.Тапчэўскага, Я.Лучыны, А.Паўловіча, У.Сыракомлі, А.Плуга, Нёткі, некалькі ананімных твораў. У 1893 зрабіў рукапісную копію п’есы
    
    
    
    «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча, меў рукапіс зб. «Скрыпачка беларуская» Ф.Багушэвіча і інш. Матэрыялы хрэстаматыі выкарыстаны ў працы Я.Ф.Карскага «Беларусы» і інш. публікацыях. Э Ш. — ініцыятар стварэння, адзін з кіраўнікоў бел. выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца». Фактычны кіраўнік Беларускага навуковалітаратурнага гуртка студэнтаў Пецярбургскага унта, бел. культ.грамадскага руху ў Пецярбургу. Падтрымліваў творчыя сувязі з Багушэвічам, М.ДоўнарЗапольскім, А.Ельскім, А.Сапуновым, Карскім, Цёткай, Я.Коласам, М.Багдановічам, Ц.Гартным, Паўловічам, К.Буйло, Б Тарашкевічам, Я.Драздовічам, А.Грыневічам, У.ігнатоўскім, рэдакцыяй газ. «Наша ніва». Адзін з заснавальнікаў Бел. тва ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (1916), навук. Тва вывучэння культурнапрамысловага стану Беларусі (1918), садзейнічаў рабоце Белнацкома. Адыграў значную ролю ў жыцці і творчасці Я.Купалы, які ў 1909—13 жыў у яго кватэры ў Пецярбургу: садзейнічаў паступленню Я.Купалы на курсы Чарняева. аказваў яму падтрымку, рэдактар першага зб. Я.Купалы «Жалейка». Збярог рукапісы многіх вершаў паэта, пераважна 1906—07 (апубл. 1929—30). Сабраў творы Я.Купалы пецярбургскага перыяду (зберагаюцйа ў Літ. музеі Я.Купалы ў Мінску). Я.Купала прысвяціў Э.Ш. вершы «Прафесару Б.ЭпімахНІыпілу з новым 1910 годам», «Прафесару п. Б.ЭпімахШыпілу» (1910), легенду «Паляўнічы і пара галубкоў» (1912). Наведваў яго ў Ленінградзе ў 1933. Э Ш. прымаў удзел у падрыхтоўцы «Меморыі прадстаўнікоў Беларусі на III канферэнцыі народаў» (Лазана, 1916), дзе выказаны пратэст супраць паднявольнага становішча бел. народа, абгрунтавана яго права на самаст. развіццё Пад яго рэдакцыяй (з М.Байко
    
    
    
    144 эпінус
    
    вым) выдадзены «Віцебскі краёвы слоўнік» (1927) М.І.Каспяровіча і «Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны» (1929) М.В.Шатэрніка. Аўтар рэцэнзіі на зб. А.К.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета» (1928). У 1929 Э.Ш. перадаў АН Беларусі асабістую бібліятэку — 5 тыс. тамоў, пераважна па беларусазнаўстве.
       Літ:. Купала Я. 36. твораў. Т. 9. кн. 1. Мн., 2003; Пуцявінамі Янкі Купалы: Дак. і матэрыялы. Мн.,1981; Цётка. Выбр. творы. Мн., 2002; К а р с к н й Е.Ф. Белорусы. Т. 3, вып. 3. Пг., 1922; Турук Ф. Белорусское двмженне. М., 1921; Семашкевіч Р.М. Браніслаў ЭпімахШыпіла // Семашкевіч Р.М. Выпрабаванне любоўю. Мн., 1982; Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971; Дэконская В., Дапкюнас Ж. Чарняеўскія курсы і Я Купала // Народныя песняры. Мн., 1972; М я дзёлка П.В. Сцежкамі жыцця. Мн., 1974; К а ў к a А. Прафесар беларускага штаба: 3 жыццяпісу Б.І.ЭпімахаШыпілы // Скарыніч. Мн., 1991; Браніслаў ЭпімахШыпіла: Чытанні, прысв. 140годдзю з дня нараджэння // Беларусіка—Albaruthenica. Мн., 2000. Кн. 15.
    Г.В.Запартыка, АККаўка
    
    ЭПІНУС (Aepinus) Франц Ульрых Тэадор (13.12.1724, г. Ростак, Германія — 22.8.1802), расійскі фізік. Чл. С.Пецярбургскай АН (1756). Вучыўся ў Ростакскім і Іенскім унтах. 3 1757 у Расіі. У 1757—95 праф. фізікі С.Пецярбургскай АН. Навук. працы па вывучэнні эл. і магн. з’яў, оптыцы. Адкрыў з’явы піраэлектрычнасці ў крышталях турмаліну (1756). У трактаце «Дослед тэорыі электрычнасці і магнетызму» (1759) распрацаваў першую матэм. тэорыю эл. і магн. з’яў. Упершыню растлумачыў з’явы электрастатычнай індукцыі і эл. палярызацыі, прапанаваў ідэю электрафора. Пабудаваў першы ахраматычны мікраскоп (каля 1784).
       Тв Теорня электрнчества н магнетнзма. [М.], 1951
    
    ЭПІПАЛЕАЛІТ (ад эпі... + палеаліт), наступная за палеалітам эпоха ранняга мезаліту, якую вылучаюць некат. археолагі як пачатак геал. сучаснасці. У культурах Э. ў значнай ступені захоўваюцца палеалітычныя рысы (напр., азільская культура).
    
    эшсбмы (ад эпі... + сома), генетычныя элементы, здольныя існаваць у клетцы аўтаномна ад храмасомы ці ўключаныя ў яе; малекулы дэзоксірыбануклеінавай кіс/іаты. He з’яўляюцца абавязковымі кампанентамі клетак і пераходзяць з аднаго стану ў другі. Большасць Э. паводзяць сябе ў аўтаномным стане як плазміды (генет. элементы, здольныя існаваць незалежна ад храмасом). Выкарыстоўваюць у генет. аналізе бактэрый. Гл. таксама Трансдукцыя.
    
    ЭПІСПАДЫЯ (ад эпі... + грэч. spadon адтуліна, шчыліна), загана развіцця мочаспускальнага канала, поўная або частковая адсутнасць яго пярэдняй сценкі.
    
    
    Часцей бывае ў хлопчыкаў. Узнікненне Э. звязана з парушэннем эмбрыянальнага развіцця зародка (на 3—4м тыдні ўнутрывантробнага развіцця). Каля 1/3 хворых маюць спалучаныя заганы развіцця нырак, мачаточнікаў і інш. Пры Э. парушаецца псіхічнае развіццё дзяцей. Лячэнне хірургічнае. Гл. таксама Гіпаспадыя.
    
    ЭПІСТАЛЙРНАЯ ЛІТАРАТЎРА (ад грэч. epistole пасланне, пісьмо), 1) перапіска прыватных ці афіц. асоб, задуманая напачатку або пазней асэнсаваная як маст. ці публіцыстычная проза. Развілася з быт. перапіскі, калі форма пісем ператварылася ў прыём маст. апавядання, карэспандэнты — у персанажаў, а змест падпарадкаваны асн. законам маст. умоўнасці. Губляючы двухбаковы характар, яна ператвараецца ў цыкл пісьмаў да сапр. ці ўмоўнага адрасата і памагае дакладней выявіць ідэйнапаліт., эстэт. погляды дзеячаў лры і мастацтва, якія вялі перапіску, гісторыю стварэння літ. твора, вызначыць сувязі паміж майстрамі культуры і г.д.
    
      Як літ. жанр лісты (пісьмы) былі ў антычнасці (Цыцэрон, Гарацый, Сенека, Пліній Малодшы). У гісторыі лры вядомы «Пісьмы цёмных людзей» Г.Буша (1515—17), У. фон Гутэна і К.Рубіяна, перапіска Івана Грознага з А.Курбскім, «Лісты рускага падарожніка» М.Карамзіна (1791—92, 1794—95), «Раманы ў пісьмах» С.Рычардсана, Ж.Ж.Русо, 1 В.Гётэ, Ф.Дастаеўскага і інш.
      Самыя даўнія лістыпасланні на старабел. мове датуюцца 13—14 ст. Найб. значныя помнікі бел. стараж. Э.л. — лісты Ф.КмітыЧарнабыльскага да членаў рады ВКЛ (2я пал. 16 ст.), асобныя лісты дзярж. дзеячаў і пісьменнікаў (Л.Сапегі, І.Пацея, С.Рысінскага). Важнае значэнне для гісторыі бел. культуры і лры маюць лісты В.ДунінаМарцінкевіча і Ф.Багушэвіча да польскіх пісьменнікаў (Ю.Крашэўскага, Я.Карловіча, Э.Ажэшкі і інш.). Многае ў творчасці Цёткі, Я.Купалы, Я.Коласа памагаюць зразумець іх лісты да дзеячаў культуры і лры (Б.ЭпімахШыпілы, Л.Клейнбарта, І.Белавусава, М.ісакоўскага, П.Сямыніна). Эпісталярная спадчына бел. пісьменнікаў шырока падаецца ў іх зборах твораў (Я.Купалы, Я.Коласа, Цёткі, М.Багдановіча, К.Каганца, І.Мележа), у зборніках успамінаў пра іх (М.Гарэцкі). Своеасаблівай публіцыстычнасцю вылучаюцца «Лісты з дарогі» Ядвігіна Ш.
      2)    Мастацкапубліцыстычны твор у форме пасланняў, лістоў. Адзін з найб. яскравых узораў гэтага тыпу Э.л. ў бел. стараж. лры — «Ліст да Абуховіча» (1665). Вял. публіцыстычнай сілай вызначаецца «Пісьмо зпад шыбеніцы» (1864) К.Каліноўскага. У канцы 19 ст. гэту форму выкарыстоўвалі невядомыя аўтары, якія пісалі пад псеўданімамі Даніла Баравік («Пісьмы пра Беларусь»), Шчыры Беларус («Пасланне да землякоўбеларусаў»). Ананімна надрукавана пасланне «Да беларускай моладзі». Эпісталярным жанрам карысталіся Цётка (апавяд. «Навагодні ліст»), Гарэцкі (апавяд. ў лістах «У чым яго
    
    
    крыўда?»), элементы Э.л. ёсць у яго аповесці «Меланхолія», рамане «Камароўская хроніка», у творах Я.Коласа (аповесць «На прасторах жыцця»), М.Зарэцкага (зб. апавяд. «42 дакументы і Двое Жвіроўскіх»), У сучаснай бел. лры да эпісталярнага жанру звярталіся Л.Левановіч (аповесць «Якар надзеі»), П.Кавалёў (кн. аповесцей і апавяд. «Пакінь нас, трывога»); яго элементы сустракаюцца ў творах У.Караткевіча, В.Быкава, І.Шамякіна, Я.Янішчыц і інш.
      Літ:. М у ш ы н с к і М. Слова мастака, грамадзяніна. таварыша: Эпісталярная спадчына Міхася Лынькова // Полымя. 1984. № 11; М а з а н і к Л.М. Эпісталярная спадчына Івана Мележа // Мележ I. 36. тв. Мн., 1985. Т. 10.                   В.І.Атрашкевіч.
    
    «ЭПІСТАЛЙРНЫ КбДЭКС ВІТАЎТА» («Codex epistolaris Vitoldi Magni Ducis Lithuaniae, 1376—1430»), зборнік дакументаў па гісторыі ВКЛ часоў княжання Вітаўта. Складзены Х.Прахаскам, выдадзены ў Кракаве ў 1882 у серыі «Помнікі сярэдневяковай гісторыі, што асвятляюць гісторыю Полынчы» (т. 6). Змешчаны 1464 дакументы ў асн. частцы і 43 у дадатку за 1376—1430. Сярод іх дзярж. і прыватная перапіска, міжнар. дагаворы, пасольскія інструкцыі, акты прысягі, прывілеі на падараванне маёнткаў і інш. Дакументы выдадзены ад імя князёў ВКЛ, каралёў Польшчы, Чэхіі, малдаўскіх ваявод, рымскіх пап, вял. магістраў Нямецкага ордэна і інш. на лац., ням., стараж.бел. мовах. Узяты з архіўных сховішчаў С.Пецярбурга, Варшавы, Курніка, Славуты, Кёнігсберга, Прагі, часткова з ранейшых публікацый (некаторыя надрукаваны ў выглядзе рэгестаў). Зборнік мае вял. навук. значэнне.
    
    
    ЭПІСТРАФА (ад грэч. epistrophe паварот назад, вярчэнне), паўтарэнне аднаго і таго ж слова, выразу ці вершаванага радка ў пачатку і канцы страфы або толькі ў канцы строф верша. Тое, што страфічнае кальцо (гл. Кальцо). Напр.:
      Як я полем іду, гнецца колас ка мне, 3 ім маркотнай душой ціха шэпты вяду; Колас чуе усё ў зачарованым сне, — Колас гнецца ка мне, як я полем іду. Як я лугам іду, траўка сцелецца ў ног, Абсыпае з сябе жыўчых росак ваду;
      Квегкі жаляцйа мне — поўны дзіўных знямог, — Траўка сцелецца ў ног, як я лугам іду.
    (Я.Купала. «Як я полем іду...»)
      Э.    — абавязковы элемент архітэктонікі некат. цвёрдых форм верша, напр., трыялета («Трыялет» Г.Леўчыка), рандо («Рандо» Х.Чарнышэвіча), рандэля («На могілках» М.Багдановіча). ААМайсейчык.
    
    
    ЭПІСТЭМАЛбГІЯ (ад грэч. episteme веды + ..логія), філасофскі тэрмін, які ўжываецца для абазначэння тэорыі пазнання (гл. Гнасеалогія). У навук. ўжытак увёў шатландскі філосаф Дж.Фер’е («Асновы метафізікі», 1854), які падзяляў філасофію на анталогію і Э.
    
    
    ЭПІФІЗ 145
    
    ЭПГГАКСІЯ (ад эпі... + грэч. taxis размяшчэнне, парадак), арыентаваны рост аднаго крышталя на паверхні другога (падложкі).