Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
‚ычна, з сарказмам ацэньваў сярэдневяковую сістэму схаластычных ведаў, розныя інстытуты феад. Еўропы, заганы тагачаснага грамадства («Пахвала глупству», 1509). У шматлікіх працах па праблемах адукацыі і выхавання выступаў як абаронца новай гуманіст. педагогікі. Быў прыхільнікам моцнай улады манарх. кшталту. але гуманнай і асвечанай. Даследаванні Э.Р. вядомы на Беларусі з 2й пал. 16 ст., калі на тэр. ВКЛ распаўсюдзіўся рэфармацыйны рух. С.Будны ў сваім «Катэхізісе» неаднаразова спасылаўся на аўтарытэт Э.Р. і называў яго «разумным і разважлівым».
Тв:. Рус. пер. — Похвала Глупостн. М.,1960: Разговоры запросто. М . 1969; Фмлософскме пронзведення. М . 1986.
Літ.: Смнрнн М.М. Эразм Ротгердамскмй м реформацнонное двнженне в Германнм. М , 1978; Эразм Роттердамскнй н его время М„ 1989. Т.І.Адум.
ЭРАК. Сальтанабад, горад у зах. ч. Ірана. Адм. ц. Цэнтральнага астана. 265 тыс. ж. (1986). Трансп. вузел. Цэнтр с.г. раёна (цукр. буракі, збожжа). Прамсць. маш.буд., трактаразборачная, алюмініевая, харч., тэкстыльная. Дыванаткацтва.
ЭРАРЫЙ (лай. aerarium ад aes медзь. грошы), у Старажытным Рыме дзярж. казна, якую захоўвалі ў храме бога Сатурна. У перыяд рэспублікі Э. кантраляваў сенат (кіравалі ім квестары). Пры імперыі Э. намінальна заставаўся падлеглым сенату, фактычна казной распараджаўся імператар (узначальваў прэтар); паступова яна злілася з фіскам —
148 ЭРАС
прыватнай імператарскай касай, створанай Аўгустам. У канцы 3 ст. н.э. Э. ператварыўся ў rap. казну Рыма.
А.Г.Зельскі.
ЙРАС, Э р о т, малая планета № 433. Адкрыта ў 1898 Г.Вітам (Германія). Названа імем стараж.грэч. бога кахання Эрота. Адлегласць ад Сонца мяняецца ад 1,1 да 1,8 а.а. Памеры 33 х 13 х 13 км. Перыяд абарачэння вакол Сонца 1,76 года. Арбіта адрозніваецца ад арбіт большасці малых планет. Вял. паўвось арбіты 1,46 а.а., эксцэнтрысітэт 0,22, нахіл да плоскасці экліптыкі 10°,8. У афеліі Э. заходзіць за арбіту Марса, а ў перыгеліі адлегласць толькі на 0,14 а.а. большая за паўвось арбіты Зямлі. Найб. збліжэнні Э. з Зямлёй адбываюцца ў сярэднім 1 раз у 37 гадоў і назіраліся ў 1894, 1930—31, 1967—68. Вывучэнне руху Э. дало магчымасць удакладніць паралакс Сонца і значэнне астранамічнай адзінкі. Э. — першая малая планета, у якой былі выяўлены (1901) перыяд. змены бляску. 12.2.2001 на паверхню Э. сеў амер. аўтам. міжпланетны касм. апарат «NEAR». Паверхня Э. пакрыта пылам і ўсеяна кратэрамі. Сярэдняя шчыльнасць 2,7 г/см< Астэроіды групы Э. перасякаюць арбіту Зямлі і могуць мець сутыкненні з нашай планетай. А.А.Шымбалёў.
ЭРАТАСФЁН Кірэнскі (Eratosthenes; каля 276, г. Кірэна — 194 да н.э.), старажытнагрэчаскі вучоны. Вучыўся ў Александрыі і Афінах. Загадваў Александрыйскай бкай. Навук. даследаванні па матэматыцы (тэорыя лікаў), храналогіі, астраноміі, філалогіі і філасофіі. Прапанаваў вядомы спосаб выяўлення простых лікаў (т.зв. рэшата Э.). Заклаў асновы матэм. геаграфіі, першы вызначыў радыус зямнога шара (6311 км). 3 яго твораў захаваліся толькі фрагменты.
ЭРАТб, у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з 9 муз, апякунка лірычнай, найперш эратычнай (любоўнай) паэзіі.
ЭРАТЫЧНЫЯ ВАЛУНЫ (ад лац erraticus блукальны, вандроўны), валуны, перанесеныя ледавіком на вял. адлегласць ад месц карэннага заляганпя горных парод, з якіх яны складзены.
ЭРАТЙМА (ад эра + грэч. thema тое, што пакладзена ў аснову), г р у п a геалагічная, буйное падраздзяленне агульнай (міжнароднай) стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае эонатэме. Тэрмін Э. прапанаваў амер геолаг Х.Хедберг у 1966 замест тэрміна «група». Аб’ядноўвае ўтварэнні, сфарміраваныя на працягу эры геалагічнай. Адпавядае буйному этапу развіцця літа, гідра, атма і біясферы Зямлі. Межы паміж Э. сведчаць аб значнай тэктанічнай актыўнасці, магматычнай дзейнасці і
агульнай перабудове палеагеагр. абстаноўкі, а ў арган. свеце яны фіксуюць змены на ўзроўні высокіх таксонаў, амаль што да класаў. У фанеразойскай эонатэме вылучаны 3 Э. (палеазойская, мезазойская і кайназойская), якія падзелены на сістэмы (перыяды) геалагічныя (адпаведна 6, 3 і 3). На тэр. Беларусі пашыраны адклады ўсіх Э.
С.А. Кручак.
ЙРАЎ (Arrow) Кенет Джозеф (н. 23.8.1921, НьюЙорк), амерыканскі эканаміст. Скончыў Гарадскі каледж у НьюЙорку (1940). Праф. Станфардскага (1949—68), Гарвардскага (1968—74) і інш. унтаў. Даследуе праблемы эканомікі навук,тэхн. прагрэсу, арганізацыі і кіравання вытвсцю, агульнай эканамічнай раўнавагі тэорыі і апарата вытв. функцый. Найб. вядомасць яму прынеслі працы па эканаметрыі. Распрацаваў (з Дж.Дэбро) тэарэму і мадэль канкурэнтнай эканам. раўнавагі, паказаў, як гэтая мадэль можа быць дастасавана і да «нявызначанага грамадства» шляхам увядзення рынкаў і страхавання. Аўтар прац «Нарысы па тэорыі рызыкоўных рашэнняў» (1963), «Дзяржаўныя інвестыцыі, норма прыбытку і аптымальная падатковая палітыка» (1970) і інш. Нобелеўская прэмія 1972 (з Дж.Хіксам).
ЙРБІЙ (лац. Erbium), Er, хімічны элемент III групы перыяд. сістэмы, ат.н. 68, ат.м. 167,26, адносіцца да лантаноідаў. Прыродны Э. складаецца з 6 стабільных нуклідаў з масавымі лікамі 162,164, 166—168,170. У зямной кары 3,310"⁴% па масе. Адкрыты ў 1843 швед. хімікам К.Мосандэрам (пра назву гл. ў арт. Ітрый).
Мяккі серабрыстабелы метал, t 1522 °C, tKᵢₙ 2540 °C, шчыльн. 9062 кг/м³. У паветры павольна акісляецца. Раствараецца ў мінер. ктах. Узаемадзейнічае з кіпенем, пры награванні — з галагенамі, халькагенамі, вадародам і азотам. Злучэнні Er (ПІ) ружовага колеру. Выкарыстоўваюць пераважна як кампанент магн. сплаваў з жалезам, кобальтам, нікелем. А.П.Чарнякова. ЭРБІЛЬ, горад на Пн Ірака. Адм. ц. мухафазы Эрбіль. 150 тыс. ж. (1980). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр. сг. раёна (збожжа, тытунь, кунжут, бавоўна). Выраб скур і інш. рамёствы.
ЭРГ (ад грэч. ergon работа), адзінка энергіі, работы і колькасці цеплаты ў СГС сістэме адзінак. Абазначаецца эрг. 1 эрг = 10"⁷ Дж. Гл. таксама Джоўль.
ЭРГ (араб.), пясчаны пустынны масіў у Паўн. Афрыцы, які размяшчаецца звы
чайна ў паніжэннях рэльефу. Характэрны высокія (да 200—300 м) грады маларухомых пяскоў, выцягнутых пераважна ў напрамку пануючых пасатных вятроў, найб. Э. — Эрг Вялікі Усходні і Вял. Заходні. У параўнанні з камяністымі і гліністымі пустынямі Э. больш увільготнены, трапляюцца крыніцы і калодзежы, каля якіх сканцэнтраваны аазісы. Падобныя пустыні на Аравійскім пве наз. нефуд, у Цэнтр. Азіі — кум, у Кітаі — шамо.
ЭРГ ВЯЛІКІ УСХрДНІ, пясчаная пустыня, ч. Паўн. Сахары ў межах Алжыра і Туніса. Пл. больш за 100 тыс. км². Утварылася за кошт перавейвання пяскоў унутр дэльты уэда Ігаргар. Пераважаюць градавыя пяскі (выш. да 300 м), замацаваныя хмызнякамі і злакамі; участкі галечнікавых і гліністых пустынь. Рэдкія аазісы — Уаргла, Тугурт (Алжыр) і інш. Радовішчы нафты (ХасіМесауд і інш.) і прыроднага газу.
ЭРГАДЫЧНАЯ ГІПбТЭЗА, канцэпцыя, паводле якой сярэднія па часе значэнні фіз. велічынь, што характарызуюць макраскапічную сістэму, роўныя сярэднім статыстычным. Прапанавана 5\. Больцманам у 1887 для абгрунтавання статыстычнай фізікі.
У класічнай стат. механіцы раўнаважных сістэм Э.г. фармулюецца як сцверджанне таго, што сярэднія па часе значэнні ад функцый, залежных ад каардынат і імпульсаў усіх часціц сістэмы (фазавых пераменных), узятых па траекторыі руху сістэмы як пункта фазавай прасторы, роўныя сярэднім статыстычным гэтых функцый па раўнамерным размеркаванні фазавых пунктаў у бясконца тонкім слоі энергіі паблізу паверхні пастаяннай энергіі. У квантавай стат. механіцы Э.г. — гэта меркаванне аб тым, што ўсе станы сістэмы ў слоі пастаяннай энергіі роўнаімаверныя. Пры такім падыходзе Э.г. эквівалентная сцверджанню, што замкнутая макраскапічная сістэма можа быць апісана мікракананічным Гібса размеркаваннем. Мех. сістэмы, для якіх выконваецца Э.г., наз. эргадычнымі. Спробы даказаць Э.г. і пошук умоў, пры якіх мех. сістэма з’яўляецца эргадычнай, прывялі да стварэння эргадычнай тэорыі, якая ў сучасным разуменні з’яўляецца часткай агульнай тэорыі дынамічных сістэм.
Літ.: Орнстейн Д. Эргоднческая теормя, случайность н дннамнческне снстемы: Пер. с англ. М., 1978; С н н а й Я.Г. Современные проблемы эргоднческой теорнн. М., 1995. В.В.Аксёнаў.
ЭРГАКАЛЬЦЫФЕРбЛ, в і т а м і н D₂, адзін з найважнейшых кальцыферолаў. Гал. крыніца Э. — алей, дрожджы, малако. Удзельнічае ў рэгуляцыі фосфарнакальцыевага абмену. Mae стэроідную структуру, утвараецца пад уплывам ультрафіялетавых прамянёў з вітаміну Dₕ які ўгрымліваецца ў раслінах і мікраарганізмах. У печані ператвараецца ў 25гідраксіЭ., потым у нырках у 1,25дыгідраксіЭ., які ўзмайняе ўсмоктванне кальцыю і фасфатаў у кішэчніку, нырках і вывядзенне кальцыю з касцей. Гэта прыводзіць да павышэння ўгрымання кальцыю ў крыві. Э. валодае антыаксідантным і антыканцэрагенным дзеяннем. Пры недахопе Э. ў дзяцей развіваецца рахіт, у дарослых — размякчэнне касцей, карыес; лішак Э.
выклікае ўтварэнне камянёў у нырках і інш. Прэпараты Э. (спіртавыя і масляныя растворы, дражэ) выкарыстоўваюць у медыцыне для прафілактыкі і лячэння рахіту і інш. парушэнняў абмену фосфару і кальцыю. І.М.Семяненя.
ЭРГАНбМІКА (ад грэч. ergon работа + nomos закон), навуковы кірунак, які комплексна вывучае чалавека (групу людзей) і яго (іх) дзейнасць ва ўмовах сучаснай вытворчасці. Мэта Э. — аптымізацыя прылад, умоў і працэсаў працы, забеспячэнне неабходных выгод пры выкарыстанні тэхн. сродкаў. Асн. аб’ект даследавання — сістэма «чалавек—машына».
Тэрмін «Э.», прапанаваны ў 1857 польскім прыродазнаўцам В.Ястшамбоўскім, атрымаў шырокае распаўсюджанне пасля 1949, калі група англ. вучоных арганізавала Эрганамічнае даследчае тва. 3 ім звязваюць фарміраванне Э. як самастойнай навук. дысцыпліны, Э. ўлічвае фактары ўзаемадзеяння чалавека, машыны і асяроддзя пры стварэнні новай тэхнікі і мадэрнізацыі дзеючай, распрацоўвае канкрэтныя варыянты чалавечай дзейнасці, звязаныя з новай тэхнікай. Выкарыстоўвае метады сістэмнага аналізу, мадэліравання, a таксама эксперым. і аналітычныя метады аналізу і сінтэзу сістэм «чалавек—машына».
ЭРГАРД Э р х а р д (Erhard) Людвіг (4.2.1897, г. Фюрт, Германія — 5.5.1977), дзяржаўны і паліт. дзеяч Германіі, эканаміст. Скончыў Франкфурцкі унт (1924). У 1928—42 супрацоўнік, дырэктар інта кан’юнктурных даследаванняў у Нюрнбергу, у 1945—46 міністр эканомікі Баварыі, у 1948—49 дырэктар кіраўніцтва гаспадаркай англаамер. зоны акупацыі Германіі. 3 1949 дэп. бундэсÑ