Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
°ноўлены ў 1453 (засн. на атрыманым аўстр. герцагамі яшчэ ў 12 ст. прывілеі, які ўраўноўваў іх у правах з курфюрстамі, што наз. таксама «эрцфюрстамі»).
^РЫ (Erie), возера ў Паўн. Амерыцы, у сістэме Вялікіх азё'р', паўн. бераг належыць Канадзе, паўд. — ЗША. Пл. 25,7 тыс. км². Глыб. да 64 м. Выш. ўзроўню 174 м. У Э. ўпадае р. Дэтройт, выцякае р. Ніягара. Злучана р. СентКлэр з воз. Гурон, Ніягарай і каналам Уэленд (у абход Ніягарскага вадаспада) з воз. Антарыо; сістэма Эрыканала злучае Э. з р. Гудзон. Суднаходства. Гал. парты: Таліда, Кліўленд, Буфала, Эры (ЗША), ПортКолбарн (Канада). На паўн. беразе нац. парк ПойнтПілі, правінцыяльны парк Ронда (Канада).
ЭРЫВАНСКАЕ ХАНСТВА, Е р э в а н скае ханства, дзяржава на тэр. Арменіі ў 1604—1828, васал Персіі (Ірана). Цэнтр — г. Эрывань (Ерэван). Кіравалася перс. намеснікам (беглербегам), пасада якога з сярэдзіны 18 ст. была спадчыннай. Пануючыя вярхі Э.х. складалі перс. ханы і бекі, буйныя арм. землеўладальнікі; карысталася вял. аўтарытэтам і мела значныя зямельныя ўладанні Арм. апостальская царква. Насельніцтва моцна цярпела ад амаль няспынных тур.перс. войнаў. У 18 ст. супраць перс. панавання ўзмацнілася барацьба армян Э.х., у якой яны апіраліся на падтрымку Грузіі, потым Расіі. У час рус.іран. вайны 1826—28 рас. войскі пад камандаваннем ген. І.Ф.Паскевіча ў кастр. 1827 занялі Эрывань. Паводле Туркманчайскага дагавора 1828 Э.х. далучана да Рас. імперыі і ўвайшло ў склад Арм. вобласці (з 1849 Эрыванская губ.).
ЭРЫДАН (лац. Eridanus), сузор’е Паўд. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка (Ахернар) 0,5 візуальнай зорнай велічыні.
3 тэр. Беларусі часткова відаць восенню і зімой. Гл. таксама Зорнае неба.
ЭРЫДАН (Eridanos), адна са старажытных назваў р. Заходняя Дзвіна (гл. таксама ў арт. Рубон).
ЭРЫДЎ (Eridu), адзін з найстаражытнейшых гарадоў Шумера, сучасны тэль АбуШахрайн на Пд Ірака. Узнік на беразе Персідскага зал. ў сярэдзіне 6га тыс. да н.э. як цэнтр земляробчай культуры Пд Месапатаміі — т.зв. культуры Эрыду, потым эльабейдскай культуры, з 4га тыс. да н.э. — урукскай культуры. У пісьмовых крыніцах згадваецца з сярэдзіны 3га тыс. да н.э. У пач. 3га тыс. да н.э. страціў сваё эканам. значэнне, але застаўся культавым цэнтрам бога вады і мудрасці Эа (Энкі). У выніку раскопак у 1918—20 і 1946—48 выяўлены сырцовыя дамы, грамадскія будынкі, зікурат, храмы на платформах, узведзеныя над ранейшымі свяцілішчамі, а таксама прадметы культу, керамікі, зброя і інш.
ЭРЫЗІФЕ (Erysiphe), род мучністарасяных грыбоў сям. эрызіфавых. Некалькі дзесяткаў відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 26 відаў. Найб. вядомыя Э.: баршчэўнікавы (Е. heraclei); злакавы (Е. graminis) і шэраг яго форм; звычайны (Е. communis); зяберавы (Е. galeopsidis); цыкорыевы (Е. cichoracearum) і інш. Развіваюцца пераважна на раслінах сям. бабовых, злакавых, складанакветных, ясноткавых. Узбуджальнікі мучністай расы.
Міцэлій паверхневы, павуціністы, белы або шараваты, з пузырападобнымі гаўсторыямі. Споранашэнне канідыяльнае і сумчатае. Канідыі эліпсоідныя, адзіночныя або ў ланцужках. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, цёмныя. Сумкі эліпсоідныя, сабраныя ў клейстатэцыі ў шчыльны пучок. Сумкаспоры па 2—8 у сумцы. С.І.Бельская.
ЭРЫКАНАЛ (Erie Canal), водны шлях на ПнУ ЗША, які злучае воз. Эры з р. Гудзон (сістэму Вялікіх азёр з Атлантычным ак.). Працяг ад г. Буфала да г. Трой 547 км, да г. Олбані 560 км, глыб. 3,7 м. Адкрыты ў 1825.
ЙРЫН Барыс Уладзіміравіч (н. 5.4.1921, Масква), бел. рэжысёр. Засл. дз. маст. Украіны (1984). Скончыў тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1948), Дзярж. інт тэатр. мастацтва імя А.Луначарскага (1953). Працаваў у розных трах Расіі, Украіны і Беларусі. 3 1957 рэжысёр, у 1964—68 гал. рэжысёр Бел. тра імя Я.Купалы, у 1972—75 Кіеўскага рус. драм. тра імя Лесі Украінкі, з 1984 рэжысёр гэтага тра. У 1968—85 ставіў асобныя спектаклі ў бел. трах імя Я.Коласа, імя Я.Купалы, Бел. рэсп. тры юнага гледача. У 1991—92 маст. кіраўнік тра імя Я.Коласа. Пастаноўкі вызначаюцца тонкім разуменнем стылю п’есы, глыбокім псіхал. аналізам вобразаў, гарманічнай злітнасцю ўсіх кампанентаў спектакля. Сярод лепшых пастановак: у тры імя Я.Купалы — «Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду (1957), «Забыты ўсімі» (1958), «Дзівак» (1964) Назыма Хікмета, «Дабракі» Л.Зорына, «Трэцяя, патэтычная» М.Пагодзіна (абедзве 1959), «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка (1961), «На ўсякага мудраца хапае пра
эрытрэя 155
статы» А.Астроўскага, «Чацвёрты» К.Сіманава (абедзве 1962), «Палата» С.Алёшына (1963), «У мяцеліцу» Л.Лявонава (1965), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1966), «На дне» М.Горкага (1968), «Гульня з кошкай» І.Эркеня (1976), «1 змоўклі птушкі» І.Шамякіна (1977), «Вечар» А.Дударава (1984), «Памінальная малітва» Р.Горына паводле ШоламАлейхема (1989), «Вежа» Дударава, У.Някляева (1990) і інш.; у тры імя Я.Коласа — «Клоп» У.Маякоўскага (1968), «Улада цемры» Л.Талстога (1969), «А досвіткі тут ціхія...» (1971), «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1978) паводле Б.Васільева, «Не трывожся, мама!..» паводле Н.Думбадзе (1972), «Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча (1976), «Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна (1981), «Востраў Алены» Я Шабана (1982), «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа (1983), «Без віны вінаватыя» Астроўскага (1985), «Жыды горада Піцера» бр. Стругацкіх (1991), «ЧП1», «ЧП2» («Рэвізор» М.Гогаля, 1992), «Хачу здымацца ў кіно» Н.Саймана (1993) і інш.; у тры юнага гледача — «Сіні снег» Шабана (1975), «Дванаццатая ноч» У.ІІІэкспіра (1976), «Нахабнічак» паводле М.Шолахава (1980).
Л. I. Брандабоўская.
ЭРЬіб (Herriot) Эдуар (5.7.1872, J. Труа, Францыя — 26.3.1957), дзяржаўны і паліт. дзеяч Францыі. Чл. Франц. акадэміі (1946). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1894), выкладаў лру ў навуч. установах г. Ліён. Мэр Ліёна (1905—40, 1945—55), старшыня партыі радыкалаў і сацыялістаў (1919—57, з перапынкамі), сенатар (1912—19), дэп. парламента (1919—40, 1946—57), міністр грамадскіх работ, транспарту і забеспячэння (1916—17). У 1920я г. адзін са стваральнікаў Левага блока. Прэм’ерміністр Францыі (1924—25, 19—21.7.1926, 1932). Урад Э. здзейсніў у 1924—25 шэраг дэмакр. і сац. рэформ, вывеў франц. войскі з Рура (Германія), устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (1924) і заключыў з ім дагавор аб ненападзенні (1932). Старшыня палаты дэпутатаў (1925—26, 1936—40), дзярж. міністр (1934—36). У 2ю сусв. вайну выступаў супраць рэжыму «Вішы», у 1942 зняволены ў герм. канцлагеры (вызвалены ў 1945). Старшыня (1947—54), ганаровы старшыня (з 1954) Нац. сходу Францыі. У 1950я г. выступаў супраць рэмілітарызацыі Германіі і планаў стварэння Еўрап. абарончай супольнасці. Аўтар прац па гісторыі лры. Міжнар. прэмія міру 1955.
ЭРЫТРАЦЬІТЫ (ад грэч. erythros чырвоны + ...цыт), бяз’ядзерны форменны элемент крыві чалавека, пазваночных жывёл і некат. беспазваночных (ігласкурыя). Маюць форму дваякаўвагнутага дыска. Запоўнены гемаглабінам (35% масы), валодаюць уласцівасцю пераносіць кісларод ад лёгкіх да тканак і двухвокіс вугляроду з тканак у кроў у органах дыхання; праходзіць праз сістэму кровазвароту больш за 100 тыс. разоў (шлях больш за 1000 км).
Энергію для выканання розных функцый Э. атрымліваюць у форме адэназінтрыфос
фарнай кты, шляхам утылізацыі глюкозы на аснове глікалітычнага працэсу або акісляльнага пентозафасфатнага цыкла. Постэмбрыянальна ўтвараюцца ў чырв. касцявым мозгу. Э. жывуць каля 120 дзён, пасля чаго фагацытуюцца і разбураюцца макрафагамі селязёнкі. У 1 л крыві дарослага мужчыны 3,9—5,5 Ю'Э„ у жанчыны 3.7—4,9 10¹². Памяншэнне агульнай колькасці Э. адбываецца пры анеміях, павелічэнне — пры поліцытэміях; бывае змена формы Э. А.СЛеанцюк.
ЭРЫТРЬІН (ад грэч. erythros чырвоны), кобальтавыя кветкі, мінерал класа арсенатаў, водны арсенат кобальту, COj[AsO4]i ■ 8Н2О.
Утварае цвёрдыя растворы з анабергітам, мае ізаморфныя прьшесі кальцыю, магнію, жалеза (Fe ), зрэдку цынку. Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Утварае зямлістыя выцветы, плеўкі, скарынкі, агрэгаты сферычныя, ныркападобныя, зросткі паралельнашаставатыя, радыяльнапрамяністыя, крышталі прызматычныя і ігольчатыя. Колер ружовачырвоны, шэры, зялёны. цв 15—2,5. Шчыльн. 3,1 г/см . Паходжанне гіпергеннае. Утвараецца за кошт акіслення арсенідаў і сульфаарсенідаў кобальту і нікелю. Пошукавая прыкмета на мыш'яковыя кобальтавыя руды і нікелевыя руды.
Эрытрын
ЭРЫТР^Я, Дзяржава Э р ы т р э я, дзяржава на ПнУ Афрыкі. Мяжуе на ПдУ з Джыбуці, на Пд з Эфіопіяй, на 3 з Суданам; на У абмываецца Чырвоным морам. У складзе Э. авы Дахлак. Пл. 121,3 тыс. км². Нас. 4465,6 тыс. чал. (2002). Афіц. мовы — тыгрынья, арабская, выкарыстоўваюцца тыгрэ, кунама, афар, амхарская, італьянская. Сталіца — г. Асмэра. Краіна падзяляецца на 8 правінцый. Нац. святы — Дзень незалежнасці (24 мая) і Дзень пачатку ўзбр. барацьбы за незалежнасць (1 верасня).
Дзяржаўны лад. Э. — рэспубліка. Яе кіраўнік — прэзідэнт. Заканад. ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нац. асамблеі, выканаўчая — ураду на чале з прэзідэнтам.
Прырода. Тэр. Э. распасціраецца ўздоўж берага Чырвонага м. амаль на 1000 км. Асн. яе частка — працяг УсхпднеАфрыканскай рыфтавай сістэмы з упадзінай Афар на У. На ПнЗ — ускраіна Эфіопскага нагор’я (выш. да 3013 м, г. Саіра), на ПдЗ — высакагорныя раўніны (выш. 500—1000 м).
Карысныя выкапні: паташ, золата, цынк, медзь, жал. руда, марганец, нікель, хром, тытан, слюда, каменная і калійная солі, нафта, прыродны газ.
Герб і сцяг Эрытрэі.
Клімат трапічны пустынны і паўпустынны, гарачы і сезонна вільготны. Сярэдняя тра студз. каля г. Масаўа 26 °C, ліп. 35 °C, ападкаў 50—200 мм за год. На нагор’і сярэднямесячныя тры ад 20 да 30 °C, ападкаў каля 600 мм, якія выпадаюць пераважна ў ліп.—верасні. Рэкі малаводныя і не маюць пастаяннага цячэння, асабліва ў нізоўях. Гал. р. Барка (Барака) з прытокам Ансэба. Расліннасць на прыморскай нізіне рэдкая пустынная, на нагор’і пераважае саванна, па далінах рэк — участкі збедненага трапічнага лесу з пальмы дум. Жывёльны свет разнастайны. Трапляюцца антыло