• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    šванты. Статнстнка. М., 1972.
       Літ. Френкель В.Я. Пауль Эренфест. М.. 1977.
    
    Ф. дэ Эрэра. Св. Васіль дыктуе сваё вучэнне. 1639.
    
    Х.Б.Эрэра. Сабор св. Лаўрэнція ансамбля Эскарыял.
    
    ЭР^РА (Herrera; празваны С т a р э й ш ы, El Viejo) Франсіска дэ (1576, г. Севілья, Іспанія — 1656), іспанскі жывапісец. Працаваў у Севільі, з 1650 у Мадрыдзе, быў першым настаўнікам )\ Веласкеса. Рэліг. кампазіцыі Э., у якіх адчуваецца ўздзеянне севільскай і венецыянскай школ Жывапісу, вылучаюцца яркай рэаліст. трактоўкай вобразаў, гнуткасцю кампазіцыі, шырынёй пісьма, майстэрствам перадачы святлаценю (карціны з жыцця св. Банавентуры для кляштара францысканцаў у Севільі, 1629; «Св. Васіль дыктуе сваё вучэнне», 1639). Пісаў таксама жанравыя палотны («Аматар выпіўкі», каля 1635), працаваў як гравёр і медальер.
    
    ЭРЭРА (Herrera) Хуан Баўгыста дэ (каля 1530, Мабельян, Іспанія — 15.1.1597), іспанскі архітэктар; прадстаўнік Позняга Адраджэння. Архітэктуру вывучаў у Бруселі (1548—51). 3 1559 працаваў (з 1567 узначаліў) на будве комплексу кляштарапалаца Эскарыял. У сваіх творах (біржа ў Севільі, 1582—98) стварыў характэрны для ісп. дойлідства эпохі Філіпа П стыль «эрэрэска» (ці «дэсарнаментада»), адметны лаканізмам маст. мовы, аскетычнай суровасцю арх. форм, амаль пазбаўленых дэкору.
    
    ЙРЭСУН (Oresund), 3 у н д, праліў паміж Скандынаўскім пвам і ввам Зелавдыя. Злучае Балтыйскае м. з прал. Катэгат. Даўж. 102 км, шыр. 3,4—49 км, найменшая глыб. на фарватэры 8 м. На зах. беразе — г. Капенгаген (Данія), на ўсх. — порт Мальмё (Швецыя), злучаныя чыг. паромам.
    
    ЭРЭХТ^ЁН, Э р э х ф е ё н, помнік стараж.грэч. архітэктуры на Афінскім Акропалі; храм Афіны і ПасейдонаЭрэхтэя. Пабудаваны ў 421—406 да н.э. Mae асіметрычную кампазіцыю, вырашаную ў розных узроўнях; уключае шмат памяшканняў, 2 порцікі іанічнага ордэра, знакаміты порцік кйрыятыд. Дзякуючы свабоднай маляўнічай кампазіцыі, лёгкасці і вытанчанасці форм, тонкасці арнаментальнага дэкору, невялікі па памерах Э. (пл. без порцікаў 11,6 х 23,5 м) адыгрывае важную ролю ў ансамблі Акропаля, кантрастуе з больш строгім і велічным Парфенонам. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    
    ЙСА, рака ў Крупскім рне Мінскай вобл , Чашніцкім і Лепельскім рнах Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна. Даўж. 84 км. Пл. вадазбору 1040 км². Пачынаецца за 600 м на Пд ад в. ДворПярэсіка Крупскага рна, упадае ў Лепельскае возера за 1 км на ПдЗ ад г. Лепель; у складзе Бярэзінскай воднай сістэмы. Цячэ ў межах Верхнебярэзінскай нізіны і УшацкаЛепельскага ўзвышша. Асн. прытокі: Дзяражанка,
    
    
    158 ЭСА
    
    Байна, Свядзіца (справа). Даліна пераважна трапецападобная, шыр. яе ў верхнім цячэнні 2—3 км, ніжэй да 1 км, месцамі да 6 км. Схілы ўмерана парэзаныя, выш. 5—20 м, на вял. працягу спадзістыя, супясчаныя, укрыты лесам. Пойма двухбаковая, у верхнім і сярэднім цячэнні шыр 300—600 м, месцамі пашыраецца да 0,5—1 км. Рэчышча ў верхнім цячэнні ад вытоку на працягу 38 км каналізаванае, шыр. яго ў верхнім цячэнні 2—5 м, у сярэдзіне 5—12 м, у ніжнім 10—12 м. Берагі стромкія, абрывістыя. Замярзае ў пач. 3й дэкады снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Разводдзе звычайна з 3й дэкады рак. да канца мая, працягласць каля 55 сутак. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,28 М³/с. А.А.Макарэвіч.
    ^СА ДЫ КЕЙРЎШ (Е?а de Queiroz) Жазэ Марыя (25.11.1845, г. ПовуадыВарзін, Партугалія — 16.8.1900), партугальскі пісьменнік; буйнейшы прадстаўнік рэаліст. «каімбрскай школы». Скончыў юрыд. фт унта ў г. Каімбра (1866). У 1872—1900 на дыпламат. рабоце. У раманах «Злачынства падрэ Амару» (1875), «Кузен Базіліу» (1878), «Знатны род Рамірэс» (1897) і інш. жыццё Партугаліі 2й пал. 19 ст., у іх сац. крытыка, спалучэнне іроніі з элементамі фантастыкі і ўмоўнасці. У рамане «Рэліквія» (1887) праблемы ўзаемаадносін чалавека і рэлігіі. Раман «Перапіска Фрадыке Мендэса» (1900) насычаны аўтабіягр. матывамі.
       Тв:. Рус. пер. — Новеллы. М., 1976; йзбр. промзв. Т. 1—2. М., 1985.
    
    ЭСАКІ (Esaki) Лео (н. 12.3.1925, г. Осака, Японія), японскі фізік. Чл. Яп. акадэміі (1975), замежны чл. Нац. АН ЗША (1975), Pac. АН (1994) і інш. Скончыў Такійскі унт (1947). 3 1960 у карпарацыі «Інтэрнэшанал бізнес мэшынс» (з 1976 кіраўнік яе яп. аддзялення). У 1992—98 прэзідэнт унта Цукуба, з 2000 прэзідэнт Тэхнал. інта Шыбаура ў Токіо. Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, паўправадніковай электроніцы, звышправоднасці. Адкрыў з’яву тунэлявання ў паўправадніках, стварыў
    
    
    першае квантаваэлектроннае прыстасаванне — тунэльны дыёд (1957). Упершыню атрымаў штучную перыяд. структуру ў сістэме паўправаднікоў — паўправадніковую звышрашотку (1969). Прадказаў і эксперыментальна пацвердзіў існаванне з’явы рэзананснага тунэлявання (1973), стварыў першы рэзанансны тунэльны дыёд (1974). Нобелеўская прэмія 1973 (з Б.Д.Джозефсанам і К.Джаеверам)
    
    
    
       Тв: Рус. пер. — Молекулярнолучевая эпнтаксня м развнтне технологнн полупроводннковых сверхрешеток н структур с кван» товымм ямамн // Молекулярнолучевая эпмтаксня н гетероструктуры. М., 1989. С. 7—36.
    М. М. Касцюковіч.
    
    ЭСАМБАЕЎ Махмуд Алісултанавіч (15.7.1924, с. Старыя Атагі, Чэчня — 3.2.2000), расійскі артыст балета, эстрадны танцоўшчык. Нар. арт. СССР (1974). Герой Сац. Працы (1984). Вучыўся ў Грозненскім харэагр. вучылішчы (1939—41). 3 1944 у Кірг. тры оперы і балета ў г. Фрунзе. 3 1957 у Маскве; выступаў на эстрадзе з танцамі народаў свету. Для мастацтва Э. характэрны віртуозная тэхніка выканання, эмацыянальнасць, пачуццё стылю. Сярод партый: Ротбарт, фея Карабас («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева) і інш. Здымаўся ў кіно («Зямля Саннікава» і інш.).
      Літ.: Нашхоев Р. Чародей танца. Грозный, 1971; Пожндаев Г. Повесть о танце. М., 1972.
    
    ЭСЕКІБА (Essequibo), рака ў Гаяне. Даўж. 970 км, пл. бас. каля 155 тыс. км . Вытокі ў гарах Гвіянскага пласка
    
    
    гор’я, упадае ў Атлантычны ак., утварае эстуарый шыр. да 25 км. Мнагаводная, сярэдні расход вады каля 3 тыс. м³/с. Шматлікія парогі, на левым прытоку Патара — вадаспады Каетур (выш. 225 м), Рарайма (выш. 457 м) і інш. Суднаходная ў эстуарыі ад г. Бартыка.
    
    ЭСЁНАВА Таўшан (23.11.1915, аул Юзбашы, Туркменістан — 15.4.1988), туркменская пісьменніца. Нар. пісьменніца Туркменістана (1974). Вучылася ў Ашгабацкім пед. інце (1937—39). Друкавалася з 1928. Паэзія характарызуецца ўплывам нар. творчасці: збкі «Жанчынам Усходу» (1951), «Чырвоныя кветкі» (1962), «Позіркі ўдалячынь» (1967). Аўтар гіст. аповесці «Дыпломная праца» (1964), п’ес «Шэмшат» (1938), «Цюльпаны» (1968), «Тваім каханнем» (паст. 1969), «Жонка з вышэйшай адукацыяй» (1974), кн. нарысаў «Узыдзе сонца — увесь свет убачыць» (1973). На бел. мову яе асобныя творы пераклаў Р.Семашкевіч.
      Літ.: Сндельннкова Л.М. Путь советской поэтессы. Ашхабад, 1970.
    
    ЭСКАДРА (франц. escadre), 1) буйное фарміраванне (злучэнне, аб'яднанне) у ВМФ (BMC) дзяржаў, якое складаецца са злучэнняў і часцей розных родаў сіл і прызначана для дзеянняў у пэўным рне акіянскага (марскога) тэатра ваен. дзеянняў (аператыўная Э.). 2) Да сярэдзіны 20 ст. аператыўнатактычнае злучэнне надводных баявых караблёў у ВМФ, якое прызначалася для знішчэння злучэнняў буйных караблёў і канвояў у моры, нанясення артыл. удараў па берагавых аб’ектах і інш. 3) У некат. краінах асн. аператыўнатактычнае злучэнне атамных ракетных падводных лодак для дзеянняў на акіянскім (марскім) тэатры ваен. дзеянняў. 4) Група караблёў, што знаходзяцца ў далёкім марскім плаванні або экспедыцыі. 5) Злучэнне баявых самалётаў або аператыўнатактычных ракет у ВПС некат. дзяржаў (Германія, Франйыя і інш ). На тэр. Зах. Беларусі (Палессе) у 1928—37 дзейнічала рачная лётная эскадра ў складзе Пінскай ваеннай флатыліі Польшчы.
      Літ.: О 1 е j k о A. Rzeczna eskadra lotnicza Flotylli Pinskiej Pruszkow, 1994.
    
    
    ЭСКАДРАНЫ МІНАНбСЕЦ, эсмін e ц, найбольш універсальны тып баявога карабля, прызначаны для барацьбы з падводнымі лодкамі і карабельнымі групоўкамі праціўніка, авіяцыяй, аховы сваіх караблёў пры пераходзе па моры і ў баі, пастаноўкі марскіх мін, развед. і дазорнай службы і інш. Хуткаходны, здольны суправаджаць эскадру (адсюль назва).
      З’явіўся ў пач. 20 ст. ў Вялікабрытаніі, Расіі і інш. краінах. У 2ю сусв. вайну гал. задачай эсмінцаў стала эскортная служба — ахова трансп. канвояў (гал. праціўнік — падводныя лодкі); сярод сав. эсмінцаў вызначыўся «Віцэадмірал Дрозд». Пасля 1945 гэтыя тарпеднаартыл. караблі пераабсталяваны ў Э.м. —
    
    ЭСКАРЫЯЛ 159
    
    спецыялізаваныя судны процілодачнай і проціпаветр. абароны. У ВМФ (BMC) некаторых дзяржаў меліся пабудаваныя на ўзор Э.м. лідэры, адным з якіх быў «Мінск» (СССР). Сучасныя Э.м. здольны самастойна выконваць кароткатэрміновыя баявыя задачы як ударная зброя флоту ў эскадраным сутыкненні або дзейнічаць у складзе аператыўнай групы як канвойныя судны; маюць на ўзбраенні артылерыю, тарпеды, рэактыўныя бомбакідальнікі і ракетную зброю. Яны з’яўляюцца флагманскімі караблямі BMC шэрагу дзяржаў (напр., Польшчы, Украіны і інш.), адным з асн. класаў караблёў (разам з фрэгатам) ваен. флатоў краін — членаў НАТО. Водазмяшчэнне да 8500 т.
      Літ:. Левченко БП ...В кнльватер, без огней. Л., 1981; Эсмннцы н эскортные кораблн: Свыше 300 эсмннцев, канонерскмх лодок н эскортных кораблей всего мнра. М., 2001. УЯ.Калаткоў, Р.К.Паўловіч
    
    ЭСКАДРбН (франц. escadron), 1) асноўнае тактычнае падраздзяленне Ў рэгулярнай кавалерыі шэрагу дзяржаў да сярэдзіны 20 ст. Складаўся з 2—4 кав. узводаў. У сярэдзіне 16 ст. Э. наз. квадратная калона конніцы з 15—20 шарэнгаў (да 400 вершнікаў), пастроеная для бою. У войску ВКЛ Э. адпавядала кав. падраздзяленне ш в а д р о н, якое складалася з двух харугваў. У арміі Рас. імперыі Э. з’явіліся ў пач. 18 ст.; у СССР існавалі з 1918 да 1950х г. 2) Танк. і развед. падраздзяленне ў арміях некат. краін (Вялікабрытанія, Францыя). 3) Падраадзяленні жандармерыі ў шэрагу дзяржаў (Францыя, Марока, Камерун і інш.).
    
    «ЭСКАДРбНЫ СМІРЦІ», пашыраная ў сродках масавай інфармацыі і паліт. публіцыстыцы назва тайных тэрарыст. груп, якія ў 20 ст. выкарыстоўваліся дыкгатарскімі рэжымамі краін Лац. Амерыкі д