• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ля знішчэння без суда і следства сваіх паліт. праціўнікаў.
    
    ЭСКАДРЬІЛЛЯ (франц. escadrille), 1) асноўнае тактычнае і агнявое падраздзяленне авіяц. і верталётных часцей ВПС і інш. відаў узбр. сіл. Складаецца з некалькіх звёнаў (атрадаў), на ўзбраенні якіх, як правіла, аднатыпныя самалёты або верталёты (ад 10 да 24 і больш адзінак). 2) Ракетнае (зенітнаракетнае) падраздзяленне ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў (ЗША, Італія, ФРГ).
    
    ЭСКАЛА (Eskola) Антс (17.2.1908, ТаЛІН — 14.12.1989), эстонскі акцёр. Нар.
    
    арт. СССР (1964). У 1925—49 (з перапынкам) працаваў у тры «Эстонія», з 1949 у Эстонскім драм. тры (з 1952 тр драмы імя В.КІнгісепа), у 1966—83 у Эстонскім маладзёжным тры (усе ў Таліне). Сярод роляў: Маўрус («Чалавек і бог» паводле А.Тамсаарэ), Лео Саалеп («Няўлоўны цуд» Э.Вільдэ), Гамлет, Яга («Гамлет», «Атэла» У.Шэкспіра), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Г.Ібсена), Шоу («Мілы лгун» Дж.Кілці), Крачынскі («Вяселле Крачынскага» А.СухавоКабыліна) і інш. 3 1947 здымаўся ў фільмах: «Святло ў Каордзі», «Справа Румянцава», «Новы Нячысты з пекла», «Мёртвы сезон», «Маленькі рэквіем для губнога гармоніка», «Школа пана Маўруса», «Суровае мора» і інш. Яго творчасць адметная жанравай разнастайнасцю, дакладнасцю і лаканічнасцю характарыстык герояў, псіхал. глыбінёй, прастатой сродкаў выразнасці. Дзярж. прэмія Эстоніі 1965.
    
    ЭСКАЛАТАР (англ. escalator ад лац. scala лесвіца), падымальнатранспартная канструкцыя ў выглядзе лесвіцы з рухомымі прыступкамі для перамяшчэння людзей з аднаго ўзроўню на другі. Прыступкі лесвіцы прымацаваны да бясконцага ланцуга і рухаюцца на роліках па накіравальнай раме. Э. абсталяваны парэнчамі, што рухаюцца
    
    
    
    Схема эскалатара: 1 — парэнчы; 2 — электрарухавік; 3 і 6 — верхняя і ніжняя абаротныя зорачкі: 4 і 5 — унутраная і знешняя рэйкі; 7 — ніжняя пліта з грэбенем.
    
    сінхронна з лесвічным палатном. На верхняй станцыі размяшчаецца прывод, на ніжняй — нацяжное прыстасаванне для ланцугоў. Скорасць руху лесвічнага палатна 0,5—1 м/с, вугал нахілу 30— 35°. Выкарыстоўваецца на станцыях метрапалітэна (тунэльны Э.) і ў шматпавярховых грамадскіх будынках (магазінах, тэатрах, вакзалах).
    
    ЭСКАЛАЦЫЯ (англ. escalation), пашырэнне, нарошчванне (узбраенняў і да т.п.), абвастрэнне (становішча і да т.п.). Мілітарысцкая канцэпцыя Э. вайны пабудавана па паступовым ператварэнні ваен.паліт. канфлікту ў крызісную сітуацыю і ў вайну.
    
    ЭСКАРП (франц. escarpe ад італьян. scarpa адкос, схіл), 1) круты адкос рова з унутр. боку доўгачасовага або палявога ўмацавання, які выкарыстоўваўся да пач. 20 ст. як проціштурмавая перашкода. Пры будве крэпасцей і фортаў Э. прыкрываўся сцяной. 2) Процітанкавая земляная загарода ў выглядзе высокага (2—3 м) крутога зрэзу схілу пагорка (15—45°) або павернуты ў бок праціўніка бераг ракі, умацаваны драўляным прыкрыццём (калоды, накатнік), часам камянямі. Э. шырока выкарыстоўваліся ў 2ю сусв. вайну. Фасы Э. прастрэльваліся фланкіруючым артыл. або кулямётным агнём, подступы мініраваліся. Гл. таксама Загароды ваенныя, Контрэскарп. І.А.Шор.
    
    ЭСКАРЫЙЛ, помнік іспанскай архітэктуры 16—18 ст. у г. Эскарыял (гіст. вобласць Новая Кастылія), каля падножжа горнага хрыбта СьерадэГвадарама. Ансамбль кляштарапалаца СанЛарэнса дэль Эскарыяль (1563—84, арх. Х.Б. дэ Таледа, Х.Б. дэ Эрэра) узведзены як каралеўская рэзідэнцыя Філіпа II у стылі позняга Адраджэння. Уяўляе сабой у плане вял. прамавугольнік (203 х 158 м) з высокімі сценамі, вуглавымі вежамі. Сіметрычна размешчанымі пабудовамі ён падзяляецца на 16 унутр. двароў [цэнтральны — Патыо дэль Рэёс (Двор Каралёў) аздоблены порцікамі з 6 тасканскіх калон, статуямі каралёў). Уключае купальны сабор св. Лаўрэнція (кампазіцыйны цэнтр ансамбля), палац,
    
    Карабельлідэр эскадраных мінаносйаў >Мінс»
    
    2
    
    Эекарп: 1 — на пакатым схіле; 2 — на стромым схіле.
    
    
    
    Эскарыял. Фрагмент інтэр'ера.
    
    семінарыю, кляштарную бку, барочны маўзалейпахавальню («Пантэон каралёў»; завершаны ў 1654, арх. Дж.Б.Крэшэнцы). Інтэр’еры будынкаў аздоблены скульптурай і жывапісам (творы Ф. дэ Сурбарана, Эль Грэка, Х.Рыберы, Д.Веласкеса, П.Веранезе, Б.Чэліні, Рагіра ван дэр Вейдэна і інш ). Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    
    ЙСКЕРЫ (англ. escer адзіночны лік, ад ірл. eiscir грэбень, града), зборная назва акумуляцыйных форм рэльефу водналедавіковага паходжання, якія ўтварыліся ў месцах дэградацыі мёртвага лёду (озы, камы, камавыя і дэльталедавіковыя тэрасы і інш.). У замежнай лры паняцце «Э » найчасцей ужываецца як сінонім тэрміна «озы».
    
    
    эскіз (франц. esquisse) у в ы я ў ленчым мастацтве, папярэдні накід, маст. твор дапаможнага характару, які з’яўляецца падрыхтоўчым да больш значнай работы, фіксуе яе задуму і асн. кампазіцыйныя сродкі Рабоце над буйным творам часта папярэднічае
    
    
    серыя Э., дзе распрацоўваюцца агульная структура, кампазіцыя і прасторавыя планы, колеравыя суадносіны і прапорцыі. На розных этапах работы над будучай кампазіцыяй Э. могуць мець розную псіхал., эмацыянальную, сюжэтную ўстаноўку, розныя суадносіны творчага ўяўлення і характару ўспрыняцця натуры, розную ступень завершанасці — ад накідаў да дакладна выкананых кампазіцый. Некат. Э. маюць самаст. маст. значэнне і гіст.маст. каштоўнасць. У тэатральнадэкарацыйным, кіна і тэлемастацтве Э. — закончаная графічная ці жывапісная кампазіцыя з выявай прапанаванага мастакомпастаноўшчыкам варыянта маст. афармлення тэатр. пастаноўкі, фільма, тэлеперадачы і інш. На аснове Э. ствараюцца дэкарацыі, касцюмы тэатральныя, лялькі да спектакляў і мультфільмаў і інш. Э. выкарыстоўваецца таксама ў афармленчым мастацтве (Э. выстаўкі ці музейнай экспазіцыі, інтэр’ера і інш.), у архітэктуры, у лры (вершызамалёўкі, засн. на адной зрокаванагляднай дэталі). М.А.Міронаў.
    
    ЙСКІЛЬСТУНА (Eskilstuna), горад на Пд цэнтр. ч. Швецыі. 89,5 тыс. ж. (1990). Старадаўні (17 ст.) цэнтр металаапрацоўкі (вытвсць металарэзных, хірург., вымяральных інструментаў). Прамсць. машынабудаванне (вытвсць свідравальнага абсталявання, заводы зброі), металаапрацоўка.
    
    ЭСКІМЙСКАЯ МОВА, адна з эскімоскаалеуцкіх моў. Пашырана сярод эскімосаў на Чукоцкім пве (Расія), на Алясцы (ЗША), у Канадзе, Грэнландыі (Данія, дзе яна служыць мовай астраўной аўтаноміі; у астатніх рэгіёнах — мовай побытавых зносін). Mae 2 групы дыялектаў: юіцкую і інушкую. Э.м. — аглюцінатыўнаполісінтэтычная. Ёй уласцівы: у марфалогіі — 7 склонаў, суфіксальнае словаўтварэнне, наяўнасць іменных і дзеяслоўных асноў, якія, далучаючы да сябе серыі розных па семантыцы і функцыях суфіксаў, здольны выражаць значэнне цэлага сказа (т.зв. словасказ), лексікасемантычным цэнтрам якога служыць толькі каранёвая марфема; у сінтаксісе — выразны падзел сказа паводле структуры на абсалютную і эргатыўную канструкцыі. Пісьменства ў Грэнландыі з сярэдзіны 19 ст„ у СССР з 1930х г. (у 1932—37 на лац. графічнай аснове, з 1937 на аснове рус. графікі), у ЗША і Канадзе — з 1970х г. (на аснове лац. графікі).
      Літ:. Меновшнков Т.А. Грамматнка языка азматскмх эскнмосов. Ч. 1—2. М.; Л , 1962—67. А.Я.Міхневіч.
    
    эскімбсы, этнічная супольнасць, група народаў Арктыкі: на Алясцы (ЗША, 38 тыс. чал.) і ў Паўн. Канадзе (28 тыс. чал.; саманазва ў Амерыцы інуіт), Даніі (ваў Грэнландыя, саманазва каладліт, 47 тыс. чал.) і Рас. Федэрацыі (Чукоцкая аўт. акруга Магаданскай вобл., 1,5 тыс. чал.; саманазва юпігыт,
    
    
    ЭСТАКАДА 161
    
    югыт — «сапраўдныя людзі»). Агульная колькасць 115 тыс. чал. (сярэдзіна 1990х г.). Гавораць на эскімоскай мове. Гал. традыцыйны занятак — паляванне на марскога звера, займаюцца таксама рыбалоўствам, збіральніцтвам, паляваннем у тундры. Э. захоўваюць традыц. вераванні, шаманізм, ёсць хрысціяне.
    
    ЭСКІШЭХІР (Eskisehir), горад на 3 Турцыі. Адм. ц. іля Эскішэхір. 367 тыс. ж. (1985). Трансп. вузел і гандл.прамысл. цэнтр. Прамсць: ваен., харчасмакавая, тэкст., цэментавая, дрэваапрацоўчая; трансп. машынабудаванне. У рне Э. здабыча хромавай руды.
    
    эскб (Escaut), другая назва р. Шэльда ў Францыі.
    
    ЭСКбРТ (франц. escorte ад італьян. scorta той, хто суправаджае), група караблёў, самалётаў, вайск. падраздзяленне, прызначаныя для аховы (прыкрыцця) і суправаджэння. У ВМФ (BMC) Э. з эсмінцаў, фрэгатаў і інш. караблёў, а часам і самалётаў непасрэдна ахоўваюць трансп. судны, што ідуць у складзе канвояў, а таксама суправаджаюць (прыкрываюць) на пераходзе морам адзіночныя і невял. групы надводных караблёў, падводных лодак і транспартаў. Г а н а р о в ы Э. на матацыклах, аўтамабілях і самалётахзнішчальніках прызначаецца для суправаджэння кіраўнікоў дзяржаў і інш. дзярж. і ваен. дзе
    
    
    6. Зак. 111.
    
    ячаў. У шэрагу краін прадугледжана таксама вылучэнне ганаровага Э. пры' пахаванні ваеннаслужачых і інш. асоб. Гл. таксама Канвой.
    
    ЭСКУІНТЛА (Escuintla), горад на Пд Гватэмалы. Адм. ц. дэпартамента Эскуінтла. 75 тыс. ж. (1981). Трансп. вузел. Гандл. цэнтр. с.г. раёна (цукр. трыснёг, бавоўна, рыс, кукуруза, кава, садавіна). Прамсць: бавоўнаачышчальная, тэкст., харчасмакавая. Бальнеалагічны курорт.
    
    ЭСКУЛАП (Aesculapius), лацінская форма імя грэч. бога лячэння Асклепія, якога шанавалі і ў Стараж. Рыме. У пераносным (найчасцей іранічным) сэнсе Э. — урач, лекар.
    
    ЭСМІНЕЦ, тое, што эскадраны мінаносец.
    
    ЭСПАДРбН (франц. espadon ад італьян. spadone, пабольшанае ад spada шпага), 1) у арміях Зах. Еўропы вялікі пяхотны двуручны меч, які выкарыстоўваўся ў канцы 15 — пач. 16 ст. 2) Колючая і сякучая халодная зброя ў спарт. фехтаванні (19 — сярэдзіна 20 ст ). У 1950я г. тэрмін «Э.» заменены Міжнар. федэрацыяй фехтавання тэрмінам «шабля», якая ў адрозненне ад рапіры мае больш шырокі клінок.
    
    ЭСПАНЬЁЛА (Espanola), адна з назваў вва Гаіці ў калан. перыяд (1492—1804).
    
    
    ЭСПАРЦ&Г (Onobrychis), род кветкавых раслін сям. бабовых. Каля 130 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Беларусі 2 віды Э.: вікалісты, або звычайны, ці пасяўны (О. vicifolia), і пясчаны (О. агепагіа), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў хваёвых лясах, пясчаных кар’ерах, уздоўж дарог.
       Адна і шматгадовыя травяністыя расліны выш. 50—150 см. Сцёблы прамастойныя, слабаразгалінаваныя, голыя або мёгеу апушаныя. Лісце непарнаперыстае. Кветкі белыя. ружовачырв., пурпурныя, сабраныя ў гÑ