Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
вых ападкаў месцамі ўтвараюцца бедленды. Гл. таксама Эрозія глебы. Л.М.Ярашэвіч.
ЭРрЗІЯ ў м е д ы ц ы н е, паверхневае пашкоджанне слізістай абалонкі ці эпідэрмісу. Прычыны Э.: мех. ўздзеянне, запаленчыя працэсы ў слізістай абалонцы (напр., Э. страўніка), раздражненне белямі (Э. шыйкі маткі). Адрозніваюць Э. запаленчую і гемарагічную (абмежаванае кровазліццё ў слізістую абалонку). Э. слізістай абалонкі страўніка сведчыць аб эразійным гастрыце. Э. шыйкі маткі бывае прыроджаная, сапраўдная (напр., у выніку вагініту) і несапраўдная. Калі Э. шыйкі маткі існуе працяглы час і краваточыць, яе разглядаюць як перадпухлінны стан. У адрозненне ад язеы Э. зажываюць без утварэння рубца. Існуе таксама паняцце «Э. храмасомы» — множнае парушэнне струкгурнай цэласнасці храмасомы, якое не прыводзіць да яе распаду.
ЭРЙЗІЯ АДХбНАЎ I СХІЛАЎ, працэс разбурэння адхонаў гідратэхн., дарожных і інш. земляных збудаванняў, схілаў глебы цякучымі водамі паверхневага сцёку, ільдом паводкавых вод. На аголеных мясцінах у дробназярністых грунтах магчыма і ветравая эрозія (дэфляцыя).
Эрозія адхонаў вядзеда заглейвання каналаў і вадасховішчаў, разбурэння землянога палатна дарог, вымывання з глебы пажыўных рэчываў і вымірання расліннасці. Яе прадухіляюць залужэннем (самазарастанне травяністай расліннасцю або стварэнне штучнага травянога і дзярновага покрыва), мацаваннем адхонаў фашынамі, плятнёвымі і інш. сценкамі, гравіем, друзам, каменнем, бетоннымі плітамі (гл. Умацаванні гідратэхнічных збудаванняў). Для адводу ліўневых і талых вод выкарыстоўваюць водазбіральнікі, распыляльнікі сцёку, водаадводныя барозны, валы і інш. Адхоны вадаёмаў засцерагаюць ад эрозіі берагаўмацавальнымі насаджэннямі. Разбурэнні, выкліканыя эразійнымі працэсамі, ліквідуюць рамонтам, планіроўкай і надзейным мацаваннем адхонаў. Эрозія схілаў — найб. значнае праяўленне воднай эрозіі глебы. Сцяканне дажджавой і талай вады па схілах выклікае плоскасную (адносна раўнамерны змыў глебы), струменістую (утварэнне неглыбокіх прамывін) і глыбінную (глыбокі размыў глебы) эрозію. Яе папярэджваюць залужэннем і аблясеннем, пасадкай упоперак схілаў лясных палос, выкарыстаннем адпаведных севазваротаў, апрацоўкай глебы і сяўбой культур упоперак схілаў, снегазатрыманнем, павышэннем пранікальнасці глебы агратэхн. спосабамі, будвам водазатрымных і водаадводных валоў, распыляльнікаў сцёку, нагорных і лоўчых канаў, тэрас і інш.
Літ:. Шведовскнй П.В., Жуковс к н й М.П., Стефаненко Ю.В. Сельскохозяйственные гндротехннческне сооруження. Мн., 1980; Скотнмков В.А., К о н дратьев В.Н., X а л я в к м н Ф.Г. Зашнта откосов мелноратнвных каналов н дамб от водной н ветровой эрознм. Мн., 1984; Багров М.Н., К р у ж н л н н М .П. Сельскохозяйственная мелнорацмя. М., 1985.
В. М Кандрацьеў. ЭРбЗІЯ ГЛЁБЫ, разбурэнне і перанос глебы вадою і ветрам. Адрозніваюць водную (плоскасную і лінейную) і ветравую. У працэсе Э.г. зменьваецца мінералагічны склад ворнага слоя, памяншаецца колькасць водатрывалых структурных агрэгатаў (штогод са схілаў змываецца да 18 т/га гумусу), узрастае шчыльнасць глебы, што пагаршае ўмовы для пранікнення ў яе вады і павялічвае схілавы сцёк (запасы вільгаці зніжаюцца на 13—57%), зніжаецца ўрадлівасць глебы (на 5—60%) і ўскладняецца яе апрацоўка; утвараюцца яры, разбураюцца дарогі і інш.; заглейваюцца вадаёмы, мяняецца хім. склад вады, аквафлора і фауна ў іх.
На Беларусі прыродныя ўмовы (вял. колькасць ападкаў, моцныя вятры, расчлянёнасць рэльефу, вял. разаранасць тэр.) садзейнічаюць развіццю Э.г. Агульная плошча эрадзіраваных і эразійна небяспечных с.г. зямель 556,5 тыс га, з іх 479,5 тыс. га пад ворывам (42% ад усіх ворных зямель). Водная эрозія пераважае ў паўн. і цэнтр. ч. краіны, дзе пашыраны марэнныя і лёсападобныя суглінкі, звязныя супескі, якія падасланы марэннымі суглінкамі. Ветравая Э.г. пашырана ў паўд. раёнах і ў Гродзенскай вобл. Меры барацьбы з Э.г.: агратэхн., лесамеліярац., гідратэхн. і інш. (гл Ахова глебаў). Праблемы барацьбы з Э.г. даследуюцца ў НДІ земляробства і селекцыі, НДІ глебазнаўства і аграхіміі, НДІ меліярацыі і лугаводства Нац. АН Беларусі.
эррыяд 153
Літ:. Эрозня почв н борьба с ней. М., 1980; Богдевнч Й.М., Смеян Н.Й., Шербаков В.А. Экологнческое состоянне почв Беларусм // Междунар. аграр. журн. 2000. №5; Земля Беларусн. Мн., 2002.
У.А.Шчарбакоў.
ЭРбЗІЯ МЕТАЛАЎ, разбурэнне паверхневых слаёў металічных вырабаў у выніку мех. ўздзеяння патоку газу, вадкасці, цвёрдых часцінак, а таксама пры кавітацыйных з’явах ці пад уплывам эл. разрадаў. Разбурэнне шляхам хім. або электрахім. ўздзеяння наз. карозіяй.
Мех. эрозія — вынік высокаскараснога саўдарэння з паверхняй метапу цвёрдых ці вадкіх часцінак; пры высокай тры — састаўная ч. абляцыі. Да мех. адносіцца кавітацыйная эрозія — пад уздзеяннем частых гідраўлічных удараў, што ўзнікаюць зза кавітацыі ў вадкасці, якая хутка рухаецца. На з’яве Э.м. заснаваны многія метады апрацоўкі паверхмі метал. вырабаў: пяском і шротам — пескаструменная і шротаструменная апрацоўкі, электраэразійная апрацоўка, ультрагукавая апрацоўка. Але Э.м. шкодзіць метал. дэталям у час іх работы: хутчэй зношваюцца лапаткі
паравых турбін, клапаны і сёдлы арматуры, трубы награвання паравых катлоў. Паменшыць дзеянне Э.м. можна выкарыстаннем высокатрывалых матэрыялаў, тэрмічнай апрацоўкі (найперш загартоўкай) і інш. метадамі (напр., зменай тэхнал. працэсу).
ЭРбТ, Э р 6 с, у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог кахання, увасабленне любоўнай цягі, якая забяспечвае прадаўжэнне жыцця на Зямлі. Паводле найстараж. уяўленняў, адлюстраваных у «Тэагоніі» Гесіё'да, Э. нарадзіўся з Хаосу; паводле пазнейшых версій міфа, ён сын Гермеса і Артэміды або Арэса і Афрадыты. На выявах яго звычайна паказвалі прыгожым хлопчыкам або юнаком з залатымі крыльцамі, лукам, калчанам і стрэламі, якія немінуча паражаюць і людзей і багоў, усяляючы ў іх любоўную цягу. Іншасказальна Э. — каханне. Ад імя Э. паходзяць паняцці эратызм, эротыка, эратычная паэзія. У стараж.рым. міфалогіі Э. адпавядаюць Амур і Купідон.
ЭРбтЫКА (грэч erotica ад eros каханне, пачуццё), сукупнасць усяго, што звязана з палавым каханнем; у пашыраным сэнсе — псіхал. аспекты сексуальнасці, яе развіццё і праявы ў зносінах, адлюстраванне ў мастацтве, модзе і г.д.
ЭРРЫЯД, Рыяд, горад, сталіца Саудаўскай Аравіі, у цэнтр. ч. Аравійскага пва. Адм. ц. правінцыі Неджд. 4,76 млн. ж. (2003). Вузел шашэйных дарог. Чыгункай звязаны з портам Дамам. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: нафтаперапрацоўчая, цэментавая, харч.; вытвсць электракабелю, акумулятараў. Саматужнарамесны і гандл. цэнтр. Перапрацоўка с.г. сыравіны (фінікі, садавіна, збожжа). 3 унты.
Узнік на месцы стараж. гандл.рамеснага паселішча. У 18 ст. сталіца аднаго з дробных эміратаў Неджда. У 1773 захоплены вахабіта
ЭРОЗІЯ ГЛЕБЫ
ТЫПЫ ЭРОЗІІ I ІНТЭНСІЎНАСЦЬ ЯЕ ПРАЯЎЛЕННЯ НА СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ЗЕМЛЯХ
Эрозія Долевы ўдзел
Ветравая эрадзіраванай Ступень эрадзіра
(дэфля і дэфліраванай гле ванасці
Водная цыя) бы (у працэнтах ад і дэфліраванасці
плошчы сельскагас глебавага
падарчых зямель) покрыва
II 15 слабая
[_____________I 510 сярэдняя
1020 моцная
больш за 20 вельмі моцная
Тэрыторыі з практычна неэрадзіраваным і недэфліраваным глебавым покрывам (эрадзіраванасць глебы адсутнічае ці менш за 1%)
ІОКШІ
’АДОК '
Лясныя і іншыя лесаўкрытыя землі
КАМЯНЕ
Карта распрацавана ў Інстытуце глебазнаўства і аграхіміі НАНБ.
ОІЎЕ
'СЛУЦК
ІІНЕЦ
[рсЛяй»
ЧЭРВЕНІ
МАШТАБ 1:4 000 000
ІЫЦА*
КЛІМАВІЧЬГ;
154 ЭРСТЭД
мі 3 1821 сталіца эмірата Саудыдаў, потым пад уладай эміраў Шамара, У 1902 заваявана атрадамі /бн Сауда, які зрабіў Э.Р. сталіцай эмірата Неджд. У 1927—32 сталіца дзяржавы «Хіджаз, Неджд і далучаных абласцей» (з 1932 Саудаўская Аравія).
Х.К.Эрстэд
ЭРСТЙД (Orsted) Ханс Крысціян (4.8.1777, Рудкёбінг, ваў Лангелан, Данія — 9.3.1851), дацкі фізік. Чл. і неадменны сакратар Дацкага каралеўскага тва (1815), ганаровы замежны чл. С.Пецярбургскай АН (1830). Скончыў Капенгагенскі унт (1797), з 1806 праф. гэтага унта і адначасова (з 1829) дырэктар Капенгагенскай політэхн. школы. Навук. працы па электрычнасці, акустыцы, малекулярнай фізіцы і хіміі. У доследах па адхіленні магн. стрэлкі пад дзеяннем эл. току (1820) устанавіў сувязь паміж эл. і магн. з’явамі, што прывяло да стварэння электрадынамікі і электратэхнікі. Вывучаў сціскальнасць вадкасцей, адкрыў чысты алюміній (1825). Яго імем наз. адзінка напружанасці магн. поля ў СГС сістэме адзінак — эрстэд.
Літ.: Каменецкнй М.О Ганс Хрнстнан Эрстед // Наука м техняка. 1937. №18; Л ь о ц ц м М. йсторня фнзнкн: Пер. с нтал. М„ 1970. С. 248—254.
ЙРТЭЛЬ Фёдар Фёдаравіч (24.1.1767— 20.4.1825), расійскі ваен. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1823). 3 прускіх дваран. У рас. арміі з 1785. У 1798—1801 маскоўскі, у 1802—08 пецярбургскі паліцмайстар, у 1810—11 ген.кватэрмайстар Малдаўскай арміі. 3 7.3.1812 у чыне ген.лейтэнанта корпусны камандзір войск (каля 9 тыс. чал.), размешчаных каля г. Мазыр. Да жн. 1812 змагаўся супраць прыхільнікаў Напалеона ў ваколіцах Мазыра і Оўруча. У вер. 1812 заняў Глуск, але не адважыўся развіваць поспех і вярнуўся ў Мазыр. За невыкананне загаду Л .В.Чычагова накіравацца на Мінск заменены С.А.Тучковым. Да кастр. 1815 ваен. ген.паліцмайстар дзеючых армій. Удзельнік замежных паходаў 1813—15. А.У.Ерашэвіч.
ЭРУДЫЦЫЯ (лац. eruditio вучонасць), глыбокія і рознабаковыя веды, грунтоўная навуковасць, шырокая начытанасць, дасведчанасць у якойн. галіне. ЭРУПТЬІЎНЫЯ ЗбРКІ, клас фізічна пераменных зорак з няправільнымі і часта вял. зменамі бляску з прычыны выбуховых працэсаў, што адбываюцца на іх. Да Э.з. адносяцца звышновыя зоркі, новыя зоркі, новападобныя зоркі, успыхваючыя зоркі і інш. У многіх Э.з. успышкі суправаджаюцца скідваннем вонкавых слаёў і ўтварэннем газавай абалонкі, якая потым рассейваецца ў прасторы.
ЭРФУРТ (Erfurt), горад у Германіі, на р. Гера. 205 тыс. ж. (1992). Буйны прамысл. цэнтр і трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Прамсць: машынабудаванне, хім., мэблевая, радыёэлектронная, абутковая, паліграф., харчасмакавая. Мед. акадэмія. Міжнар. выстаўка кветак. Гатычны ансамбль сабора (12—15 ст.) і царквы Северыкірхе (13—14 ст.).
ЭРЦГЁРЦАГ (ням. Erzherzog), тытул аўстр. манарха ў Аўстрыі, потым у АўстраВенгрыі ў 1453—1804, у 1804— 1918 — прынцаў царуючага дома Габсбургаў. Афіцыйна ўстÐ