• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    
    
    ЙРКЕР (ням. Erker) у а р х і т э к т у р ы, паўкруглы, трохвугольны ці шматгранны зашклёны выступ на плоскасці сцяны будынка. Вырашаецца ў выглядзе прысценнай канструкцыі на кансолях (радзей мае ўласны падмурак) і робіцца звычайна на некалькі паверхаў, часам на ўсю вышыню фасада. Узбагачае пластыку фасада, адыгрывае значную ролю ў кампазіцыі інтэр’ера; павялічвае плошчу ўнутр. памяшканняў, іх'асветленасць і інсаляцыю.
    
    ^РЛАНГЕР (Erlanger) Джозеф (5.1.1874, г. СанФранцыска, ЗІІІА — 5.12.1965), амерыканскі фізіёлаг; адзін з заснавальнікаў электрафізіялогіі. Чл. Нац. АН ЗША. Скончыў Каліфарнійскі унт (1895). Працаваў ва унтах Дж.Хопкінса (з 1900), у Вісконсінскім (з 1906), у Вашынгтонскім (з 1910). Навук. працы па вывучэнні біяэл. з’яў у нерв. клетках і валокнах з дапамогай электроннага асцылографа. Распрацаваў бяскроўныя метады рэгістрацыі артэрыяльнага ціску і цыркуляцыі крыві ў сэрцы. Нобелеўская прэмія 1944 (з Г.С.Гасерам).
    В Ф.Ермакоў.
    
    ЭРЛАНДЭР (Erlander) Tare Фрыцьёф (13.6.1901, Рансетэр, Швецыя — 21.6.1985), дзяржаўны і паліт. дзеяч Швецыі. Вучыўся ва унце г. Лунда. У 1933—73 дэп. рыксдага ад Сацыялдэмакратычнай рабочай партыі Швецыі (СДРПШ). Міністр без партфеля (1944—45), асветы і культаў (1945—46). У 1946—69 прэм’ерміністр Швецыі і старшыня СДРПШ.
    
    ЙРЛІК, у міфах мангольскіх народаў і саянаалтайскіх цюркаў уладар царства мёртвых, вярх. суддзя ў замагільным свеце, д’ябал, светастваральнік або першая жывая істота, створаная светастваральнікам.
    
    
    ^РЛІФТ (ад англ. air паветра + ліфт), устаноўка, з дапамогай якой падымаюць вадкасці сціснутым паветрам ці прыродным газам {газліфт). Выкарыстоўваецца пераважна для здабычы нафты і вады са свідравін, падымання розных раствораў і вадкасцей у хім. прамсці. Э. наз. таксама кампрэсарны (з выкарыстаннем паветра) спосаб здабычы нафты (гл. Нафтаздабыча).
    
    ^РЛІХ (Ehrlich) Паўль (14.3.1854, Штрэлен, Германія — 20.8.1915), нямецкі ўрач, бактэрыёлаг і біяхімік; адзін з заснавальнікаў імуналогіі і хіміятэрапіі. Др медыцыны (1878). Вучыўся ва унтах г. Брэслаўль, Страсбур і Лейпцыг. Працаваў з 1878 у Берлінскай клініцы, з 1887 у Берлінскім унце (з 1890 праф ), адначасова (з 1882) у Інце Р.Коха. 3 1896 дырэктар Інта па вывучэнні сываратак у г. Штэгліц. 3 1899 дырэктар Інта эксперым. медыцыны (цяпер яго імя) у г. ФранкфуртнаМайне. Навук. працы па праблемах гематалогіі, гісталогіі, анкалогіі. Сфармуляваў першую хім. інтэр
    
    
    ЭРМЛЕР
    
    151
    
    прэтайыю імуналагічных рэакцый «тэорыю бакавых ланцугоў». Даказаў магчымасць мэтанакіраванага сінтэзу хіміятэрапеўтычных сродкаў, стварыў прэпарат сальварсан дпя лячэння сіфілісу (1910). Нобелеўская прэмія 1908 (з Х.Х.Мечнікавым).           В.Ф.Ермакоў.
    
    
    
    Дж.Эрлангер.           П.Эрліх.
    
    ЭРМАНДАДЫ (ісп. hermandades брацтвы), саюзы ісп. гарадоў і сял. абшчын у сярэдневякоўі. Ствараліся з мэтай самаабароны ў час войнаў з арабамі і феад. міжусобіц, для ўзбр. абароны вольнасцей і правоў гал. чынам ад феадалаў (сустракаліся зрэдку Э., якія ўяўлялі сабой саюзы гарадоў з феадаламі). Найб. ранні з Э. — Астурыйскі (1115). Э. найб. пашыраны ў 13—14 ст., калі ўдзельнічалі ў Рэканкісце. Нярэдка яны ўступалі ў канфлікт з каралеўскай уладай, але часцей каралі выкарыстоўвалі іх для барацьбы з феадаламі. Э. карысталіся значнымі правамі і прывілеямі (мелі самакіраванне, свае ўзбр. сілы). Э. страцілі значэнне ў працэсе станаўлення абсалютызму.
    
    ЭРМІТ (Hermite) Шарль (24.12.1822, г. Дзьёз, Францыя — 14.1.1901), французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (1856), Лонданскага Каралеўскага тва (1873), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1895). У 1869—76 праф. Політэхн. школы, адначасова ў 18б9— 97 праф. Парыжскага унта. Навук. працы па тэорыі эліптычных функцый, матэм. аналізе, алгебры і тэорыі лікаў. Даследаваў клас артаганальных паліномаў, а таксама алг. формы і іх інварыянты (гл. Эрмітава форма). Даказаў трансцэндэнтнасць ліку е (1873).
       Тв:. Рус. пер. — Курс аналнза. Л.; М., 1936.
       Літ.: Ожнгова Е.П. Шарль Эрмнт, 1822—1901. Л„ 1982.
    
    ЭРМІТАВА ФЙРМА, мнагасклад віду п п
      £ £ aki Хк х,, дзе а^ = a ,к (а — лік, *=iz=l
    камплексна спалучаны з лікам а). Матрыца з каэфіцыентаў Э.ф. наз. эрмітавай, лінейнае пераўтварэнне, зададзенае гэтай матрыцай, наз. эрмітавым (гл. Эрмітаў аператар). Тэорыя Э.ф. ў многім аналагічная тэорыі квадратычных форм. Названа ў гонар Ш.Эрміта, які даследа
    
    
    ваў праблемы прадстаўлення цэлых лікаў гэтымі формамі пры цэлалікавых значэннях аргументаў.
    
    ЭРМІТАЖ (ад франц. emitage келля) у С.Пецярбургу, мастацкі і культурнагіст. музей, адзін з найбуйнейшых музеяў свету. Узнік у 1764 як прыватны збор Кацярыны II, адкрыты для наведвальнікаў у 1852. Займае 5 звязаных паміж сабой будынкаў на Дварцовай набярэжнай: Зімні палац, Малы Э. (1764—67, арх. Ж.Б.М.ВаленДэламот), Стары Э. (1771—87, арх. Ю.М.Фельтэн), будынак Гал. штаба (1819—29, арх. К.І.Росі), Новы Э. (1839—52, арх. Л. фон Кленцэ), Эрмітажны тр (1783— 87, арх. Дж.Кварэнгі) з зімовым палацам Пятра I. У пач. 1980х г. пасля рэстаўрацыі Э. перададзены б. палац Меншыкава на Васільеўскім вве (1710—16, арх. Дж М.Фантана, Г.І.Шэдэль). У му
    
    
    
    Эрмітаж. Іарданская лесвіца ў Зімнім палацы.
    
    Будынак Эрмітажа.
    
    зеі знаходзяцца багатыя калекцыі помнікаў стараж.ўсх., стараж.егіп., ант. і сярэдневяковай культур, зах.еўрап. мастацтва, археал. і маст. помнікаў Азіі,
    
    
    Ф.М.Эрмлер.
    
    рас. культуры 8—19 ст. У Э. праводзяцца н.д. работа, навук. і навук.метадычныя канферэнцыі; ён арганізоўвае археал. экспедыцыі, вьшае навук. лру, каталогі, альбомы, даведнікі.
       Літ.: Соколова Т.М. Здання н залы Эрмнтажа. Л., 1982; Вороннхнна Н.Л. Государственный Эрмнтаж. Л., 1983.
    
    ЭРМІТАЎ АПЕРАТАР, бясконцамерны аналаг эрмітавага лінейнага пераўтварэння (гл. Эрмітава форма). Паняцце абагульняецца таксама і на неабмежаваныя лінейныя аператары ў гільбертавай прасторы.
       Лінейны абмежаваны аператар /1 ў камплекснай гільбертавай прасторы Н наз. эрмітавым, калі для любых двух вектараў х і у гэтай прасторы выконваецца роўнасць (Ах, у) = = (х, Ау), дзе (х, у) — скалярны здабытак у Н. Прыкладам Э.а. з’яўляюцца інтэгральныя аператары, ядро К (х, у) якіх зададзена ў абмежаванай вобласці і з’яўляецца неперарыўнай функцыяй, такой, што К (х, у) супадае з камплексна спалучаным ядром (эрмітава ядро). Э.а. важныя ў квантавай механіцы як зручны спосаб матэм. апісання назіраных велічынь, што апісваюнь фіз. сістэму.
    
    
    ^РМЛЕР Фрыдрых Маркавіч (13.5.1898, г. Рэзекне, Латвія — 12.7.1967), расійскі кінарэжысёр. Нар. арт. СССР (1948). Вучыўся ў Ленінградскім інце экраннага мастацтва (1923—24); Кінаакадэміі (1929—31). У кіно з 1924. Гал.
    
    
    152 ЭРНЕСАКС
    
    тэма фільмаў «Кацька — папяровы ранет» (1926, з Э.Іагансонам), «Дом у сумётах», «Парыжскі шавец» (абодва 1928), «Абломак імперыі» (1929) — чалавек у перыяды гіст. выпрабаванняў. Паставіў фільмы: «Сустрэчны» (1932, з С.Юткевічам), «Сяляне» (1935), «Вялікі грамадзянін» (1938—39), «Яна абараняе Радзіму» (1943), «Вялікі пералом» (1945, Вял. нац. прэмія 1га нац. кінафестывалю ў Кане 1946), «Вялікая сіла» (1950), «Няскончаная аповесць» (1955), «Перад судом гісторыі» (1965, дакумент.). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946 (дзве), 1951.
       Літ.: Самойлов А.Ф. Фрндрнх Эрмлер. Л., 1970; Фрндрнх Эрмлер: Док., статьм, воспомннання. Л., 1974.
    
    &РНЕСАКС Густаў Густававіч (12.12.1908, в. Перыла, Эстонія — 24.1.1993), эстонскі кампазітар, харавы дырыжор, педагог. Нар. арт. Эстоніі (1947). Нар. арт.
    
    
    
    СССР (1956). Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Талінскую кансерваторыю (кл. муз. педагогікі 1931 і кл. кампазіцыі 1934), з 1937 выкладаў у ёй (з 1945 праф.). 3 1944 гал. дырыжор і маст. кіраўнік арганізаванага ім Дзярж. акад. мужчынскага хору Эстоніі, адначасова з 1947 гал. дырыжор Рэсп. пеўчых свят. Сярод твораў: 5 опер, у т.л. «Бераг бур» (паст. 1949), кантаты для хору a capella, у т.л. «3 тысячы сэрцаў» (1955), сюіты, у т.л. «Як жывуць рыбакі» (1953), паэмы для хору з суправаджэннем фп., больш за 300 хар. песень, музыка для драм. тра і кіно і інш. Аўтар музыкі Дзярж. гімна Эстонскай ССР (1944). Аўтар збкаў «Песні для мяшаных і жаночых хароў» (1957), «Песні для мужчынскага хору»■(кн. 1—2, 1958—68). Дзярж. прэміі Эстоніі 1947, 1948, 1949, 1950, 1959, 1965. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1951. Ленінская прэмія 1970.
       Т«' Рус. пер. — На песенных дорогах: Выступленмя, статья, воспомннання. Л 1981.
       Літ.: В а х т е р А.М. Густав Эрнесакс. М., 1961.                       Н.В Сазановіч.
    
    ЙРНІ (Егпі) Ханс (н. 21.2.1909, г. Люцэрн, Швейцарыя), швейцарскі мастак. Вучыўся ў г. Люцэрн (1924—28) і Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1928—29). Зазнаў уплыў П.ІТікасо, Ж.Брака. Х.Міро. Творчасці ўласцівы гуманіст. пафас,
    
    
    пошукі гарманічнага ідэалу, вытанчаная выразнасць ліній. Аўтар манум. размалёвак у спарт. клубе ў Люцэрне (1933), музеі этнаграфіі ў г. Неўшатэль (1954), плакатаў, малюнкаў, гравюр, ілюстрацый да кніг, тэатральнадэкарацыйных работ.
    
    ЭРОЗІЯ (ад лац. erosio раз’яданне) у геамарфалогіі і д ы н а м і ч най геалогіі, разбурэнне горных парод і глеб водным патокам. У шырокім разуменні Э. — сукупнасць усіх працэсаў, якія прыводзяць да разбурэння зямной паверхні (ветравая, марская, снегавая, пашавая і інш. Э.). Адзін з асн. фактараў фарміравання рэльефу зямной паверхні. Праяўляецца ў выглядзе мех. разбурэння парод, транспарціроўкі і шліфоўкі абломкавых матэрыялаў, фарміравання рэчышча воднага патоку (каразія), растварэння горных парод вадою (карозія), акумуляцыі наносаў у ніжнім цячэнні патокаў. Інтэнсіўнасць развіцця эразійнага працэсу залежыць ад слоя ападкаў і паверхневага сцёку, нахілу тэрыторыі, глебаварасл. покрыва, геал. будовы мясцовасці і інтэнсіўнасці тэктанічных працэсаў. Вылучаюць Э. плоскасную (садзейнічае згладжванню няроўнасцей рэльефу) і л і н е й н у ю (вядзе да расчлянення рэльефу зямной паверхні, утварэння яроў і лагоў). Лінейная Э. падзяляецца на г л ы б і н н у ю, у т.л. рэгрэсіўную эрозію, і бакавую эрозію. Э. прыводзіць да агульнага, хоць і нераўнамернага паніжэння мясцовасці, найб. нізкія адзнакі якой адпавядаюць мясц. базісу эрозіі; у засушлівых раёнах, якія амаль не маюць расліннасці, ва ўмовах эпізадычных ліўне