• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     Адрозніваюць гетэраэп і т а к с і ю, калі рэчывы падложкі і нарастаючага крышталя розныя, і г о маэпітаксію (аўтаэпітаксію), калі яны аднолькавыя.
      Э. вызначаецца ўмовамі структурнагеам. адпаведнасці (спалучэння) крышт. рашотак нарастаючага крышталя і падложкі. Лягчэй спалучаюцца рэчывы, якія крышталізуюцца ў блізкіх структурных тыпах з рознасцю параметраў іх крышт. рашотак, меншай за 10%. Пры большых разыходжаннях параметраў крышт. рашотак спалучаюцца найб. шчыльнаўпакаваныя крышт. плоскасці і напрамкі. Пры гэтым частка плоскасцей адной з рашотак не мае прадаўжэння ў другой (утвараюцца дыслакацыі неадпаведнасці). Змена параметра рашоткі (дабаўленнем дамешкавых атамаў) дае магчымасць кіраваць колькасцю дыслакацый у эпітаксіяльна нарастаючым слоі. Працэс Э. звычайна пачынаецца з узнікнення на падложцы асобных крышталітаў, якія зрастаюцца і ўтвараюць суцэльную крышт. плёнку.
      Э. выкарыстоўваецца ў вытвсці прылад мікраэлектронікі (транзістары, інтэгральныя схемы), оптаэлектронікі (паўправадніковыя гетэраструктуры, інжэкцыйныя лазеры), выліч. тэхнікі (элементы памяці з цыліндрычнымі магн. даменамі).
      Літ:. П апков В С., Цыбульннков М.Б. Эпмтаксйальные кремнневые слой на днэлектрнческйх подложках м прйборы на пх основе. М., 1979; Гетероструктуры с квантовымй точкамн: полученме, свойства, лазеры // Фмзнка н технмка полупроводннков. 1998. Т. 32 № 4.                  М.А.Паклонскі.
    
    ЭПІТАЛАМА (ад грэч. epithalamios вясельны) у м у з ы ц ы, у Стараж. Грэцыі песня, якая выконвалася на шлюбных урачыстасцях хорам дзяўчат і юнакоў (разам ці асобна) перад пакоямі маладых. Развілася з нар.абрадавых песень з прыпевам; атрымала літ. афармленне ў ант. паэзіі 8—6 ст. да н.э. Адна з яе форм — гіменей. Музыка стараж.грэч. Э. не захавалася. Э. як своеасаблівыя гімны каханню арыі хвалебнага зместу, стваралі кампазітары 19—20 ст. (Ф.Ліст, А.Рубінштэйн і інш.).
    
    
    ЭПІТАФІЯ (ад грэч. epitaphios надмагільны), надмагільны надпіс жалобнага характару, часта вершаваны; любы невял. верш, напісаны ў форме надмагільнага надпісу. Была пашырана ў часы антычнасці, Адраджэння. Сустракаецца ў Сімяона Полацкага. У рус. паэтаў 18—19 ст. (І.Дзмітрыева. К.Бацюшкава, П.Вяземскага, Ф.Глінкі) гэта лірычны верш, дзе выяўляюцца жалобныя пачуцці, выкліканыя смерцю вядомага чалавека або многіх людзей, якія загінулі ў барацьбе з ворагам. Такога ж характару вершэпітафія Я.Купалы «Зваяваным»;
        Свежыя наспы мураўка яшчэ не пакрыла, Жвір толькі свеціцца, змыты сцюдзеным дажджом...
      Спіце! Мы вашых навек не забудзем магілаў;
        Збуджаны вамі; мы ўскрэслі, мы больш не заснём!
    
    
      У сучаснай бел. паэзіі сустракаюцца Э. выразна лірычныя — «Эпітафія» («Не завіце безыменнымі...») М Танка; жартоўнага характару — «Эпітафія на помнік паклёпніка» М Скрыпкі; сатырычныя —«Эпітафія» К.Крапівы, напісаная з выпадку знішчэння мінскімі падпольшчыкамі і партызанамі ген. камісара Беларусі гаўляйтэра Кубэ, асобныя эпітафіі М.Танка, В Віткі і інш.
    Т. I. Шамякіна.
    
    ЭПГГ^ЛІЙ (ад эпі... + грэч. thele сасок), эпітэліяльная тканка ў шматклетачных жывёл, якая знаходзіцца на паверхні цела і высцілае ўсе яго поласці ў выглядзе пласта цесна размешчаных клетак, таксама складае асн. функцыян. кампанент большасці залоз. Адрозніваюць Э. покрыўны (адна ці шматслойны, пераходны) і сакраторны (залозісты).
      Структура клетак (кубічная, плоская, цыліндрычная) адпавядае функцыян. спецыялізацыі. Для клетак ўсмоктвальнага Э. характэрна сістэма мікравырастаў (мікраварсінак), для мігальнага — наяўнасць раснічак, для ахоўнага (скурнага) — здольнасць ператварацца ў рагавыя лускавінкі, для залозістага — развіццё Гольджы комплексу і зярністай эндаплазматычнай сеткі. Э. выконвае функцыі: адмежавання, ахоўную, абмену рэчываў (усмоктванне, выдзяленне), сакраторную. Для Э. характэрна высокая здольнасць да рэгенерацыі. Ураслін Э. — слой танкасценнай выдзяляльнай парэнхімы, якая высцілае знутры смаляныя хады хвойных, эфіраалейных утварэнняў парасонавых і інш.
    
    ЭПІТЭТ (ад грэч. epitheton літар. — прыкладзенае), адзін з відаў тропа, пабудаваны на маст. азначэнні найб. істотных прыкмет якоган. прадмета ці з явы. Узнік у фальклоры ў выніку абагульнення і ідэалізацыі прыкмет, сталых для пэўнага кола прадметаў і з’яў. У фалькл. творах маст. азначэнні набылі ўстойлівы, традыц. характар і наз. пастаяннымі Э.: «месяц ясны, вецер вольны». Яны выкарыстоўваюцца ў сучаснай паэзіі («Гэй, павейце, разгуляйцеся, // Ветры вольны, лёгкакрылыя...» — Я.Купала. «Гарыслава»), У маст. лры Э. індывідуалізаваныя, адметныя, узбагачаюцца псіхал.ацэначнымі асацыяцыямі, нясуць адзнаку творчай манеры аўтара, пэўнага літ. кірунку, творчага метаду. Э. — адзін з найб. пашыраных тропаў у сучаснай паэзіі і прозе.
        У ролі Э. выргупаюць прыметнікі («Дзень добры, зорныя браты, // Паклон табе, мая дзяржава!» — А.Астрэйка. «Зорныя браты»), дзеепрыметнікі («Ходзіць май па свеце, // Сонцамі ірдзіцца, // Закаваных, спячых // Кліча ўстаць, збудзіцца» — Я.Купала. «Май»), назоўнікі («Марозмастак рукой старэчай // На шыбах піша свой узор» — Я.Колас. «Рыбакова хата»), прыслоўі («Гэй, узвейце сваім крыллем, // Арляняты, буйна, бурна> — Я.Купала. «Арлянятам»), іншы раз — займеннікі, якія выражаюць найвыш. ступень якасці («А вочы шэры, невялічкі... To смех, то хітрасйь з іх бліскае, // To дабрата, але якая!» — Я.Колас. «Новая зямля»). Э. можа быць гал. членам сказа, напр., выказнік («Славен, грозен і ты, і твой хорамастрог» — Я.Купала. «Курган»). Сустракаюцца разгорнутыя Э., якія ўяўляюць сабой спалучэнне слоў
    
    
    («Беларусь, мая шыпшына, // Зялёны ліст, чырвоны цвет» — У.Дубоўка. «0 Беларусь, мая шыпшына»). Вылучаюцца Э. метафарычныя («I снуе на плоце белы снежны кужаль // 3 доўгай снежнай песняй за сляпым акном» — М.Танк. «Песня кулікоў»), іранічныя («А дзе на іх шукаць управы, // Бо суд «праўдзівы», суд «ласкавы» // Паноў за здзекі не карае?» — Я.Колас. «Новая зямля»),^гіпербалічныя («Гэй, ты князь! Гэй, праслаўны на цэлы белсвет» — Я.Купала. «Курган»).
    А.А.Майсейчык.
    
    ЭПІФАРА (грэч. epiphora дабаўленне, паўтарэнне), паўтарэнне аднолькавых гукаў, слоў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строф; адна са стылістычных фігур Бывае радковая, калі праходзіць праз асобныя радкі ў межах адной страфы, прадвызначаючы агульную кампазіцыю твора і яго рыфму (гл. Таўталагічная рыфма), строфная, калі словы ці выразы дакладна паўтараюцца ў канцы розных строф. Адзін з відаў гукавой Э. — рыфма.
    Ціхі і сіні блішча над хатай Неба прастор.
          Ціха гойдае ліпа над хатай Лісцяў узор.
                   (М.Багдановіч. «...Ціхі і сіні блішча над хатай»)
      Стылістычная фігура, процілеглая Э., — анафара.             В.П.Рагойша
    
    
    ЭПІФАУНА (ад эпі... + фауна), водныя беспазваночныя жывёлы, прымацаваныя да дна або маларухомыя. Жьівуць на паверхні грунту, сярод камянёў, у расколінах скал і інш. Да Э. адносяць жывёл, якія ўтвараюць абрастанні, свабодна ляжаць на дне (некат. малюскі), павольна поўзаюць па дне (многія малюскі, ігласкурыя, некат. ракападобныя, паліхеты, актыніі і інш ). Частка бентасу.
    
    
    ЭПІФІЗ (ад грэч. epiphysis нарасць, шышка), шышкападобная залоз a , пінеальная з а л о з а,
       1) эндакрынны орган пазваночных жывёл і чалавека, размешчаны на падножжы прамежкавага мозга, на верхняй паверхні чатырохбугровага цела. Mae канічную форму, залозістую будову (у млекакормячых і чалавека), маса ў чалавека 100—200 мг.
       Эвалюц. паходжанне Э. звязана з цемянным органам (вокам) кругларотых, некат. вышэйшых рыб і паўзуноў. У вышэйшых пазваночных страчвае фотарэцэпторную функцыю і захоўвае гарманальнук). Складаецца з вял. колькасці клетак 2 тыпаў — пінеалацытаў і інтэрстыцыяльных. Э. успрымае вонкавыя раздражненні праз сімпатычныя нерв. валокны (з удзелам адрэналіну і норадрэналіну), зменьвае пры гэтым сінтэз і выдзяленне мелатаніну, сератаніну і інш., што абумоўлівае дзённы і (або) сезонны рытм дзейнасці інш. эндакрынных залоз. У дзяцей з пухлінамі, якія разбураюць Э., часта развіваецца заўчаснае палавое выспяванне.
       2)    Э. — сустаўны канец трубчастай косці.                     А.С.Леанцюк.
    
    
     146 ЭПІФІТОЦЫЯ
    
    ЭПІФІТбЦЫЯ (ад эпі... + ...фіт), масавае пашырэнне інфекц. хвароб раслін на пэўнай тэрыторыі. На Беларусі ў выглядзе Э. найб. часта праяўляюцца ржа збожжавых (гл. Іржа раслін), фітафтароз бульбы, мучністая раса, цэркаспароз цукр. буракоў.
    
    
    ЭПІФІТЫ (ад эпі... + ...фіт), расліны, якія жывуць на інш. раслінах. У адрозненне ад паразітаў Э. выкарыстоўваюць раслінгаспадароў толькі як месцы прымацавання, а пажыўныя рэчывы атрымліваюць з навакольнага асяроддзя. Трапляюцца сярод усіх груп раслін. На Беларусі ёсць сярод водарасцей, лішайнікаў, мохападобных.
    
    ЭПІХЛОРГІДРЫН, арганічнае рэчыва, насычаны вуглевадарод, СН2(О)СНСН2С1.
       Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам; tₙᵢ 57 °^’ kin 116,1 °C. Добра раствараецца ў арган. растваральніках, з вадой утварае азеатропную сумесь. Атрымліваюць дэгідрахлараваннем дыхлоргідрынаў гліцэрыны, эпаксідаваннем алілхларыду. Выкарыстоўваюць у вытвсці сінт. гліцэрыны, эпаксідных смол, эпіхлоргідрынавых каўчукоў; растваральнік эфіраў цэлюлозы. Раздражняе слізістыя абалонкі дыхальных шляхоў, выклікае дэрматыты, пашкоджвае печань і ныркі. ГДК у паветры працоўнай зоны вытв. памяшканняў 1 мг/м³, у вадзе сан.быт. прызначэння 0,01 мг/л.
    
    ЭПІХЛОРГІДРЫНАВЫЯ КАЎЧУКІ, сінтэтычныя каўчукі, гома і супалімеры эпіхлоргідрыну.
       Шчыльнасць 1,26—1,36 г/см³. Раствараюцца ў араматычных вуглевадародах, складаных эфірах, кетонах. Сінтэзуюць полімерызацыяй у растворы ці ў масе. Вулканізуюць поліфункцыянальнымі амінамі і тыязлучэннямі. Гумы масла, бенза, нафта, цепла і азонаўстойлівыя. Э.к. выкарыстоўваюць у вытвсці маслаўстойлівых дэталей (напр., аўтамаб. пракладак, шлангаў) і інш.
    
    ЭПІЦЫКЛОІДА (ад эпі... + цыююідаў плоская крывая, якая апісваецца пунктам акружнасці, што звонку датыкаецца да нерухомай акружнасці і коціцца па ёй без слізгання. Гл. таксама Гіпацыклоіда і эпіцыюіоіда.
    
    ЭПІЦЭНТР (ад эпі... + цэнтр) землетрасення, праекцыя ачага землетрасення (гіпацэнтра) на зямную паверхÐ