• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ˆыя ў бел. лры Э. належаць Ф.Скарыне (вершаванае 4радковае прысвячэнне да кн. «Іоў», 1517). Э. пісалі А.Рымша («На герб ясневельможного пана Остафея Воловмча, пана Внленского н прочнх», «На гербы ясневельможного пана, пана Теодора Скумнна, воеводы Новгородского. Епнкграмма»), Л.Мамоніч і інш., але большасць з іх ананімныя. Своеасаблівай Э. з’яўляецца панегірычны верш Я.К.Пашкевіча «Полска квнтнет лацнною», змешчаны перад тэкстам Статута ВКЛ 1529 у яго Слуцкім спісе (17 ст.):
      Полска квнтнет лацнною, Лнтва квнтнет русчнзною, Без той в Полсце не пребудеш, Без сей в Лнтве блазном будзеш. Той лацнна езык дает, Та без Русн не вытрвает.
      Ведзь же юж Русь, нж тва хвала По всем свете юж дойздрала. Веселн ж се ты, руснне, Тва слава ннкгды не згнне!
      Лепшыя Э. маюць ярка выражаную павучальнаасветніцкую і выхаваўчую накіраванасць, прасякнуты грамадз. матывамі і патрыят. пафасам. У змесце і стылі Э. выявіліся некат. рысы барока.
    В.А. Чамярыцкі.
    
    эпікбтыль (ад эпі... + грэч. kotyle паглыбленне), надсемядольнае к а л е н а, участак сцябла праростка ці зародкавай пупышачкі расліны паміж семядольным вузлом і вузлом першага сапраўднага ліста (першае міжвузеллё). Пры недаразвіцці Э. развіваюцца праросткі з разеткай лісця, напр., у некат. відаў ружы, парэчак, многіх траў (трыпутніку, складанакветных, крыжакветных і інш.); у бурака Э. — верхняя ч. караняплода, што нясе лісце. Гл. таксама Гіпакотыль.
    
    ЭПІКРЎЗА (ад грэч. epikrusis выхад), канцавая частка тактаметрычнага перыяду; што адкрываецца анакрузай. Анакрузу складаюць заключныя склады вершарада, пачынаючы з апошняга націскнога. У вершы з дакладна вытрыманым метрам Э. неаддзельная ад анакрузы: яны складаюць пачатак і канец вершарада. Напр.:
            Блакіт галубіных палётаў. Сінёча настыглай вады. Адчынены ў восень варбты Засыпаны ў лета сляды.
    (У.Някляеў. «Галубіная пошта»)
      Тут кожны вершарад пачынаецца 1складовай анакрузай і заканчваецца Э.: у 1м і 3м — 2складовай, у 2м і 4м — 1складовай. Э. залежыць ад стапы, якая вызначае памер верша і можа быць нулявой (адсутнічаць), 1, 2, 3складовай. Э. ўплывае на рытмічны лад верша, разнастаіць яго інтанацыйнае гучанне.               А.А.Майсейчык.
    
    ЭПІКРЫЗ (ад грэч. epikrisis вызначэнне, рашэнне), заключэнне ўрача пра
    
    стан хворага, дыягназ і прагноз захворвання; уключае лячэбнапрац. рэкамендацыі. Э. запісваецца ў гісторыю хваробы кожныя 10—14 сут (этапны Э.) пры знаходжанні хворага ў стацыянары, пры выпісцы (заключны Э.), пры пераводзе ў інш. лячэбную ўстанову (пераводны Э.). Захоўваецца ў мед. установе, мае значэнне юрыд. дакумента ў суд.мед. практыцы.
    
    ЭПІКЎР (Epikuros; 341 да н.э., ваў Самас, Грэцыя — 270 да н.э.), старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік эпікурэізму. У 306 да н.э. заснаваў у Афінах філас. школу, якая атрымала назву «Сад Э.». Аўтар каля 300 твораў, у т.л. «Аб прыродзе» ў 37 кнігах. Да нас дайшлі толькі 3 яго пісьмы, шэраг фрагментаў і выказванняў. У адрозненне ад папярэднікаў Э. бачыў у філасофіі не толькі тэарэт., сузіральнае, але і практычнае вучэнне, якое прасвятляе чалавека, збаўляе яго ад страху, хваляванняў і сцвярджае ціхамірнасць духу. На яго думку, гэта і ёсць зямное шчасце, таму што бессмяротнай душы і замагільнага жыцця не існуе. Лічыў, што для шчасця чалавеку дастаткова абмежаваць свае задавальненні тымі, якія адпавядаюць яго прыродзе і неабходныя для жыцця; вышэйшую дабрачыннасць бачыў у разважлівасці. Анталогія Э. грунтавалася на атамістычным вучэнні Дэмакрыта. Ён лічыў, што ўсе рэчы, у т.л. душа, складаюцца з атамаў, якія пры сваім руху здольныя адхіляцца ад прамой лініі. Магчымасць руху атамаў абгрунтоўваў наяўнасцю пустаты, Сусвет разглядаў як сукупнасць цел і пустаты; лічыў, што Сусвет складаецца з мноства светаў, якія ўзніклі самастойна, без якойн. знешняй сілы. У гнасеалогіі Э. прытрымліваўся сенсуалізму і зыходзіў з Taro, што ад кожнага з цел навакольнага свету зыходзяць копіі (вобразы), якія складаюцца з найтанчэйшых атамаў і пранікаюць у органы пачуццяў чалавека, ствараюць пачуццёвыя ўспрыманні. Прызнаваў існаванне багоў, але, на яго думку, яны знаходзяцца ў міжсусв. прасторы і не ўмешваюцца ў рэальнае жыццё чалавека. Вучэнне Э. атрымала далейшае развіццё ў працах Лукрэцыя, значна паўплывала на еўрап. філасофію новага часу (П.Гасендзі і інш ). На Беларусі ідэі Э. набылі пашырэнне ў эпоху Адраджэння (К.Бекеш, С.Р.Лован, К Лышчынскі і інш.).
      Тв:. Рус. пер. — Пнсьма н фрагменты Эппкура // Матерналнсты Древней Грецнм: Собр. текстов Гераклнта, Демокрнта н Эпнкура. М.,1955.
      Літ.: ШакнрЗаде А.С. Эпнкур. М.,1963; Лосев А.Ф. йстормя антнчной эстетмкм: Ранннй эллннвзм. М., 1979; Шахновмч М.М. Ученме Эпнкура об атрмбутах богов // Фнлософня релнгнн н релмгнозная фнлософня. СПб., 1995. Т.І.Адула.
    
    ЭПІКУРЭІЗМ, кірунак у старажытнагрэчаскай і старажытнарымскай філасофіі канца 4 ст. да н.э. — сярэдзіны 4 ст. н.э., які грунтаваўся на вучэнні Эпікура. Эпікур і найб. вядомыя яго вучні ў Ста
    
    
    ЭПІМАХШЫПІЛА 143
    
    раж. Грэцыі (Метрадор з Лампсака, Эрмарх з Мітылены, Палістрат, Філадэм з Гадары і інш.) прытрымліваліся атамістычнай карціны свету, адмаўлялі правідэнцыялізм і бессмяротнасць душы. Нярэдка яны абсалютызавалі цягу чалавека да пачуццёвых асалод, лічылі, што крыніцай усіх даброт з’яўляюцца цялесныя ўцехі. У Стараж. Рыме многія ідэі Эпікура ўспрынялі Вергілій, Цыцэрон, Атык і інш., але яны адмаўлялі прынцып неўмяшання ў грамадскія справы. Самы знакаміты паслядоўнік Э. — Лукрэцый у сваёй паэме «Аб прыродзе рэчаў» абгрунтоўваў атамізм, выступаў за пазнанне прыроды і пераадоленне прымхаў. У Еўропе цікавасць да філасофіі Эпікура і яго вучняў абудзілася ў эпоху Адраджэння (Л.Вала, М.Мантэнь, Ф.Рабле і інш.) і ў новы час (П.Бейль, Ф.Бэкан, П.Гасендзі, П.Гольбах, Ж.Ламетры, Дж.Толанд, Б.Фантэнель і інш.).
       На Беларусі як філас. плынь Э. атрымаў пашырэнне ў 16—17 ст. у працэсе фарміравання рэнесансавагуманіст. думкі. Аб дзейнасйі «эпікурыяў» сведчылі С.Будны ў «Катэхізісе», уніяцкі мітрапаліт І.Пацей, М.Чаховіц і інш. Паслядоўнікамі Эпікура на Беларусі былі К.Бекеш, С.Р.Лован, К.Лышчынскі і інш.
       Літ:. Танхнлевнч О Эпнкур м эпякуреязм. М., 1926; Лосев А.Ф. йсторвя антмчной эстетвкн. Ранннй эллнннзм. М., 1979; йз ясторнн фмлософской я обшественнополвтвческой мыслм Белорусснн: йзбр. пронзв., XVI — нач. XIX в. Мн., 1962.
    Т.І.Адула.
    
    ЭПІЛЁПСІЯ (грэч. epilepsia ад epilambano хапаю, нападаю), хранічнае захворванне галаўнога мозга, якое характарызуецца сутаргавымі і бяссутаргавымі прыпадкамі, што паўтараюцца, з паступовым развіццём змен асобы (амаль да прыдуркаватасці). Узнікае ад астаткавых з’яў арган. пашкоджанняў галаўнога мозга, значная роля належыць спадчыннасці.
       Асн. сімптом — эпілептычны прыпадак, які раптоўна ўзнікае і спыняецца. Адрозніваюць генералізаваныя сутаргавыя прыпадкі (пачынаюцца са страты прытомнасці, узнікаюць сутаргі са епыненнем дыхання, агульная бледнасць змяняецца сінюхай; магчыма міжвольнае мочаспусканне, пена з рота і інш.); малыя прыпадкі (кароткачасовая страта прытомнасці); а ч a говыя (факальныя) прыпадкі (кланічныя сутаргі ў канечнасцях, якія часам пераходзяць у генералізаваныя сутаргі, т.зв. маторныя джэксанаўскія прыпадкі); с э н сарныя джэксанаўскія п р ы п а д к і (паколванне, аняменне і інш. ў асобных частках цела); псіхаматорныя п р ы п а д к і (аўтаматызаваныя рухі ссання, жавання. глытання і інш., якія суправаджаюцца зацямненнем свяломасці і поўнай амнезіяй). У хворых на Э. запаволены псіхічныя працэсы, яны злапамятныя, схільныя да выбуховых эмацыянальных рэакцый, зрэдку развіваюцца кароткачасовыя псіхозы. Лячэнне: проціэпілептычная тэрапія.
       Літ:. Марков Д.А., Гельман Т.М. Эпнлепсмн н нх леченне. Мн.,1954; Ш а н ь к о Г.Г. Эпнлепсня у детей: классафнкацня, днагностнка, леченне. Мн., 1997; Клмннчес
    
    кая псмхнатрня: Пер. с англ. М., 1998; К а р лов В.А. Эпнлепсня. М.,1990.
    У.А.Кульчыцкі, А.А.Зайцаў.
    
    эпілбг (ад грэч. epilogos літар. — пасляслоўе), заключная частка маст. твора (эпічнага, ліраэпічнага або драм.), што ідзе пасля заканчэння дзеяння, развязкі сюжэта (часам бывае ў пачатку твора), у якой паведамляецца пра далейшы лёс герояў. Адрозніваецца ад пасляслоўя, якое не з’яўляецца працягам сюжэта. Э. уводзіцйа ў твор, каб пашырыць характарыстыку герояў, a нярэдка і ўзмацніць ідэйныя акцэнты твора, паглыбіць разуменне яго канфлікту. Э. дае магчымасць перадаць перспектывы дзеяння, рух характараў у часе і такім чынам выяўляе эпічнасць аўтарскай задумы. У ант. і рэнесансавай драме Э. меў характар маналога, звернутага да гледачоў, у якім растлумачвалася задума ці гал. ідэя твора. Э. ёсць у творах Я.Коласа («Дрыгва»), К.Чорнага («Бацькаўшчына», «Трэняе пакаленне»), А.Куляшова («Сцяг брыгады», «Далёка да акіяна»), М.Танка («Янук Сяліба») і ІНШ. М.А.Лазарук.
    
    ЭПІЛЙЦЫЯ (ад франц. ёрііег вьшаляць валасы), штучнае выдаленне валасоў з лячэбнай або касметычнай мэтай. Найб. эфект дае электраэпіляцыя (пры лячэнні валасатасці), у выніку якой разбураюцца валасяныя цыбуліны.
    
    ЭПІМАРФбЗ (ад эпі... + грэч. morphosis змена формы, развіццё), 1) прамое паслязародкавае развіццё жывёл, лічынкі якіх не маюць правізарных органаў і мала адрозніваюцца ад дарослага арганізма. Проціпастаўляецца непрамому паслязародкаваму развіццю — метамарфозу. 2) Адзін са спосабаў рэгенерацыі ў жывёл, пры якім ч. арганізма ці органа, якая засталася пасля пашкоджання, без значнай перабудовы ўзнаўляецца да цэлага. Назіраецца ў многіх беспазваночных, рыб, земнаводных, паўзуноў. 3) Пераход ад біял. эвалюцыі да сац. эвалюцыі. Тэрмін увёў [.І.Шмальгаўзен (1939). Назіраўся ў чалавека пры развіцці галаўнога мозга і другаснай сігнальнай сістэмы.
    
    
    ЭПІМАХШЫПІЛА Браніслаў Ігнатавіч (4.9.1859, б. фальварак Будзькаўшчына. Полацкі рн Віцебскай вобл. — 6.6.1934), дзеяч бел. культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнавец, літаратуразнавец. Правадз. чл. Інбелкульта (1924). Канд. гіст.філал. н. (1887). Скончыў Рыжскую Аляксандраўскую гімназію (1880), Пецярбургскі унт (1885). Працаваў у бібліятэцы унта (1891—1925), адначасова выкладаў грэч. і лац. мовы ў вышэйшых і сярэдніх навуч. установах Пенярбурга. 3 1925 рэдактар, у 1927— 29 старшын