• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ктуры, клімат, астр., метэаралагічныя і інш. прыродныя з’явы, навук. даследаванні і прыродазнаўчыя ўстановы на Беларусі, даследчыкаў прыроды і краязнаўцаў. Артыкулы ілірстраваны здымкамі, у т.л. каляровымі, картамі. Выданне адзначана (1984) сярэбраным медалём ГТраграмы ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЕП).
    Л.В.Кірыленка.
    
    «ЭНЦЫШПІДЬІЯ, ЦІ ТЛУМАЧАЛЬНЫ СЛбЎНІК НАВЎК, МАСТАЦТВАЎ I РАМЁСТВАЎ», Епсус 1 о р ё d і е, о u Dictionnaire raisonne des sciences, des arts et des metiers, французская энцыклапедыя эпохі Асветніцтва. Выдадзена ў 1751—80 у 35 тамах у Парыжы і Амстэрдаме. Асн. выданне складаецца з 17 тамоў тэксту (71 818 артыкулаў), 11 тамоў гравіраваных на медзі ілюстрацый, карт, схем, чарцяжоў да артыкулаў (2885 ілюстрацый), 5 тамоў дадаткаў і 2 тамоў паказальнікаў.
      Ініцыятар стварэння франц. кнігавыдавец Л.Брэтон. Асн. ролю ў выданні адыграў ДДзідро — гал. рэдактар «Энцыклапедыі», аўтар праспекта, дзе сфармуляваў гал. прынцыпы будучага выдання, і 1259 артыкулаў па філасофіі, палітыцы, мастацтве, па тэхніцы; другі рэдактар (да 1757) — Ж.Л.Д’Аламбер. Сярод інш. аўтараў Вальтэр, К.А.Гельвецый, П.Гольбах, Ж.Ж.Русо і інш. энцыклапедысты. Пасля выхаду першых 2 тамоў (1751—52) выданне было забаронена каралеўскім саветам. У 1753 адноўлена і да 1757 выдадзена яшчэ 5 тамоў, пасля чаго «Энцыклапедыя» была ўключана каталіцкай царквой у спіс забароненых кніг. У 1759 парламент і каралеўскі савет забаранілі яе далейшую публікацыю і распаўсюджванне. Пры фін. падтрымцы рас. імператрыцы Кацярыны II Дзідро канспіратыўна выдаваў «Энцыклапедыю» ў Францыі. Да 1765 выйшлі 17 асн. тамоў, да 1772 — 11 тамоў гравюр. У 1776—77 у Амстэрдаме надрукаваны дадаткі, у 1780 у Парыжы — паказальнікі. У 1782—1832 перапрацаваная Ш.Ф.Панкукам «Энцыклапедыя» апублікавана ў Парыжы ў 166 частках. Шматразова перавыдавалася за мяжой.
    
    
    ЭПАКСІДНЫЯ 137
    
       Літ.: Гудовшнкова М.В. Обтме зарубежные энцнклопеднн. Л., 1963; С о к о л о в Ю.А. Осадная башня штурмуюшнх небо: Мзбр. тексты нз Велмкой французской энцнклопеднн XVIII в. Л., 1980; Длугач Т.Б: Денн Дндро. 2 нзд. М., 1986; Немнр о в с к н й Е. Энцнклопедня, нлм Толковый словарь наук, нскусств н ремесел. Парнж, 1751—72 // Кннжное обозренне. 1992. № 8; Ш ч э р б і н В,К. Універсальныя даведнікі пра чалавецтва і Сусвет // Нар. асвета. 1994. № 1. В.К.Шчэрбін.
    
    ЭНЦЫКЛІКІ ПАПСКІЯ (ад грэч enkyklios кругавы, агульны), пісьмовыя звароты папы рымскага да ўсіх католікаў (або толькі каталіцкага духавенства) свету, асобнай краіны ні групы краін па пытаннях веравучэння, маральных, грамадскапаліт. праблемах.
    
    ЭНЦЭЛАД, спадарожнік планеты Сатурн. Сярэдняя адлегласць ад планеты 237 900 км. Дыяметр каля 500 км, маса каля 0,001 масы Месяца. Сідэрычны перыяд абарачэння 1 сут 8 гадз 53 мін. Адкрыты ў 1789 У Гершэлем. Названы імем стараж.грэч. міфалагічнага гіганта Энкелада.
    
    ЭНЦЭФАЛАГРАФІЯ (ад грэч enkephalos галаўны мозг + ...графія), метады рэгістрацыі і дыягностыкі ў даследаваннях галаўнога мозга чалавека і жывёл. Вьшучаюць рэнтгеналагічныя, радыеізатопныя, электрафізіял. і інш. метады. Рэнтгеналагічная Э. даследуе шляхі цыркуляцыі цэрэбраспінальнай вадкасці ў галаўным мозгу (увядзеннем газу або высакаатамных рэнтгенакантрастных рэчываў). Радыеізатопная Э. засн. на здольнасці некат. радыеактыўных злучэнняў назапашвацца ў тканцы пухліны або інш. паталаг. утварэннях (напр., абсцэсах). Выкарыстоўваюць з дыягнастычнымі мэтамі.
    
    ЭНЦЭФАЛАМІЭЛІТ (ад энцэфаліт + міэліт), спалучанае запаленне галаўнога і спіннога мозга чалавека і жывёл; інфекц.алергічная хвароба. Узбуджальнікі — вірусы, якія пранікаюць у мазгавую тканку (першасны Э.). Другасны Э. узнікае як ускладненне інфекц. хвароб (напр., грып, адзёр, шкарлятына) або атручэнняў. Адрозніваюць сыходныя Э., калі спачатку з’яўляюцца сімптомы пашкоджання галаўнога мозга (гл. Энцэфаліт), а потым працэс пашыраецца на спінны мозг, і ўзыходныя — калі працэс ідзе наадварот. Адрозніваюць Э. востры і хранічны. Прыкметы: галаўны боль, агульная слабасць, павышаная тра цела. Пашкоджваюцца чэрапнамазгавыя нервы, мазгавыя абалонкі, расстройваецца зрок, маўленне, глытанне; парушаецца каардынацыя рухаў, адчувальнасць, функцыі тазавых органаў. Бываюць паралічы рук, ног. Лячэнне тэрапеўтычнае.
    
    ЭНЦЭФАЛІТ (ад грэч. enkephalos галаўны мозг), запаленне галаўнога мозга ад пранікнення ў яго бактэрый або ві
    
    
    русаў. Вылучаюць Э. алергічны, вакцынальны (напр., пасля ўвядзення сываратак і інш.). Развіццю Э. садзейнічаюць таксама экза і эндагенныя інтаксікацыі і траўмы.
       Адрозніваюць першасныя Э., якія выклікаюцца вірусамі (кляшчовы Э., яп., аўстрал., амер., камарыныя Э., гемарагічны, герпетычны і інш.), і другасныя як следства некат. інфекн. захворванняў (напр., грыпу, паратыту эпідэмічнага). Узбуджальнікі першасных Э. пранікаюць у галаўны мозг праз кроў. Запаленчы працэс пры Э. ўзнікае ў розных аддзелах галаўнога мозга, часта ахоплівае і яго абалонкі (менінгаэнцэфаліт), спінны мозг (энцэфаламіэліт). Прыкметы ў чалавека: тра цела да 40 °C, рэзкі боль галавы, ірвота, непрытомнасць; у цяжкіх выпадках сутаргі, паралічы. Лячэнне тэрапеўтычнае. Перахварэлыя на Э. жывёлы маюць зніжаную гасп. каштоўнасць.
    
    ЭбЛАВЫЯ АДКЛАДЫ (ад імя старажытнагрэч. бога вятроў Эола), пясчаныя і алеўрыцістыя адклады, утвораныя ў выніку намнажэння часцінак, перанесеных ветрам. Фарміруюцца за кошт адкладаў марскога, дэльтавага, алювіяльнага, пралювіяльнага, азёрнага і флювіягляцыяльнага паходжання Некат. даследчыкі да Э.а. адносяць лёсападобныя пароды. Утвараюцца таксама ад ветравой эрозіі ' глеб, перасушаных тарфянікаў, адвалаў і тэрыконаў. Пашыраны пераважна ў пустынях, паўпустынях, на марскіх і азёрных узбярэжжах, рачных тэрасах і інш. Утвараюць барханы, дзюны, кучавыя пяскі, пясчаныя грады, узгоркі і інш.
       Э.а. лепш адсартаваны, чым зыходныя пароды, збеднены лёгкасціральнымі мінераламі і багатыя цвёрдымі мінераламі. Мінер. склад Э.а.: кварц (85—90%), палявыя шпаты (5— 10%), прымесі слюды, карбанатаў, глаўканіту і цяжкіх мінералаў. Характарызуюцца выразнай косай слаістасцю, часам гарыз.слаістыя або масіўныя. У Э.а., перавеяных з азёрналедавіковых і азёрных адкладаў, да 70% часцінак драбней за 0,1 мм, патокаваледавіковых і алювіяльных — да 30%. На Беларусі Э.а. пашыраны на Бел. Палессі, на тэрасах Нёмана, Бярэзіны, на Полацкай, Нёманскай, НарачанаВілейскай і інш. нізінах.
    
    эбн (ад грэч. аіоп век, эпоха), буйное падраздзяленне геахраналагічнай шкалы, падпарадкаванае акрону (гл. Дадатак). Тэрмін «Э.» прапанаваў у 1875 амер. геолаг Дж.Дана. Э. адпавядае буйному этапу геал. развіцця Зямлі і арган. свету, на працягу якога сфарміраваўся стратыграфічны аб’ём эонатэмы. Падзяляецца на эры геалагічныя. Вылучаюць фанеразойскі Э. (працягласць 570 ± 20 млн. гадоў) і крыптазойскі (працягласць больш за 4 млрд. гадоў). Крыгттазойскі Э. падзяляюць на 4 самастойныя Э. працягласцю да 1 млрд. гадоў: ранні архей, позні архей, ранні пратэразой, позні пратэразой. Гл. таксама Геахраналогія, Крыптазой, Фанеразой, Дакембрый.
    С.А.Кручак.
    
    ЭОНАТЙМА (ад эон + грэч. thema тое, што пакладзена ў аснову), буйное падраздзяленне агульнай (міжнар.) стратыграфічнай шкалы, падпарадкаванае
    
    
    акратэме (гл. Дадатак). Аб’ядноўвае адклады, якія сфарміраваліся за працяглы перыяд геал. гісторыі Зямлі — эон. Вылучаюць Э. фанеразойскую (уключае палеазойскую, мезазойскую і кайназойскую эратэмы) і крыптазойскую (дакембрыйскую), у складзе якой вылучаюць 4 самастойныя Э.: ніжнеархейскую, верхнеархейскую, ніжнепратэразойскую і верхнепратэразойскую. Кожная з гэтых Э. адлюстроўвае буйны і прынцыпова адметны ад сумежных этап геал. развіцця планеты, яе літа, гідра, атма і біясферы. Адклады гэтых Э. прымаюць удзел у будове зямной кары тэр. Беларусі. С.А.Кручак.
    
    ЭПАКСІДАВАННЕ, ператварэнне двайной сувязі алкенаў у эпаксіднае кольца. Ажыццяўляецца з дапамогай акісляльнікаў: надкіслот, кіслароду паветра ў прысутнасці сярэбранага каталізатара, хромавай кты і інш. Зрэдку тэрмін «Э.» адносяць да рэакцый увядзення атама кіслароду па кратнай, але не вугляродвугляроднай сувязі (напр., C=N). ЭПАКСІДНЫЯ КЛЯІ, сінтэтычныя кляі, якія атрымліваюць на аснове эпаксідных смол і прадуктаў іх мадыфікацыі. Могуць мець у сабе ацвярджальнік, напаўняльнік (напр., парашкі металаў, сінт. і шкловалокны), эластыфікатары (напр., каўчукі), пластыфікатары (напр., фталаты), растваральнікі (напр., спірты), рэакцыйназдольныя растваральнікі і інш.
       Выпускаюцца ў выглядзе плёнак, паст, парашкоў, вязкіх вадкасцей. Характарызуюцца высокай адгезіяіі да палярных паверхняў, высокімі фіз.мех. ўласцівасцямі ў зацвярдзелым стане, не вылучаюць лятучых прадуктаў. Макс. трываласць клеявых злучэнняў дасягаецца праз некалькі сутак. Э.к. працаздольныя пры трах не вышэй за 80 °C. Універсальныя; іх выкарыстоўваюць практычна ва ўсіх галінах нар. гаспадаркі.
    
    ЭПАКСІДНЫЯ ЛАКІ, растворы эпаксідных смол ці прадуктаў іх мадыфікацыі ў арган. растваральніках. Маюць у сабе: растваральнік (простыя эфіры гліколяў, спірты, кетоны); ацвярджальнік (поліэтыленполіаміны, ізацыянаты, фенолафармальдэгідныя смолы); паскаральнікі ацвярджэння (трацічныя аміны, фенолы, фосфарная кта); дабаўкі, якія памяншаюць расцяканне лакаў па паверхні; сікатывы і інш. Пакрыццё з Э.л. вызначаецца высокай адгезіяй да металаў, добрымі мех. і электраізаляцыйнымі якасцямі, устойлівыя да дзеяння кт і шчолачаў, іанізавальнага выпрамянення; тэрмаўстойлівыя да 130—200 °C. Э.л., а таксама грунтоўкі, шпаклёўкі і эмалі на іх аснове выкарыстоўваюць для пакрыцця хім. і мед. прыбораў, халадзільнікаў, пральных машын, кансервавай тары і інш.
    
    ЭПАКСІДНЫЯ СМрЛЫ, сінтэтычныя смолы, якія маюць у малекуле эпаксідныя ці гліцыдылавыя групы.
    
    
    138 ЭПАЛЕТЫ
    
        Бясколерныя вадкасйі ці цвёрдыя рэчывы, малекулярная маса 300—3500. Раствараюцца ў кетонах, хлараваных вуглевадародах і інш. Устойлівыя да дзеяння шчолачаў, акісляльнікаў, большасці неарган. кт. Атрымліваюць узаемадзеяннем фенолаў, шматат