• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    А.Эфрона (Пб., 82 паўтамы і 4 дадатковыя паўтамы, 1890— 1907), «Энцыклапедычны слоўнік» братоў А. і I. Гранат (М., 7е выд., т. 1—58, 1910—48). Выдадзена некалькі галіновых Э.
      У 1925 у Маскве засн. выдва «Савецкая Энцыклапедыя» (з 1991 наз. «Вялікая Расійская Энцыклапедыя»), якое пачало выпускаць шматтомныя універсальныя Э. (Вялікая Савецкая Энцыклапедыя, 3е выд. ў 30 т., 1969—78, Малая Савецкая Энцыклапедыя, 3е выд. ў 10 т., 1958—60; «Дзіцячая энцыклапедыя», 3е выд. ў 12 т., 1971—77); галіновыя («Вялікая медыцынская энцыклапедыя», апошняе ў 30 т., 1975—88; «Тэат
    
    ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ 135
    
    ральная энцыклапедыя», т. 1—5, 1961 — 67; «Савецкая гістарычная энцыклапедыя», т. 1—16, 1961—76; ваен., педаг., муз., політэхнічная, тэхн. і інш); персанальная «Лермантаўская энцыклапедыя» (1981); энцыклапедычныя слоўнікі («Савецкі энцыклапедычны слоўнік», 4е выд., 1981; «Расійскі энцыклапедычны слоўнік», т. 1—2, 2001) і інш. У 1950— 60я г. ў СССР пачалася падрыхтоўка і выпуск Э. у саюзных рэспубліках на нац. мовах: «Украінская Савецкая Энцыклапедыя» (т. 1—17, 1959—65), «Эстонская Савецкая Энцыклапедыя» (т.
    
    
    Да арт. Энцыклапедыя. Беларуская энцыклапедыя.
    
    
    1—8, 1968—76), «Узбекская Савецкая Энцыклапедыя» (т. 1—14, 1971—80), «Казахская Савецкая Энцыклапедыя» (т. 1—12, 1972—78), «Літоўская Савецкая Энцыклапедыя» (т. 1—12, 1976— 84) і інш. Ствараюцца электронныя версіі Э. (на CDдысках).
      На Беларусі зародкі Э. ў глосах Ф.Скарыны, тлумачальных дадатках 16 ст. да тэкстаў — гласарыях Развіццё ўласна Э. пачалося з рукапісных даведнікаў энцыклапедычнага характару — азбукоўнікаў (у т.л. бел. «Лексекон вкротце речннк выборных речей к словеншнзне закрятых», 1660), у якіх артыкулы размешчаны па алфавіце, сярод розных спосабаў тлумачэння слоў некат. нагадваюць энцыклапедычныя апісанні, а таксама друкаваных слоўнікаў (напр., тлумачальны слоўнік «Лекснс...» да азбукі «Наука ку чнтаню н розуменмю пнсма словенского» Л.Зізанія, 1596; «Лексіконь славенороскій н ямень тлькованіе» П.Бярынды, 1627). Характар Э. мае праца «Інвенторэс рэрум, або Кароткае апісанне, хто што вынайшаў і да ўжытку людзям даў» Я.Пратасовіча (1608), у якім у 147 артыкулах, змешчаных у алфавітным парадку, пералічаны біблейскія, міфалагічныя і гіст. асобы з апісаннем іх вынаходніцтваў. Выданне аднатомніка «Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (1927) было спробай стварыць бел. энцыклапедычны даведнік. Кніга пабудавана паводле тэматычнага прынцыпу, мае раздзелы: прырода, гісторыя, дзярж. лад, сельская гаспадарка, прамысловасць, лра. У сак. 1932 аб’яднаны пле
    
    
    нум ЦК і ЦКК КП(б)Б прыняў пастанову «Аб культурным будаўніцтве ў БССР», дзе адзначалася неабходнасць разгортвання работы па выданні бел. Э. У крас. 1934 Бюро ЦК КП(б)Б прыняло пастанову аб вьшанні 10томнай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Быў зацверджаны рэдакцыйны савет у складзе 26 чал., у т.л. М.М.Галадзед, М.Ф.Гікала, П.В.Горын, Я.Колас, А.Р.Чарвякоў. Пры АН Беларусі створана рэдакцыя «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (гал. рэдактар Горын). У 1935 выдадзены тэматычныя слоўнікі БелСЭ.
    
    
    Кароткая Расійская энцыклапедыя. 2003.
    
    Энцыклапедыя выдавецтва Ф.А.Бракгаўза. 1986—99.
    
    У маі 1936 зацверджаны новы склад гал. рэдакцыі: Д.І.Валковіч, С.Я.Вальфсон (нам. гал. рэд.), Галадзед, Гікала, А.ІДзякаў, Д.Ю.Конік, І.З.Сурта (гал. рэдактар), Чарвякоў. Да вьгхаду быў падрыхтаваны 1ы том Э. Але пастановай Бюро ЦК КП(б)Б ад 10.11.1937 работа па выданні Э. была спынена. У 1932— 33 Інт лры і мастацтва АН Беларусі рыхтаваў малую энцыклапедыю бел. лры (удзельнічалі Я.І.Барычэўскі, І.І.Замоцін, В.Ф Мачульскі, М.М.Піятуховіч). Пасля Вял. Айч. вайны ў 1940я г. Інт гісторыі АН Беларусі працаваў над слоўнікамЭ. «Выдатныя дзеячы беларускай зямлі» (рукапіс зберагаецца ў Цэнтр. навук бцы Нац. АН Беларусі).
       1.1.1967 пры АН Беларусі створана Гал. рэдакцыя Бел. Сав. Энцыклапедыі на правах НДІ (з 1975 у сістэме Дзяржкамдруку, з 1980 выдва «Бел. Сав. Энцыклапедыя» імя П.Броўкі), з 1991 выдва «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі (БелЭн). На працягу 1969—75 ёй падрыхтавана і выдадзена першая ў гісторыі бел. народа універсальная Беларуская Савецкая Энцыклапедыя ў 12 т. (Дзярж. прэмія Беларусі 1976); у 1976 выпушчаны спец. том паказальнікаў. У ёй змешчана 34 409 артыкулаў па ўсіх галінах ведаў. У 1978—82 на бел. і рус. мовах выдадзена першая бел. рэгіянальная Э. «Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя» ў 5 т. У ёй спалучаны тэматычны і алфавітны прынцыпы арганізацыі матэрыялу. Першыя бел. галіновыя Э. — «Энцыклапедыя прыроды Беларусі» (т. 1—5, 1983—86) і «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі» (т. 1—5, 1984—87). Сярод інш. выданняў: «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» (т. 1—6, 1993—2003), «Тэатральная Беларусь» (т. 1—2, 2002—03, гл. Дадатак), даведачныя шматтомныя выданні «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), «Беларускія пісьменнікі» (т. 1—6, 1992—95), a таксама «Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі» (т. 1—2, 1995—97), «Каталіцкія храмы на Беларусі» і «Праваслаўныя храмы на Беларусі» А.Кулагіна (2000—2001). 3 1985 выдаецца серыя гіст.дакумент. хронік гарадоў і раёнаў Беларусі «Памяць». Выдадзены шэраг аднатомных Э. і энцыклапедычных даведнікаў: «Прырода Беларусі» (1986), «Энцыклапедыя маладой сям’і» (1987), «Бульба» (1988), «Этнаграфія Беларусі» (1989), «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945» (1990), «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Архітэктура Беларусі», «Геаграфічныя паняцці і тэрміны» (усе 1993), «Блакітная кніга Беларусі», «Беларуская мова» (абедзве 1994), «Мысліцелі і асветнікі Беларусі», «Беларусь», «Ветэрынарная энцыклапедыя» (усе 1995), «Чарнобыль», «Чалавек і грамадства» (абедзве 1998), «Рэспубліка Беларусь», «Беларусь на мяжы тысячагоддзяў» (абедзве 2000), «Асветнікі зямлі Беларускай», «Рэлігія і царква на Беларусі»,
    
    136 ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ
    
    «Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён» Э.Дубянецкага (усе 2001), «Аўтамабільныя дарогі Беларусі» (2002), «Сацыялагічная энцыклапедыя», «Геаграфія ў тэрмінах і паняццях», «Культуралогія» Э.Дубянецкага (усе 2003). Выдадзены першыя бел. персанальныя Э. «Янка Купала» (1986), «Францыск Скарына і яго час» (1988, на рус. мове 1990). У 1970—90я г. вьцодзілі энцыклапедычныя даведнікі пра абл. гарады, пра жывёльны і расл. свет Беларусі, у 1978—90 — 25 кніг серыі «Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь» і інш. 3 1994 вядзецца праца над універсальнай Беларускай Энцыклапедыяй у 18 т. (выйшлі т. 1—17, 1996— 2003). Выдавецтва БелЭн выпускае таксама факсімільныя выданні («Біблія Скарыны», т. 1—3, 1990—91; і інш.), слоўнікі розных тыпаў (напр., «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы», т. 1 —5, 1977—84), інш. даведачную лру.
       Jlim:. К а у ф м а н Н.М. Русскме энцнклопеднн. М., 1960; Гудовшнкова Н.В. Обшне зарубежные энцнклопеднн. Л., 1963; Шмушкнс Ю.Е. Советскне энцнклопеднн. М., 1975; Петров Ф.Н. Первые советскне энцвклопеднн // Кннга: Нсслел н матерналы. М., 1960. Сб. 3; Александ р о в a А.А. Снстема художественных энцнклопеднй // Кннга: Мсслед. н матерналы. М., 1984. Вып. 48; Грыцкевіч А., Мальдзіс А. Свята беларускай культуры // Полымя. 1975. № 12; Шнрокая нсторнческая панорама Белоруссвв // Коммунвст Белоруссмн. 1976. № 5; К о н а н У. Пяць важкіх тамоў // Маладосць. 1983. № 3.
    Л.В.Календа.
    «ЭНЦЫКЛАПЁДЫЯ ГІСТбРЫІ БЕЛАРЎСІ», шасцітомны (у 7 кнігах) даведнік; першая бел. шматтомная галіновая энцыклапедыя па гісторыі Беларусі. Выдадзена ў 1993—2003 у Мінску выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Уключае артыкулы па тэарэт. аспектах гіст. навукі, яе перыядызацыі, гістарыяграфіі, тлумачыць гіст. з’явы, паняцці і тэрміны. Крыніцазнаўчыя артыкулы прысвечаны помнікам гісторыі і культуры, летапісам, хронікам, статутам, архівам, навук. і перыяд. выданням, што маюць дачыненне да бел. гісторыі, міжнар. адносінам Беларусі. Змяшчае матэрыялы па археалогіі і нумізматыцы, генеалогіі і геральдыцы, гіст. картаграфіі, гісторыі населеных пунктаў, гісторыі войнаў на тэр. Беларусі, звесткі пра адм.тэр. падзел бел. тэрыторыі ў пэўныя гіст. перыяды, па гісторыі нац.вызв. руху, рэліг. канфесій на Беларусі, артыкулы рэв., гіст.парт. і сав. тэматыкі. Сярод персаналій артыкулы пра славутых палкаводцаў і герояў, мысліцеляў і асветнікаў мінулых часоў, пра дзярж. і рэліг. дзеячаў Беларусі, гісторыкаў, фалькларыстаў, этнографаў, архсолагаў, мовазнаўцаў, літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў, мастакоў, кампазігараў, ашёраў, якія ў сваёй творчасці адлюстроўвалі гіст. тэматыку. Кожны том энцыклапедыі змяшчае каля 2000
    
    артыкулаў, 500 каляровых і чорнабелых ілюстрацый, карт і схем на гіст. тэматыку. У 2й кн. 6га т. змешчаны «Дадатак» і «Імянны паказальнік».
    Л.У.Языковіч.
    
    
    
    
    «Энцыклаледыя гісторыі Беларусі».
    
    «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі»
    
    «Энцыклапедыя прыроды Беларусі».
    
    «ЭНЦЫШПІДЫЯ ЛІТАРАТЎРЫ I МАСТАЦТВА БЕЛАРЎСІ» (ЭЛіМБел), пяцітомны даведнік, першая ў гісторыі бел. народа шматтомная галіновая энцыклапедыя па лры і мастацтве. Выдадзена ў 1984—87 у Мінску на бел. мове выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Уключае больш за 15 тыс. артыкулаў па гісторыі развіцця бел. лры, кнігадрукавання, выяўл. і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва, архітэктуры, этнаграфіі, музыкі, харэаграфіі, тэатра, кіно, эстрады, тэле і радыёмастацтва, тэорыі эстэтыкі, літаратура і мастацтвазнаўства, перыяд. друку; музеі, архівы. творчыя саюзы. Асвятляюцца пра
    
    фес. культура і віды нар. творчасці беларусаў, сувязі бел. культуры з культурамі інш. народаў, іх узаемаўплывы і інш. Значнае месца адведзена біяграфічным артыкулам, у т.л. артыкулам пра дзеячаў лры і мастацтва, якія не належаць да ўласна бел. культуры, але іх жыццё і творчасць цесна звязана з Беларуссю, або яны сваёй творчасцю паўплывалі на культуру Беларусі. У выданні змешчана больш за 6,8 тыс. ілюстрацый, у т.л. каляровых. Л.В.Календа.
    
    «ЭНЦЫШП^ЫЯ ПРЫРрДЫ БЕЛАРЎСІ», пяцітомны даведнік; першая ў гісторыі бел. народа шматтомная галіновая энцыклапедыя. Выдадзена ў 1983—86 у Мінску выдвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя П.Броўкі. Уключае больш за 15 тыс. артыкулаў пра расл. і жывёльны свет, рэкі, азёры, вадасховішчы і інш., пытанні аховы прыроды і прыродакарыстання, фіз.геагр. аб’екты і прыроду асобных рэгіёнаў Беларусі, радовішчы, карысныя выкапні, геал. будову і тэктанічныя стру