• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    амных спіртоў і амінаў з эпаксіднымі злучэннямі (пераважна з эпіхлоргідрынам) або эпаксідаваннем некат. цыкла і поліалефінаў. Ацвярджаюць Э.с. (пры 20—200 °C) узаемадзеяннем з поліамінамі, многаасноўнымі ктамі і іх ангідрыдамі і інш. Э.с. вызначаюцца адсутнасцю выдзялення лятучых рэчываў і малой усадкай пры ацвярджэнні; ацверджаныя Э.с. — высокай адгезіяй да металаў, шкла, керамікі, мех. трываласцю, цепла і водаўстойлівасцю, добрыя дыэлектрыкі. Выкарыстоўваюцца ў вытвсці эпаксідных кляёў, эпаксідных лакаў, пенапластаў, напоўненых і арміраваных пластмас.
    
    
    
    
    
    Да арт. Эпалеты: 1 — шляхціц у дааранскІм мундзіры Рэчыцкага павета. 1788; 2 — генералмаёр войска ВКЛ. 1788.
    
    ЭПАЛЁТЫ (франц. epaulette ад epaule плячо), асобыя наплечныя знакі адрознення ваеннаслужачых узбр. сіл шэрагу дзяржаў, у т.л. ВКЛ, упрыгожаныя махрамі, пазументамі і інш. З’явіліся ў пач. 18 ст., у арміі ВКЛ — у сярэдзіне 1760х г. (запазычаны ў Прусіі). Напачатку па 2 залатыя Э. атрымалі афіцэры палка Коннай гвардыі літоўскай, потым — афіцэры пяхоты, у 1776 — кавалерысты. У 1789 (упершыню ў гісторыі Беларусі) Э. сталі знакамі адрознення афіцэрскіх чыноў. Званне або чын афіцэра вызначаўся колькасцю шліфаў (папярочных нашывак) і зорачак на Э., a чын генерала — залатым галуном на краі Э. Гэтыя знакі захаваліся да апошніх дзён існавання арміі ВКЛ. У арміі Рас. імперыі Э. ўведзены ў 1763 на адно (левае) плячо, а ў 1807 — на два плячы. 3 2й пал. 19 ст. Э. — прыналежнасць толькі параднай формы адзення. Скасаваны ў пач. 20 ст. Захаваліся ў арміях некат. краін (напр., Францыі і інш.) для асобных катэгорый ваеннаслужачых.
      Літ.: Д а н н л о в А. Погоны. Долгожнтелн армейской моды // Армня. 2003. № 1.
    
    ЭПАМІНбНД (Epameinondas; каля 418, г. Фівы, Грэцыя — 362 да н.э.), старажытнагрэчаскі палкаводзец і дзярж. дзеяч. У 379 да н.э. ўдзельнічаў у дэмакр. перавароце ў Фівах. У якасці бетарха (адзін з вышэйшых ураднікаў Фіваў і Беатыйскага саюза) праводзіў антыспартанскую палітыку. У 371 да н.э. ў бітве пры Леўктрах разбіў спартанскае войска, упершыню ў гісторыі ваен. майстэрства выкарыстаў прынцып канцэнтрацыі сіл на напрамку гал. ўдару. 4 яго паходы ў Пелапанес (370, 369, 367, 362 да н.э.) прывялі да падзення спартанскай гегемоніі ў Грэцыі. Загінуў у бітве пры Мантынеі.
      Літ.: Ксенофонт. Греческая всторня: Пер. с греч СПб., 1996; Н е п о т К. Кнвга о знаменнтых нноземных полководцах: Пер. с лат. М., 2002. Я.У.Новікаў.
    
    ЭПАПЁЯ (грэч. еророіі'а ад epos слова, апавяданне + роіеб ствараю), буйная мастацкая форма, жанр эпічнай літаратуры, які адрозніваецца агульнанароднай праблематыкай. На ранніх стадыях развіцця — разнавіднасць нар. эпасу. У старажытнасці развівалася як эпічная паэма нар.гераічнага тыпу, што бярэ свой пачатак у міфах і паданнях. Як маст. цэлае складвалася шляхам зрастання фалькл.апавяд. сюжэтаў і матываў вакол важнай гераічнай падзеі ці асобы. У паэмеЭ. адлюстроўвалася агульнанар. барацьба з варожымі грамадскімі або прыроднымі сіламі. Узвышанаміфалагічнае светаадчуванне нараджала ідэалізаванага эпічнага героя, які ўвасабляў магутнасць і розум народа і дзейнічаў ва ўмоўнагераічных абставінах («Іліяда» і «Адысея» Гамера, старажінд. «Махабхарата» і «Рамаяна», франц. «Лесня пра Раланда», ням. «Песня пра Нібелунгаў» і інш.). Ва ўсх.слав. лрах Э. не сфарміравалася ў цэласную і закончаную маст. з’яву, але яе рысы адчуваюцца ў «Слове аб паходзе Ігаравым», у «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага. 3 развіццём рэалістычнага эпасу ў 19 ст. сфарміраваўся новы тып Э. — раман («Гарганцюа і Пантагруэль» Ф.Рабле, «Востраў пінгвінаў» А.Франса, «Вайна і мір» Л.Талстога), які працягваў развівацца і ў 20 ст. («Зачараваная душа» Р.Ралана, «Ціхі Дон» М.ІПолахава, «Пётр I» А.Талстога).
      У бел. лры раманЭ. вызначаецца эпічнай панарамнасцю адлюстравання, маштабнасцю думкі пра народ і нар. лёс у часы драм. выпрабаванняў («Сустрэнемся на барыкадах» П.Пестрака, «Векапомныя дні» М.Лынькова, «Палеская хроніка» І.Мележа, «Каласы пад сярпом тваім» У.Караткевіча). Паглыбленая эпічнасць, узмоцненая філас. думка пра чалавека і час, народ і Радзіму, чалавецтва і будучыню выяўляюць тэндэнцыю да эпапейнасці як унутр. якасці ў паэмах А.Куляшова, аповесцях В Быкава і інш.
      Літ:. Ч н ч е р н н А.В. Возннкновенме романаэпопев. М., 1958; Кузьмвчёв й. Герой н народ: Раздумья о судьбах эпопен. М., 1973; А д а м о в н ч А. Горнзонты белорусской прозы. М., 1974; Каваленка
    
    В.А. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. Мн., 1981. А.М.Пяткевіч.
    
    бПАС (грэч. epos слова, аповед), 1) адзін з 3 (разам з лірыкай і драмай) родаў маст. літаратуры, які характарызуецца апавядальнасцю, узнаўленнем вонкавых (у адносінах да аўтара) з’яў рэчаіснасці ў іх аб’ектыўнай сутнасці, паступовалагічным (сюжэтным) развіцці. Эпічны аповед набліжаны да рэальнасці і таму вызначаецца канкрэтнасцю ўвасаблення жыцця. Падзеі ў Э. звычайна паказваюцца ў мінулым часе. Э. распрацаваў сваю сістэму відавых і жанравых форм: аповесць, апавяданне (навела, абразок), казка, легенда, нарыс, раман, фельетон, эпапея, эсэ і інш. У выніку ўзаемадзеяння з лірыкай і драмай узніклі ліраэпічныя (паэма, балада) і лірадрам. (драматызаваная паэма) відавыя формы. Як правіла, Э. карыстаецца празаічнай мовай, зрэдку вершаванай. 2) Э. н а р о д н ы (г е р а і ч н ы) — фальклорныя творы героікалегендарнага зместу, што адлюстроўваюць важныя для народа гіст. падзеі або цікавыя выдуманыя сітуацыі (балада, быліна, гіст. песня, дума, казка, паданне, эпапея).
       Сусв. вуснапаэт. нар. творчасць пакінула багатую эпічную спадчыну: стараж.грэч. «Адысея» і Лліяда» Гамера, скандынаўскія сагі, рус. быліны, эпас інш. народаў («Джангар», «Калевала», «Манао, «Махабхарата», «Рамаяна», нарцкі эпас і інш.).
       Бел. нар. Э. развіваўся на аснове эпічнай спадчыны Кіеўскай Русі. Самыя раннія эпічныя жанры — казкі і паданні пра асілкаў («Ілья», «Кірыла Кажамяка»), балады. Бел. літ. Э. узнік у 14—15 ст., быў засн. на літ. спадчыне Стараж. Русі («Аповесць мінулых гадоў», «Слова аб паходзе Ігаравым», жыціі, апокрыфы, хаджэнні). У сярэдневякоўі існаваў у выглядзе перакладных аповесцей, летапісаў (гл. Летапісы беларускалітоўскія, Летапісы беларускія), мемуараў, дыярыушаў, ананімных твораў. У канцы 18 — пач. 19 ст. эпічны пачатак у лры выяўляўся ў вершаваных апавяданнях і аповесцях — ананімных гутарках, творах В.ДунінаМарцінкевіча. Каля вытокаў уласна літ. Э. — апавяданні Ф.Багушэвіча «Тралялёначка», «Сведка» і «Дзядзіна». У 20 ст. з пашырэннем нац. кнігалрукавання і прэсы бел. літ. Э. атрымаў магчымасці для шырокага развіцця: «Сокі цаліны» Ц.Гартнага, «Новая зямля» Я.Коласа, «Векапомныя дні» М.Лынькова, «Палеская хроніка» І.Мележа, раманы, аповесці, апавяданні К.Чорнага, В.Быкава, Я.Брыля, У.Караткевіча, І.Пташнікава, І.Чыгрынава, І.Шамякіна і інш.
      Літ:. Жврмунскнй В.М. Народный геровческнй эпос. М.; Л., 1962; Мелетвнскнй Е.М. Пронсхожденне геронческого эпоса. М , 1963; Текстологнческое нзученне эпоса. М., 1971; Каваленка В.А., М у ш ы н с к і М.І., Я с к е в і ч А.С. Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы: Агульны рух і галоўныя тэндэнцыі. Мн., 1972; Хромчанка К. Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пач. XX ст ). Мн., 1979; Гісторыя беларускай літаратуры XX ст. Т. 1 — 4. Мн., 1999—2003. В.П.Рагойша.
    
    ЭПІГРАМА 139
    
    ^ПАС (эксперыментальны палёт «Апалон» — «Саюз»), першы сумесны палёт сав. і амер. касм. караблёў (КК) і праграма яго ажыццяўлення. Асн. мэта —адпрацоўка ўзаемадзеяння цэнтраў кіравання палётамі і экіпажаў КК дзвюх краін, рашэнне праблем сумяшчальнасці сродкаў узаемнага пошуку і збліжэння КК, сістэм жыццезабеспячэння, сродкаў сувязі і інш.
      15.7.1975 былі запушчаны сав. КК «Саюз19» з касманаўтамі К.АЛявонавым і ВМ.Кубасавым з касмадрома Байканур і амер. КК «Апалон» з касманаўтамі Т.Стафардам, ^ Брандам і Д. Слейтанам з касмадрома на мысе Канаверал. У палёце двойчы праводзілася стыкоўка і ўзаемныя пераходы экіпажаў з аднаго карабля ў другі. Пасля другой расстыкоўкі КК працягвалі палёты па самаст. праграмах. Агульная працягласць палёту КК «Саюз19» 5,94 сут, КК «Апалон» 9,1 сут, палёту ў састыкаваным стане 46 гадз 36 мін 44 с. Вынікі палёту
    
    
    
    Схема палёту касмічных караблёў «Саюз19» і «Апалон» па праграме ЭПАС: 1. 2 — старт «Саюза» і «Апалона», адпаведна; 3. 4 — вывядзенне на арбіту «Саюза» і «Апалона», адпаведна; 5, 6 — манеўры «Саюза» і «Апалона» па збліжэнні. адпаведна; 7 — стыкоўка; 8 — палёт у састыкаваным crane (2 сутак); 9 — расстыкоўка; 10. 11 — уваход у атмасферу Зямлі
    
    «Саюза» і «Апалона», адпаведна: 12 — прызямленне «Саюза» (СССР); 13 — прывадненне
    
    «Апалона» (Ціхі акіян).
    
    
    далі магчымасць у далейшым рэалізаваць праграмы «Мір»—НАСА і пачаць стварэнне Міжнароднай касмічнай станцыі (гл. Дадатак).
      Літ.: «Союз» й «Аполлон». М., 1976; М Р е б р о в, Л.Гнльберт «Союз» — «Аполлон». М., 1976. У.С.Ларыёнаў.
    
    ЭПЕЙРАГЕНІЧНЫЯ РЎХІ, эпейр а г е н е з (ад грэч. epeiros мацярык, суша + ... генез), павольныя, вельмі працяглыя вертыкальныя рухі зямной кары (хуткасць ад сотых доляў міліметраў да некалькіх сантыметраў за год). Адносна раўнамерна ахопліваюць падняццямі і апускання.мі вял. плошчы зямной кары без змены тэктанічнай структуры фундамента. Тэрмін «эпейрагенез» увёў у 1890 амер. геолаг Г.Джыльберт, які супрацьпастаўляў яго тэрміну «арагенез» (гл. Гораўтварэннё). У шырокім значэнні Э.р. адпавядаюць паняццю «вагальныя рухі зямной кары». Гл. таксама Тэктанічныя рухі.
    
    ЭПЕНТЙЗА (ад грэч. epenthesis устаўка), узнікненне ў слове (пераважна ў выніку дысіміляцыі) дадатковага неэтымалагічнага гука (зычнага ці галоснага)^ адзін з відаў камбінаторных змяненняў гукаў. Узнікае пры засваенні запазычанняў з неўласцівымі роднай мове спалучэннямі гукаў. У бел. мове ў ролі Э. найчасцей выступаюць зычныя [в], [й] (напр., «Лявон», «Ларывон», «радзі
    
    
    ва», «какава», «аксіёма», «кліент», «дыета»), Зрэдку Э. трапляецца ў дыялектнай мове паміж зычнымі (параўн., дыялектнае «страмніца» і літ. «сарамніца»), Галосныя Э. [e], [а] з’яўляюцца ў шэрагу канцавых спалучэнняў зычных («рубель», «журавель», «метар»).
    А.І.Падлужны.
    
    ЭШ... (ад грэч. ері на, над, пры, пасля), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае размяшчэнне зверху ці каля чагон., накіраванне за чымн. (напр., эпізаахорыя, эпісомы, эпіцэнтр).
    
    ЭШАЙКІЯ (ад эпі... + грэч. оікіа дом, сям’я), тып кватаранцтва, пры якім адзін арганізм пасяляецца на целе другога. Напр., эпіфіт на дрэве, гнездаванне птушак на дрэвах, марскія жалуды на целе кітоў і інш.
    
    
    
    
    
    
    ЭПІБЛЁМА (ад грэч. epiblema пакрывала, пакрыццё), рызадэрма, в a ласканосны слой, першасная паверхневая аднаслойная ўсмоктвальная тканка кораня. Фарміруецца паблізу конуса нарастання з дэрматагену.
      Клеткі Э. (трыхабласты) утвараюць вырасты — каранёвыя валаскі, якія ў многа разоў павялічваюць паглынальную паверхню кораня і замацоўваюць расліну ў глебе. Э. — першая бар’ерная тканка кораня, што выбіральна ўсмоктвае рэчывы глебы. Яна недаўгавечная і, калі адмірае (замяняецца экзадэрмай), перадае свае функцыі новым участкам Э. кораня, які расце.
    
    ЭПІГÐ