Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
¿лівае вял. колькасць краін, наз. глабальнай Э. або пандэміяй. Зрэдку тэрмін «Э.» выкарыстоўваюць для абазначэння масавага захворвання неінфекц. хваробамі (напр., анкалагічныя захворванні, алкагалізм). і.М.Семяненя.
ЭПІДЭМІЯЛбПІ I МІКРАБІЯЛбПІ НДІ Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Белар у с ь. Засн. ў 1924 на базе Мінскай пастэраўскай станцыі і хімікабактэрыялагічнай лабараторыі губ. аддзела аховы здароўя пад назвай Бел. пастэраўскі інт Наркамата аховы здароўя БССР. У структуры інта аддзелы: мікрабіялогіі і імуналогіі; эпідэміялогіі і імунапрафілактыкі інфекцыйных захворванняў; біятэхналогіі і асабліва небяспечных інфекцый; экалогіі і эпідэміялогіі прыроднаачаговых і накіравальных антрапанозных вірусных інфекцый; клінічнай вірусалогіі; навук.мед. інфармацыі. У складзе навук. аддзелаў дзейнічае 17 спецыялізаваных лабараторый.
Гал. кірункі даследаванняў: удасканаленне нац. сістэмы эпідэміял. нагляду за інфекц. захворваннямі; распрацоўка фундаментальных і прыкладных пытанняў этыялогіі, патагенезу, дыягностыкі, імунапрафілактыкі і імунакарэкцыі актуальных інфекц. і імунных захворванняў; распрацоўка і ўкараненне ў практыку новых тэхналогій (біятэхнал. і геннаінж. метадаў); удасканаленне сістэмы кантролю якасці процімікробных і імунабіял. прэпаратаў; міжнар. навук. супрацоўніцтва. У інце функцыянуюць цэнтры, якія супрацоўнічаюць з Сусв. аргцыяй аховы здароўя. Як галаўная ўстанова інт узначальвае і каардынуе дзярж. навук.тэхн. праграму «Інфекцыі і медыцынскія біятэхналогіі». 3 2001 з’яўляецца цэнтрам СНД па барацьбе з унутрыбальнічнымі інфекныямі і маніторынгу антыбіётыкарэзістэнтнасці нозакаміяльных мікраарганізмаў. Распрацавана больш за 30 новых айч. узораў прэпаратаў для мікрабіял. дыягностыкі мікраарганізмаў.
Дзейнічаюць аспірантура і вучоны савет па абароне доктарскіх і канд. дысертацый. Выпускаюцца штоквартальны бюлетэнь «НДІЭМ — практычнай ахове здароўя» (з 1999), штогадовыя збкі навук. прац па матэрыялах навук.практ. канферэнцый. Выдадзены працы: «Герпетычны энцэфаліт (клініка, патагенез, тэрапія)» І.І.Протас (2000), «Шаленства і іншыя лісавірусныя інфекцыі чалавека. Праблема імунахіміятэрапіі» М.П.Мішаева, В.І.Вацякова, Л.П.Цітова (2002), «Імуналогія: тэрміналагічны слоўнік» Л.П.Цітова (2002) і інш. У інце працавалі і працуюць мікрабіёлаг Б.Я.Эльберт (1ы дырэктар), акад.
Нац. АН Беларусі, акад. АМН СССР В.І.Вацякоў, чл.кар. Нац. АН Беларусі Л.П.Цітоў (з 1995 дырэктар), чл.кар. АМН СССР 3 .К. Магілеўчык і А.М.Філіповіч. Л.П.Цітоў.
ЭПІДЭМІЯЛбГІЯ (эпідэмія + ...логія), навука, якая вывучае заканамернасці ўзнікнення і пашырэння інфекцыйных хвароб чалавека, распрайоўвае меры прафілактыкі і барацьбы з імі. Вылучаюць агульную, прыватную (асобныя заразныя хваробы) і ваен. (проціэпідэмічная абарона войск). Цесна звязана з мікрабіялогіяй, імуналогіяй, біяхіміяй, генетыкай і інш.
Як самаст. навука пачала фарміравацца ў 2й пал. 19 ст. (работы Л.Пастэра, Р.Коха, І.І.Мечнікава). Асн. задача Э. — вывучэнне эпідэмічнага працэсу, у аснове якога 3 фактары: крыніца інфекцыі, механізмы перадачы ўзбуджальніка і ўспрымальнасць насельніцтва. Яны вызначаюць кірункі барацьбы з заразнымі хваробамі: абеззаражванне, ліквідацыю крыніцы інфекцыі, разрыў шляху перадачы ўзбуджальніка, стварэнне неўспрымальнасці да хваробы. Дзякуючы поспехам Э. ва ўсім свеце ліквідавана воспа натуральная. КЛ.Чыжэўскі даказаў, што многія эпідэміі ўзнікаюць у перыяды максімумаў сонечнай актыўнасці, калі зніжаецца супраціўляльнасць арганізма і ўзмайняюцца хваробатворныя ўласцівасці ўзбуджальнікаў інфекцый, што адкрыла новыя падыходы да прагназавання эпідэмій. Э. выкарыстоўвае мікрабіял., вірусалагічныя, сералагічныя, сан.хім. і інш. метады, вывучае сац. і прыродныя фактары. якія ўплываюць на эпідэмічны працэс, быт, і вытв абстаноўку і інш. У апошнія дзесяцігоддзі тэрмін «Э.» ўжываецца і ў дачыненні да масавых захворванняў незаразнага паходжання (напр., цукровы дыябет, ішэмічная хвароба сэрца).
Сістэмныя даследаванні па Э. на Беларусі пачаліся ў 1920я г. з адкрыццём сан.бактэрыял. інтаў у 1921 у Віцебску, у 1924 у Мінску (з 1965 Бел. НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі — вядучая навук. ўстанова). Вядучая практычная ўстанова па Э. — Рэсп. цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Мінва аховы здароўя. Вывучаліся эпідэміял. асаблівасці малярыі, дызентэрыі, дыфтэрыі, тыфу, даследаваліся заанозныя і прыроднаачаговыя інфекцыі (кляшчовы энцэфаліт, лептаспірозы, бруцэлёз), гельмінтозы. поліяміэліт, склерома і інш., ствараліся адпаведныя вакцыны і сывараткі. У Гродзенскім мед. унце выяўлены змены антыгеннай структуры, метабалізму і патагеннасці бактэрый у залежнасці ад змен магн. поля Зямлі. Праводзяцца даследаванні па неінфекц. Э. (анкалагічных, сардэчнасасудзістых і інш.), па Э. радыяцыйных уздзеянняў пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Найб. значны ўклад у Э. зрабілі: Цз.П Бяляцкі, ВА.Вацякоў, Н.Ц.зКаламіец, УМ.Карзенка, КА.Ключароў, УПКрасільнікаў, МА.Лебедзеў, ІА.Протас, П.Р.Рыцік, Э.У.Фельдман, ЬМ Філіповіч, Р.М.Уысценка, Б.Я.Эльберт і інш.
Літ.'. Черкасскнй БЛ. Смстемный подход в эпндемнологнн. М., 1988; Чнж е в с к н й А.Л. Космнческнй пульс жнзнн: Земля в обьятнях Солнца. Гелнотараксня. М., 1995; Зубрнцкнй М К. Гнгнена // Наука Беларусн в XX столетнн. Мн., 2001.
І.М.Семяненя
ЭПІДЭРМАФІЦІЯ (ад эпідэрміс + грэч. phyton расліна), адна з грыбковых хвароб скуры, якую выклікаюць паразітычныя грыбкі родаў Epidermophyton і Trichophyton. Заражэнне адбываецца пры прамым кантакце з хворымі або праз рэчы, якімі ён карыстаўся. Найб. часта бывае Э. ступняў: сквамозная, інтэртрыгінозная, дысгідратычная і Э. з пашкоджаннем пазногцяў (у 20% хворых). Інфіцыраванне ў лазнях, басейнах і інш. Пры сквамознай Э. на скуры падэшваў і міжпальцавых складак з’яўляюцца запаленчыя ачагі, укрытыя шараватабелымі дробнапласціністымі лускавінкамі, пры інтэртрыгіноз н а й Э. адслойваецца рагавы слой, узнікаюць трэшчыны, эрозіі. Асаблівасць дысгідратычнай ф о р м ы Э. — утварэнне паміж пальцамі, на бакавых паверхнях ступняў пухіркоў з празрыстым або мутнаватым змесцівам, пасля ўскрыцця якіх з’яўляюцца балючыя мокнучыя паверхні. Пры пахавай Э. ў пахавай вобласці, радзей пад пахамі і груднымі залозамі ўзнікаюць ружовачырв. плямы, схільныя да перыферычнага росту, абкружаныя валікам. Хворых непакоіць моцны сверб. Лячэнне тэрапеўтычнае. М.З.Ягоўдзік.
ЭПІДЙРМІС (ад эпі... + дэрма), 1) у жывёл і чалавека — вонкавы эпітэліяльны слой скуры, які развіваецца з вонкавага зародкавага лістка — эктадэрмы. У беспазваночных Э. аднаслойны, або гіпадэрма, можа быць шкілетным (напр., ракавіны малюскаў) і ахоўным (напр., кутыкула чарвей, членістаногіх). У пазваночных жывёл і чалавека Э. шматслойны, мае базальны, шыпаваты, зярністы, бліскучы і рагавы слаі. Вонкавыя клеткі рагавеюць і злушчваюцца, новыя ўгвараюцца дзяленнем клетак растковага слоя. 3 Э. развіваюцца розныя рагавыя ўтварэнні: валасы і іх вытворныя — вібрысы, іголкі, шчацінне; рогі, капыты, кіпцюры, луска, пазногці, пер’е; таксама малочныя залозы, потавыя залозы, тлушчавыя залозы. 2)Ураслін Э. — першасная покрыўная тканка, якая ўтвараецца з вонкавага слоя клетак (пратадэрмы) конуса нарастання парастка.
Яна ўкрывае лісйе, маладыя сцёблы, плады. кветкі, насенне, выконвае бар'ерную ролю, ахоўвае іх ад страты вады, рэгулюе транспірацыю і газаабмен з дапамогай вусцейкаў. У корані Э. выконвае функцыю ўсмоктвання і наз. эпіблемай. Звычайна Э. аднаслойны, у некат. трапічных раслін шматслойны. Часта на Э. ўтвараюцца кутыкула і васковы налёт, a з клетак Э. развіваюцца валаскі і шыпы.
ЭПІЗААТАЛбПЯ (ад эпізаотыя + ..логія), раздзел ветэрынарыі, які вывучае заканамернасці ўзнікнення, развіцця і пашырэння інфекц. хвароб жывёл, распрацоўвае меры прафілактыкі і барацьбы з імі. Звязана з вет. мікрабіялогіяй, імуналогіяй, клінічнай дыягностыкай,
142 ЭПІЗААТЫЧНЫ
фармакалогіяй, зоагігіенай, паразіталогіяй і інш. Для вывучэння эпізаатычнага працэсу акрамя традыц. мікрабіял. метадаў выкарыстоўваюць параўнальнагіст. і геагр. апісанні, эксперым. і матэм. аналіз.
ЭШЗААТЫЧНЫ ЛІМФАНГІТ, афр ы к а н с к і can, хранічная інфекц. хвароба няпарнакапытных жывёл, што выклікаецца грыбам гістаплазма фарцыміносус. Праяўляецца гнойным запаленнем скуры, падскурнай клятчаткі з пашкоджаннем лімфатычных сасудаў і вузлоў. Заражэнне — праз траўмы скуры. Пашыраецца павольна, эпізаатычна, уздым назіраецца восенню і зімою. Лятальнасць 10—30%. Пашырэнню хваробы спрыяюць антысанітарны стан памяшканняў, частая змена кармоў і інш.
ЭПІЗААХбРЫЯ (ад эпі... + заа... + грэч. choreo пашыраюся), перанос пладоў, насення, спор раслін і грыбоў на паверхні цела жывёл. У працэсе эвалюцыі раслін выпрацаваліся прыстасаванні, якія забяспечваюць Э.: клейкія залозістыя валаскі, кручкі, шыпы на пладах, каласковых лускавінках, чашачцы, слізь і інш.
ЭПІЗАбтЫЯ (ад эпі... + грэч. zoon жывёла), масавае пашырэнне інфекцыйнай хваробы жывёл на пэўнай тэрыторыі пры значным перавышэнні звычайнага ўзроўню захваральнасці. Для Э. характэрны масавасць, адзіныя шляхі перадачы ўзбуджальніка. Назіраецца пры яшчуры, чуме жывёл, ньюкаслскай хваробе і інш.
эшзбд (ад грэч. epeisodion літар. — устаўка), 1) асобнае здарэнне, выпадак з жыцця, адзін з момантаў якойн. з’явы, працэсу, падзеі. 2)У літаратур ы Э. — структурнае звяно маст. твора (драм. ці эпічнага), што мае пэўную самастойнасць і закончанасць. Кожны Э. выяўляе сябе сродкамі фабульнага дзеяння (учынкі, дыялогі герояў) і адлюстроўвае невял. паводле часу момант дзеяння, звязаны з адным месцам, адным ці невял. колькасцю персанажаў. Роля Э. рознабаковая: ён высвятляе пэўны ідэйны акцэнт, эстэт. грань жыццёвай з’явы, асяроддзя, асаблівасць душэўнага стану героя і інш.
ЭПІКАНТЫНЕНТАЛЬНАЕ МбРА, надмацерыковае мора, мора, якое ўтвараецца пры трансгрэсіі Сусв. акіяна ў выніку апускання ўскраіннай ч. мацерыка або пры павышэнні ўзроўню акіяна (напр., Ахоцкае м.).
ЭПІКГРАМА (у старабел. мове ўзрыўны гук «г» перадаваўся літарамі «кг»), паэтычны жанр панегірычнадыдактычнага характару ў стараж. бел. лры.
Найб. развіваўся ў 16—17 ст. Э. пісаліся да гербаў слынных асоб і гарадоў, да асобных выданняў літ.навук. твораў, змяшчаліся на помніках, мемарыяльных плітах і інш. ПерÑ