• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ½ю. Месцазнаходжанне Э. вызначаецца паводле запісаў сейсмічных станцый; эпіцэнтральная вобласць — паводле ступені разбурэнняў на паверхні. Вобласць найб. разбурэнняў наз. плейтасейставай. Форма эпіцэнтральнай вобласці залежыць ад тыпу ачага землетрасення: пры працяглым скідзе ўздоўж верт. плоскасці яна ў выглядзе доўгай вузкай паласы, пры нахіленай плоскасці скіду — паласа больш шырокая. У Э. шчыльнасць патоку сейсмічнай энергіі максімальная. Месца на зямным шары, дыяметральна процілеглае Э., наз. антыцэнтрам. Карты
    
    
       Э. з пазначэннем магнітуды земаетрасенняў выкарыстоўваюцца ў сейсмічным раянаванні. Г.І.Каратаеў.
    
    ЙПЛТАН (Appleton) Эдуард Віктар (6.9.1892, г. Брадфард, Вялікабрытанія — 21.4.1965), англійскі фізік; адзін са стваральнікаў тэорыі распаўсюджвання радыёхваль у іонасферы. Чл. Лонданскага каралеўскага тва (1927). Скончыў Кембрыджскі унт (1914). 3 1924 праф. Лонданскага, з 1936 Кем
    
    
    
    
    брыджскага унтаў. 3 1939 сакратар Дэпартамента навук. і тэхн. даследаванняў, з 1949 рэктар Эдынбургскага унта. Навук. працы па радыё і геафізіцы, даследаванні распаўсюджвання і затухання радыёхваль, радыёлакацыі. Эксперыментальна выявіў (1924, з англ. фізікам М.Барнетам) адбівальны слой іонасферы, які пастуліраваў О.Хевісайд; у 1927 — другі, больш высокі адбівальны слой (слой Э.). Вызначыў, што адбітыя гэтымі слаямі радыёхвалі эліптычна палярызаваныя; вылічыў каэф. адбіцця і шчыльнасць электронаў у слаях. Нобелеўская прэмія 1947.
    
    
    ЭПбХА (ад грэч. epoche літар. — прыпынак), працяглы прамежак часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі, мастацтва і інш., які вызначаецца якімін. значнымі характэрнымі асаблівасцямі (падзеямі, з’явамі, працэсамі). Кожная Э. — якасна новы перыяд развіцця.
       Э. ў астраноміі — момант часу, ад якога пачынаецца адлік перыяду, звязанага з рухам якоган. нябеснага цела. Для яго даюцца значэнні пераменных у часе велічынь, якія вызначаюць становішча свяціла або арыентацыю каардынатнай сістэмы. Так, Э. раўнадзенства — момант, для якога ўзята становішча нябеснага экватара (гл. Нябесная сфера) і пункта вясенняга раўнадзенства на ім; Э. зорнага каталога — момант, для якога дадзена становішча зорак у гэтым каталозе. Гл. таксама Эпоха гістарычная, Эпоха геалагічная.
    
    ЭПбХА ГЕАЛАГІЧНАЯ, падраздзяленне геахраналагічнай шкалы, якое адлюстроўвае адрэзак часу геал. гісторыі Зямлі, на працягу якога сфарміраваўся поўны стратыграфічны аб’ём геал. аддзела. Тэрмін прапанаваў швейц. геолаг Э.Рэнеўе ў 1873—74. Э.г. складаюць геал. перыяд (гл. Сістэма (перыяд) геалагічная], падзяляюцца на геал. вякі. У фанеразоі вылучаюць 12 перыядаў, кожны з якіх падзяляецца на 2 ці 3 эпохі (усяго 33 эпохі). Э.г. наз. адпаведна
    
    
    перыяду з дабаўленнем «ранняя», «сярэдняя», «позняя» (напр., позняя эпоха дэвонскага перыяду). Працягласць Э.г. вагаецца ад 5—10 да 40 млн. гадоў. Гл. Ггахраналогія. С.А. Кручак..
    
    ЭПОХА ГІСТАРЫЧНАЯ, значны перыяд у сусв. гісторыі, калі ў грамадскім жыцці ўзнікаюць і пашыраюцца якасна новыя з’явы і тэндэнцыі, якія паступова вызначаюць гал. шлях тагачаснага і будучага развіцця грамадства. Ахоплівае час пераходу ад адной якаснай ступені грамадскай aprцыі да другой, а таксама замацавання і функцыянавання ў грамадстве элементаў новай якасці. Гіст. пераходы звязаны з вырашэннем процілегласцей грамадскага развіцця, што выяўляюцца ў гіст. падзеях (канфліктах, войнах і да т.п.), кожная з якіх мае дачыненне да сваёй эпохі і характарызуе пэўны яе бок. Навука выпрацоўвае адзіны найб. агульны сацыялагічны крытэрый Э.г. Паводле фармацыйнага падыходу якасныя ступені гіст. працэсу залежаць ад тыпу грамадства, які ўвасабляецца ў паняцці фармацыя грамадскаэканамічная. Адпаведна перыяды існавання і змены фармацый уяўляюць сабой канкрэтныя Э.г. чалавечай гісторыі незалежна ад сваёй працягласці. Так, Э.г. першабытнаабшчыннага грамадства існавала многія тысячагоддзі, a працэс яго замены рабаўладальніцтвам расцягнуўся на многія стагоддзі. Сістэма ж адносін і інтаў бурж. грамадства ў Зах. Еўропе перамагла феад. лад прыкладна за 2 стагоддзі (2я пал. 17 — 1я пал. 19 ст.). Э.г. магчымы і ў межах аднаго тыпу грамадства, калі ў яго развіцці назіраюцца значныя якасныя павароты, напр., змена даманапалістычнага, ліберальнага капіталізму дзярж.манапалістычным. Паводле ц ы в і л і з a ц ы й н a г а падыходу Э.г. ў развіцці сусв. цывілізацыі адрозніваюцца буйнымі зменамі ў пашырэнні пісьменства, у стане аховы здароўя і барацьбы з захворваннямі, росце буйных гарадоў, развіцці навукі і вытвсці (НТР), у масавых камунікацыях. У больш вузкім сэнсе паслядоўныя Э.г. маюць месца ў рэгіянальных цывілізацыях і звязаны з іх станаўленнем, росквітам і крушэннем. Катэгорыя «Э.г.» — састаўная частка навук. апарату сац. тэорыі і дазваляе звязваць агульную логіку грамадскага развіцця з часам і месцам канкрэтных гіст. падзей, што дапамагае стварэнню навук. погляду на адзінства і пераемнасць гісторыі. В.І.Боўш.
    
    ЭПСАМІТ (ад назвы англ. г. Эпсам, дзе ўпершыню знойдзены), г о р к а я соль, англійская соль, мінерал класа сульфатаў, водны сульфат магнію, MgSO4 7НіО. Mae ізаморфныя прымесі жалеза, нікелю, марганцу, цынку. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Утварае прызматычныя і ігольчатыя крышталі, шчыльныя і зямлістыя агрэгаты, гронкападобныя нацёкі, скарынкі, налёты. выцветы. Колер белы да бясколернага. Празрысты. Цв. 2—2,5.
    
    
    эрарый             147
    
    Шчыльн. 1,65—1,7 г/см³. Горкі на смак, растваральны ў вадзе. Утвараецца пры выпарэнні канцэнтраваных расолаў (рапы) пераважна салёных азёр. радзей марскіх саляродных басейнаў. Вядомы ў радовішчах выкапнёвых солей (Калушскае і Сцебніцкае на Украіне; Штасфурт у Германіі), у сучасных салёных азёрах (Эльтон, Джалунскае ў Расіі; СасыкСівашскае ў Крыме; ДжаманКдіцкае ў Казахстане; у ЗША, Мексіцы, КНР, Егіпце), пашыраны ў выглядзе выцветаў на сценках пячор і горных вырабатак. Атрымліваецца і штучна. Выкарыстоўваецца ў медыцыне, тэкст., папяровай, хім. і скураной прамсці.
    
    ^ПСГАЙН (Epstein) Джэйкаб (10.11.1880, НьюЙорк — 19.8.1959), амерыканскі скульптар. 3 1902 жыў у Парыжы (вучыўся ў AM і Акадэміі Жуліяна), з 1905 — у Дондане. Напачатку быў бліз.кі да сімвалізму (надмагілле О.Уайльда на могілках ПерЛашэз у Парыжы, 1912). Аўтар рэліг. і алегарычных кампазіцый, адметных драм. напружанасйю вобразаў («Мадонна з дзіцем» у манастыры Холі Чайлд у Лондане, 1952, скульпт. група ў новым саборы Ковентры,1958), рэаліст. партрэтаў П.Робсана (1928), А.Эйнштэйна (1933) і інш.
    
    
    
    ДжЭпстайн. Скулытгурная група ў новым саборы г. Ковентры. 1958.
    
    ЭПТ (Apt) Джэром Ш (н. 28.4.1949, г. Спрынгфілд, ЗША), касманаўт ЗША. Др філасофіі ў галіне фізікі. Скончыў Масачусецкі тэхнал. інт (1976). 3 1976 у Цэнтры фізікі Зямлі і планет Гарвардскага унта, з 1980 у Лабараторыі рэактыўнага руху НАСА, у 1982—97 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана НАСА, з 1986 у атрадзе касманаўтаў НАСА.
    
    
    
    Здзейсніў 4 палёты (як спецыяліст) у складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 5—11.4.1991 на КК «Атлантыс», 12— 20.9.1992 і 9—20.4.1994 на КК «Індэвар», 16—26.9.1996 на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі «Мір». Правёў у космасе 35,3 сут, у т.л. ў адкрытым космасе 10,5 гадз (2 выхады). Залатыя медалі НАСА «За выдатні । заслугі», «За выключныя заслугі» (2), «За касмічны палёт» (4). М.М.Касцюковіч.
    
    ЭПЮР, э п ю р а (ад франц. epure чарцёж) у нарысоўнай г е а м е т р ы і, чарцёж, на якім прасторавая фігура адлюстравана метадам дзвюх (ці трох) узаемна артаганальных праекцый, разгорнутых на плоскасці. Э. часам наз. таксама графічнае адлюстраванне залежнасці якойн. велічыні ад інш. велічынь.
    
    ЙРА (ад лац. аега зыходная лічба), 1) у храналогіі — пачатковы момант сістэмы летазлічэння, а таксама сама сістэма летазлічэння, напр., хрысціянская, або новая, Э. (наша Э.: лік гадоў ад даты нараджэння Ісуса Хрыста), мусульманская Э. (хіджра; ад даты перасялення Мухамеда з Меккі ў Медыну, паводле мусульм. традыцыі, у 622), іудзейская Э. (ад «стварэння свету» 6.10.3761 да н.э.), стараж.грэчаская Э. «па алімпіядах» (ад 776 да н.э.), рымская Э. (ад заснавання Рыма, паводле традыцыі 21.4.753 да н.э.), візантыйская Э. (ад «стварэння свету» 1.9.5509 да н.э. або 1.3.5508 да н.э.). 2) Буйны гіст. перыяд.
    
    ЙРА ГЕАЛАГІЧНАЯ, буйное падраздзяленне геахраналагічнай шкалы, якое адпавядае вял. этапу развіцця літасферы, жывёльнага і расл. свету ў геал. гісторыі Зямлі, на працягу якога сфарміраваўся поўны стратыграфічны аб’ём эратэмы. Тэрмін «Э.г » прапанаваў у 1873—74 швейц. геолаг Э.Рэнеўе. Э.г. падпарадкавана эону і падзяляецца на перыяды [гл. арт. Сістэма (перыяд) геалагічная] Працягласць Э.г. у фанеразойскім эоне змяншаецца ад больш старажытных да маладых (палеазойская Э. — каля 340 млн. гадоў, мезазойская Э. — больш за 163 млн. гадоў, кайназойская Э. — каля 67 млн. гадоў). Гл. таксама Геахраналогія. С.А.Кручак
    
    ЭРАГЕННЫЯ ЗбНЫ (ад грэч eros каханне, пачуццё + genes, які параджае, выклікае), участкі цела чалавека (рот, грудзі, палавыя органы), раздражненне якіх выклікае палавое ўзбуджэнне ці аргазм. Некат. спецыялісты адносяць да Э.з. таксама органы зроку, слыху і інш., якія садзейнічаюць узнікненню і нарастанню сексуальнага ўзбуджэння. Могуць мяняцца на працягу жыцця ў залежнасці ад наяўнасці або адсутнасці тактыльных і эмацыянальнага падмацаванняў.
    
    ЭРАЗМ РАТЭРДАМСКІ (Erasmus Roterodamus), Дэзідэрый (Desiderius; сапр. Герхард Герхардс;
    
    
    28.10.1469, г. Ротэрдам, Нідэрланды — 12.7.1536), нідэрландскі вучоныгуманіст, філосаф, багаслоў і пісьменнік. Др тэалогіі (1506). Вучыўся ў школе «Братоў агульнага жыцця» і ў Парыжскім унце (1495—99). Аўтар філас. трактатаў, шматлікіх падручнікаў і дапаможнікаў, перакладчык з грэч. на лац. мову твораў многіх ант. аўтараў. Яго эпісталярная спадчына — каля 3 тыс. пісьмаў. 3 мэтай стварэння гуманіст. сістэмы маральнасці, тэарэт. абгрунтавання неабходнасці адраджэння ідэй і ідэалаў ранняга хрысціянства даў навук. тлумачэнне Свяшчэннаму Пісанню ў гіст. і маральным сэнсе, выдаў выпраўлены грэч. тэкст Новага запавету з грунтоўнымі каментарыямі (1517; у 1519 на лац. мове). 3 пазіцый хрысц. гуманізму асуджаў святароў і манахаў за іх эгаізм, карысталюбства і прапанаваў канцэпцыю гуманіст. багаслоўя («Зброя хрысціянскага воіна», 1502). Падзяляў ідэі М.Лютэра, скіраваныя супраць духавенства і афіц. царквы, але не прыняў яго агрэсіўнасці і крайняй нецярпімасці; выступаў за адзінства хрысціянства. У адрозненне ад Лютэра, які лічыў чалавека сляпым і нямоглым, Э.Р адстойваў актыўнасць асобы, прызнаваў яе здольнасць супрацьстаяць злу і граху. КрыÑ