Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
‚ага ФРГ ад Хрысціянскадэмакратычнага саюза (ХДС), у 1949—63 міністр эканбмікі, у 1957—63 віцэканцлер, у 1963—66 — канцлер ФРГ. У асн. працягваў курс ^.Адэнаўэра. 3 1966 старшыня, з 1967 ганаровы старшыня ХДС. Аўгар пран па эканоміцы.
ЭРГАСТУЛ (лац. ergastulum), у Старажытным Рыме прыватная турма для рабоў, якая найчасцей размяшчалася ў будынку, адмыслова збудаваным унутры вясковай вілы, была глыбока закопана ў зямлю, мела вузкія вокныадтуліны. У такую турму нанач зачынялі закаваных у кайданы рабоў, якія днём працавалі ў сядзібе. Э. выкарыстоўваўся і для пакарання гар. рабоў. Іншы раз Э. наз. ўсю колькасць рабоў у сядзібе. А.Г.Зельскі.
ЭРГАТЫКА, навука аб будове, заканамернасцях функцыянавання, метадах стварэння і выкарыстання эргатычных сістэм (ЭС); адзін з кірункаў кібернетыкі. ЭС называюць любую фіз. сістэму, у якой чалавек выконвае кіравальныя ці кантрольныя функцыі.
Э. дае рэкамендацыі і абгрунтаванні па стварэнні функцыянальных структур ЭС, размеркаванні функцый паміж чалавекам і машынай, прынцыпах і метадах арганізацыі дзейнасці чалавека і рабочага асяроддзя ЭС, пабудовы і тэхналогіі функцыянавання машыны, узгодненых з магчымасцямі чалавека. ЭС складаецца з сістэмы «чалавек—машына», аб’екта дзейнасці і рабочага асяроддзя сістэмы. ЭС бываюць мона (з адным аператарам) і поліэргатычныя (больш чым 1 аператар);
неаўтаматызаваныя, паўаўтаматызаваныя і аўтаматычныя; выкарыстоўваюцца для кіравання вытв. і тэхнал. працэсамі, як інфарм.выліч. сістэмы, для масавага абслугоўвання, дыягностыкі, аўтаматызацыі праектавання, эксперым. даследаванняў і інш.
На Беларусі праблемы Э. даследуюцца ў Інце механікі і надзейнасці машын, Аб’яднаным інце праблем інфарматыкі Нац. АН, Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Бел. Нац. тэхн. унце, Ваен. акадэміі і інш.
Літ:. П а в л о в В. В Начало теормн эргатнческах спстем. Квев, 1975; Зараковс к н й Г.М , П а в л о в В В. Закономерностн функцмоннровання эргатнческнх снстем. М., 1987; М а н ь ш н н Г.Г., Д е н я с о в В.Г. Новая наука эргатнка. М , 1995.
Г.ГМанынын.
ЭРГбМЕТР (ад грэч. ergon праца, дзейнасць + метр), прылада для вымярэння або дазіравання мех. працы чалавека пры выкананні пэўных рухаў з нагрузкай. Сучасныя Э. рэгіструюць велічыню энергатрат, паказчыкі работы сэрца і сасудаў, дыхання і інш. Выкарыстоўваецца ў фізіялогіі працы, спарт., авіяц. і клінічнай медыцыне.
ЭРГШЭШ, ш э ш, пясчаная пустыня на 3 Сахары, у межах Алжыра і Малі. Размешчана ва ўпадзіне паміж плато ЭльЭглаб і Танезруфт. Характэрны доўгія дзюны (выш. да 300 м). Ападкі месцамі да 10 мм за год. Амаль не мае крыніц і калодзежаў.
ЭРДЖЫЙС [Erciyas; ант. Аргеус (Argaeus)], вулканічны масіў на ПдУ Анаталійскага пласкагор’я, у Турцыі. Выш. 3916 м (найвышэйшы пункт пва М.Азія). Складзены з андэзітаў, дацытаў, ліпарытаў. На схілах 28 конусаў і кратэраў. Апошняе вывяржэнне ў 1 ст. н.э. (апісана стараж.грэч. географам і гісторыкам Страбонам). Ледавік апускаецца да выш. 3300 м. Каля падножжаў і ў ніжніх ч. схілаў — палі, сады, вінаграднікі.
ЭРДЗІВІЛ, легендарны новагародскі (навагрудскі) князь, дзейнасць якога літ.бел. летапісы адносяць да сярэдзіны 13 ст. Паводле летапісных звестак, сын вял. князя жамойцкага Мантвіла. Даведаўшыся, што землі Русі спустошаны манголататарамі, Мантвіл адправіў туды свайго сына Э., які нібыта пабудаваў (або адбудаваў) гарады Новагародак, Горадня (Гродна), Бярэсце (Брэст), Дарагічын, Мельнік (паводле М.Стрыйкоўскага, таксама Мерач, Ваўкавыск і Мсцібогаў). Летапісы паведамляюць, што Э. зрабіў Новагародак сваёй сталіцай, прыняў тытул вял. князя новагародскага і што ад яго сына Мінгайлы, вял. князя новагародскага і полацкага, пайшлі дынастыі новагародскіх і полацкіх князёў. У летапісах Красінскага і Еўраінаўскім замест Э. пастаўлена імя Скірмант, а ў «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» і ў гісторыка 16 ст. А.Ратундуса Э. названы Радзівілам (відаць, для ўзвышэння радаводу Радзівілаў). Рэальнасць існавання Э. не пацвярджаецца інш. тагачаснымі крыніцамі. Магчыма, імя Э. паходзіць ад імя сына вял. кн. Міндоўга Эдзівіда, які ўпамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252.
эрзурум 149
Літ:. Улашнк Н.Н. Введенне в нзученне белоруссколмтовского летопнсання. М.. 1985. В.С.Пазднякоў.
ЭРДМАН Мікалай Робертавіч (16.11.1902, Масква — 10.8.1970), рускі драматург. Скончыў рэальнае вучылішча (1919). Друкаваўся з 1922. У 1920я г. аўгар шматлікіх сатыр. аглядаў, прыпевак для эстрады У антымяшчанскіх драмах «Мандат» (паст. 1925), «Самазабойца» (апубл. ў 1987) гратэскнасатыр. паказ індывідуалізму, ваяўнічага хамства. AyTap сцэнарыяў фільмаў «Вясёлыя хлопцы» (1934, з Р.Аляксандравым, У.Масам), «ВолгаВолга» (1938, з Аляксандравым, М.Вольпіным; Дзярж. прэмія СССР 1941), «Смелыя людзі» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951), інсцэніровак для кіно і тра П’еса Э. «Самазабойца» ставілася ў Нац. акад. драм. тры імя М.Горкага (2000, пад наз. «Тэрмінова патрабуецца... «самазабойца»).
^РДЫ (Erdi), плато на Пд Сахары ў Рэспубліцы Чад. Аддзелена ад плато Энеды бязводнай упадзінай Мурды. Выш. да 1115 м. Складзена з пясчанікаў. Зах. і паўд. схілы расчлянёныя уэдамі. Рэдкія ксерафільныя злакі, ва уэдах — хмызнякі (акацыі, малачаі).
ЭРД^ЛІ Ксенія Аляксандраўна (20.2.1878, г. Кіраваград, Украіна — 27.5.1971), расійская арфістка, кампазітар, педагог; стваральніца рас. школы ігры на арфе. Нар. арт. СССР (1966). Вучылася ігры на арфе ў К.ВальтэрКюне (1891—99). У 1899—1938 салістка (з перапынкам) Вял. тра ў Маскве і Першага сімф. ансамбля Массавета. 3 1905 (з перапынкам) выкладала ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1939 праф.). Першая выканаўца твораў рас. кампазітараў, у т.л. прысвечаных ёй. Выступала з буйнымі спевакамі і інструменталістамі. Аўтар твораў і пералажэнняў (пераважна твораў П.Чайкоўскага) для арфы, кн. «Арфа ў маім жыцці» (1967).
ЭРДЭНЙТ, горад на Пн Манголіі, у міжрэччы рэк Селенга і Архон. Цэнтр гарнаруднага раёна. Засн. ў 1973 у сувязі з распрацоўкай радовішча меднамалібдэнавых руд. 59,1 тыс. ж. (1996). Чыгункай злучаны з г. Дархан. Адзін з найбуйн. ў Азіі горнаабагачальны камбінат «Эрдэнэт». Прамсць: будматэрыялаў, дрэваапр., харч., шэрсцеапрацоўчая.
ЭРЗАЦ (ад ням. Ersatz замена), непаўнацэнны заменнік чагон., сурагат. Напр., Э.кофе, Э.скура.
ЭРЗУРЎМ (Erzurum), Эрзерум (стараж.арм. назва Карн, візант. — Тэадасіёпаліс, араб. — Калікала), горад на У Турцыі. Адм. ц. іля Эрзурум. 242 тыс.
150 ЭРЗУРУМСКАЯ
ж. (1990). Трансп. вузел. Прамсць: харч., абутковая, мэблевая, металаапрацоўчая. Унт. Раён Э. быў арэнай ваен. дзеянняў у перыяд Эрзурумскай аперацыі 1916.
ЭРЗУРЎМСКАЯ АПЕРАЦЫЯ 1916, наступальныя дзеянні рас. войск па авалоданні тур. горадам і крэпасцю Эрзурум (Эрзерум) 10.1—16.2.1916 у 1ю сусв. вайну. Рас. Каўк. армія (каля 103 тыс. чал., 338 гармат, 10 самалётаў, 150 грузавікоў; камандуючы ген. ад інфантэрыі М.М.Юдзеніч) шырокім фронтам (ад Карса да Эрзерума) наступала супраць 3й тур. арміі (без уліку войск гарнізона крэпасці больш за 66 тыс. чал., больш за 120 гармат, каля 80 кулямётаў; камандуючы ген. МахмудКямільпаша). 2і Туркестанскі корпус пачаў наступленне на Альтынскім напрамку 10 студз., ударная армейская група і 1ы Каўк. корпус — на Сарыкамышскім напрамку 12 студз. Нягледзячы на высакагор’е, снежныя заносы і 30градусны мароз, рас. войскі да 17 студз. прарвалі тур. фронт у рне Кёпрукёй і стварылі пагрозу акружэння праціўніка; тур. войскі пачалі спешны адыход. 21 студз. рас. войскі падышлі да ўмацаванняў Эрзурума, a 12 лют. пачалі штурм. 16 лют. крэпасць спыніла супраціўленне, захоплена больш за 8 тыс. палонных і 315 гармат. У выніку праследавання тур. войск лінія фронту да 2 сак. стабілізавалася за 70—100 км на 3 ад Эрзурума. Тур. войскі страцілі каля 66 тыс. чал., у т.л. 13 тыс. палонных; рас. войскі — 2,3 тыс. забітымі і 14,7 тыс. параненымі і абмарожанымі. Э.а. палепшыла становішча рас. войск на Каўк. тэатры ваен. дзеянняў, паспрыяла ўмацаванню становішча англ. войск у Егіпце і Месапатаміі (Ірак), дзе тур. войскі вымушаны былі перайсці да абароны.
Літ.'. Мсторня первой мнровой войны, 1914—1918. М„ 1975. Т. 2. С. 221—224; Корсун Н.Г. Первая мяровая война на Кавказском фронте. М , 1946. С. 50—56; Нсторня войн. Ростов н/Д; М., 1997. Т. 3. С. 655.
В.А. Юшкевіч.
^РЗЯ (сапр. Н я ф ё д а ў) Сцяпан Дзмітрыевіч (8.11.1876, в. Баева Ардатаўскага рна, Мардовія — 24.11.1959), мардоўскі і рас. скульптар. Скончыў маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1906). У 1906—14 жыў у Італіі, Францыі. Зазнаў уплыу Р.ФА.Радэна. У 1919—25 удзельнічаў у ажьшцяўленні ленінскага плана манум. прапаганды. У 1926—50 жыў у Аргенціне. Працаваў пераважна ў дрэве, выкарыстоўваў эфекты яго прыроднай формы і фактуры, імкнуўся да рамант. гераізацыі вобразаў, абагульненасці экспрэсіўнай выразнасці; «Бетховен» (1929), «Л.Талстой» (1930), «Дачка інкаў» (1941).
Літ:. Баранова М.Н. С.Д.Эрьзя: Альбом. Саранск, 1981.
ЙРКЕЛЬ (Erkel) Ферэнц (7.11.1810, г. Дзьюла, Венгрыя — 15.6.1893), венгерскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, заснавальнік венг. нац. оперы. 3 1838 гал. дырыжор Нац. тра (адначасова кіраўнік, муз. дырэктар), з 1884 — Опернага тра, адначасова ў 1875—86 дырэктар і праф. Муз. акадэміі ў Будапешце. Музыка Э. цесна звязана з нар. муз. мастацтвам Венгрыі, на ёй адбіўся рэв. ўздым 1848—49. Сярод твораў: нац. героікарамант. оперы «Марыя Батары» (паст. 1840), «Ласла Хуньядзі» (паст. 1844), «Банк бан» (паст. 1861), «Кароль Іштван» (паст. , 1885), урачыстая уверцюра (1867) для аркестра, хоры і інш. Аўтар гімна (1845), які стаў нац. гімнам ВНР.
Літ.: Немет А. Ф.Эркель Пер. с нем. Л„ 1980.
С.Эрія Галава мардоўкі. 1917.
ЙРКЕНЬ (Огкёпу) Іштван (5.4.1912, Будапешт — 24.6.1979), венгерскі пісьменнік. Аўтар збкаў навел і апавяд. «Танец мора» (1941), «У снежнай віхуры» (1954), «Апавяданніхвілінкі» (1968), аповесцей «Сям’я Тотаў» (1966), «Выстаўка ружаў» (1977), п’ес «Тоат і іншыя» (1967), «Кошкімышкі» (1969), «Кроўная радня» (1975), «Ключашукальнікі» (1977), успамінаў, рэпартажаў, нарысаў. У яго творах сац. і маральнаэтычная праблематыка, выразная антываен. і антыфаш скіраванасць; яны адметныя разнастайнасцю сатыр. палітры, філас. ёмістасцю вобразаў і калізій, афарыстычнасцю мовы. На бел. мову яго аповесці пераклалі М.Гіль, Л.Каўрус. У 1976 у Бел. тры імя Я.Купалы паводле яго п’есы пастаўлены спектакль «Гульня з кошкай».
Тв:. Бел. пер. —Сям’я Тотаў; Выстаўка ружаў. Мн., 1985; Рус. пер. — Йзбранное. М., 1981; Путь к гротеску: Рассказы. М., 1984; Повестн; Рассказы; Рассказымннуткн. М., 2000. Е.А.Лявонава.