Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
пы, жырафа, зебры, гіпапатам, насарог, леў, леапард, гіена, шакал, эрытрэйскі барсук; шмат змей і інш. паўзуноў. Нац. парк Дахлак.
Насельніцтва Этнічны склад Э. прадстаўлены народамі тыграі (50%), тыгрэ і кунама (40%), афар (4%), сахо (3%), беджа і інш. Тыграі жывуць у паўд. горных раёнах, тыгрэ — на ПнУ і 3, сахо і афар — у прыбярэжных пустынных ра
156 ЭРЫТЭМА
ёнах, беджа — на зах. раўнінах. Каля 50% вернікаў спавядаюць хрысціянства (хрысціянемонафізіты), астатнія 50% — іслам (мусульманесуніты). Сярэднегадавы натуральны прырост насельніцтва 3,84% (2001). Сярэдняя шчыльнасць 36,8 чал. на 1 км². Паводле звестак ААН каля 150 тыс. бежанцаў з Э. жыве ў Судане. Гар. насельніцтва 18%. Найб. гарады (тыс. ж.): Асмэра (503; 2002), Кэрэн (26,6) і Масаўа (15,5; 1984). Каля 80% эканамічна актыўнага насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы.
Гісторыя. У пач. н.э. большасць тэр. Э. была найважнейшай часткай Аксумскага царства. Туг знаходзіўся порт Адуліс — найб. гандл. нэнтр Усх. Афрыкі. 3 пач. арабскіх заваяванняў (7 ст.) і заняпадам Аксумскага царства на ўзбярэжжы Э. пашырыўся іслам, горныя раёны краіны ўвайшлі ў склад Эфіопскай дзяржавы. У 1557 туркіасманы захапілі порт Масаўа, які ў 1868 перайшоў пад уладу правіцеляў Егіпта. У 1882 Італія захапіла порт Асэб, у 1885 — Масаўа, а ў 1889 прымусіла імператара Эфіопіі адмовіцца ад шэрагу ўнутр. раёнаў сучаснай Э., населеных народам тыгрэ. У 1890 усе гэтыя тэрыторыі аб’яднаны ў адзіную італьян. калонію Э. У 2ю сусв. вайну Э. акупіравана (1941) брыт. войскамі, у 1941—53 кіравалася брыт. адміністрацыяй. Паводле рашэння ААН (1950), насуперак жаданню яе жыхароў, Э. далучана да Эфіопіі на правах аўт. правінцыі. Палітыка жорсткай цэнтралізацыі, якую ажыццяўлялі ўлады Эфіопіі, справакавала ў 1961 узбр. сепаратысцкі рух на чале з Фронтам вызвалення Э. (ФВЭ). У 1962 аўтаномія Э. скасавана, і яна пераўтворана ў звычайную правінцыю Эфіопіі. Пасля таго як у канцы 1960х г. у кіраўніцтве ФВЭ сталі панаваць прадстаўнікі кансерватыўных мусульм. колаў, у 1970 быў створаны Нар. фронт вызвалення Э. (НФВЭ), які стаяў на пазіцыях эрытрэйскага нацыяналізму, адзінства ўсіх эрытрэйцаў незалежна ад рэліг. прыналежласці. Да 1980 НФВЭ разграміў атрады ФВЭ. Да пач. 1980х г. узбр. атрады НФВЭ ператварыліся ў сапраўдную армію, якая нанесла шэраг паражэнняў рэгулярнай эфіопскай арміі. У 1989 яны авалодалі г. Масаўа, а ў маі 1991 — сталіцай Э. г. Асмэра. НФВЭ дапамог зброяй антыўрадавым аргцыям, якія ў маі 1991 скінулі ў Эфіопіі ўрад Менгісту Хайле Марыяма. У крас. 1993 на рэферэндуме 99,8% эрытрэйцаў выказаліся за незалежнасць Э., якая абвешчана 24.5.1993. Прэзідэнтам Э. абраны лідэр НФВЭ І.Афеворкі. У 1994 НФВЭ пераўтвораны ў Эрытрэйскі нар. фронт за дэмакратыю і справяддівасць, які з’яўляецца гал. кіруючай сілай эрытрэйскага грамадства і дзяржавы. У маі 1997 прынята канстытуцыя краіны, якая ўзаконіла дзярж. лад, засн. на моцнай прэзідэнцкай уладзе. У 1998 узніклі пагранічныя спрэчкі паміж Э. і Эфіопіяй зза прыналежнасці шэрагу тэрыторый, якія перараслі ва ўзбр. канфлікт. Пасля першапачатковых поспехаў, эрытрэйскія войскі пацярпелі паражэнне ад эфіопскай арміі, якая заняла спрэчныя раёны. Вынікі канфлікту замацаваны мірным пагадненнем паміж Э. і Эфіопіяй у снеж. 2000. Э. — чл. ААН (з 1993) і Афр. саюза (з 2002). Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 11.9.1998.
Гаспадарка. Э. — адна з найменш развітых у эканам. адносінах краін свету. 30гадовая вайна, частыя засухі, палітыка эфіопскага рэжыму, накіраваная на канцэнтрацыю сродкаў і кваліфіка
ванай рабочай сілы ва ўнутр. раёнах Эфіопіі, прывялі гаспадарку краіны да заняпаду. У апошнія гады адбыўся рост валавога ўнутр. прадукту (ВУП) краіны за кошт грашовых паступленняў рабочых імігрантаў. У 2000 ВУП склаў 2,9 млрд. дол. (710 дол. на 1 чал.). Аснова эканомікі — сельская гаспадарка (50% ВУП і 70% экспартнай прадукцыі). Пад ворывам 12% тэр., пад пашай 49%. Асн. галіна — жывёлагадоўля. Пагалоўе (млн. галоў, 2001): буйн. par. жывёлы — 2,2, коз — 1,7, авечак — 1,6, птушак — 1,3. Вярблюдагадоўля. Сельская гаспадарка Э. знаходзіцца ў зоне рызыкоўнага земляробства. Малая колькасць ападкаў, эрозія глеб, нашэсці саранчы прыводзяць да перыядычных спадаў вытвсці. Развіта арашальнае, у т.л. тэраснае земляробства. Амаль усе віды работ выконваюцца ручным спосабам. Вырошчваюць (тыс. т, 1998): copra (2698), тэф (187,1), проса (518), ячмень (566), пшаніцу (229,5), сезам (45,2), кукурузу (289,9), сачавіцу, тытунь, бавоўнік, каву, агародніну. Садоўніцтва. Асн. раёны качавой і паўкачавой жывёлагадоўлі з ачагамі земляробства — Пн і У краіны, адгоннапашавая і паўкачавая жывёлагадоўля з ачаговым земляробствам — на 3, вырошчванне збожжавых — у цэнтр. частцы. Рыбалоўства. Каля авоў Дахлак — жамчужны промысел. У Э. больш за 1,2 тыс. невял. прадпрыемстваў і майстэрняў. Асн. галіны прамсці: нафтаперапр. (зд у г. Асэб магутнасцю да 800 тыс. т нафты за год), алейная, мукамольная, сыраробная, кансервавая (Асмэра, Масаўа, Кэрэн), тэкст. і гарбарнаабутковая (Асмэра), цэм. (Масаўа, Асмэра). Здабыча солі каля КобарСінка і яе прамысл. апрацоўка ў Масаўа і Асэбе. Вытвсць электраэнергіі 210 млн. кВт гадз (1999) на ЦЭС у Асэбе, Асмэры і Масаўа. Унутр. дарожная сістэма развіта слаба. Асн. грузаперавозкі вядуцца аўтамаб. транспартам. Даўж. аўтадарог 4010 км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 874 км. Даўж. чыгунак 317 км (з 1978 непрыдатныя для эксплуатацыі). Марскія парты: Масаўа і Асэб (абслугоўвае знешні гандаль Эфіопіі). 3 аэрапорты, у т.л. міжнар. ў г. Асмэра. Экспарт (26 млн. дол., 1999) жывой жывёлы, copra, тэкстылю, харч. прадуктаў; імпарт (560 млн. дол., 1999) машын і абсталявання, нафгапрадуктаў, спажывецкіх тавараў. Асн. партнёры: Эфіопія, Судан, Італія, Саудаўская Аравія. Грашовая адзінка — накфа.
Літ.: К р ы л о в А. Долгвй путь к незавнснмостн // Азня н Афрнка сегодня. 1993. №9.
К.А.Анціпава (прырода, насельніцтва, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя).
ЭРЫТДМА ВУЗЛАВАТАЯ, хвароба скуры таксічнаалергічнага паходжання, якая ўзнікае пры вострых і хранічных інфекцыях і інтаксікацыях. Адрозніваюць вострую і хранічную. Вострая Э.в. пачынаецца дрыжыкамі, павышэннем тры цела, болямі ў суставах. На разгінальнай паверхні галёнак, радзей на інш. участках цела ўзнікаюць сіметрыч
на размешчаныя плямы, балючыя вузлы, скура над якімі ружовачырв. колеру (з часам афарбоўка мае выгляд сіняка). Працягласць хваробы 4—6 тыдняў. Пры хранічнай Э.в. вузлы больш шчыльныя, адмяжоўваюцца ад тканак, якія іх акружаюць; скура сінюшнакарычневага колеру. Цягнецца гадамі. Лячэнне тэрапеўтычнае. МЗЯгоўдзік.
ЭРЫЎГЁНА, Іаан Скот Э р ы ў г е н a (Johannes Scotus Eriugena), 1 e p y гена (Jerugena), Эрыгена (Erigena; каля 810 — каля 877), сярэдневяковы філосаф, прадстаўнік рэалізму. Паводле паходжання ірландзец, у 835— 840 пераехаў у Францыю, знаходзіўся пры двары Карла Лысага і займаўся перакладамі з грэч. на лац. мову твораў ПсеўдаАрэапагіта, Максіма Спавядальніка і інш., а таксама іх тлумачэннем. Яго светапогляд засн. на платанізме і неаплатанізме. Лічыў, што Бог стварае і прадвызначае толькі дабро, грэх жа — адыход чалавека ад Бога; індывіду дадзена не толькі свабода волі, але і асабістая адказнасць, якой трэба кіравацца («Аб боскім прадвызначэнні», 851). Аб’ядноўваў Бога і свет у адзіным паняцці «існага» («прыроды»), На яго думку, у сваім развіцці прырода паслядоўна праходзіць 4 ступені. Яна выступае як стваральная і няствораная (Бог); як створаная і стваральная (сын Бога, логас, боскі розум); як створаная і нестваральная (свет рэчаў); як няствораная і нестваральная (Бог як мэта сусв. працэсу). Адстойваў прымат розуму над аўтарытэтам Свяшчэннага Пісання. Пры высвятленні анталагічнага статусу агульных паняццяў зыходзіў з таго, што універсаліі існуюць рэальна ў індывідууме. Як адзін з заснавальнікаў рэалізму Э. вядомы на Беларусі з канца 17 — пач. 18 ст., калі ў бел. філас. думцы знайшла адлюстраванне барацьба наміналізму (К Вяжбіцкі) з рэалізмам (В. Тылкоўскі).
Та Рус. пер — О божественном предопределенмн (фрагменты) // Знаняе за пределамн наукн. М., 1996.
Літ:. Брнллмантов А.Н. Влнянне восточного богословня на западное в пронзведенвях Ноанна Скота Эрмугены. М., 1998. Т.І.Адула.
ЭРЭБУС (Erebus), дзеючы вулкан у Зах. Антарктыдзе на вве (магчыма пве) Роса. Выш 3794 м. Складзены з базальтаў і туфаў. Гал. кратэр дыям. 850 м і глыб. 275 м, размешчаны на выш. 3743 м. У кальдэры — фумаролы і гейзеры. Адкрыты ў 1841 англ. экспедыцыяй Дж.Роса. Названы ў гонар аднаго з караблёў экспедыцыі.
ЭРФКЦЫЯ (ад лац. erectio выпрамленне, набраканне), павелічэнне палавога члена ў аб’ёме з рэзкім павышэннем яго пругкасці, што дае магчымасць ажыццяўляць палавы акт (гл. Коітус). Часцей узнікае пад уздзеяннем псіхічных раздражняльнікаў (зрокавых, слыхавых і інш), якія паступаюць у кару
эса 157
галаўнога мозга і стымулююць падкоркавыя сексуальныя цэнтры, а потым узбуджаюць цэнтр Э. ў спінным мозгу.
ЭРЭНБЎРГ Ілья Рыгоравіч (27.1.1891, Кіеў — 31.8.1967), рускі пісьменнік. За ўдзел у рэв. руху выключаны ў 1907 з 1й Маскоўскай гімназіі. У 1908 эмігрыраваў у Парыж. У ліп. 1917 вярнуўся ў Расію. У 1921—34 сав. журналіст у Германіі, Францыі, Бельгіі. У нац.рэв. вайну ў Іспаніі (1936—37) ваен. карэспандэнт «Нзвестмй», у Вял. Айч. вайну — «Правды», «Красной звезды». Друкаваўся з 1910. У раманах з авантурнымі сюжэтамі «Незвычайныя прыгоды Хуліо Хурэніта і яго вучняў» (1922), «Бурнае жыццё Лазіка Раітшванеца» (1928, у Расіі апубл. 1989) філас.сатыр. панарама жыцця Еўропы і Расіі 1910— 20х г. Раманы «Падзенне Парыжа» (1941—42, Дзярж. прэмія СССР 1942), «Бура» (1946—47, Дзярж. прэмія СССР 1948) пра Францыю ў час 2й сусв. вайны. Назва аповесці Э. «Адліга» (1954— 56) стала метафарычным абазначэннем перыяду сав. гісторыі пасля смерці І.В.Сталіна. У маст. мемуарах «Людзі, гады, жыццё» (кн. 1—6, 1961—65) адкрыў многія факты, падзеі, імёны з гісторыі айч. і еўрап. культуры і грамадскага жыцця 20 ст. Аўтар раманаў «Масква слязам не верыць» (1932), «Дзень другі» (1934, бел. пер. 1936), «Не пераводзячы дыхання» (1935, бел. пер. 1937), кн. навел «Трынаццаць люлек» (1923), антыфаш. публіцыстыкі «Іспанскі запал» (1938), «Вайна» (т. 1—3, 1942—44), збка літ.крытычных артыкулаў і эсэ «Партрэты рускіх паэтаў» (1922), «Французскія сшыткі» (1958), паэт. збкаў «Малітва пра Расію» (1918), «Роздумы» (1921), «Вернасць» (1941), «Дрэва» (1946), паэм, п’ес, перакладаў і інш. У пачатку ліп. 1944 знаходзіўся на 3м Бел. фронце, наведаў Трасцянецкі лагер смерці каля в Малы Трасцянец, Мінск, Ракаў, Івянец; у час. «Беларусь» (1944) апублікаваў артыкул, у якім выкрываў зверствы ням.фаш. захопнікаў на бел. зямлі. Верш Э. «У Беларусі» на бел. мову пераклаў Р.Барадулін, апавяданне «Марго» — У.Яцко. Міжнар. Ленінская прэмія 1952.
Тв.: Собр. соч. Т. 1—9. М., 1962—67.
Літ'. Трнфонова Т. йлья Эренбург. М.. 1952; Рубашкян А.М. Публнцнстнка йльм Эренбурга протнв войны н фашнзма. М ; Л., 1965; Воспомннання об Млье Эренбурге: Сб. М., 1975.
ЙРЭНФЕСТ (Ehrenfest) Паўль (18.1.1880, Вена — 25.9.1933), нідэрландскі фізіктэарэтык; стваральнік міжнар. навук. школы па тэарэт. фізіцы. Замежны чл. AH СССР (1924). Скончыў Венскі унт (1904). 3 1907 у С.Пецярбургскім політэхн. інце. 3 1912 праф. Лейдэнскага унта. Навук. працы па тэрмадынаміцы, стат. фізіцы, тэорыі адноснасці і квантавай тэорыі. Распрацаваў метад адыябатычных інварыянтаў у квантавай тэорыі (1916), сфармуляваў тэарэму аб сярэдніх значэннях квантавамех. велічынь
(1927; тэарэма Э.). Увёў паняцце фазавых пераходаў П роду і вывеў суадносіны, якія звязваюць макраскапічныя характарыстыкі фаз тэрмадынамічных сістэм пры такіх пераходах (1973; суадносіны Э). Значна паўплываў на развіццё тэарэт. фізікі ў Расіі і СССР.
П.Эрэнфеет.
Твл Рус. пер. — Относмтельность. Ð