Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
€онкі. Плод — струк. 3 віды Э. вырошчваюць як кармавыя расліны (вызначаюцца высокай засуха і зімаўстойлівасцю). Меданосы.
ЭСПЕРАНТА, міжнародная дапаможная штучная мова. Створана ў 1887 варшаўскім урачом і паліглотам Л.Заменгофам, назва ад яго псеўданіма «Doktoro Esperanto» (той, хто спадзяецца). Алфавіт Э. (28 літар) пабудаваны на аснове лац. графікі. Лексіку складаюць словы, утвораныя пры дапамозе афіксаў ад каранёў асн. еўрап. моў (ріасо — «плошча», nova — «новы», fini — «канчаць»), Граматыка вылучаецца прастатой і абмежаванай колькасцю правіл.
3 1908 працуе міжнар. Усеагульная эсперантысцкая арганізацыя. На Э. перакладзены асобныя творы Дантэ, І.В.Гётэ, Мальера, У.Шэкспіра, Р.Тагора, М.Лермантава, М.Гогаля, У.Маякоўскага, Я.Купалы; выдаюцца часопісы, зборнікі навук.папулярных артыкулаў, слоўнікі («Рускаэсперантысцкі слоўнік», 1966, і «Эсперантарускі слоўнік», 2е выд. 1982, пад рэд. Я.А.Бокарава). Вучоныя і пісьменнікі А.Эйнштэйн, А.Барбюс, І.У.Мічурын, Л.Талстой, М.Горкі, Я.Маўр высока ацэньвалі Э. як эфектыўны дапаможны сродак міжнар. зносін.
На Беларусі Э. актыўна займаўся Я.Маўр, які перапісваўся з многімі эсперантыстамі свету. Звесткі, атрыманыя з карэспандэнцыі, выкарыстоўваў пры напісанні сваіх твораў «У краіне райскай птушкі», «Амок», «Сын вады» і інш. Клубы Э. арганізаваны ў Мінску (Мінскі лінгвістычны унт), Брэсце, Гродне, Віцебску, Гомелі, Лідзе, Магілёве.
Літ.: Сергеев MB. Основы эсперанто. М . 1961; Свадост Э. Как возннкает всеобшмй язык? М . 1968; Мсаев М.М Язык эсперанто. М., 1981. Л.А.Казыра.
ЭСТАКАДА (франц. estacade), наземнае ці надводнае маставое збудаванне для пракладкі чыгунак, аўтадарог, метро, трубаправодаў рознага прызначэння, устаноўкі трансп. механізмаў, пад’ёмных кранаў.
Надводная эстакада.
162 ЭСТАМП
Будуюць Э. на пэўнай вышыні ад паверхні зямлі ці вады, каб пад Э. быў праезд ці праход. Складаецца з пралётных пабудоў бэлечнай, арачнай, рамнай, падкоснай ці інш. канструкцый і апор. Існуюць наземныя гар. пазавулічныя чыгункі — метрапалітэны на Э. (напр., у Берліне, НьюЙорку). Э. пашыраны ў гідратэхніцы пры будве прычалаў, пірсаў, дамбаў, а таксама для падвозу матэрыялаў і канструкцый да будоўлі, у лясной прамсці. Выкарыстоўваюць для механізацыі пагрузачнаразгрузачных работ на склалах, станцыях, у партах, часам на Э. робяць бункеры і закрытыя галерэі.
ЭСТАМП (франц. estampe ад італьян. stampa друк, адбітак), станковая гравюра, літаграфія, шаўкаграфія, манатыпія; твор графікі. Э. звычайна наз. падпісны адбітак з друкарскай формы, выкананай мастаком (радзей майстрамгравёрам або літографам), на гравюрнай дошцы ці літаграфскім камені. У бел. мастацтве пашыраны з 17—18 ст. М.А.Гугнін.
ЭСТАНСІЯ (ісп. estancia), буйное памесце, звычайна жывёлагадоўчае ў Аргенціне і Чылі; тое, што асьенда ў інш. лац.амер. краінах, фазэнда — у Бразіліі.
ЭСТАФЕТА (франц. estafette ад італьян. staffa стрэмя), 1) даўней —тэрміновая пошта, данясенне, адпраўленыя конным паслом. 2) Спаборніцтва спарт. каманд на скорасць (па бегу, плаванні, лыжах і да т.п.) са зменай спартсменаў на вызначанай дыстанцыі і перадачай якоган. умоўнага прадмета, які таксама наз. Э. Адрозніваюць Э. простыя, калі этапы пераадольваюцца адным відам спорту (напр., бегам), і камбінаваныя — уключае некалькі відаў спорту (напр., бег, грэбля, веламотагонка і г.д.). 3) У пераносным сэнсе — жыццёвыя традыцыі, што перадаюцца наступным пакаленням.
ЭСТЛЯНДЫЯ, гістарычная назва паўн. часткі Эстоніі. 3 13 ст. пад уладай Даніі, у 1346—1561 —■ Лівонскага ордэна, у 1561—1710 — Швецыі, У выніку Паўночнай вайны 1700—21 далучана ў 1710 да Расіі: з 1710 Рэвельская, у 1783— 1917 Эстляндская губ. (гл. таксама гіст. нарыс у арт. Эстонія).
ЭСТОНІЯ (Eesti), Эстонская Рэспубліка (Eesti Vabariik), дзяржава ва Усх. Еўропе, у Прыбалтыцы.
Герб і сцяг Эстоніі.
Мяжуе на У з Расіяй, на Пд з Латвіяй, на 3 абмываецца Рыжскім і Фінскім залівамі Балтыйскага мора. У складзе Э. 1521 востраў, у т.л. Маанзундскі архіпелаг. Пл. 45,2 тыс. км². Нас. 1356 тыс. чал. (2003). Дзярж. мова — эстонская. Сталіца — г. Талін. Краіна падзяляецца
на 15 паветаў (маакондаў). Нац. свята — Дзень незалежнасці (24 лютага).
Дзяржаўны лад. Э. — парламенцкая рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя, прынятая 28.6.1992. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца парламентам (у асобных выпадках калегіяй выбаршчыкаў) на 5 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — Рыйігікагу (аднапалатны парламент, які складаецца з 101 дэпутата), выбіраецца на ўсеагульных выбарах тайным галасаваннем. Вышэйшы выканаўчы орган — урад на чале з прэм’ерміністрам.
Прырода. Тэр. Э. размешчана на ПнЗ Усх.Еўрапейскай раўніны, каля ўсх. берагоў Балтыйскага мора. Берагі на 3 і ПнЗ моцна парэзаныя, шмат заліваў і бухтаў; на 3 нізінныя, на Пн высокія і стромкія (глінт). Большая ч. паверхні — нізінная раўніна (сярэдняя выш. каля 50 м). На 3 і крайнім У пераважаюць нізіны, найб. з іх Зах.Эстонская, на Пн і ў цэнтры — узв. Пандыверэ (выш. да 166 м), на Пд — узв. Сакала (выш. да 145 м), Отэпя (выш. да 217 м) і Хаанья (найвыш. пункт Э. г. СуурМунамягі, 318 м). На фарміраванне рэльефу вял. ўплыў зрабілі зледзяненні. Пашыраны марэнныя адклады, озы, друмліны. Карысныя выкапні: гаручыя сланцы (запасы 15 млрд. т), фасфарыты (500 млн. т), буд. матэрыялы (вапнякі, даламіты, жвір, пяскі, гліны, вапняковы туф), торф (разведаныя запасы 1,6 млрд. т), сапрапель, мінер. воды і лекавая гразь. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага. Зіма мяккая, лета ўмерана цёплае. Сярэдняя тра ліп. ад 16,5 °C на Пн да 17,3 °C на ПдУ, лютага адпаведна 5,8 і 6,6 °C. Ападкаў 600—700 мм за год. 420 рэк даўж. больш за 10 км (агульны працяг 31,2 тыс. км), гал.: Нарва, Пірыта, Казары, Пярну (бас. Балтыйскага м.); Пылтсамаа (бас. воз. Выртс’ярв); Эмайыгі (бас. Чудскога воз.). Больш за 1150 азёр, пераважна ледавіковага паходжання. У межах Э. частка Нарвенскага вадасхові
^СТКА, мастак 2й пал. 18 ст. родам з Нідэрландаў. Жыў пры двары Радзівілаў у Нясвіжы. У 1784 размаляваў Вял. залу Нясвіжскага замка.
ЭСТЛЯНДСКАЯ ПРАЦОЎНАЯ КАМЎНА, савецкая рэспубліка, якая існавала ў канцы 1918 — пач. 1919 на тэр. ўсх. раёнаў Эстоніі, занятых рас. Чырв. Арміяй. Сталіца — г. Нарва. Абвешчана 29.11.1918, 7.12.1918 СНК РСФСР прызнаў яе незалежнасць. Вышэйшы орган улады — Савет камуны (старшыня — Я.Я.Анвельт). У студз.—лют. 1919 тэр. Э.п.к. занята войскамі Эстоніі. Савет камуны працягваў дзейнасць на рас. тэр. ў г. Пскоў, пасля — у г. Луга, але запланаванае наступленне на Эстонію створанай 18.2.1919 Эстляндскай Чырв. Арміі было сарвана наступленнем рус. белагвардз. і эст. войск на Петраград. 5.6.1919 Савет камуны распушчаны, Э.п.к. юрыдычна спыніла існаванне.
ЭСТОНІЯ 163
шча. Глебы на Пд дзярновападзолістыя і дзярноваглеевыя, на Пн дзярновакарбанатныя, якія чаргуюцца з участкамі падзолістых, падзолістабалотных і балотных глеб. Пад балотамі каля 22% тэрыторыі. Э. размешчана ў падзоне мяшаных лясоў; пашыраны хвойныя (хвоя, елка), з лісцевых — бяроза, асіна, вольха, на 3 і Пн дуб. Лесапакрытая пл. 47% (2001). У лясах водзяцца лось, казуля, дзік, буры мядзведзь, рысь, зайцы бяляк і русак, воўк, ліс; з птушак
глушэц, рабчык, цецярук і інш.; у Балтыйскім м. — кольчатая нерпа, даўгаморды цюлень; з рыб салака, кілька, камбала; у азёрах — сняток, сіг, лешч і інш. 4 запаведнікі: Війдумяэ, Вільсандзі, Матсалу, Нігула; нац. парк Лахемаа; каля 30 заказнікаў, у т.л. 14 ландшафтных і 1 геал. (метэарытныя кратэры Каалі на вве Саарэмаа).
Насельніцтва. Эстонцы складаюць 67,9% (2000). Жывуць таксама рускія (25,6%), украінцы (2,1%), беларусы (1,3%), фіны (0,9%) і інш. У 1945 эстонцаў было 93%, у 1989 — 62%. Эстонцы раўнамерна размешчаны па краіне, рускія і інш. неэстонцы — пера
важна ў прамысл. цэнтрах (Талін, Нарва, КохтлаЯрве). Сальда міграцыі насельніцтва і натуральны прырост адмоўныя. Большасць вернікаў пратэстанты (евангелічныя лютэране, баптысты, метадысты, адвентысты сёмага дня), ёсць правасл. хрысціяне, католікі, іудаісты. Сярэдняя шчыльн. 30 чал. на 1 км². Гар. насельніцтва 69%. Найб. гарады (тыс. ж., 2002): Талін —401, Тарту — 101, Нарва — 69, КохтлаЯрве — 48, Пярну — 46. Сельскія населеныя пун
Да арт. Эстошя. ЗаходнеЭстонская нізіна.
кты невялікія, захавалася хутарское рассяленне. У прамсці занята 20% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 11%, у абслуговых галінах — 69%.
Гісторыя. Тэр. Э. заселена чалавекам з часоў мезаліту (8—4е тыс. да н.э.). 3 3га тыс. да н.э. тут жылі пераважна фінаугорскія плямёны, што прыйшлі з Прыуралля і Паволжа. Да 1га тыс. да н.э. адбылася кансалідацыя прыбалт.фін. плямён, у т.л. продкаў сучасных эстонцаў — эстаў (саманазва maarahvas — народ зямлі, у рус. летапісах — чудзь). Аснову іх гаспадаркі складала жывёлагадоўля, з першых стагодцзяў н.э. — і земляробства. У 9—10 ст. н.э. эсты ўдзельнічалі ў паходах стараж.рус. князёў. Каля 1030 кіеўскі кн. Яра
слаў Мудры на некалькі дзесяцігоддзяў далучыў да Кіеўскай Русі паўд.зах. ч. Э., дзе на месцы эст. гарадзішча Тарпату засн. г. Юр’еў (цяпер Тарту). Пазней гэтыя землі былі ў залежнасці ад Ноўгарада і Пскова. У 10 — пач. 13 ст. ў эстаў складваліся феад. адносіны, яны мелі сваіх плем. князёў, умацаваныя гарадыкрэпасці (ЛінданісеРавала, Отэпя, Варбала і інш.}, войска і флот. У 13 ст. кансалідавалася эст. народнасць. Аднак працэс утварэння эст. дзяржавы перарваны агрэсіяй ням. крыжакоўмечаносцаў (у 1208—17 захапілі Паўд. і Цэнтр. Э.) і дацкіх феадалаў (у 1219—20 захапілі Паўн. Э.). На месцы заваяванай датчанамі (1219) эст. крэпасці ЛінданісеРавала (Калывань) імі засн. г. Рэвель (сучасны Талін). У 1222—24 адбылося агульнаэст. паўстанне супраць датчан і мечаносцаў. У 1223 наўгародскі служылы князь (б. васал полацкага кн. Уладзіміра) Вячка з атрадам усходнеслав. воінаў (200 чал.) заняў г. Юр’еў, адкуль кіраваў б.ч. зямель эстаў. У 1224 паўстанне падаўлена, мечаносцамі ўзяты Юр’еў, дзе пасля гераічнага змагання загінулі кн. Вячка са сваімі і эст. воінамі. Юр’еў быў перайменаваны ў Дэрпт. У 1227 крыжакі захапілі ваў Саарэмаа. Тэр. Э. была падзелена паміж заваёўнікамі: паўд.ўсх. часткай валодаў дэрпцкі епіскап, цэнтр. і паўд.зах. часткамі — оÑ