• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    арэмаа», «Гэтакі Мульк, або Сто йураў солі». У 1878—1903 пад кіраўніцтвам А.Війры тут ставіліся муз. спектаклі, творы У.Шэкспіра, Мальера. У 1906— 14 трупу ўзначальваў КМенінг. Пастаўлены эст. п’есы А.Кіцберга, Э.Вільдэ, О.Лутса. 3 1906 у Таліне пры тве «Эстонія» наладжваліся паказы драм. спектакляў. У 1920—30я г. працавалі тры: у Таліне — «Эстонія», Драм. тр, «Драмастудыо» (з 1937 Эст. драм. тр), Ранішні тр, Рабочы тр; у Тарту — «Ванемуйне». Дзейнічалі тэатр. калектывы ў Пярну, Вільяндзі, Нарве і інш. У 1940 створаны тр у Ракверэ. У Таліне ў 1941 адкрыты Музей тра і музыкі, арганізаваны Рус. тр (1948), Дзярж. тр лялек (1952), Дзярж. тр юнага гледача (1965). У пасляваен. перыяд вял. пашырэнне набыла драматургія А.Якабсана («Жыццё ў цытадэлі», «Барацьба без лініі фронту»), пастаўлены п’есы Р.Каўгвера, А.Лійвеса, Э.Раннета, Ю.Смуула. Сярод найб. значных спектакляў: «Чалавек і бог» паводле эпапеі «Праўда і справядлівасць» А.Тамсаарэ, «Дзікі капітан» Смуула, «Мужчынскія песні» і «Жаночыя песні» на аснове эст. песень, «Антоній і Клеапатра» і «Карыялан» Шэкспіра, «Мілы лгун» Дж.Кілці, «Маці» паводле М.Горкага. Уклад у развійцё сцэн. мастацтва зрабілі рэжысёры К.Ірд, Э.Кайду, М.Міківер, В.Панса, І.Таммур, Я.Тоамінг, Э.Хермакюла; рэжысёры і акцёры к.Лаўтэр, П.Пыльдраас; акцёры К.Карм, Л.Румма, А.Тальві, А.Эскала, Ю.Ярвет і інш. У Э. дзейнічаюць т^ры: у Таліне — Эст. драм., Дзярж. лялечны, Эст. дзярж. рус. драм., Гар., Трстудыя Старога горада і інш.,
    
    эстонія 169
    
    А.Дударава (Талін) і інш. Бел. драм. калектывы ў час «Прыбалтыйскіх тэатр. вёсен» выступалі ў Таліне, эст. — у Мінску. Бел. і эст. тэатразнаўцы і крытыкі сумесна ўдзельнічалі ў навук. канферэнцыях, абмеркаваннях спектакляў.
      Кіно. На мяжы 19—20 ст. у Э. зроблены першыя дакумент. і відавыя кіназдымкі франц кінафірмамі «Патэ», «Гамон» і «Эклер». У 1912—14 тартускі фатограф 1 Пяэзуке зняў першыя эст. дакумент. стужкі, у 1913—14 — першы маст. фільм «Паляванне на мядзведзя ў Пярнумаа». У 1920я г. ствараліся прыватныя і аматарскія кінафірмы, сярод якіх вылучалася «Эстоніяфільм» (1920—32). У 1930я г. кінавытворчасць у Э. звязана з дзейнасцю студыі «Ээсты культуурфільм», якая атрымала дзярж. датацыю (у 1940 нацыяналізавана, з 1941 — Эст. студыя кінахронікі, з 1947 —Талінская кінастудыя, з 1963 — «Талінфільм»), Першы паўнаметражны маст. фільм — «Цені мінулага» (1924, рэж. Б.Кузбак). Рэж. К.Мярска зняў першы гукавы фільм «Залаты павук» (1930), дакумент. стужкі «Святы ў Пячорах» (1936), «Краявіды вострава Осмуссаар» (1936—37). Дасягненні ў маст. кіно звязаны з дзейнасцю рэжысёраў К.Кійска («Небяспечныя павароты», з Ю.Кунам, 1961; «Крыгаход», 1962; «Азірніся ў дарозе», 1964; «Пра цану смерці запытайся ў мёртвых», 1978), Л.Лайус («3 вечара да раніцы», 1963; «Лясная легенда», 1969; «Крыніца ў лесе», 1974; «Гаспадар Кырбая», 1980), Ю.Мююра («Хлопцы адной вёскі», 1962; «Новы нячысты з пекла», з Р.Краманавым, 1964; «Людзі ў салдацкіх шынелях», 1968), Краманава («Што здарылася з Андрэсам Лапетэусам», 1966;
    
    Да арт. Эстонія. Л.М у у г а. Пратэст супраць вайны. 1959.
    
      Тэатр. Вытокі тэатр. мастацтва адносяцца да глыбокай старажытнасці. У рытуалах, абрадах, нар. святах і гульнях выкарыстоўваліся дыялогі, элементы іг
    
    у Тарту — «Ванемуйне»; у Пярну — «Эндла»; у Вільяндзі — «Угала»; у Ракверэ. У трах Э. ставіліся бел. п’есы: «Пяюць жаваранкі» (Ракверэ), «Хто смяецца апошнім» (Талін, Пярну) К.Крапівы, «У ціхім завулку» А.Маўзона (КохтлаЯрве), «Выбачайце, калі ласка!» (Талін, Пярну), «Лявоніха на арбіце» (Пярну) А.Макаёнка, «Радавыя»
    
    Да арт. Эстонія. Кадр з кінафільма «Гняздо на ветры» О.Неўланда. 1979.
    
    «Брыльянты для дыктатуры пралетарыяту», 1976; «Атэль «Ля загінуўшага альпініста», 1979), А.Іха («Гульні для дзяцей школьнага ўзросту», з Лайус, 1985; «Назіральнік», 1987; «Толькі для вар’ятаў», 1990; «Сэрца мядзведзіцы», 2001), П.Сімма («Арабела — дачка пірата», 1983; «Танец вакол паравога катла», 1988; «Добрыя рукі», 2001), О.Неўлавда
    
    170         ЭСТОНСКАЯ
    
    («Гняздо на ветры», 1979). Найб. вядомыя акцёры эст. маст. кіно: Э.Ківі, Э.Кулль, Х.Мандры, Л.Мерзін, Л.Ульфсак, А.Эскала, О.Эскала, Ю.Ярвет і інш. Школу дакумент. эст. кіно склалі рэжысёры А.Сёэт («511 лепшых фотаздымкаў з Марса», 1968; «Іванаў дзень», 1978; «Майстар азёраў», 2002), М.Соасаар («Жанчына з вострава Кіхну», 1973; «Цюлені», 1974; «Радасці зямныя», 1977; «Нядзельныя жывапісцы», 1979; «Ану Рауд — вобразы жыцця мастака», «Жыццё матылёў», абодва 2002). У навук.папулярным кіно працуюць рэжысёры Л.Меры («Ветры Млечнага шляху», 1977), Р.Маран («У цішыні балот», 1976; «Гадзюка звычайная», 1978; «Купальны дзень. Азбука птушак», 2002). Міжнар. поспех набыла эст. анімацыя. Сярод рэжысёраў дзіцячых лялечных фільмаў Э.Туганаў («Оць у космасе», 1961; «Жарабя ў яблыках», 1981), Х.Парс (серыя фільмаў пра прыгоды аператара Кыпса, 1964—68; «Цвік», 1972). Паэт. маляваная анімацыя Р.Раамата сінтэзавала моўныя сродкі кіно і жывапісу («Палёт», 1973; «Стралок», 1976; «Антэны ў ільдах», 1977; «Поле», 1978; «Вялікі Тыл», 1980). Дзейнічаюць 26 кінакампаній, працуюць 4 пракатныя фірмы. У 1962 заснаваны Саюз кінематаграфістаў Э. Распрацавана агульная канцэпцыя балт. кіно, яго сувязей са скандынаўскім, што прадугледжвае шырокую капрадукцыю пры захаванні традыцый нац. кіно, парытэту паміж высокамаст. і камерц. праектамі.
    
    
    Да арт. Эстонія Кадр з кінафільма «Добрыя рукі» П.Сімма. 2001.
    
       Беларусы ў Эстонй 3 17—18 ст. у Тартускім унце і інш. навуч. установах краю вучыліся многія ўраджэнцы Беларусі. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. адбывалася прац. эміграцыя з Беларусі, пераважна ў г. Рэвель (цяпер Талін), дзе ў 1917 у сям’і беларусаўмігрантаў нарадзіўся будучы нар. паэт Беларусі П.Е Панчанка. У 1898—99 у Тартускім унце вучыўся дзеяч бел. і рас. рэв. руху П.У.Карповіч, у 1911 яго скончыў будучы гісторык, дзярж. і паліт. дзеяч БССР У.М.Ігнатоўскі. Паводле перапісу 1989 у Э. жыло 28 тыс. беларусаў, каля пал. з іх — у сталіцы (гл. раздзел пра беларусаў v апт Талін). У 1989 засн. згуртаван
    
    
    
    не беларусаў у г. КохтлаЯрве, Беларускаэстонскае згуртаванне (БЭЗ) у г. Йыхві. У 1995 намаганнямі БЭЗа пры дапамозе Мінва культуры Эстоніі выдадзена кн. вершаў і апавяд. «Сярод белых эстонскіх начэй» У.Дзехцерука, аднаго з заснавальнікаў і сябра БЭЗа. У кастр. 1998 у г. Ківіылі ўстаноўлены помнік бел. пісьменніку Я.Скрыгану. Дзейнічаюць таксама бел. суполкі «Спадчына» (г. Нарва), «Лёс» і інш. Адна з кіраўнікоў БЭЗа М.Астравумава — чл. аб’яднання мастакоўбеларусаў Балтыі «Маю гонар».
       Літ:. К а х к Ю.Ю., Снйлвваек К.К. Нсторня Эстонской ССР: Попул. очерк. Таллнн, 1987; Клннге М. Мнр Балтнкн. Хельсннкн, 1995; Пуллат Р йсторня Таллнна. [Таллннн|, 1999; Очерк ясторнн эстонской советской лнтературы. М., 1971; Басс е л ь Н. Лнтературные связя Советской Эстоннн. Таллнн, 1970; Яго ж. Тнпологнческне связн эстонской советской лнтературы с лятературамн другнх народов: Художеств. проза. Таллнн, 1980; Сыгель Э. Развнтме лнтературы: борьба ндей. Таллнн, 1985; Памятнякн архмтектуры Эстоннм Л., 1980; Бернштейн Б., Генс Л. йзобразнтельное нскусство Эстонской ССР М , 1957; К у м a X. Прнкладное нскусство Советской Эстоннн н его мастера. Л.; М., 1962; Б е р н штейн Б. Эстонская графнка. М., 1970; Эстонская жнвопнсь: Альбом. Таллнн, 1982; Тампере X. Эстонская народная песня. Л., 1983; К а н г р о Р. Коротко о компознторах. Таллнн, 1984; Музыкальная культура Эстонской ССР; Сб. ст. Л., 1984; Р а й с М. Эстетнка «новой эстонской школы» // Муз. академня. 1993. №3; Театры Советской Эстоннн Таллнн, 1956; Каск К., Тормнс Л., Паалма В. Эстонскнй театр. М., 1978; Козенкраннус М, Тобро В. Кннонскусство Советской Эстоням. М., 1966; Эльмановнч Т.В. Образ факта: От пуб
    
    
    Да арт. Эстонія. Кадр з кінафільма «Сэрца мвдзведзіцы» АІ х а. 2001.
    
    лйЦйстнкн к фнльму на эстонском телевнденян. М., 1975; К н й с к С. Охнвшне сказкн: Пер. с эст. Таллнн, 1977; Бельчнков Р.Х. Кнно Эстоннн. М., 1981; Беларускаэстонскае згуртаванне «БЭЗ». Йыхві, 1999.
    В.М.Корзун (прырода, насельніцтва, гаспадарка), М.Г.Нікіцін (гісторыя), {.А.Шор (узброеныя сілы), Л.У.Языковіч (асвета), Л.А.Фядотаў (друк, радыё, тэлебачанне), Н.М.Басель (літаратура), Я.Ф.Шунейка (архітэктура і выяўленчае мастацтва), Н.В.Сазановіч (музыка), А.В.Сабалеўскі (тэатр), В.Ф.Нячай (кіно), У.Я.Калаткоў (беларусы ў Эстоніі).
    
    ЭСТбНСКАЯ БЕКбННАЯ ПАРрДА с в і н е й. Выведзена ў Эстоніі скрыжаваннем мясц. даўгавухіх свіней з буйной
    
    
    
    белай пародай, ням. даўгавухай і ландраскай пародамі. Зацверджана ў 1961. Гадуюць у Прыбалтыйскіх краінах. Выкарыстоўваюць у прамысл. скрыжаванні і для паляпшэння мясц. парод.
      Канстытуцыя моцная, касцяк тонкі. Тулава падоўжанае з добра развітымі кумпякамі. Вушы вял., навісаюць на вочы. Масць белая. Маса кныроў 300—330, матак 220—250 кг, 6месячных падсвінкаў пры інтэнсіўным адкорме 95 кг. Плоднасць 11—12 парасят за апарос.
    
    
    
    
    Эстонская беконная парода свіней.
    
    ЭСТбНСКАЯ МрВА, адна з фінаугорскіх моў (прыбалтыйскафінская падгрупа); мова эстонцаў. Пашырана ў Эстоніі, часткова ў Швецыі, Расіі, ЗША, Канадзе. Mae 3 дыялектныя групы: паўн.эст., паўд.эст. г паўн.ўсх., або прыбярэжную. Э.м. ўласцівы: у фанетыцы — фаналагічная значнасць ступеней даўжыні, што ахоплівае ўсе доўгія галосныя, дыфтонгі, зычныя 1 спалучэнні зычных, гал. націск у слове на 1м складзе, дадатковы на 3м; у марфалогіі — 14 склонаў назоўніка, ва ўтварэнні якіх удзельнічаюць паслялогі, адсутнасць катэгорыі роду ў дзеяслова — катэгорыі трывання; у сінтаксісе — сувязь слоў у сказе выражаецца пераважна грамат. формамі асобных слоў і службовымі словамі, часам з дапамогаю парадку слоў і інтанацыі; у лексіцы — запазычанні са слав., балт. і герм. моў. Першыя запісы на Э.м (асобныя сказы і глосы) з 13 ст. Першая друкаваная кніга — 1535. Пісьменства на аснове лац. алфавіта.
      Літ:. К а с к А. Эстонсквй язык // Основы фмнноугорского языкознання. М., 1975.
    А.Я.Міхневіч.
    
    ЭСТбНЦЫ (саманазва ээстласед), народ, асноўнае насельніцтва Эстоніі (920,7 тыс. чал., 2003). Жывуць таксама ў Рас. Федэрацыі (46,4 тыс. чал., 1995), ЗША (25 тыс. чал.), Канадзе (25 тыс. чал.), Швецыі (25 тыс. чал.), Аўстраліі (6 тыс. чал ). Агульная колькасць каля 1,1 млн. чал. (1995). Гавораць на эстонскай мове. Вернікі пераважна лютэране, ёсць праваслаўныя.
    
    ЭСТРАГЁНЫ (ад новалац. oestros цечка + ...ген), жаночыя палавыя гармоны. Сінтэзуюцца ў жан. і мужч. арганізме: яечніках, плацэнце, семянніках, семянных пузырках, кары наднырачнікаў, нырках, печані, тлушчавай тканцы. Асн. Э. — эстрадыёл (найб. актыўны),
    
    
    
    ЭСТРАДА 171
    
    таксама ягÐ