• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ¾ вытворныя — эстрон і эстрыёл. Сакрэцыю Э. стымулюе фалікуластымулявальны гармон.
      Паводле хім. будовы — стэроіды. Дзейнічаюць на рэцэптары ў клетках маткі, похвы, яечнікаў, малочных залоз, гіпофіза і інш., павялічваюць сінтэз нуклеінавых кт, бялку. Удзельнічаюць у фарміраванні першасных і другасных палавых прыкмет, забяспечваюць рэпрадуктыўны працэс і інш. Колькасць Э. у крыві жанчын цыклічна мяняецца (дасягае максімуму перад авуляцыяй). У самак птушак Э. ўплываюць на форму і афарбоўку пер’я. Эстрагеннай актыўнасцю валодаюць некат. рэчывы расл. паходжання (фітаэстрагены), напр., флаваноіды Атрыманы сінт. Э. нестэроіднай структуры — сінэстрол і інш. Увядзенне Э. кастрыраваным самкам жывёл выклікае цечку. У медыцыне выкарыстоўваюцца пры недахопе іх у арганізме (напр., слабасць родавай дзейнасці), для гармонатэрапіі раку прастаты, малочнай залозы. І.М.Семяненя.
    
    ЭСТРАГбН, палын эстрагонав ы, т а р х у н (Artemisia dracunculus), від кветкавых раслін сям. складанакветных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі заносны від, зрэдку трапляецца на чыг. насыпах, уздоўж дарог, на сметніках. Культывуецца як харч. расліна, лёгка дзічэе.
      Шматгадовая, травяністая, карэнішчавая расліна выш. да 120 см. Сцёблы прамыя, адзіночныя або па 3—5, галінастыя. Лісце суцэльнае, лінейнае. Кветкавыя кошыкі жоўтыя, шарападобныя, у густым мяцёлчатым суквецці. Плод — сямянка. Маладыя парасткі і лісйе маюць эфірны алей, ужываюцца ў ежу як салата, прыправа, выкарыстоўваюцца пры кансерваванні, у кандытарскай прамсці, нар. медыцыне. Дз.І.Траццякоў.
    
    ЭСТРАДА (франц. estrade ад ісп. estrado памост), 1) від сцэнічнага мастацтва, калі ў адным паказе (канцэрце) спалучаюцца выступленні артыстаў розных жанраў (чытальнікаў, спевакоў, музыкантаў, акрабатаў, танцораў, канферансье і інш.). Як самаст. мастацтва сфарміравалася ў канцы 19 ст.
      Вытокі Э. ў паказах вандроўных акцёраў. У пач. 18 ст. ў Англіі ўзніклі невял. эстр. тры — мюзікхолы. 3 1850х г. у Францыі пры рэстаранах ствараліся т.зв. кафэшантаны, з 1880х г. — кабарэ, пазней вар’етэ. У 20 ст. эстр. паказы (агляды, рэвю) адбываліся ў вар’етэ і мюзікхолах. Першыя папулярныя выканаўцы Э. — расійскія спевакі Н.Вяльцава, А.Вярцінскі, ВПаніна. 1 Юр’ева, франц. — А.Бруан, І.Гільбер, швейцарскі клоун Грок і інш. Сярод вядомых майстроў замежнай Э.: спевакі Э.Дзімітроў (Балгарыя), Г.Герман (Польшча), К.Гот (Чэхія), Х.Белафонтэ, П.Робсан, П.Сігер, Ж.Фіцджэралд (ЗША), Ш.Азнавур, Э.Піяф, М.НІэвалье (Францыя); джазаркестры пад кіраўніцтвам ЛД.Армстранга, Э.К.Элінгтана (ЗША) і інш. Праводзяцца міжнар. конкурсы і фестывалі эстр. мастацтва. У Расіі вытокі Э. ў нар. гульнях і балаганах, у мастацтве скамарохаў. 3 канца 18 ст. пашыраны т.зв. дывертысменты. У пач. 20 ст. ўзніклі эстр. тэатры мініяцюр. У станаўленні сав. Э. пэўную ролю адыгралі тэатры рэвалюцыйнай сатыры, паказы «Сіняй блузы», эстр., эстр.сімф. і джазаркестры, вак.інстр. ансамблі.
      На Беларусі элементы Э. меліся ў праграмах беларускіх вечарынак, паказах Першай бел. трупы І.Буйніцкага. Развіццю жанраў бел. эстр. мастайтва спрыялі мітынгіканцэрты, «жывыя газеты», тры рэв. сатыры ў Віцебску і
    
    В.Міхеда і М.Гільзінец, спевакі Ю.Матраеў, Р.Плоткіна, чытальніца Ю.Фляйто, акрабаты С.Сакалоў, Л. і А.Міхайлавы. У першае пасляваен. дзесяцігоддзе пры «Белдзяржэстрадзе» працавалі тр драмы і камедыі, ансамбль аперэты, тр лялек, эстр. аркестр. У 1950—60я г. вылучыліся эстр. спевакі Г.Буцько, І.Вішнеўская, У.Зяміраў, Э.Міцуль, І.Палянская, А.Самарадаў, вак. трыо з балалайкамі сясцёр Логінавых, цымбалісты В.Бурковіч, М.Шмелькін, танцоры Т.Гіжэўская, М.Лапша, Б.Нікулін, М.Сцепанец, Х.Хвораст, майстры размоўнага жанру З.Бандарына, Р.Дзідзенка, М.Зорын, І.Лакштанаў, С.Сімараў, А.Слесарэнка, В.Спіткоўская, М.Шышкін, акрабаты А.Беразоўская, Н.Іванова, І.Пігулеўскі, А. і В.Ржавускія, Ф.Фаменка, П.Чарапанаў, мастакмануменгаліст Г.Ермаловіч і інш. У 2й пал. 1960х г. бел. Э. атрымала ўсесаюзнае і міжнар. прызнанне. У 1968 у Мінску адбыўся Усесаюзны фестываль эстр. мастацтва, у 1973 — Усесаюзны конкурс выканаўцаў сав. песні, у 1974 — Першы рэсп. конкурс артыстаў Э. Узніклі новыя калектывы, паявіліся таленавітыя выканаўцы. Для рэпертуару і выканаўчай манеры сталі характэрны публіцыстычнасць, грамадз. пафас, развіццё нар. традыцый, засваенне лепшых узораў сав. і зарубежнага эстр. мастацтва; у канцэртныя праграмы шырока ўключаюцца
    
    Да арг. Эстрада. Сцэна са спектакля Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра эстрады Беларусі.
    
    Мінску (1919—22). 3 бел. нар. песнямі выступалі Л.Александроўская, І.Яўнзем. Сярод першых выканаўцаў Э.: цымбалісты А.Астрамецкі, І.Жыновіч, цымбальны дуэт Х.Шмелькін і С.Навіцкі, балалаечнік Дз.Захар, Беларускі вакальны квартэт. У 1939 створана «Белдзяржэстрада» з аддзяленнямі ў Віцебску і Беластоку, сярод артыстаў якой танц. пара
    
    творы бел. пісьменнікаў і кампазітараў. Набылі вядомасць вак.інстр. ансамблі «Песняры», «Сябры», «Верасы», інстр. ансамбль «Тоніка», эстр.харэаграфічны ансамбль «Чараўніцы», харэаграфічны ансамбль «Харошкі», Дзяржаўны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь, Сімфанічны аркестр беларускага тэлебачання і радыё. бел. тр
    
    172          ЭСТРАДНАЯ
    
    пантамгмы «Рух», тр сатыры і гумару «Хрыстафор», ансамбль нар. музыкі «Свята» і інш. Уклад у развіццё бел. Э. зрабілі спевакі Н.Багуслаўская, Я.Барткевіч, В.Вуячыч, Я.Еўдакімаў, В.Кучынскі, Н.Мікуліч (гл. Дадатак), Я.Навуменка, В.Пархоменка, ХРаеўская, М.Скорыкаў, Ю.Смірноў, ВШутава, ^.Ярмоленка, вак. дуэт. Я.Паплаўская і Х.Цтіновіч, музыканты й.Раінчык і І.Цвяткова, цымбалісты Астрамецкі, Я.Гладкоў, майстар размоўнага жанру Г.Рыжкова і інш. У 1995 у Мінску адкрыты Дзярж. маладзёжны тэатр эстрады. Арганізацыйнатворчую работу ў галіне Э. на Беларусі вядуць Бел. філармонія, Гомельская (з 1967), Гродзенская (з 1987), Магілёўская (з 1990) і інш. абласныя філармоніі, прадпрыемства «Белканцэрт» (з 1990). Штогод праводзяцца Маладзечанскі фестываль беларускай песні і паэзіі, міжнар. фестывалі «Славянскі базар у Віцебску», «Залаты шлягер» у Магілёве (з 1995), у рамках якіх адбываюцца конкурсы маладых эстр. выканаўцаў. На Беларусі артыстаў Э. рыхтуюць Мінскае муз. вучылішча імя Глінкі, Бел. унт кулітуры.
      2)    Сцэнічная пляцоўка (пастаянная ці часовая) для канцэртных выступленняў артыстаў.
      Літ.: Кузнецов Е.М. йз прошлого советской эстрады: йст. очеркн. М., 1958; Д м нтрнев Ю.А. йскусство советской эстрады. М., 1962; Загородннй Г.Н Музыкн высокое прмзванне: йст. очерк о Бел. гос. фнлармоннн. Мн., 1988; Эстрада без парада: Сб. М.. 1991; Певцы советской эстрады: Сб. М., 1992. Г.М.Загародні.
    
    ЭСТРАДНАЯ МЎЗЫКА, параўнальна невял. муз. творы (эстр. і масавыя песні, танц. музыка, эстр. інстр. мініяцюры, асобныя разнавіднасці джаза, апрацаваныя нар. песні і інш.), якія вызначаюцца прастатой успрымання, кампазіцыйнай нескладанасцю. Нярэдка атаясамліваецца з лёгкай музыкай; мяжуе з паняццем «nonмузыка». Тэрмін «Э.м.» ўвёў Л.Уцёсаў у 1948. Выкарыстоўваецца для абазначэння музыкі 19— 20 ст. Лепшыя творы бел. Э.м. характарызуюцца глыбінёй лірычных эмоцый, мяккай манерай выканання, знешняй стрыманасцю, зместам. Э.м. на Беларусі звязана з дзейнасцю кампазітараў У.Будніка, Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, А.Елісеен'кава, В.Іванова, ІДучанка, У.Мулявіна, В.Раінчыка, Ю.Семянякі, Р.Суруса, Э.Ханка, А.Шпянёва; дырыжораў Ю.Бяльзацкага, Б.Райскага, М.Фінберга; спевакоў В.Вуячыча, Э.Міцуля, А.Падгайскага, В.Прышчапёнка, Ю.Смірнова, М.Шуманскага, В.Юневіча, а таксама І.Афанасьевай, Н.Багуслаўскай, Я.Еўдакімава, С.Кулыты, В.Кучынскага, Я.Навуменкі, В.Пархоменкі, Т.Раеўскай, А.Саладухі, М.Скорыкава, Г.Халшчанковай, В.Шутавай; вакальнаінстр. ансамбляў «Песняры», «Верасы», «Сябры», «Чараўніцы» і інш.
    
    
      Літ.: Кон н яков А. Мнр эстрады. М., 1980; Мархасев Л. В легком жанре. Л., 1984. НА. Юўчанка.
    
    ЭСТРАДНЫ ТАНЕЦ, від сцэнічнага танца, невялікая сцэнка, харэаграфічная мініяцюра. Уключае эксцэнтрыку, акрабатыку, рытмічныя танцы і інш.
    
    ЭСТРАДЫЁЛ, жаночы палавы гармон з групы эстрагенаў, які выпрацоўваецца ў яечніках, плацэнце, семянніках. Выклікае развіццё другасных палавых прыкмет. Валодае найвыш. фізіял. актыўнасцю ў параўнанні з інш. эстрагенамі.
    
    кТРУС, тое, што цечка.
    
    ЭСТРЭМАДЎРА (Extremadura), гістарычная і аўганомная вобласць на 3 Іспаніі. Пл. 41,6 тыс. км² Нас. 1,1 млн чал. (1992). Уключае правінцыі Бадахос і Касерэс. Адм. цэнтр — г. Бадахос. Рэльеф гарысты. На ПнУ адгор’і Цэнтр. Кардыльер, на ПдУ хр. СьерадэГуадалупе, СанПедра, СанМамед. Клімат міжземнаморскі, летам засушлівы. Ападкаў 400—600 мм за год. Гал. рэкі Таха і Гвадыяна. Лясы пераважна дубовыя. На схілах гор зараснікі з маквісу. Э. — агр. вобласць. Асн. галіны гаспадаркі авечка і свінагадоўля. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, рыс (на арашальных землях), бавоўнік, тытунь. Вінаградарства і насаджэнні аліўкавых дрэў. Збор кары коркавага дуба. Прамсць: харч. (алейная, вінаробная, мясная, сыраробная, плодакансервавая), лёгкая (гарбарная, тэкст.), хім. (вытвсць MiHep. угнаенняў), фаянсавая. Здабыча каляровых металаў і фасфарытаў.
    
    ЭСТУАРЫЙ (ад лац. aestiiarium вусце ракі, якое затапляецца), аднарукаўнае, лейкападобнае вусце ракі, якое расшыраецца ў бок мора ці акіяна. Утвараецца ў выніку падтаплення нізоўяў рачной даліны і пераўтвараецца пад уздзеяннем хвалевага, рачнога і прыліўнага фактараў (вусці ў выглядзе Э. маюць рэкі Конга, 06, Парана, Сена, Тэмза і інш ).
    
    ЭСТЫ. назва карэннага насельніцтва сучаснай Эстоніі (стараж. саманазва maarahvas — народ зямлі, у рус. летапісах — чудзь) у сярэдневяковых зах.еўрап. гіст. крыніцах. Ад яе паходзіць этнонім эстонцы, які ў 17 ст выцесніў стараж. саманазву.
    
    ЭСТЭРАЗЫ, ферменты класа гідралаз, якія каталізуюць у клетках гідралітычнае расшчапленне складаных эфіраў (напр., ліпаза расшчапляе тлушчы ў працэсе стрававання).