Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
да пэўнага месца ссылкі з часовымі прыпынкамі для начлегу і днёўкі ў т.зв. этапнай турме; была пашырана ў Расіі ў 19 ст. Найб. вядомы Э. ў Сібір, якія складаліся з партый арыштантаў (20—100 чал.). Сістэма Э. замацавана ў «Статуце аб этапах у сібірскіх іубернях» (1822), складзеным М.М.Спяранскім; праіснавала да Лютаўскай рэвалюцыі 1917.
ЭТАТЫЗМ (ад франц. etat дзяржава), узмацненне ролі дзяржавы ў эканам.. сац., культ. жыцці грамадства, навук. і інш. сферах жыццядзейнасці. У сац. і прававой сферах гэта выяўляецца ў больш жорсткім паліт. і бюракратычным кантролі, у выкарыстанні жорсткіх абмежаванняў усяго, што расцэньваецца як парушэнне законнасці і правапарадку, і ў абмежаванні правоў і свабод асобы. Найб. жорсткія тыпы Э.: акгыўнае ўмяшанне дзяржавы ў эканам. жыццё грамадства, нацыяналізацыя прадпрыемстваў, стварэнне велізарнага сектара дзярж. эканомікі, валоданне падатковымі, фін. і інш. сродкамі эканам. рэгулявання, кантроль за цэнамі і зарплатай, выкарыстанне метадаў жорсткага планавання і г.д. У барацьбе супраць Э. сфарміравалася эканам. ідэалогія лібералізму, якая прадугледжвае поўную эканам. свабоду прадпрымальніцтва, заснаваную на рыначных механізмах самарэгулявання таварнаграшовых адносін. Існуе думка, што дзярж. ўмяшанне ў грамадскае жыццё не павінна перавышаць неабходнай дастатковасці: яно павінна быць абумоўлена неабходнасцю дзярж. рэгулявання інфарм. і некаторых інш. прынцыпова новых сфер грамадства, узмацненнем барацьбы з новымі відамі крымін. злачынстваў, правядзеннем актыўнай рэгіянальнай палітыкі, расшырэннем міжнар. сувязей і інш. Фарміраванне грамадзянскай супольнасці і ўзмацненне яе кантролю над дзяржавай, узмацненне асноў самакіравання, расшырэнне ўплыву паліт. партый і грамадскіх аб’яднанняў вядзе да істотнага абмежавання ролі дзяржавы ў грамадскім жыцці. І.В.Катляроў.
ЭТБАЙ, горны хрыбет у Егіпце і Судане. Цягнецца ўздоўж узбярэжжа Чырвонага м. ад дэльты р. Ніл на ПнЗ да адгор’яў Эфіопскага нагор’я на ПдУ. Даўж. каля 1500 км. Пераважаюць выш. каля 1000 м, найб. 2259 м (г. Ода). Складзены з дакембрыйскіх крышт. сланцаў, гнейсаў. Стромка абрываецца
на У да ўзбярэжжа, ступеньчата апускаецца на 3 да Аравійскай пустыні. У сухіх далінах бедная дрэвавая расліннасць (тамарыскі, сікаморы, акацыі), ксерафільныя злакі. Рэзерваты: ВадзіРышраш (Егіпет), Эркавіт (Судан).
51ВЕШ (Eotvos) Лоранд (Роланд) фон (27.7.1848, Будапешт — 8.4.1919), венгерскі фізік. Чл. Венгерскай АН (1883) і яе прэзідэнт (1899—1905). Вучыўся ў Будапешцкім і Гайдэльбергскім унтах. 3 1871 у Будапешцкім унце (з 1872 праф.). Навук. працы па тэорыі капілярнасці, гравітацыі і геафізіцы. Устанавіў залежнасць малекулярнай паверхневай энергіі ад тры (1886; закон Э.). Вынайшаў гравітацыйны варыёметр, эксперыментальна ўстанавіў роўнасць гравітацыйнай і інертнай мас (1890— 1906). Вывучаў размеркаванне мас у горных хрыбтах. Заснавальнік і першы прэзідэнт (з 1891) Венгерскага матэм. і фіз. тва. Яго імем названы Будапешцкі унт і пазасістэмная адзінка градыента сілы цяжару — этвеш.
ЙТЛІ (Attlee) Клемент Рычард (3.1.1883, Лондан — 8.10.1967), дзяржаўны і паліт. дзеяч Вялікабрытаніі. Граф (1955). Вучыўся ў Оксфардскім унце. юрыст. 3 1907 у Фабіянскім таварыстве, з 1908 у Незалежнай рабочай партыі (у складзе Лейбарысцкай партыі Вялікабрытаніі). У 1922—55 чл. Палаты абшчын парламента ад Лейбарысцкай партыі (у 1935—55 лідэр партыі). Чл. лейбарысцкіх урадаў 1924 і 1929—31. лордхавальнік дзярж. пячаткі (1940—42), нам. прэм’ерміністра, міністр па справах дамініёнаў і лордстаршыня Савета кааліцыйнага ўрада УЛ.С.Чэрчыля (1942— 45). Прэм’ерміністр (1945—51), адначасова міністр абароны (1945—46). Удзельнік Патсдамскай канферэнцыі 1945. Урад Э. нацыяналізаваў Англ. банк. чыгункі, грамадз. авіяцыю, сувязь, некат. галіны прамсці, зрабіў захады па паляпшэнні сістэмы сац. страхавання, асветы і аховы здароўя, надаў незалежнасць Індыі (1947), якая паводле Маунтбетэна плана падзелена на дамініёны (Інд. саюз і Пакістан), Бірме (1948), актыўна ўдзельнічаў у рэалізацыі Маршала плана, стварэнні блока НАТО (1949), накіраваў брыт. войскі для ўдзелу ў карэйскай вайне 1950—53.
ЭГНА (Etna), дзеючы вулкан на вве Сіцылія ў Італіі. Выш. 3340 м (найб. высокі ў Еўропе). Конус з пакатымі схіламі, складзены пераважна з трахітаў, далерытаў і базальтаў. Дыяметр кратэра каля 400 м, шматлікія бакавыя кратэры, застылыя лававыя патокі. Найб. моцнае вывяржэнне ў 1669. Паміж вывяржэннямі выдзяленне газаў і пары, частыя землетрасенні. Да выш. 800—900 м — палі, сады. вінаграднікі, вышэй міжземнаморскія хмызнякі і лясы. Вышэй за
176 ЭТНАГЕАГРАФІЯ
1500 м на працягу некалькіх месяцаў Э. ўкрыта снегам. Турызм.
ЭТНАГЕАГРАФІЯ, навуковая дысцыпліна, якая вывучае размяшчэнне народаў, асобных этнагр. і канфесіянальных груп, шляхі іх міграцыі, заканамернасці рассялення і распаўсюджання тых ці інш. этнакульт. элементаў у прасторы і часе, уплыў геагр. і пэўных фактараў на характар іх жыццядзейнасці і рэгіянальныя асаблівасці кулыуры. Знаходзіцца на сумежжы этнаграфіі і геаграфіі. Як апісальная навука вядома са старажытнасці («Гісторыя» Герадота, 5 ст. да н.э.; «Геаграфія» Страбона, «Натуральная гісторыя» Плінія Старэйшага, абедзве 1 ст. н.э.. працы Тацыта, Пталамея і інш.). Новы штуршок атрымала ў эпоху Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, асваення і каланізацыі новаадкрытых зямель. Найб. актуальныя задачы Э.: вызначэнне нац. складу насельнііггва свету і яго асобных расавых, этналінгвістычных, рэліг. груп, іх геагр. размяшчэнне, складанне этнагр. карт і атласаў. Цесна звязана з этн. дэмаграфіяй, антрапагеаграфіяй, лінгвагеаграфіяй, праблемамі арэальных даследаванняў і картаграфаваннем. Пры вызначэнні межаў рассялення народаў істотнае значэнне мае этн. ідэнтыфікацыя паводле моўных прыкмет, нац. самасвяломасці і канфесіянальнай прыналежнасці, што адлюстроўваюць абагульняльныя этнаграфічныя карты і атласы.
Літ:. Тнтов В.С. йсторнкоэтнографнческое районнрованне матернальной культуры белорусов, XIX — начало XX в. Мн., 1983; Народы мнра: йст.этногр. справ. М.. 1988; С м о л і ч А. Геаграфія Беларусі. Мн., 1992; Беларусы: Эгнагеаграфія, дэмаграфія. дыяспара, канфесіі: Атлас. Мн.. 1996.
В. С.Цітоў.
ЭТНАГЕНЁЗ (ад этнас + ...генез). працэс фарміравання этнічнай супольнасці. У шырокім сэнсе слова Э. ахоплівае вял. гіст. перыяд складвання і існавання этнасу ў розных этнасац. формах (племя, народнасць, нацыя). Э. многіх сучасных еўрап. народаў, у т.л. беларусаў, узыходзіць да этн. супольнасцей апошніх этапаў першабытнасці, эпохі ваен. дэмакратыі і раннякласавых грамадстваў — плямён, племянных саюзаў, народнасцей. Актыўныя сац.біял. працэсы міксацыі, асіміляцыі і кансалідацыі абумовілі ўзнікненне новых народаў феад. эпохі (народнасцей), якія далі пачатак існуючым зараз этнасац. супольнасцям (нацыям). Э. амаль кожнага этнасу характарызуецца ўзаемасувяззю двух этнагенет. працэсаў: кансалідацыі і развіцця стараж. больш дробных аўтахгонных этн. кампанентаў і ўключэннем у працэсе Э. перасяленцаў (мігрантаў). Пытанні Э. розных народаў вывучаюць гісторыкі, этнографы, археолагі, лінгвісты, антраполагі, фалькларысты і інш.
Літ.: Г рннблат М.Я. Белорусы: Очеркн пронсхождення н этннч. нсторнн. Мн.,
1968; Ермаловіч М. Старажытаая Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн.. 1990; Пнлнпенко М.Ф. Вознмкновенне Белорусснн: Новая концепцня. Мн., 1991; Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнага часу да канца XVIII ст. Мн.. 2001; Цітоў В.С. Эгнаграфічная спадчына: Беларусь. Краіна і людзі. Мн.. 2001; Беларусы. Т. 4. Вытокі і этнічнае развіццё. Мн., 2001. А.І.Кушнір, І.У.Чаквін. ЭТНАГРАФІЧНАЯ ГРЎПА. лакальнатэрытарыяльная група насельніцтва, якая адрозніваецца асаблівасцямі традыц. матэрыяльнай і духоўнай культуры, побыту, часам мовы. Паходжанне Э.г. звычайна звязана з прыроднакліматычнымі ўмовамі жыцця, родам гасп. заняткаў, радзей — са спецыфікай этнагенезу і этн. гісторыі насельніцтва пэўнай тэрыторыі. Этн. самасвадомасць Э.г. звычайна выяўлена слаба. таму пераважаюць адпаведныя мясц. (зямляцкія) самавызначэнні — пінчукі, случакі. быхаўцы, палачане, мсціслаўцы, тураўцы і інш. У перыяд феадалізму актывізацыя этнаўтваральных працэсаў садзейнічала аб’яднанню Э.г. ў межах буйных гіст.этнагр. і субэтнічных супольнасцей беларусаў, палешукоў і літвінаў. У пач. 20 ст. лакальныя асаблівасці большасці Э.г. Беларусі паступова былі нівеліраваны агульнабел. кансалідацыйнымі працэсамі. што прывяло да ўзмацнення агульнаэтн. самасвядомасці (на змену мясц. самавызначэнням прыйшоў агульны этноні.м — беларусы). У наш час некат. групы насельніцтва Зах. і Усх. Палесся, Панямоння, Верхняга Падняпроўя, Падзвіння захоўваюць пэўныя асаблівасці традыц. жылля, адзення, абрадаў, звычаяў, фальклоРУ і інш. І.УЧаквін.
ЭТНАГРАФІЧНЫ РЭГІЁН, г і с т о рыкаэтнаграфічны р э г і ё н. частка этн. тэрыторыі, што вылучаецца комплексам этнакультурных прыкмет: прыроднаэкалагічнымі ўмовамі, асаблівасцямі этн. гісторыі, характарам рассялення, гасп. заняткамі, нар. архітэктурай, дэкар.прыкладным мастацтвам, традыц. адзеннем, фальклорам, мясц. дыялектамі і інш. Этнагеаграфічнае вывучэнне і картаграфаванне розных этнакультурных рэалій дазваляюць вылучыць на тэрыторыі Беларусі 18—19 ст. 6 Э.р.: Падзвінне (Паазер'е), Падняпроўе, Цэнтральная Беларусь, Панямонне, Усходняе Палессе, Заходняе Палессе (гл. Дадатак). Унутры кожнага з іх па мясц. асаблівасцях нар. культуры і побыту вылучаюцца больш дробныя адзінкі — лакальныя раёны: у Падзвінні — паўн.ўсх. і паўд.зах. раёны, у Падняпроўі — Бярэзінскі, левабярэжжа, правабярэжжа і Пасожжа, у Цэнтр. Беларусі — СлуцкаНясвіжскі і Мінскі, у Панямонні — левабярэжжа, правабярэжжа і Павілейскі, ва Усх. Палессі — Ніжняпрыпяцкае і Прыпяцкае Палессе, Мазырскі. Тураўскі, у Зах. Палессі—Пінскае ГІалессе, Загародцзе і Падляшша. Э.р. лакалізаваліся ў масівах з блізкімі гіст. і экалагічнымі ўмовамі. пераважна ў басейнах вял. рачных сістэм. Па меры засялення і гасп. асваення тэрыторыі ў працэсе адаптацыі да мясц. экалагічных умоў адбывалася акумуляцыя культ. здабьпкаў, складваліся генетычна блізкія этн. традыцыі, узмацнялася адзінства ў эканам. і духоўным жыцці, фарміраваўся рэгіянальны тып культуры. Мясц. прырода з яе разнастайнымі рэсурсамі і адпаведнымі ўмовамі ўваходзі
ЭТНАГРАФІЯ 177
ла ў штодзёнпае жыццё і ўплывала на спецыялізацыю гасп. заняткаў, страву, нар. жыллё. адзенне, сродкі зносін і г.д. Сац.экан;ім. працэсы мелі свае асаблівасці і накладвалі адбітак на сістэму земляробства, гасп. побыт. Арэалы рэгіёнаў, іх межы і культ. ландшафт мяняліся ў выніку міграцыі, ваен. дзеянняў, разбурэння гаспадаркі, змены культурнаэканам. сувязей. Мсжы некат. Э.р. акрэслены невыразна, што тлумачыцца складаным харакгарам пашырэння асобных этнагр. рэалій, іх зменамі ў прасторы і часе. таму на памежжы суседніх рэгіёнаў этнакультурны комплекс мае пераходныя рысы. Гл. таксама Этнаграфічная група.
Літ:. Тнтов В.С. Нсторнкоэтнографнческне регноны в экспознцнн Белорус