• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
     садзейнічаў станаўленню і развідцю нац. этнамузыкалагічных школ у сав. рэспубліках.
       Станаўленне і развіццё бел. Э. ў сваіх асн. этапах супадае з развіццём Э. ў інш. слав. краінах: ад ілюстратыўнаэтнагр. і прыкладнога аматарскага кірунку да ўласна даследчай навукі. Назапашванне муз. матэрыялу інтэнсіўна адбывалася на Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. (збкі Я.Чачота, М.ДоўнарЗапольскага, З.Радчанка. М.Янчука, Е.Раманава, \.Грыневіча і А..3язюлі, М.Гарэцкага і Я.Ягорава). Уласна навук. дасягненні звязацы з працамі Янчука (функцыян. сувязі напеваў з этапамі вясельнай абраднасці), М.Нікіфароўскага (сац. статус дудара і музйкі, майстэрства дуды і скрыпкі). Асн. этапы развіцця бел. Э. звязаны з дзейнасцю ў нач. 20 ст. маскоўскай Музычнаэтнаграфічнай камісіі (засн. Янчуком), з вылучэннем этнамузыказнаўчай навукі ў самаст. дысцыпліну. Развіццю муз. фалькларыстыкі спрыялі дзейнасць у 1920я г. Інбелкульта, фалькл. камісіі Прэзідыума АН БССР (узначальваў Я.Колас), працы Р.Шырмы, польскіх і чэш. этнамузыколагаў О.Кольберга, Я.Кубы, К.Машынскага. М.Федароўскага, рас. і ўкр. даследчыкаў В.Бяляева. Я.Гіпіуса, К.Квіткі, Ф.Рубцова, З.Эвальд. Сучасная бел. Э. прадстаўлена 2 навук. цэнтрамі: Інтам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі і Бел. акадэміяй музыкі, у якіх сканцэнтраваны навук. сілы вядучых бел. этнамузыколагаў. У ліку найб. буйных іх прац: «Беларуская народная музычная творчасць» Л.Мухарынскай і Х.Якіменка (1993), «Беларуская этнамузыкалогія: нарысы гісторыі (XIX—XX ст.)» пад рэд. З.Мажэйка (1997), трылбгія пра ладавыя, рытм. і меладычныя асновы бел. музцкі В.Ялатава (1964. 1966, 1970). «Беларускія народныя музычныя інструменты» І.Назінай (кн. 1—2, 1979—82), манаграфіі пра муз. асаблівасці пэўных рэгіёнаў «Песні беларускага Паазер’я» (1981) і «Песні беларускага Палесся» (вып. 1 — 2; 1983—84) Мажэйка, «Песні беларускага Панямоння» Т.Варфаламеевай (1998), «Песні беларускага Падняпроўя» Мажэйка і Варфаламеевай (1999), даследаванні бел. эпічнай традыцыі Якіменка,
    
    180 ЭТНАНІМІКА
    
    кантавай культуры Беларусі Л.Касцюкавец.
      Літ:. Ннкнфоровскнй Н.Я. Дудар н музыка // Этногр. обозренне. М., 1892. Кн. 13—14, № 2—3; Я н ч у к Н. Встуіштельная запнска об нзученнн народной песнн н музыкн... // Тр. музыкальноэтногр. комнсснн. М . 1906. Т. 1; Гнппнус Е.В.. Эвальд З.В. Белорусскнй песенный фольклор // Сов. музыка. 1940. № 4: Беларускія народныя песні. / Зап. Р.Шырмы. Т. 1—4. Мн.. 1959— 76; Благовешенскнй Й.П. К нсторнн белорусской народной мнструментальной музыкм // Благовеіценскмй Й.П. Некоторые вопросы музыкального нскусства. Мн., 1965; Анталогія беларускай народнай песні / Уклад. і камент. Г.І.Цітовіча. Мн.. 1968; Мухармнская Л.С. Белорусская народная партнзанская песня. 1941—45. Мн., 1968; Я е ж. Белорусская народная песня: йст. развнтне. Мн., 1977; Чекановска А. Музыкальная этнографмя: Методологня н методмка: пер. с пол. М., 1983; М о ж е й к о З.Я. Календарнопесенная культура Белорусснн. Мн., 1985; Асафьев Б.В. О народной музыке. Л.. 1987; Беларуская народная ннструментальная музыка / Зап.. анат. камент. І.Назінай. Мн., 1989; Вяселле. Мелодыі / Уклад. З.Мажэйка. Т.Варфаламеевай. Мн., 1990; Sachs С. Vergleichende Musikwissenschaft in ihren Grundziigen. Leipzig. 1930. Гл. таксама да арт. Музыказнаўства.
    З.Я.Мажэйка.
    ЭТНАНІМІКА (ад этнас + грэч. onyma імя, назва), галіна лінгвістыкі і гіст. навук, якая вывучае этнонімы — назвы любога этнасу, у т.л. этнадыялектных груп, плямён, народнасцей. нацый. Цесна звязана з анамастыкай. Этнонімы нясуць у сабе каштоўную гіст. і лінгвістычную інфармацыю, якая дапамагае ў вывучэнні этна і глотагенезу, этн. гісторыі пэўных тэрыторый, шляхоў міграцый, этнамоўных кантактаў, працэсаў этн. канвергенцыі і дывергенцыі.
      Адрозніваюць эндагенныя этнонімы (аўтаэтнонімы) — саманазвы этнасу (напр., «росы», «вялікаросы». «рускія». «беларусы». «дойчэ») і экзагенныя этнонімы — назвы, дадзеныя інш., звычайна суседнімі. народамі. Экзагенныя этнонімы ў якасці саманазвы не выкарыстоўваюцца (напр., рускія і беларусы называюць немцамі народ «дойчэ». армянамі — народ «айя». грузінамі — народ «картвелі»; якугы рускіх завуць «нууча», літоўцы ў мінулым называлі беларусаў «гудамі» і інпі.). Да этнонімаў блізкія этніконы — назвы мясцовасці. тэрьгторыі і народа, які там пражывае. адным словам стараж. даследчыкамі і сучаснымі гісторыкамі старажытнасці (параўн.. «корсь — Корсь». «літва —Літва». «русь — Русь» і інш.); катайконімы — агульныя назвы жыхароў па месцы іх жыхарства (напр.. «масквічы». «палешукі». «пінчукі», «аршанцы». «магілёўцы»); этнатапонімы — геаграфічныя назвы. утвораныя ад этнонімаў (напр. Жэмайтукі. Крывічы, Латыголь, Латышы, Ліцвяны. Вялікія Ляхі, Прусакі, Русакі. Чэхі. Швабы і інш. — назвы вёсак у межах Беларусі).
      Літ.: Эгноннмы. М., 1970; Этнографня ммён. М.. 1971; Ковалев Г.Ф. йсторня русскнх этнмческнх названнй. Воронеж, 1982; А г е е в a Р.А Страны н народы: Пронсхожденне названнй. М., 1990; Р о г а л е в А.Ф. Этнотопоннмня Беларусн: (На фоне этннч. нсторнн). Гомель, 1993. Я г о ж. Белая Русь н белорусы: В понсков нстоков. Гомель, 1994; П о п о в А.Й. Этнос н нмя. Воронеж, 2003.
    А.Ф.Рогалеў.
    
    ЭТНАПЕДАГбГІКА, галіна пед. навукі, якая вывучае сістэму ведаў і выхаваўчага вопыту, што склаліся на працягу сац.культ. развіцця пэўнага этнасу. Цесна звязана з агульнай і сац. педагогікай, філасофіяй, этнаграфіяй, этнічнай псіхалогіяй, культуралогіяй і інш. навукамі, а таксама з рознымі формамі духоўнага жыцця этнасу: вуснай нар. творчасцю, нар. і прафес. мастацтвам, абрадамі. звычаямі і г.д. Уключае ў сябе пэўную сферу тэарэт. думкі, якая спалучаецца традыцыямі этнасу па авалоданні ведамі. З’яўляецца пэўнай часткай нац. культуры і абапіраецца на нац. ідэалы, нац. самасвядомасць і ментальнасць этнасу.
       Некаторыя даследчыкі тракгуюць Э. як нар. педагогіку — сукупнасць ідэй, навыкаў, прыёмаў і метадаў народа (пэўнага этнасу) у галіне выхавання, якія перадаваліся ад пакалення да пакалення ў працэсе гісторыкакульт. развіцця. Складаецца з нарматыўных і ненарматыўных форм адукацыі і выхавання. Да першых адносяць працэс навучання, маральнае (з яго нязменнай часткай — сямейным выхаваннем), прац. і рэліг. выхаванне, якое ў некаторых этн. супольнасцях у вядомыя гіст. перыяды займала вядучае месца. Ненарматыўныя формы Э. канцэнтруюцца найперш у выхаванні; гла нар. традыцыі. фальклор і нар. мастацгва. У бел. нар. педагогіцы вядучымі формамі выхавання лічыліся маральнае і прац. выхаванне (Я.Ф.Карскі, І.І.Насовіч, А.К.Сержпутоўскі, А.Я.Багдановіч).
      Літ:. В о л к о в Г.Н. Эгнопедагогнка. Чебоксары, 1974: Орлова Г.П. Беларуская народная педагогіка. Мн.. 1993: К у л і н к о в і ч К.А Этнічная педагогіка: тэорыя. практыка. Мн.. 1996; Салееў В.А.Этнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы. Мн.. 1994; Грымаць АА, Варанецкая Л.М. Беларуская народная педагогіка: тэорыя. практыка. Мн . 1996; К а л а ч о в a І.І. Народныя традыцыі і звычаі выхавання: Этнапед. спадчына народаў Беларусі. Мн.. 1999.
    В.А.Салееў.
    ЙТНАС (ад грэч. ethnos племя, народ), этнічная, устойлівая сац. міжпакаленная супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі і характарызуецца агульнасцю мовы, культуры, рыс псіхікі і самасвядомасці, адлюстраванай у адзінай назве. Часам Э. складваецца з разнамоўных элементаў (напр., многія нацыі Амерыкі). Э. — асн. паняцце этнаграфіі. У рас. і еўрап. навук. лры тэрмін «Э.» ужываецца з 2й пал. 19 — пач. 20 ст. як зборнае паняцце для вызначэння розных тыпаў этн. і этнасац. супольнасцей; у 1960—90я г. значна пашырыўся ў этнагр., гіст., паліталагічнай і публіцыстычнай лры (С.Токараў, Ю.Брамлей, Л.Гумілёў, С.Аруцюнаў, М.Піліпенка, Г.Штыхаў і інш.). Вылучаюцца асн. тыпы Э.: племя (у першабытнасці), народ, народнасць (у ант. і сярэдневяковую эпохі), нацыя (у новы і навейшы час), якія харакгарызуюцца сац. і эканам. асаблівасцямі, рознай ступенню этн. кансалідацыі насельніцтва і яго дэмаграфічнай колькасцю.
    
      Бел. Э. сфарміраваўся ў складзе ВКЛ на аснове раннедзярж. зямляцкіх супольнасцей 10—13 ст. — палачан, віцябчан. мянян. случан. тураўцаў, мсціслаўцаў, берасцян, новагародцаў і інш., у якія пераўгварыліся папярэднія слав. этн. аб’яднанні крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. часткова валынян. драўлян, севяран і інш. У этнагенезе бел. Э. ўдзельнічалі некат. групы балцкіх этн. супольнасцей — літва, яцвягі (судовы. дайноўцы) і інш. У 2й пал. 19 ст. бел. Э. трансфармаваўся ў нацыю. У этнагр. лры вылучаюцца таксама паняцці «этнасацыяльны арганізм» (харакгарызуецца адзінствам тэрыторыі. агульнымі сац.паліт. і эканам. адносінамі, цэльнасцю і кампактнасцк> рассялення насельніцтва і яго дзярж. кансалідацый) і ўласна Э. (характарызуецца адзінствам этн. прыкмет). Напр.. на землях Беларусі ў 1921—39 існавалі 2 асобныя этн. супольнасці — бел. нацыя з уласнай дзяржаўнасцю ў межах БССР і этн. група (т.зв. нац. меншасць) беларусаў у складзе Польскай Рэспублікі, якія разам складалі бел. Э. У сучаснай пракгыцы паняцце «Э.» часта замяняецца тэрмінамі «народ», «нацыя». «нацыянальнасць». «этнічнасць». «этнічная супольнасць». у навук. лры — таксама «этнікос»; яны паняційна аб'ядноўваюць асобных прадстаўнікоў і групы Э., што існуюць дысперсна паміж сабой, а таксама з ядром Э. — этнасац. арганізмам (напр., беларусаў Рэспублікі Беларусь і беларусаў. што жывуць у Рас. Федэрацыі. Украіне. Літве. Польшчы. ЗША. Канадзе. Аўстраліі і інш.). На паняцці «Э.» грунтуецца значная частка этнагр., гіст.. археал., фалькл. і інш. навук. л.ры. Пры этн. класіфікацыі народаў свету Э. выступае як асн. від этн. супольнасці.
      Літ.: Бромлей Ю.В. Очеркн теорнн этноса. М.. 1983: Яго ж. Эгносоцнальные процессы: теорня, мсторня. современность. М.. 1987; Чебоксаров Н.Н., Чебокс а р о в a 14. А Народы. Расы. Культуры. 2 нзд. М.. 1985; Алексеев В.П. Этногенез. М., 1986: Арутюнов С.А. Народы н культуры: Развнтне н взанмодействне. М.. 1989; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. Мн., 1994—95; Говард М. Сучасная антрапалогія: Пер. з англ. Мн.. 1995; Беларусы. М.. 1998: Беларусы. Т. 4. Вытокі і этнічнае развіццё. Мн., 2001. І.У.Чаквін.
    
    ЭТНАСАЦЫЯЛОГІЯ. галіна навукі, якая вывучае этнічныя і нац. супольнасці ў іх ўзаемасувязі з дынамікай сац. структуры грамадства. Вытокі Э. ў даследаваннях па псіхалогіі народаў (В.Вунт, Х.Штэйнталь, МЛацарус, Г.Лебон, Г.Тард), а таксама ў працах па культ. своеасаблівасці першабытных народаў (Р.Бенедыкт, М.Мід. Р.Хінтан). Цэнтр. паняцце Э. — этнас як спецыфічная прыроднасац. і антрапалагічнаўстойлівая супольнасць людзей, што ўзнікла і развівалася на аснове адзінства прыродналандшафтных умоў, мовы, асаблівасцей вонкавага выгляду, агульнай культуры і рэлігіі. Асн. задача Э. — высвятленне спецыфічных асаблівасцей этнасаў і нацый: устойлівасць і працягласць існавання, наяўнасць дакладных прыкмет, што адрозніваюць іх ад інш. сац. супольнасцей, сацыякультурная своеасаблівасць, наяўнасць нацыянальнай самасвядомасці, традыцый, абрадаў, звычаяў, спецыфічнага менталітэту (напр., памяркоўнасць, добразычлівасць, талерантнасць, працавітасць у беларусаў) і да т.п. Сучасныя прадстаўнікі Э. — Г.Гарфінкель (ЗІІ1А), Ю.В.Аруцюнян, Л.М.Гумілёў, Л.М.Дро
    
    ЭТНІЧНАЯ 181
    
    біжава (Расія), а таксама большасць бел. даследчыкаў этнасац. адносін (Я.М.Бабосаў, Л.І.Навуменка і інш.) лічаць, што этн. агульнасць мае першараднае значэнне як сац. архетып і яго ігнараванне ў сацыялогіі прыводзіць да сур’ёзных памылак. Пры этнасацыялагічных даследаваннях на мяжы апошніх стагоддзяў. асабліва ў Расіі, Беларусі і Украіне, вывучаліся прычыны і наступствы міжэтн. канфліктаў. асаблівасцÑ