Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
²ікоў. На тэхн. мэты выкарыстоўваюдь дэнатураваны спірт (спіртсырэц) з дамешкамі фарбавальніка і спец. рэчываў, якія надаюць яму непрыемны пах і смак (дэнатурат атрутны); у медыцыне — для дэзінфекцыі, як каагулянт бялку. у т.л. пры лячэнні апёкаў. Значная ч. Э.с. ідзе на прыгатаванне спіртных напіткаў. ГДК у атм. паветры 5 мг/м’; пры прыёме ўнутр прыгнечвае цэнтры тармажэння мозга, выклікае ап’яненне, пры працяглым ужыванні — алкагалізм.
ЭТЫЛАВЫ ЭФІР, тое, што дыэтылавы эфір.
ЭТЫЛАЦЭТАТ, этылавы эфір воцатнай кіслаты, СН3СООС2Н5.
Бясколерная вадкасць, мал. м. 88,11, Іш 77,1 °C. Раствараецца ў вадзе, арган. растваральніках. Mae ўласцівасці складаных эфіраў. У прамсці атрымліваюць этэрыфікацыяй воцатнай кты этанолам і інш. Э. — растваральніх нітрацэлюлозы, тлушчаў. воскаў; выкарыстоўваюць як экстрагент арган. злучэнняў з водных раствораў. Пара Э. раздражняе слізістыя абалонкі вачэй і дыхальных шляхоў, пры ўздзеянні на скуру выклікае дэрматыты, экзэму.
ЭТЫЛБЕНЗбл. сыравіна для атрымання стыролу, QH5CH2CH3. Утрымліваецца ў нафце і прадуктах каксавання вуглёў.
Бясколерная вадкасць. ікіп 136,2 °C, змешваецца з большасцю арган. растваральнікаў. У прамсці атрымліваюць пераважна алкіліраваннем бензолу эгыленам. Дабаўка да маторнага паліва для павышэння актанавага ліку, растваральнік. Раздражняе скуру, выклікае сутаргі, ГДК у атм. паветры 0,002 мг/м’.
ЭТЫЛЕН, э т э н, арганічнае ненасычанае злучзнне, першы член гамалагічнага рада алкенаў, СН2=СНэ. У прыродзе практычна не сустракаецца. У нязначнай колькасці ўтвараецца ў тканках раслін і жывёл як прамежкавы прадукт абмену рэчываў. Mae ўласцівасці фітагармонаў.
Бясколерны газ са слабым эфірным пахам. шчыльн. пры 0 °C 1,245 кг/м’, tₘ 169.5 °C.
йол 103,7 °C. Слаба раствараецца ў вадзе, добра — у дыэтылавым эфіры і вуглевадародах. 3 паветрам утварае выбухованебяспечныя сумесі. Э. вельмі рэакцыйназдольны. Асн. метад атрымання — пірала нафтапрадуктаў. Выкарыстоўваюць як зыходнае злучэнне для атрымання полЬтылену, вокісу этылену і інш., для дэфаліяцыі раслін і зніжэння заўчаснага ападання пладоў. Валодае слабым наркатычным дзеяннем; ГДК 50 мг/м’.
ЭТЫЛЕНАВЫЯ ВУГЛЕВАДАРОДЫ. гл. ў арт. Ненасычаныя злучэнні.
ЭТЫЛЕНАКСІД, аксіран, э т ы лену вокіс, злучэнне этылену з кіслародам.
Бясколерны газ, добра раствараецца ў вадзе, арган. растваральніках, tKₘ 10.7 °C. Лёгка ўзгараецца; з паветрам угварае выбухованебяспечныя сумесі. Атрымліваюць акісленнем этылену кіслародам або паветрам (каталізатар — серабро). Выкарыстоўваюць у выгвсці этыленгліколяў. дээмульгатараў нафты, фумігантаў. ГДК 1 мг/м’.
ЭТЫЛЕНГЛІКбЛЬ, арганічнае злучэнне, найпрасцейшы гліколь, НОСН2СН2ОН.
Бясколерная вязкая гіграскапічная гаручая вадкасць без naxv з саладкаватым смакам. t™ 12,7 °C, txm 197,6 °C. Добра раствараецца ў вадзе. спіртах, кетонах. Ў прамсці атрымліваюць гідратацыяй этыленаксіду і інш. Выкарыстоўваюць у вытвсці сінт. валокнаў. антыфрызаў і інш. Таксічны.
ЭТЫЛЕНДЫЯМІН. арганічнае злучэнне, першасны аліфатычны дыямін, H2NCH2CH2NH2.
Бясколерная вадкасць з пахам аміяку. Мал. м. 60,099, tn, 10,9 °C, tnn 117 °C. Расівараецца ў вадзе. Моцная аснова. Выкарыстоўваюць як пластыфікатар фенолафармальдэгідных смол. стабілізатар змазачных масел, у вытвсці поліурэтанаў, для атрымання этылендыямінтэтравоцатнай кіслаты, фунгіцыдаі. лек. сродкаў. Таксічны. Раздражняе слізістыя абалонкі верхніх дыхальных шляхоў, скуру, пашкоджвае печань. ГДК у атм. паветры 0,03 мг/м’, у вадзе гасп.быт. вадаёмаў 0.2 мг/м’.
ЭТЫЛЕНДЫЯМІНТЭТРАВОЦАТНАЯ
КІСЛАТА (ЭДТА), арганічнае злучэнне, чатырохасноўная амінакіслата.
Бясколерныя крышталі. Тэрмічна ўстойлівая да 180 °C. Раствараецца ў растворах шчолачаў. Утварае ўстойлівыя комплексы з катыёнамі розных элементаў. Атрымліваюць узаемадзеяннем этылендыяміну з монахлорвоцатнай ктой у шчолачным асяроддзі і інш. Выкарыстоўваюць у вытвсці паверхневаактыўных рэчываў (у т.л. вадкіх мылаў і шампуняў), сродкаў аховы раслін: экстрагент для ачысткі паверхняў металаў, выдалення рэшткаў металаў з расл. алеяў, лек. сродкаў: кансервант крыві і харч. прадуктаў; антыаксідант і хелатуючы агент у арган. сінтэзе і ішп.
ЭТЫЛЕНІМІН, аз і р ы д з і н, арганічнае злучэнне, другасны цыклічны амін.
Бясколерная вадкасць з амінным пахам, tin 74 °C, txin 57 °C. Добра раствараецца ў вадзе і ў большасці арган. растваральнікаў. Высокарэакцыйнае рэчыва. Выкарыстоўваюць як мутаген у селекцыі раслін і мікраарганізмаў. Высокатаксічнае, тэратагеннае рэчыва. ГДК ў паветры прац. зоны 0,02 мг/м’, у атм. паветры 0,001 мг/м³.
ЭТЫЛЕНПРАПІЛЕНАВЫЯ КАЎЧУКІ. сінтэтычныя палімеры, супалімеры этылену з прапіленам ці тэрпалімеры гэтых двух манамераў з некумуляваным дыенавым вуглевадародам. Гумы з Э.к. цепла, азона, атмасфера, марозаўстойлівыя; добрыя дыэлектрыкі. Выкарыстоўваюць для ізаляцыі правадоў і кабеляў, у вьгтвсці веласіпедных шын, аўтамаб. пракладак і інш.
ЭТЫЛЁНУ вбкіС, тое, што этыленаксід.
ЭТЫЛХЛАРЬІД, хлорэтан, арганічнае злучэнне. хлорвытворнае этану, С2Н5СІ.
Бясколерны гаручы газ, tn, 138.3 °C, t^ 12.27 °C. Добра раствараецца ў арган. растваральніках. з вадой утварае азеатропную сумесь. Атрымліваюць гідрахлараваннем этылену. хлараваннем эгану і інш. Выкарыстоўваюць у вытвсці этылцэлюлозы, крэмнійарган. злучэнняў; растваральнік тлушчаў. алеяў. воскаў. смол; сродак вонкавага наркозу. Выбухова і пажаранебяспечны. ГДК ў паветры прац. зоны 50 мг/м³.
ЭТЫМАЛАГІЧНЫ СЛбЎНІК, тып .;/«гвістычнага слоўніка, у якім даюцца звесткі „ра паходжанне слоў адной мовы або некалькіх роднасных моў адначасова. Упершыню была пададзена бел. лексіка на шырокім слав. фоне ў «Этымалагічным слоўніку славянскіх моў» Ф.Міклашыча (1886). Яна займае значнае месца і ў інш. слоўніках слав. моў: «Славянскі этымалагічны слоўнік» Э.Бернекера (1908—13); а таксама фундамент. слоўніках, работа над якімі вядзецца ў Маскве («Этымалагічны слоўнік славянскіх моў: праславянскі лексічны фонд», 1974—2002, вып. 1—29, выд. працягваецца), Кракаве («Слоўнік праславянскі», т. 1—8, 1974—84, 2001, выд. працягваецца), у Брне («Этымалагічны слоўнік славянскіх моў», сш. 1 — 2, 1973—80). Значны лексічны матэрыял бел. гаворак упершыню ўведзены ў этымалагічныя даследаванні ў працы «Караняслоў рускай мовы. параўнанні з усімі найгалоўнейійымі славянскімі гаворкамі і з дваццаццю чатырма замежнымі мовамі» (1842) беларуса па паходжанні Ф.С.Шымкевіча. Спробы этымалагізацыі бел. лексікі ёсць у «Слоўніку беларускай мовы» І.І.Насовіча (1870). Шырэй пададзена бел. лексіка ў «Этымалагічным слоўніку рускай мовы» М.Фасмера (т. 1—3, 1950—58; рус. пер. з дадаткамі т. 1—4, 1964—73, перавыд. 1986—87, 1996) і ў «Этымалагічным слоўніку польскай мовы» Ф.Слаўскага (т. 1—5, 1952—82, выд. працягваецца), «Этымалагічным слоўніку ўкраінскай мовы» (т. 1—4, 1982—2002, выд. працягваецца). Шматтомны «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» ствараецца ў Інце мовазнаўства Нац. АН Беларусі (т. 1—8, 1978—93, выд. працягваецца). Выданне мае на мэце выявіць словаўтваральныя і семантычныя архаізмы і інавацыі, у т.л. тэрытарыяльна абмежаваныя запазычанні і калькі з інш. моў. мясц. наватворы, асаблівае значэнне
ЭЎБАКТЭРЫІ 185
надаецца арэальнай характарыстыцы слоў. У кожным з тамоў каля 3 тыс. слоўнікавых артыкулаў з навук. бібліяграфіяй па прыведзеных словах. у якой улічана манаграфічная і часопісная айч. і замежная лра. Аб’ектам разгляду ў Э.с. могуць быць і фразеалагізмы. Напр., у «Этымалагічным слоўніку фразеалагізмаў» І.Я.Лепешава (1981) растлумачана паходжанне каля 450 устойлівых словазлучэнняў сучаснай бел. мовы.
Г.А.Цыхун, І.К.Германовіч.
ЭТЫМАЛОГІЯ (грэч. etymologia ад etymon ісціна. сапраўднае значэнне слова +..логія), раздзел мовазнаўства, які вывучае паходжанне значымых адзінак мовы (слоў, марфем, устойлівых спалучэнняў, выразаў) шляхам узнаўлення першапачатковых фармальных і семантычных сувязей паміж імі, страчаных або аслабленых у працэсе развіцця асобных моў. Гэта дасягаецца праз ідэнтыфікацыю (атаясамліванне) моўных адзінак ці іх частак пры параўнанні на падставе параўнальнагіст. метаду. Пры ідэнтыфікацыі выкарыстоўваюць фанет., словаўтваральны, семантычны, культ.гіст. і інш. крытэрыі. Фанет. крыгэрый грунтуецца на веданні дакладных гукавых адпаведнікаў у роднасных мовах (гл. Роднасць моў), што дазваляе атаясамліваць знешне непадобныя моўныя адзінкі, напр., бел. «бераг» і польск brzeg. Словаўтваральны ўстанаўлівае вытворную аснову этымалагічна няяснага слова шляхам уключэння яго ў вядомы словаўтваральны рад (мадэль), напр.. паходжанне тэрміна «біла» (язык звана, дэталь у кроснах і інш.) ад «біць» пацвярджаецца радам утварэнняў: «шыла» (ад «шыць»), мьіла (ад «мыць») і г.д. Семантычны ўлічвае тыповыя змены значэнняў унутры адной ці ў розных мовах, параўн., бел. «гара» і балг. гора (лес, звычайна на гарах). Звесткі з этнаграфіі, гісторыі, міфалогіі выкарыстоўваюцца ў якасці культ.гіст. крытэрыя пры этымалагізацыі асобных слоў, устойлівых выразаў. моўных клішэ, рытуальных формул і інш. Напр., дыялектнае слова «ластавінне» (вяснушкі) паходзіць са стараж. уяўленняў, згодна з якімі разбурэнне гнязда ластаўкі прыводзіла да з’яўлення вяснушак на твары таго, хто гэта зрабіў. Пры этымалагізацыі ў залежнасці ад старажытнасці слова ў якасці параўнальнага матэрыялу прыцягваюцца факты адной мовы (найб. канітоўнасць маюць паказанні дыялекгаў. паколькі ў іх часцей, чым у літ. мове, захоўваюцца архаічныя формы і значэнні), групы ці ўсёй сям’і роднасных моў, а таксама фаісгы няроднасных моў (для вызначэння крыніц запазычанняў, калек і тыпалагічных паралелей). Пры ігнараванні ці няведанні навук. крытэрыяў этымалагізацыі паходжанне моўных адзінак тлумачыцца на падставе іх выпадковага знешняга падабенства [напр., дыялектнае слова «нелень» (від дуба, які позна распускаецца) звязваюць з паняццем «лянівы» (параўн.
інш. назву — лянівы дуб), на самай справе паходзіць ад «ліняць», пра што сведчыць інш. дыялектная назва «нёлін» (від дуба, на якім доўга трымаецца лісце); гл. Народная этымалогія\.
На ранніх этапах развіцця Э. для выяўлення