• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ЭЎРЫПІД (Euripides; каля 485 ці 480 да н.э., ваў Саламін, Грэцыя — 406 да н.э.), старажытнагрэчаскі паэтдраматург. Упершыню выступіў у драм. спаборнінтвах у 455 (перамагаў 5. разоў, апошні раз пасмяротна). Падвяргаўся крытыцы за погляды, блізкія натурфілосафам і сафістам. 3 408 жыў у Македоніі. Напісаў 92 п’есы, з якіх захаваліся 17 трагедый, сатыраўская драма «Кіклоп» і больш за тысячу фрагментаў. Аддюстраваў супярэчнасці афінскай рабаўладальніцкай дэмакратыі, якія паглыбіліся ў час Пелапанескай вайны. У трагедыях «Геракліды» (каля 430), «Гекуба» (каля 424), «Прасіцелькі» (каля 422), «Траянкі» (415), «Фінікіянкі» (каля 410) ідэі патрыятызму, антываен. і антыспартанскія тэндэнцыі. Вял. знаўцам чалавечай душы выступіў у трагедыях «Медэя» (431), «Іпаліт» (428), гераіні якіх пакутуюць з прычыны сваіх нястрыманых страсцей і супярэчлівых імкненняў. Узор патэтычнай трагедыі — «Іфігенія ў Аўлідзе» (406). У быт. драмах «Алкестыда» (438), «Алена» (412), «Іон» (каля 413 ці 409) інтрыга, прыгоды, шчаслівы канец. Яго творчасць вызначаецца пераасэнсаваннем міфаў, пільнай увагай да ўнутр. свету чалавека («Электра», 413; «Арэст». 408). адыходам ад нарматыўных прынцыпаў класічнай трагедыі, мовай, блізкай да гугарковай. У 1926 БДТ2 паставіў п’есу Э. «Вакханкі».
      Тв.: Pvc. пер. — Трагеднн. Т. 1—2. М.. 1980.
      Літ.: Гончарова Т. Еврігпнд. М.. 1984; Я р х о В.Н. Антнчная драма: Технологня мастерства. М.. 1990. С.Дз.Малюковіч.
    
    
    ЭЎРЫСТЫКА (ад грэч. heurisko знаходжу), 1) спецыяльныя метады, што выкарыстоўваюць у працэсе адкрыцця новага (эўрыстычныя метады). 2) Навука, якая вывучае прадукцыйнае творчае мысленне (эўрыстычная дзейнасць). 3) У Стараж. Грэцыі — сістэма навучання шляхам навадных пытанняў.
    
    
    ЭЎРЫТбпНЫЯ АРГАНІЗМЫ (ад грэч. eurys шырокі + topos месца), расліны і жывёлы, здольныя існаваць у самых розных умовах асяроддзя. Арэалы іх пашырэння вельмі вялікія. На Беларусі да Э.а. з раслін адносяцца бяроза павіслая, верас, хвоя, ядловец звычайны, з жывёл — ліс звычайны, воўк, палёўкі вадзяная і звычайная. рапуха зялёная, яшчарка жывародная і інш. Маюць шырокую экалагічную валентнасць. Іх проціпастаўляюць стэнатопным арганізмам.
    
    ЭЎРЫТЭРМНЫЯ АРГАНІЗМЫ (ад грэч. eurys шырокі + therme цяпло), арганізмы, здольныя існаваць пры вял. ваганнях тры асяроддзя. Напр., бактэрыі, лішайнікі, многія віды млекакормячых (воўк, гарнастай), птушкі высокіх шырот і інш. Часта Э.а. маюць значнае геагр. пашырэнне, засяляюць вобласці з істотнымі сезоннымі і сутачнымі ваганнямі тры. Іх проціпастаўляюць стэнатэрмным арганізмам.
    
    ЭЎРЫФАГІ |ад грэч. eurys шырокі + ...фаг(і)], пантафагі, усёедн ы я ж ы в ё л ы, жывёльныя арганізмы. якія кормяцца самым разнастайным расл. і жывёльным кормам. Да іх належаць беспазваночныя жывёлы (напр., многія афіуры, тараканы, тэрміты і інш.); пазваночныя (напр. варона, крумкач, шэры пацук, дзік, буры мядзведзь і інш.); чалавек. Э. існуюць у розных біятопах, што садзейнічае пашырэнню іх арэала. Некат. Э., асабліва сінантропныя віды, сталі касмапалітамі. Проціпастаўляюць стэнафагам.
    
    ЭУСКАДЫ, другая назва Баскаў краіны, аўтаномнай вобласці на Пн Іспаніі.
    
    ЭЎСТАТЫЧНЫЯ ВАГАННІ ўзроўн ю м о р а (ад грэч. eu добра + stasis стаянне на месцы, спакой, становішча), павольныя (векавыя) змены ўзроўню Сусв. акіяна і звязаных з ім мораў; адна з прычын трансгрэсіі і рэгрэсіі мора. Адбываюцца ў выніку змены яго ёмістасці
    
    
    ЭФЕКТ 189
    
    (запаўненне марскіх катлавін асадкамі, утварэнне новых форм рэльефу дна, аб’ёмістыя вывяржэнні падводных вулканаў і інш.) або колькасці вады ў ім (утварэнне і раставанне мацерыковых ільдоў — гляцыяэўстатызм). Мяркуюць таксама, што на колькасць вады ў акіяне ўплываюць фіз.хім. працэсы ў глыбокіх нетрах Зямлі. Трансгрэсіі і рэгрэсіі мора адбываюцца і пад уплывам тэктанічных рухаў зямной паверхні, але яны больш лакальныя, і змены ўзроўню Сусв. акіяна пры гэтым уяўныя. Эўстатычныя рухі (э ў с т a з і я) былі вылучаны Э.Зюсам у 1888.
    
    ЭЎТРОФНАЕ БАЛОТА, тое, што нізіннае балота.
    
    ЭЎТРбфЫ (ад грэч. eutrophia добрае харчаванне), расліны, патрабавальныя да якасці і ўрадлівасці глебы. Найлепш растуць на глебах. багатых гумусам і элементамі мінер. жыўлення. Напр., шыракалістыя пароды дрэў (дуб чарэшчаты, граб, ясень), кусты (бружмель татарскі, цёрн). травы чарназёмных стэпаў, нізінных балот, амаль усе культурныя расліны.
    
    ЭЎТбКТЫКА (ад грэч. eutektos легкаплаўкі), тонкая сумесь цвёрдых рэчываў, якія адначасова закрышталізаваліся з расшіаву пры тры, ніжэйшай за тру плаўлення асобных кампанентаў. Э. называюць таксама вадкі расплаў ці раствор, з якога магчыма такая крышталізацыя. Прыкладам Э. можа служыць ледэбурыт — струюгурная састаўляючая жалезавугляродзістых сплаваў, пераважна чыгуноў.
    
    ЭЎФАЎЗІЕВЫЯ (Euphausiacea), атрад вышэйшых ракападобных. 85 відаў. Пашыраны ва ўсім Сусв. ак. (пераважна ў трапічных і субтрапічных паясах). Жывуць у тоўшчы вады.
       Даўж. цела 5—96 мм. Вонкава нагадваюць крэветак. Адрозніваюдца непрыкрытым грудным шчытом шчэлепаў, размешчаных на аснове двухгалінастых грудаых ножак. Есць органы свячэння. Раздзельнаполыя. Некалькі стадый развіцця лічынкі, якая выходзть з яйца. Кормяцца планкгоннымі водарасцямі і дробнымі жывёламі. Утвараюць вял. скопішчы: асн. корм марскіх млекакормячых і рыб. Большасць відаў складаюць крыль.
    
    ЭЎФЕМІЗМ (грэч. euphemismos ад eu добра + phemi кажу), моўны выраз. што ўжываецца з мэтай аслабіць залішне прамое, адкрытае выказванне (звычайна ўласцівае быт.. гутарковай мове), даць больш мяше, «прыстойнае» абазначэнне якоган. прадмета або з явы; від тропа. У адносінах да слоў, якія яны замяняюць, Э. часта выступаюць у ролі сінонімаў (напр., «зорак з неба не хапае» замест «недалёкі, неразумны»).
       Э. вядомы з даўніх часоў, звязаны з забаронай ужываць тое ці інш. слова, каб не наклікаць злую сілу на сябе (талу). Паводле характару Э. блізкія да метаніміі, перыфразы. нярэдка становяцца іх разнавіднасцю. Э. проціпастаўляецца д ы с ф е м і з м— замена эмацыянальна і стылістычна нейтральнага
    
    
    Эфедра двухкаласковая.
    
    слова больш грубым. зневажальным (напр.. замест «памерці» — «апруцянець. загнуцца, апрэгчыся» і г.д.). Працэсы эўфемізацыі вывучаюцца ў лексікалогіі і сацыялінгвістьшы.
    М.А.Лазарук.
    
    ЭЎФОНІЯ (ірэч. euphonia мілагучнасць), 1) гукавая арганізацыя мовы ў літ. творы. Ствараецца рознымі спосабамі і прыёмамі, з дапамогай якіх гучанне літ. тэксту фарміруецца па законах прыгожага. Да з’яў Э. адносяцца: рытм верша, анафара, эпіфара, алітэрацыя, асананс, усе віды гукавых паўтораў (гл. Гукапіс). Сродкі Э. фарміруюцца ў залежнасці ад гукавой сістэмы нац. мовы. 2) Раздзел паэтыкі, які вывучае гукавы склад паэтычных твораў.
    
    ЭЎХРАМАЦІН (ад грэч. eu добра + храмацін), участкі храмасом, якія захоўваюць дэспіралізаваны стан у ядры. што знаходзіцца ў спакоі (у інтэрфазе) і спіралізуюцца пры дзяленні клетак (у прафазе); маюць большасць генаў і патэнцыяльна здольныя да транскрыпцыі. Ад гетэрахрамаціну Э. адрозніваецца менш шчыльнай упакоўкай храмасомнага матэрыялу, таму больш актыўны і даступны для ферментаў, якія забяспечваюць транскрыпцыю. Здольны набываць уласцівасці генет. інертнасці факультатыўнага гетэрахрамаціну, што з’яўляецца адным са спосабаў рэгуляцыі геннай акгыўнасці.
    
    ЭФЕБАФІЛІЯ (ад грэч. ephebos юнак + ...філія), разнавіднасць гомасексуалізму. палавая цяга да падлеткаў і юнакоў. Была пашырана ў Стараж. Грэцыі, дзе з’яўлялася дазволенай.
    
    ЭФЕДРА х в о й н і к (Ephedra), род кветкавых раслін сям. эфедравых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн.
    
    
    Афрыцы, Амерыцы. Растуць ў пустынях, стэпах і рэдкалессях. На Беларусі інтрадукавана Э. хвашчовая (Е. equisetina).
       Вечназялёныя кусты выш. да 8 м. радзей дрэўцы. Парасткі і галінкі членістыя, прутападобныя, шараватыя або ярказялёныя. Лісце супраціўнае ці ў кальчаках. рэдукаванае ў лускі. Стробілы (каласкі) сабраны па 2—4 у пазухах лісця. Плод — несапраўдная ягада, аранжавая. чырв. або жоўтая. Сакаўныя плады некат. відаў ядомыя. Зялёныя галінкі Э. двухкаласковай, або кузьмічовай травы (Е. distachys). атругныя для авечак. Э. хвашчовая мае алкалоід эфедрын, які выкарыстоўваецца ў медыцыне. Лек. і дэкар. расліны.
    І.М.Гарановіч.
    
    ЭФЕДРЫН. арганічнае рэчыва з групы алкалоідаў. якое атрымліваюць з розньгх відаў эфедры: лек. сродак, што ўзбуджае ц.н.с. Ужываюць Э. гідрахларьш.
       Бясколерныя ігольчастыя крышталі або белы крышт. парашок. Прыродны Э. — Lізамер. сімт. —рацэмат. Горкага смаку, без паху, растваральны ў вадзе. мал. м. 201.7, (ш 216—220 °C. Па дзеянні блізкі да адрэналіну (павялічвае сілу і частату сардэчных скарачэнняў. павышае артэрыяльны ціск. расшырае бронхі і шш.). але эфект Э. развіваецца больш павольна і захоўваецца працяглы час. У адрозненне ад адрэналіну мацней узбуджае ц.н.с. і не разбураецца пры прыёме ўнутр. Часткова дэзамімуецца ў печані, каля 40% выводзіцца ў нязменным выглядзе з мачой. Ужываюць пры рыніце, артэрыяльнай гіпатаніі. алергічных працэсах і інш. І.М.Семяненя.
    
      ЭФЕКТ (ад лац. eflectus выкананне. дзеянне), 1) вынік якоган. дзеяння, пэўнай дзейнасці (напр., Э. лячэння. эканам. Э.). 2) Моцнае ўражанне, зробленае кім, чымн. на кагон. 3) Сродак, прыстасаванне, прыём, пры дапамозе якіх ствараецца пэўнае ўражанне, ілюзія чагонебудзь. Пашыраны ў кіно, тэатры і пад. (напр.. светлавыя Э., шумавыя Э.). 4) Э. як фіз. з’ява гл. ў арт. Фотаэфект. 5) У прыродазнаўчых навуках адкрыццё якіхн. з’яў (заканамернасцей) прынята наз. тэрмінам «Э.» у спалучэнні з прозвішчам вучонагаадкрывальніка (напр.. Доплера эфект. Фарадэя эфект).
    
      ЭФЕКТ СТАНбВІШЧА ГЕНА. змена праяўлення актыунасці гена пры перамяшчэнні яго ў інш. ўчастак храмасомы. Адбываеіша пры структурных перабудовах храмасом (транслакацыях), мае ўласцівасць абарачальнасці. Адрозніваюць 2 тыпы: стабільны Э.с.г. бывае пры перамяшчэнні гена паміж эўхрамацінавымі ўчасткамі храмасомы (магчымы механізм — уцягванне перамешчанага гена ў сістэму рэгуляцыі інш. генаў); нестабільны — пры перамяшчэнні гена з эўхрамаціну ў гетэрахрамацін ці наадварот. У ііершым выпадку ў некат. клетках адбываецца інактывацыя транскрыпцыі гена паводле прынцыпу «ўсё або нічога». якая наследуецца ў клетачных пакаленнях (у саматычных тканках паяўляецца мазаіцызм адзнакі). Характэрная ўласцівасць неста
    
    
     190 ЭФЕКТЫЎНАЕ
    
      більнага Э.с.г. — дыстанцыйны ўплыў гетэрахрамаціну на інактывацыю гена (з павелічэннем адлегласці частата інактывацыі памяншаецца). Вывучэнне Э.с.г. перспектыўнае для высвятлення механізмаў геннай рэгуляцыі ў эўкарыётаў.
    
    ЭФЕКТЬІЎНАЕ ВЫПРАМЯНЁННЕ зямной паверхні, розніца паміж выпрамяненнем Зямлі і атмасферным выпрамяненнем (процівыпрамяненнем атмасферы); састаўная ч. радыяцыйЯага балансу зямной паверхні. 3 вышынёй Э.в. павялічваецца, з павышэннем вільготнасці паветра і воблачнасці памяншаецца. У малавоблачныя ночы страты цяпла зямной паверхняй у выніку Э.в. выклікаюць яе радыяцыйнае ахалоджванне. Удзень Э.в. большае, чым ноччу, але днём яно перакрываецца і часткова кампенсуецца паглынутай сонечнай радыяцыяй. На Беларусі гадавыя сумы Э.в. павялічваюцца з Пн на Пд ад 1100 да 1300 МДж/м і складаюць 40—45% паглынутай радыяцыі.
    
    ЭФЕКТЫЎНАЕ СЯЧЙННЕ ў к в а н тавай механіцы, фізічная велічыня, я