• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    М. Азія), вучань Ісакрата. Аўтар працы «Усеагульная гісторыя» (у 30 кн., апошняя напісана яго сынам Дэмафілам), у якой дадзены агульны агляд гісторыі грэч. свету (ад дарыйскага ўварвання да 340 да н.э.). Праца Э. (захавалася 157 фрагментаў) — адна з першых спроб выкласці гісторыю ўсіх грэч. дзяржаў, у т.л. грэч. калоній, і мела вял. ўплыў на ант. гістарыяграфію; на яе спасылаліся Палібій, Дыядор Сіцылійскі і інш. гісторыкі.
    А.Г.Зельскі.
    
    ЭФОРЫ (грэч. ephoroi літар. — назіральнікі), калегія вышэйшых службовых асоб у Спарце (Стараж. Грэцыя), што выбіраліся штогод сходам грамадзян у складзе 5 чал. Калегія засн. каля сярэдзіны 8 ст. да н.э. Э. склікалі герусію і апелу, старшынствавалі на іх пасяджэннях, кантралявалі дзярж. казну, арганізацыю войска. судаводства, назіралі за дзеяннямі цароў і слўжбовых асоб, за паводзінамі грамадзян і залежнага насельніцтва (перыэкаў і імітаў). Скасаваны царом Клеаменам у 226—221 да н.э.
    А.Г.Зельскі.
    
    
    ЭФОРЫЯ (Etbrie), прыморскі кліматычны і гразевы курорт у Румыніі, на беразе Чорнага м., на Пд ад г. Канстанца. Клімат умераны, мяккі, сухі. Сонца, вінаграда і гразелячэнне, аэратэрапія, ванны з мінер. вадой (з воз. Тэкіргёл). Лечаць захворванні органаў апоры і руху, нерв. сістэмы, скуры і інш. Санаторыі, дамы адпачынку, водагразелячэбніцы.
    
    ЭФРАС Анатоль Васілевіч (3.6.1925, г. Харкаў, Украіна — 13.1.1987), расійскі рэжысёр, педагог. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Вучыўся ў Студыі пры Тры імя Массавета. Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1950), з 1964 (з перапынкамі) выкладаў у ім. 3 1952 рэжысёр Разанскага абл. тра драмы, Цэнтр. дзіцячага тра, з 1963 гал. рэжысёр тра «Ленком», з 1967 рэжысёр тра на Малой Броннай, з 1984 гал. рэжысёр тра на Таганцы (усе ў Маскве). Для яго творчай манеры харакгэрна спалучэнне ўмоўнасці сцэн. вырашэнняў, развітага ігравога пачатку, паэтычнай лёгкасці рытмаў і мізансцэн з глыбокай псіхал. распрацоўкай роляў. Паставіў спектаклі: «У Добры час!» В.Розава (1954), «Сябар мой, Колька» А.Хмеліка (1959), «Жаніцьба» М.Гогаля (1963, 1975), «104 старонкі пра каханне» (1964) і «Здымаецца кіно» (1965) Э.Радзінскага. «Мальер» М.Булгакава (1966), «Чайка» (1966), «Тры сястры» (1967, 1982) і «Вішнёвы сад» (1975, 1985) А.Чэхава, «Рамэо і Джульета» (1970), «Атэла» (1976) і «Бура» (1983) У.Шэкспіра, «Брат Алёша» паводле Ф.Дастаеўскага (1972), «Дон Жуан» (1973), «Тарцюф» (1981) і «Мізаіпроп» (1986) Мальера, «Месяц на вёсцы» І.Тургенева (1977), «На дне» М.Горкага (1984), «У вайны не жаночы твар» С.Алексіевіч (1985) і інш. Рэжысёр фільмаў «Двое ў стэпы» (1964), «У чацвер і больш ніколі» (1976) і інш.. тэлеспектакляў. Аўтар кніг пра тр.
      Тв.: Сб. пронзведеннй. Кн. 1—4. 2 нзд. М.. 1993.
      Літ.'. Ф р н д ш т е й н Ю.А. Эфрос — поэт театра. М.. 1993.
    
    ЭФТАЛІТЫ. белыя г у н ы. аб’яднанне ўсх.іранскіх плямён (5—6 ст.), якія ўтварылі дзяржаву — т.зв. Эфталіцкае царства на тэр. Сярэдняй Азіі. Афганістана. Паўн.Зах. Індыі і Усх. Туркестана (цяпер тэр. Кітая). Асн. тэр. іх дзяржавы. верагодна, знаходзілася ва Усх. Афганістане і Тахарыстайе. У пач. 5 ст. Э. разгарнулі ваен. дзеянні супраць Сасанідаў дзяржавы, якую прымусілі плаціць сабе даніну, у 460я г. пакарылі Паўн.Зах. Індыю. Эфталіцкае аб’яднанне было нетрывалым і распалася пад ударамі войск інд., сасанідскіх і цюрксюх правіцеляў: у Індыі ў 530я г., у Сярэдняй Азіі і Афганістане ў 560я г.
    
    ЭФУЗІЎНЫЯ гбРНЫЯ ПАРбдЫ (ад лац. eftusio разліццё, расцяканне), в ы ліўныя горныя пароды, пароды, якія ўтварыліся на зямной паверхні, на дне мораў і акіянаў з лавы. што
    
    
    ЭХІНАКОК             195
    
    вылілася пры вулканічных вывяржэннях. Разам з інтрузіўнымі горнымі пародамі ўтвараюць вял. групу магматычных горных парод.
      Адрозніваюць уласна эфузіўныя (узніклі пры свабодным выліванні лаў), э к струзіўныя (з вязкіх магм. выціснутых на паверхню). Залягаюць у выглядзе лававых патокаў, покрываў, угвараюць вулканічныя конусы. купалы. шчыты. каскады. абеліскі і інш. геал. целы. Складзены з вулканічнага шкла (базіс), найдрабнейшых крышталёў — мікралітаў і больш буйных парфіравых украпанікаў — фенакрышталёў. Найб. характэрныя іх структуры — парфіравыя. мікралітавыя. вітрафіравыя. Паводле рэчыўнага складу падзяляюцца на кіслыя, сярэднія.' асноўныя, ультраасноўныя і шчолачныя. Пры змене Э.г.п. гіпергеннымі. гідратэрмальнымі. метамарфагеннымі і інш. працэсамі вулканічнае шкло раскрышталізоўваецца, мікраліты і фенакрышталі замяшчаюцца другаснымі мінераламі. У залежнасді ад гэтага адрозніваюць Э.г.п, — кайнатыпныя (нязменныя) і палеатьшныя (змененыя ў рознай ступені).
      На Беларусі Э.г.п. найб. пашыраны на ПдЗ (Брэсцкая ўпадзіна і схілы прылеглых структур) у валынскай серыі венду (базальты, андэзітадацыты, трахіліпарыты) і на ПдУ (усх. ч. Прыпяцкага прагіну, Лоеўская седлавіна і інш.) сярод верхнедэвонскіх адкладаў (трахіты, нефелініты, лейцыціты, пікрыты і інш.): вядомы таксама ў рыфейскіх (кварцавыя парфіры) і архейсканіжнепратэразойскіх адкладах (дыябазы і інш.). М.В.Вераценнікаў.
    
    ЭФУЗІЯ (ад лац. efl'usio разліццё, расцяканне), 1)у геалогіі — працэс вылівання магматычнай лавы з глыбінь Зямлі на паверхню з утварэннем лававых покрываў і патокаў, складзеных з эфузіўных горных парод. 2) Э. ў ф і з і ц ы — павольнае выцяканне газаў праз малыя адтуліны. Адрозніваюць Э. пры малых і пры вял. цісках газаў.
      Пры малых цісках газу. калі дыяметр адтуліны малы ў параўнанні з даўжынёй свабоднага прабегу малекул. адбываеода малекулярнае выцяканне. пры якім сутыкненні паміж малекуламі неістотныя. Агульная маса выдеклага газу прапарцыянальная рознасці ціскаў з абодвух бакоў адтуліны. На гэтым засн. метад вымярэння малых ціскаў газу. П р ы в я л і к і х ц і с к а х. калі даўжыня свабоднага прабегу меншая за дыяметр адтуліны. выцяканне газу адбываецца паводле законаў гідрадынамікі. Аб'ём выцеклага газу залежыць ад яго шчыльнасці. На гэтым засн. метад вымярэння шчыльнасці газаў паводле часу іх выцякання праз малыя адтуліны.
    
    ЭФЫ (Echis), род змей сям. гадзюкавых. 3 віды. Пашыраны ў Паўн. Афрыцы. Паўд.. Паўд.Зах. і Сярэдняй Азіі. Жывуць у гліністых і пясчаных пустынях і паўпустынях. Найб. вядомыя Э.: пясчаная (Е. carinatus, або Е. niultisquamatus) і стракатая (Е. colorata).
      Даўж. да 80 см. Афарбоўка шараватая або бураватая. з малюнкам са светлых зігзагападобных палос. На галаве зверху рабрыстая луска, на ёй светлы крыжападобны малюнак. Луска па баках тулава з зубчастымі рабрынкамі. якія пры скручванні тулава выдаюць характэрны гук. На хвасце знізу рад шчыткоў. Яйцажывародныя. Кормяцца дробнымі пазваночнымі. насякомымі. павукападобнымі. Ядавітыя.
    
    
    ЭХІНАКАКОЗ, гельмінтоз жывёл і чалавека, які выклікаецца эхінакокамі. Чалавек заражаецца пры спажыванні забруджаных яйцамі паразіта садавіны і гародніны, пры невыкананні правіл гігіены або пры кантакце з хворай жывёлай; жывёла — праз кармы і ваду. Асн. гаспадар паразіта — воўк, асн. крыніца заражэння для чалавека — сабакі.
       У чалавека пры Э. найб. часта пашкоджваюцца лёгкія. печань. мозг. У гэтых органах угвараюцца кісты. якія маюць даччыныя пухіркі. што паступова растуць, дасягаючы 15— 20 см у дыяметры. Пры пашкоджанні печані кіста павялічваецца. адчуваецца боль і цяжар у правым падрабер’і, лёгкіх — болі ў грудзях, кашаль, задьплка. Пры развіцці кісты ў галаўным мозгу бываюць паралічы і парэзы. Лячэнне хірургічнае. А.А.Астапаў.
    
    
    
    
    Эфа пясчаная.
    
    ЭХІНАКАКТУС (Echinocactus), род кветкавых раслін сям. какгусавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў паўд. штатах ЗША і Мексікі. Культавая расліна ацтэкаў, якая выкарыстоўвалася імі ў якасці ахвярнага стала. У аранжарэях і пакоях вырошчваюць Э. Грузона (Е. grusonii), вялізны (Е. ingens) і інш.
      Шматгадовыя расліны. Зялёныя сцёблы (выконваюць функцыю фотасінтэзу) шарападобныя ці кароткадыліндрычныя. выш. 1.5—
    
    
    
    1
    Эхінакактус I — Грузона; 2 — вялізны.
    
    3 м і дыям. 1—1,5 м, са шматлікімі рэбрамі. на якіх знаходзяцца калючкі. Кветкі жоўтыя, радзей чырв., размешчаны на верхавінцы сцябла ў выглядзе вяночка. Плод — ягадападобны. Мякаць сцёблаў некат. відаў выкарыстоўваецца ў кандытарскай прамсці. Харч. і дэкар. расліны.
    
    ЭХІНАКбК (Echinococcus), род геАьмінтаў сям. цэпняў кл. стужачных чарвей; узбуджальнік эхінакакозу. Некалькі відаў. На Беларусі Э. зярністы (Е. granulosus). Паразітуе ў дарослым стане ў кішэчніку канчатковага гаспадара (ваўка, ката, куніцы, ліса, сабакі, тхара, шакала).
    
    
    
      Даўж. дарослага паразіта 3—6 мм. Mae галоўку і 3—4 членікі. На галоўцы (сколексе) 4 прысоскі з 2 венчыкамі ў 2 рады і 40 дробнымі кручкамі. Апошні членік мае спелыя палавыя прадукты. Яйцы Э. з экскрэментамі выходзяць з кішэчніка гаспадара і трапляюць у арганізм прамежкавых гаспадароў — чалавека і траваедных жывёл (авечак. дзікоў, ласёў,
    
    
    
    2
    
    
    
    196 ЭХІНАЛІТ
    
    кароў. коз, коней, свіней), дзе ператвараюшіа ў лічынкі (анкасферы). пранікаюць з крывёй і лімфай у косці, лёгкія, мозг, мышцы. печань і інш: развіваюцца ў пухіры, таксама наз. Э.
    ЭХІНАЛІТ (ад грэч. echinos вожык + lithos камень), канкрэцыя акруглай або эліпсаідальнай формы, з шыпаватай паверхняй, якая ўтворана пірамідальнымі выступамі радыяльна размешчаных крышталічных індывідаў, што зрасліся бакавымі гранямі. Складзены пераважна з кальцыту або гіпсу. Утварэнне іх звязана з пэўнымі фацыямі: вапняковістыя Э. — з адкладамі часткова адасобленых марскіх басейнаў ва ўмовах цёплага або гарачага клімату; гіпсавыя Э. — з лагуннымі адкладамі і гідраморфнымі глебамі ва ўмовах арыднага клімату.
    
    ЭХІЎРЫДЫ (Echiunda). тып беспазваночных (раней кл. кольчатых чарвей). Каля 150 відаў. Пашыраны ў морах. Жывуць на дне, у грунце.
      Даўж. 3—185 см. Цела цыліндрычнае, несегментаванае. Доўгім (да 1 м) неўцяжным хабатком. укрытым раснічкамі. падганяюць корм да рота. Разд.зельнаполыя. 3 яйца выходзіць лічынка — трахафора. У некат. выяўлены палавы дымарфізм.
    
    ЭХНАТЙН, егіпецкі фараон, гл. Аменхатэп IV.
    
    ЭЦЫДЫЙ (aecidium), адзін з тыпаў споранашэння ржаўных грыбоў. Унутры Э. ў базальным слоі фарміруюцца дыкарыятычныя клеткі эцыдыяспоры, здольныя заражаць раслінугаспадара.
    
    ЭЦЬЕНЫ, Э с ц ь е н ы (Etienne. Estienпе, лац. Stephanus), сям’я французскіх выдаўцоў і друкароў. Фірма Э. існавала ў 1502—