Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
1664 у Нарыжы. Ліёне, Жэневе. Заснавальнік фірмы А н р ы I (каля 1460—1520), які выдаў каля 130 кніг. Прадстаўнікі: Рабер I (1503—59), склаў і выдаў «Скарбніцу лацінскай мовы» (т. 1—2, 1531), лац.франц. і франц.лац. слоўнікі; Анры II (1528 ці 1531—98), склаў «Скарбніцу грэчаскай мовы» (т 1—6, 1572—73), выдаў многія каменціраваныя творы лац. і грэч. аўтараў; Поль (1566 — каля 1627). Э. выпусцілі каля 1600 кніг, увялі выдатны грэч., т.зв. каралеўскі, шрыфт.
ЭЦЮД (франй. etude літар. — вывучэнне), 1)у выяўленчым MacTa цтве — твор (часта невял. памераў), выкананы з натуры з мэтай яе вывучэння і найб. поўнага ўзнаўлення маляўнічага багацця свету. Спрыяе ўдасканаленню прафес. майстэрства мастака. Э. (жывапісны, скулытг., графічны) з’яўляецца часткай творчай лабараторыі, служыць дапаможным матэрыялам пры рабоце над буйным маст. творам.
Высокамаст. Э. стваралі зах.еўрап. і рус. мастакі АВато, П.П.Рубенс, Ж.АД.Энгр, В. БарысаўМусатаў, М.Дабужынскі. Аіваноў.
К.Каровін, І.Левітан. І.Рэпін, В.Сурыкаў, М.Урубель і інш. Значнае месца займаў Э. у творчай практыцы мастакоў 19 — пач. 20 ст. К.Альхімовіча. С.БогушСестранцэвіча. АГараўскага. А.Каменскага. Ф.Рушчыца і інш.. творчасць якіх звязана з Беларуссю. У Нац. маст. музеі Беларусі зберагаюцца Э. мастакоў Л.Альпяровіча («Жанчына каля мора». «Пейзаж». «Пралля»), С.Жукоўскага («Уладзімірка». «Пейзаж з рэчкай») і інш, Вядомы Э. бел. мастакоўпейзажыстаў ААстаповіча. А.Бархаткова, В.БялыніцкагаБірулі. М.Дучьша. І.Карасёва, У.Кудрэвіча, І.Рэя, М.Тарасікава. В.Цвіркі і інш., скульптараў ААнікейчыка. А.Глебава. А.Заспіцкага. Г.Мурамцава і інш. Пейзажныя Э. і Э.нацюрморт нярэдка з'яўляюцца самаст. творамі.
2) У м у з ы ц ы — жанр інструментальнай, радзей вак. музыкі, прызначаны ўдасканальваць майстэрства выканаўцы, канцэнтраваць яго ўвагу на авалодванні пэўнымі тэхн. прыёмамі.
Творы эцюднага характару вядомы з 15 ст. У 19 ст. пачаў распрацоўвацца як самаст. жанр. Развіваўся ў 2 кірунках: вучэбнапед. (зборнікі М.Клеменці. І.Крамера. Р Крэйцэра. Д.Попера, П.Радэ. К.Чэрні) і канцэртнавіртуозным (І.Брамс. Ф.МендэльсонБартольдзі. Ф.Ліст. Н Паганіні. Ф.Шапэн. Р.Шуман). На мяжы 19—20 ст. паявіліся Э. рус. кампазітараў А.Арэнскага. А.Лядава. С.Ляпунова. С.Рахманінава. А Скрабіна. У 20 ст. вызначыліся новыя шляхі ято развіцця. абумоўленыя трактоўкай выразных і тэхн. магчымасцей фп. (К.Дэбюсі, АМесіян. С.Пракоф'еў, І.Стравінскі. К.Шыманоўскі). Створаны новыя разнавіднасці Э.: для сольнага інструмента з аркестрам (Д.Міё), розных паводле складу інстр. ансамбляў (Б.Чайкоўскі). аркестра (Сгравінскі).
Бел. кампазітары пісалі Э. для фп. (Л.Абеліёвіч, С.Аксакаў, У.Алоўнікаў, А.Багатыроў, Р.Бутвілоўскі, П.Падкавыраў, Э.Тырманд, У.Чараднічэнка), для скрыпкі (Абеліёвіч), фагота (Багатыроў), цымбалаў (І.Жыновіч, В.Войцік).
3)Улітаратуры — невялікі празаічны або вершаваны твор, у якім у самым агульным. эскізным выглядзе адлюстраваны нейкі адзін жыццёвы момант. У дачыненні да празаічных твораў у бел. лры ў гэтым значэнні часцей
М.С а в і ц к і. Эцюд 1995
выкарыстоўваецца тэрмін абразок. У бел. паэзіі Э. сустракаецца ў творчасці М.Танка («Эцюд»), Г.Бураўкіна («Эцюд рэўнасці»), А.Грачанікава (цыкл з чатырох вершаў «Эцюды») і інш. Часам гэтым тэрмінам вызначаюць жанравыя асаблівасці літ.знаўчых даследаванняў («Эцюды аб прозе» Ф.Куляшова).
4)У т э а т р ы — імправізаванае ці раней распрацаванае практыкаванне, якое складаецца з некалькіх сцэн. дзеянняў і мае на мэце развіваць і ўдасканальваць акцёрскую тэхніку. Адзін з метадаў работы над вобразам.
Л.Ф.Салавей (у выяўл. мастацгве), І.Дз.Назіна (у музыцы), В.ІІ.Рагойша (у літаратуры).
ЭЧМІЯДЗІН, горад у Арменіі, на Арарацкай раўніне, за 20 км ад Ерэвана. Вядомы з 2 ст. да н.э. 60,5 тыс. ж. (1989). Прамсць: маш.буд., хім.. харч., будматэрыялаў. Музеі: краязнаўчы, філіял Армянскай дзярж. карціннай галерэі, Камітаса, доммузей І.М.Іаанісяна. Сабор (303) і манастыр — цэнтр армянагрыгарыянскай царквы і рэзідэнцыя каталікоса. У Э. храмы Рыпсімэ (618), Гаянэ (630), паблізу Э. руіны храма Звартноц. Сабор, цэрквы Э. і Звартноц уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Цэнтр турызму.
ЭЧЭВЕРЫЯ АЛЬВАРЭС (Echeverria Alvares) Луіс (н. 17.1.1922. Мехіка). дзяржаўны дзеяч Мексікі. Скончыў Нац. аўт. унт Мексікі (1945). Чл. (з 1946), ген. сакратар Выканкома (1957) правячай Інстытуцыйнарэв. партыі. 3 1952 у мінвах марскога флоту. асветы. 3 1958 нам. міністра. з 1964 міністр унутр. спраў. У 1970—76 прэзідэнт Мексікі. Урад Э.А. прыняў закон аб агр. рэформе (1971), новы выбарчы закон (1972), закон аб заахвочванні мекс. і рэгуляванні замежных капіталаўкладанняў (1973); стварыў фонд жыллёвага будва для рабочых. увёў 5дзённы рабочы тыдзень для служачых; у знешнепаліт. дзейнасці імкнуўся аслабіць гандл.эканам. залежнасць Мексікі ад ЗША, пашырыць рознабаковыя сувязі з краінамі Еўропы, Японіяй і СССР, у 1972 устанавіў дыпламат. адносіны з Кіт. Нар. Рэспублікай. У 1976—86 ген. дырэктар Цэнтра вывучэння эканомікі і грамадства краін трэцяга свету.
ЭЧЭГАРАЙІЭЙСАГІРЭ (Echegaray у Eizaguirre) Хасэ (19.4.1832, Мадрыд — 16.9.1916), іспанскі драматург. Праф. матэматыкі і фізікі (1854—68). У ранніх п’есах «У ручцы шпагі» (1875), «Ва ўлонні смерці» (1879) своеасаблівая рэстаўрацыя рамантызму. У п’есах «Вар’яцтва і святасць» (1877), «Вялікі Галеота» (1881) сугыкненне ўзвышаных ідэалаў з «мараллю натоўпу». Псіхал. драмы з элементамі натуралізму «Сын дон Жуана» (1892), «Вар’яцкі бог» (1910) напісаны ў рэчышчы «тэатра ідэй» Г.Ібсена. Нобелеўская прэмія 1904.
эякуляцыя 197
ЭШАЛАНІРАВАННЕ ВОЙСК, разгрупаванае размяшчэнне войск (сіл) на глыбіні эшалонамі адзін за адным на неабходным аддаленні або ўступамі, у адпаведнасці з задумай бою (аперацыі). Э.в. выкарыстоўваецца ў наступленні. абароне, нры перамяшчэнні войск. У сучасных арміях баявое (аператыўнае) пастраенне часцей, злучэнняў і аб’ялнанняў уключае некалькі эшалонаў і рэзервы. Э.в. ажыццяўляецца ў кожным відзе ўзбр. сіл. У авіяцыі прадугледжваецца эшаланіраванне самалётаў і падраздзяленняў у паветры адначасова па пэўнай глыбіні і вышыні. Гл. таксама Эшалон.
Х.ЭчэгарайіЭйсагірэ
ЭШАЛбН (франц. echelon). 1) частка групоўкі ўзбр. сіл дзяржавы (напр., 1ы стратэг. Э.), якая разгортваецца ў перыяд пагрозы пачатку вайны або ў ходзе ваен. дзеянняў на меры ажыццяўленпя мабілізацыйных мерапрыемстваў. 2) Элемент аператыўнага пастраення (баявога парадку) войск, які складаецца з алнаго або некалькіх Э. (гл. Эшаланіраванне войск). 3) Вайсковая часць або некалькі падраздзяленняў, якія едуць у адным цягніку або плывуць на еудне. 4) Авіяц. часці (самалёты. верталёты). якія ажыццяўляюць пералёт на новы аэрадром, складаюць лётны Э., а іх падраздзяленні, што перамяшчаюцца па чыгунцы або аўтамабілямі (сваім ходам), — наземны Э. 5) Вышыня палёту самалётаў, устаноўленая на паветр. трасах з мэтай бяспекі палётаў.
«ЭШАЛбнНАЯ ВАЙНА». назва баявых дзеянняў пач. перыяду грамадз. вайны ў Сав. Расіі 1918—22. якія вяліся гал. чынам уздоўж чыг. магістралей з выкарыстаннем для манеўру і базіравання войск вайск. эшалонаў. Абумоўлена слабай насычанасцю раёнаў дзеянняў войскамі, адсутнасцю суцэльных франтоў і арганізаванага тылу, раз’яднанасцю бакоў, што проціборствавалі, і інш. «Э.в.» зжыла сябе да сярэдзіны 1918 у сувязі з ростам колькасці армій, стварэннем устойлівых франтоў і нарастаннем размаху ўзбр. барацьбы (у шэрагу выпадкаў прыёмы вядзення яе сустракаліся і пазней). На тэр. Беларусі элементы «Э.в.» выкарыетоўваліся ў час ДоўбарМусніцкага мяцяжу 1918, а таксама ў час наступлення Чырв. Арміі на Кіеў (супраць войск Пятлюры) з боку Гомеля.
ЭШАФОТ (франц. echafaud), драўляны памост. які ўзводзіўся ў публічным месцы для пакарання смерцю: плаха.
гШІКРАФТ (Ashcroft) fieri (сапр. імя Маргарэт; 22.12.1907, г. Кройдан. Вялікабрытанія — 14.6.1991), англійская актрыса. Ганаровы др лры Оксфарлскага унта (1961). Вучылася ў Цэнтр. школе драм. мастацтва ў Лондане. Дэбютавала ў 1926. 3 1927 выступала ў трах Лондана (у т.л. ў «Олд Вік»), г. СтратфардонЭйван. У 1934—40 працавала з рэж. Ф.Камісаржэўскім. Сярод роляў: Дэздэмона («Атэла» У.Шэкспіра), Клеапатра («Цэзар і Клеапатра» Б.Шоу). Наомі («Яўрэй Зюс» паводле Л.Фейхтвангера), Рэбека («Росмерсхальм» Г.Ібсена), Ірына («Тры сястры» А.Чэхава), Алена («Дні Турбіных» М.Булгакава) і інш. Здымалася ў кіно: «Гісторыя манахіні». «Тайная цырымонія». «Нядзеля, праклятая нядзеля». «Падарожжа ў 1ндыю» (прэмія «Оскар» 1985), «Забойства па кнізе», «Мадам Сузацка», «Яна знікла прэч» (прэмія Міжнар. кінафестывалк> ў Венецыі 1989) і інш. Тр у г. Кройдан носіць яе імя (з 1991).
ЭШНУНА. старажытны гораддзяржава ў Месапатаміі ў шумераакадскую эпоху (3—2е тыс. да н.э.), цяпер гарадзішча ТэльАсмар у Іраку. Праз Э. Шумер і Акад звязваліся з Эламам. У 21 ст. да н.э. ўваходзіла ў склад дзяржавы Шумера і Акада. У 20 — пач. 18 ст. да н.э. Э. — цэнтр самаст. дзяржавы. Потым заваяваііа царом Хамурапі. пазней — касітамі (наз. Тупліяш). У клінапісных дакументах апошні раз упамінаецца каля 6 ст. да н.э. У выніку археал. раскопак у 1930—36 выяўлены храмы, палац цара Э. Нарамсіна, сістэма каналізацыі, жылыя пабудовы, скульптура. надпісы, пячаткі і інш.
Эшольцыя каліфарнійская.
ЭШОЛЬЦЫЯ (Eschscholzia), род кветкавых раслін сям. макавых. Каля 120 (паводле інш. звестак 8—10) відаў. Пашыраны ў засуішпвых раёнах зах. часткі Паўн. Амерыкі, пераважна ў Каліфорніі. На Беларурі вырошчваюць Э. каліфарнійскую, або каліфарнійскі мак (Е. califoniica) і яе шматлікія сарты і формы.
Адна або шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 50 см. Сцёблы і тройчырассечанае лісце шызазялёнае. Кветкі адзіночныя. на доўгіх кветаножках, з белым, жоўтым. ружовым. чырванаватааранжавым вяночкам. простым або махрыстым. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
ЭШГІАЙ Андрэй Якаўлевіч (н. 15.5.1925, г. Козьмадзям’янск, Рэспубліка Марый Эл), расійскі і марыйскі кампазітар. Нар. арт, СССР (1981). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953), у 1965—70 выкладаў у ёй. У творчасці выкарыстоўвае нар. аснову, пераважна муз. фальклор мары. Працуе ў розных жанрах, пераважаюць сімф. творы. інстр. канцэрты, музыка да сÐ