Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
�днання Косава з Албаніяй. Славенія адкрыта стала на абарону алб. сепаратысцкага руху. На XIV надзвычайным з’ездзе СКЮ (1990) дэлегацыі Славеніі і Харватыі абвясцілі аб незалежнасці сваіх рэсп. Саюзаў ка
Да арт. Югаславія. Дом у г. Алексінац пасля бамбардзіроўкі горада сіламі НАТО. 5.4.1999.
муністаў. Распад СКЮ паскорыў распад СФРЮ, які адбыўся ў 1991.
27.4.1992 Сербія і Чарнагорыя стварылі новую федэратыўную дзяржаву — Саюзную Рэспубліку Югаславію (СРЮ) на чале з 2палатнай Саюзнай скупшчынай (Веча грамадзян і Веча рэспублік) і прэзідэнтам. Менавіта на яе міжнар. супольнасць усклала адказнасць за этн. канфлікгы ў Босніі і Герцагавіне (гл. Баснійскі крызіс 1990х г.) і Харватыі, у час якіх кіраўніцтва Ю. і югасл. армія акгыўна падтрымлівалі мясц. сербаў. Нягледзячы на відавочную аднабаковасць такіх падыходаў (паводле афіц. звестак Ю., у 1991—96 у Босніі і Герцагавіне існавала 536 канцлагераў для сербаў, у Харватыі — 221), 30.5.1992 Савет Бяспекі ААН увёў эканам. санкцыі супраць «трэцяй» Ю. Былі заблакіраваны трансп. і транзітныя перавозкі, закрыты марскія гавані Чарнагорыі і сербскія парты на Дунаі, перакрьггы газаправоды, замарожаны за мяжой рахункі югасл. фірм, аргцый і банкаў. Пасля 3 гадоў жорсткіх баёў у Босніі і Герцагавіне ў г. Дэйтан (ЗША) 21.11.1995 падпісаны план мірнага ўрэгулявання ў
гэтай б. югасл. рэспубліцы. У кастр. 1996 санкцыі з Ю. часткова зняты. Аднак Ю. і надалей не атрымлівала сучаснай зброі, у т.л. сродкаў ППА, што абумовіла яе ваен. слабасць. У канцы 1990х г. ЗША і інш. краіны НАТО узмацнілі націск на Ю. ў сувязі з канфліктам у Косаве, дзе югасл. армія спрабавала падавіць узбр. рух алб. сепаратыстаў. Пад выглядам абароны албанцаў К.осава ад «генацыду» з боку сербаў ЗША і іх саюзнікі патрабавалі ад югасл. кіраўніцтва вывесці свае войскі з Косава і пагадзіцца на мірнае ўрэгуляванне з удзелам войск НАТО. Мірныя перагаворы ў Рамбуе (каля Парыжа) у лют.—сак. 1999 былі сарваны па віне ЗША. Пачаліся бамбардзіроўкі Ю., якія працягваліся 78 дзён. На СРЮ напалі 19 дзяржаў — членаў НАТО на чале з ЗША. 3 24 сак. да 10 чэрв. 1999 у выніку бамбардзіровак у Ю. загінула 1700 цывільных асоб, 10 тыс. былі паранены; разбураны каля 100 фабрык і здаў, 115 мед.
устаноў, пашкоджаны каля 2000 школ і 35 ВНУ. У выніку прэзідэнт Ю. С.Мімшавіч (лідэр кіруючай Сацыяліст. партыі Сербіі) быў вымушаны пагадзіцца на ўвядзенне войск НАТО у Косава. На прэзідэнцкіх выбарах 24.9.2000 Мілошавіч, паводле даных выбарчай камісіі, атрымаў 40,2% галасоў выбаршчыкаў. a яго асн. сапернік, кандыдат ад апазіцыі В.Каштуніца — 48%; планаваўся 2і тур выбараў. Апазіцыя адмовілася прызнаць вынікі выбараў як «сфальсіфікаваныя». 29 вер. апазіцыянеры выйшлі на вуліцы Бялграда з патрабаваннем адстаўкі Мілошавіча. У сталіцы адбыліся масавыя беспарадкі. 6.10.2000 Каштуніца абвясціў аб сваім уступленні на пасаду прэзідэнта Ю. Паводле вынікаў парламенцкіх выбараў (снеж. 2000) Сацыяліст. партыя цалкам страціла ўладу, прэм’ерміністрам стаў арыентаваны на зах. краіны З.Джынджыч. Яшчэ ў маі 1999 Міжнар. гаагскі трыбунал па былой Ю. абвінаваціў С.Мілошавіча ў шэрагу ваен. злачынстваў. У ноч з 31 сак. на 1 крас. 2001 Мілошавіч арыштаваны сербскімі ўладамі, потым, паводле ўказання З.Джынджыча выкрадзены з турмы і
29 чэрв. перададзены (у парушэнне арт. 17 Канстытуцыі Сербіі і арт. 37 Канстытуцыі СРЮ) Гаагскаму трыбуналу. Суд. працэс над ім пачаўся ў Гаазе 12.2.2002. За выдачу Мілошавіча ЗША паабяцалі Сербіі крэдыт у 500 млн. дол. Адносіны паміж Сербіяй і Чарнагорыяй заставаліся складанымі. 14.3.2002 падпісаны Дагавор аб пераўладкаванні адносін паміж Сербіяй і Чарнагорыяй. 4.2.2003 парламент СРЮ прыняў Канстытуцыйную хартыю аб стварэнні новага паліт. ўтварэння — супольнасці Сербіі і Чарнагорыі (гл. Дадатак).
Літ:. йсторня Югославнм. Т. 1—2. М.. 1963; На пугях к Югославнн: За н протмв. М., 1997: Гуськова Е.Ю. Вооруженные конфлнкгы на террнторнн бывшей Югославнн (Хроннка событай). М., 1998; Я е ж. йсторня югославского крнзнса (1990—2000). М.. 2001: Мартынова М.Ю. Балканскнй крнзнс: Народы н полмтнка. М.. 1998; В a смльева Н.. Гаврнлов В.. Балканскнй туплк. йсторнческая судьба Югославнн в XX веке. М., 2000; Романенко С.А. Югославмя: йсторня вознжновенмя, крнзнс, распад, образованне незавнснмых государств. М.. 2000: Чарота Й.А Косовская бнтва продолжается. Мн., 2000; Преступлення НАТО протмв Югославнн: Белая кн. Т. 1—2. Белград, 2000: Д ж н л а с М. Беседві co Стажным: Пер. с англ. М., 2002; Хомскнй АН. Новый военный гуманнзм: Урокл Косова: Пер. с англ. М.. 2002; Качук Н. Воздушная наступательная операцня НАТО в Югославкн // Армня. 1999. № 2;Александров й. НАТО протнв Югославнн: Хронмка необьявленной войны // Зарубежное военное обозренне. 1999. № 6—9; й л ь м н В. Воздушная война на Балканах // Авнамастер. 2001. № 4; Россня н Сербня: Bern нсторнн // Родана. 2003. № 10: Days of Terror (in the presence of the International forces). Belgrade. 2000. М.С.Даўгяла.
ЙГАЎ Аляксей Кузьміч (23.3.1902, в. Каменскае Курганскай вобл., Расія — 13.2.1979), рускі пісьменнік. літаратуразнавец. Скончыў Адэскі мед. інт (1927). Друкаваўся з 1922. Адзін з першых твораў — «Аповесць жыцця Макара Марцацова» (1926). У гіст. раманеэпапеі «Ратаборцы» (кн. 1 — «Данііл Галіцкі», 1944. таксама пад наз. «Святланосцы», 1946; кн. 2 — «Аляксандр Неўскі», 1949) жыццё Русі 13 ст. Рамандылогія «Страшны суд» (кн. 1 — «Шатровы», 1967; кн. 2 — «Страшны суд», 1969) пра ўстанаўленне сав. улады ў Сібіры. Аўтар раманаў «Бессмяротнасць» (1939), «Святло над Волгай» (1953), «На вялікай рацэ» (1956), аповесцей для юнацтва, маст. біяграфій К.А.Ціміразева (1936) і І.П.Паўлава (1939), перакладу «Слова аб паходзе Ігаравым» (1945), збкаў артыкулаў «Лёсы роднага слова» (1962), «Думы пра рускае слова» (1972), нарысаў, апавяданняў і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1972.
Тв.: йзбр. соч. Т. 1—4. М.. 1984—85.
Літ.: Д а л а д a Н. Алексей Югов: Крмтмкобногр. очерк. М., 1973.
ібГЕНДСТЫЛЬ (Jugendstil), назва стылю мадэрн у нямецкім мастацтвазнаўстве і маст. крытыцы. Паходзіць ад назвы
204 югорскі
мюнхенскага час. «Jugend» («Моладзь»), што прапагандаваў гэты стыль.
ЮГОРСКІ ПАЎВОСТРАЎ На крайнім ПнУ Еўропы, у Архангельскай вобл. Расіі. Пл. каля 18 тыс. км². Пераважна хвалістая раўніна (выш. да 200 м), укрытая мохавалішайнікавай тундрай. У цэнтр. ч. хр. ПайХой (выш. да 467 м). Зіма працяглая (7 мес), лета кароткае халаднаватае (сярэдняя тра студз. 20 °C, ліп. 7 °C). Ападкаў каля 300 мм за год. Буйная р. Вялікая Ою. Палярная станцыя (з 1912). На Пн порт Амдэрма.
ЮГбРСКІ ІПАР, праліў паміж мацерыком Еўразія і ввам Вайгач. Злучае на Пд Баранцава і Карскае м. Даўж. 40 км, шыр. 3—16 км, глыб. 13—40 м. Берагі абрывістыя. Большую ч. года ўкрыты лёдам. Палярная станцыя Балванскі Hoc (в. Вайгач).
КІГРА, У г р а, назва зямель усходнеугорскіх народаў хантаў і мансі (гл. Фінаугры) у рус. крыніцах 12—17 ст. Этнонім Ю. захаваўся ў шэрагу геагр. назваў (напр., Югорскі паўвостраў, Югорскі Шар).
ЮГЎРТА (Jugurtha; 160—104 да н.э.), цар Нумідыі. Унук цара Масінісы. Пасля смерці свайго дзядзькі цара Міцыпсы (118 да н.э.) Ю. з 2 стрыечнымі братамі (Адгербалам і Гіемпсалам) атрымаў у спадчыну прастол. У барацьбе за ўладу Гіемпсал забіты, Адгербал уцёк за падтрымкай у Рым. Падкупіўшы сенатараў, Ю. дамогся падзелу Нумідыі, аднак усх. частку са сталіцай Цыртай атрымаў Адгербал. У 112 да н.э. Ю. пачаў вайну, захапіў Цырту, па яго загадзе забіты Адгербал і ўсе мужчыны, у т.л. італікі і рымляне. Гэта стала падставай дла Рыма пачаць у 111 да н.э. вайну (гл. Югурцінская вайна). Пасля паражэння Ю. ў вайне на бок Рыма перайшоў яго цесць, цар Маўрытаніі Бокх, які выдаў Ю. рымлянам (105 да н.э.). Ю. праведзены па Рыме ў час трыумфу Г.Марыя і закатаваны ў Мамерцінскай турме.
А.Г.Зельскі.
ЮГУРЦІНСКАЯ ВАЙНА 111—105 да н.э., вайна Рыма з нумідыйскім царом Югуртай (адсюль назва) з мэтай эксплуатацыі прыродных рэсурсаў і насёльніцтва Нумідыі.
Дынастычная барацьба ў Нумідыі паспрыяла Рыму для ўмяшання ў яе ўнутр. справы. Пасля першых поспехаў рым. арміі Югурта падкупіў рым. камандаванне і заключыў з ім мір (не быў абмеркаваны ў сенаце). Праз год ваен. дзеямні аднавіліся. У 109 да н.э. Югурта разбіў рым. армію А.Пастумія і заключыў з ім мір, паводле якога рымляне пакідалі Нумідыю. У Рыме дагавор не прызналі і накіравалі армію на чале з К.Метэлам. Разбіты ў бітве каля р. Мугул Югурта перайшоў да партызанскай вайны. У 106 да н.э. яго атрады канчаткова разбіты консулам Г.Марыем. У выніку вайны рымляне захапілі Нумідыю і падзялілі: яе зах. ч. перадалі цару Маўрытаніі Бокху. усходнюю — сваяку Югурты.
Літ.'. Салюстнй Г.К. Сочннення: Пер. с лат. М., 1981. С. 40—105. А.Г.Зельскі.
ЮДА. гл. Іуда Іскарыёт.
ЙДАМАМІЙСКАЕ НАГбР’Е. На ПнУ Сібіры, у бас. рэк Мая і Юдама, у Якуціі і Хабараўскім краі Расіі. Выш. да 2213 м. Складзена пераважна з пясчанікаў і гліністых сланцаў. У ніжніх ч. схілаў лістоўнічная тайга, вышэй 1200 м — зараснікі кедравага сланіку і горная тундра.
ЮДЗЕНІЧ Мікалай Мікалаевіч (30.7.1862, Масква — 5.10.1933), военачальнік рас. арміі і белага руху на ПнЗ Расіі. Ген. ад інфантэрыі (1915). 3 дваран Мінскай губ. Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча (1881) і Акадэмію Генштаба (1887). Удзельнік рус.яп. вайны 1904— 05. 3 1907 ген.кватармайстар, з 1912 нач. штаба Казанскай, з 1913 Каўк. ваен. акруг. У пач. 1й сусв. вайны нач. штаба, са студз. 1915 каманд. Каўк. арміяй. Правёў Трапезундскую, а таксама Эрзурумскую аперацыю 1916. У сак,крас. 1917 галоўнакамандуючы Каўк. фрондам. 3 мая 1917 у адстаўцы. Увосень 1918 эмігрыраваў у Фінляндыю, потым у Эстонію. У студз. 1919 т.зв. «Рускі камітэт» абвясціў яго лідэрам «белай справы», А.В.Калчак 10.6.1919 прызначыў галоўнакамандуючым войскамі на ПнЗ Расіі (у складзе войск Ю. дзейнічаў 2і корпус Паўн.Зах. арміі, камацдзірам якога быў С.Н.БулакБалаховіч). Увайшоў (жн. 1919) у склад створанага пад эгідай Вялікабрытаніі Паўн.Зах. «ўрада». Пасля няўдалага паходу на Петраград (кастр.—ліст. 1919) Ю. адступіў з рэшткамі войска ў Эстонію. У 1920 эмігрыраваў у Вялікабрытанію.
ЮДЗЕНІЧ Ніна Мікалаеўна (н. 22.12.1924, Ташкент), бел. музыказнавец, педагог. Канд. мастацтвазнаўства (1954). Скончыла Ленінградскую кансерваторыю (1949). 3 1954 выкладала ў Ташкенцкай, у 1965—2001 у Бел. кансерваторыях. Аўтар навук. пра