• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ава (2002); серыі бел. гар. пейзажаў «Радашковічы» (1990), «Заслаўе» (1993), «Ракаў» (1996), «Лагойск» (2002), «Палессе» (2003). Творы вылучаюцца напружанай эмацыянальнасцю, выразнай кампазіцыяй, псіхалагізмам, гармоніяй каларыту. Б.А.Крэпак.
    
    ЮЗЕЕВАШАБЛОЎСКАЯ Ганна Аляксавдраўна (20.10.1941, в. Чапаева Глускага рна Магілёўскай вобл. — 14.8.1993), бел. мастак дэкар.прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1971). Працавала ў тэхніках габелену, батыку, ручнога ткацтва. Сярод твораў: габелены для Палаца культуры прафтэхадукацыі ў Мінску «Жанчыны Палесся», «Белая Русь ты мая» (з А.Салохінай), «Песня жаўрука» (усе 1970я г.), «Белая Русь ты мая» для гасцініцы «Турыст» у Гомелі, «Родны напеў», «Нарачанская цішыня», цыкл «Пра родную прыроду» (усе 1980я г.); парцьерная тканіна і ген. заслона для Палаца куль
    
    
    туры калгаса імя А.Варанянскага (Гродзенскі рн, 1977), ген. заслоны для актавай залы Рэсп. шпіталя інвалідаў Вял. Айч. вайны ў Бараўлянах (Мінскі рн) і Палаца культуры ў г. Светлагорск (Гомельская вобл., абодва 1988; у сааўт.). Выканала размалёўку «Эвалюцыя ўзнікнення жывёльнага і расліннага свету» (1977) на Станцыі юных натуралістаў у Мінску, аформіла (разам з С.Цярэнцьевай) гал. ўваход на ВДНГ СССР і тэатр. павільён да Дэкады Бел. культуры ў Маскве (1967). Аўтар акварэлей «Чырвонае лета», «Раніца на Нарачы», «Беларускія пагоркі» (усе 1970я г.). Творы вылучаюцца дакладнасцю кампазіцыйных пабудоў, гарманічным каларытам, паэт. узнёсласцю вобразаў. Л.Ф.Са/іавей.
    
    
    
    ЮЗУФбВА, вёска ў Мінскім рне, на р. Чарняўка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 25 км на Пн ад Мінска, 21 км ад чыг. ст. Беларусь, на аўтадарозе Мінск— Радашковічы. 633 ж., 208 двароў (2003). Дрэваапр. цэх. Сярэдняя школа, бка, Дом культуры, аддз. сувязі. Брацкая Marina сав. воінаў і партызан.
    
    ЮЙЧЭН, другая назва кіт. г. Чунцын.
    
    
    Г.ЮзееваШаблоўская Габелен «Жанчыны Палесся». 1971.
    
    ЮК Зоя Максімаўна (н. 20.9.1933, в. Івакіна Кіраўскай вобл., Расія), бел. вучоныэканаміст. Др эканам. н. (1984), праф. (1986). Скончыла Усесаюзны завочны інт сав. гандлю (1958). 3 1958 у гандлёваэканам. прадстаўніцтве СССР у Польшчы. 3 1961 у Бел. інце нар. гаспадаркі, з 1962 у Бел. інце навук.тэхн. інфармацыі, з 1964 у Бел. політэхн. інце. 3 1980 заг. кафедры Бел. унта культуры, з 1986 Бел. унта інфарматыкі і радыёэлектронікі. 3 1993 у Бел. камерцыйным унце кіравання (з 1994 прарэктар). 3 2002 у Мінскім інце кіравання. Навук. працы па сац.эканам., прававых і псіхал. праблемах становішча жанчын у грамадстве, у т.л. на Беларусі. Даследуе метадалогію і тэорыю праблем чалавека ў эканам. навуках, устойлівага чалавечага развіцця і патэнцыялу на аснове гендэрнага падыходу. Распрацавала і ўкараніла новыя лекцыйныя курсы: «Гендэрныя асновы кіравання», «Эканамічная псіхалогія» і інш. Заснавальнік Бел. н.д. цэнтра гендэрных праблем (2000) і яго дырэкгар.
       Тв:. Труд женіцнны н семья. Мн., 1975; Научнотехннческмй прогресс н труд женшнн. Мн., 1981. М.П.Савік.
    
    ЮКА (Jucca), род кветкавых раслін сям. агававых. Каля 40 відаў. Пашыраны на Пд Паўн. Амерыкі і ў Цэнтр. Амерыцы; элемент кактусаваакацыевых саваннаў. Культывуецца.
       Дрэвападобныя вечназялёныя расліны. Сцёблы выш. да 6(12) м. дыям. да 30 см. Бессцябловыя віды ўтвараюць шчыльныя дзярнінкі. Лісце мечападобнае. цвёрдае. даўж. больш за 1 м. скучанае на верхавінцы сцябла або ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі (да 300) буйныя. белыя. у верхавінкавых мяцёлках дауж. 0.5—2 м. Плод — сухая каробачка ці сакаўная ягада. у некат. — ядомая. Лісце Ю. — прамысл. сыравіна для атрымання стэроідных сапанінаў. што выкарыстоўваюцца для сінтэзу гарманальных прэпаратау; з лісця Ю. ніткаватай (J. filamentosa) вырабляюць тэхн. валокны. Лек.. тэхн.. харч.. дэкар. расліны.
    
    ЮКАВА (Yukawa) Хідэкі (23.1.1907, Токіо — 8.9.1981). японскі фізіктэарэ
    
    
    юліян 207
    
    тык; заснавальнік навук. школы па тэарэт. фізіцы. Чл. Яп. акадэміі (1946), замежны чл. Нац. АН ЗША (1949), АН СССР (1966). Скончыў унт г. Кіёта (1929), дзе і працаваў (з 1939 праф., у 1953—70 дырэктар НДІ фундаментальнай фізікі). У 1933—39 ва унце г. Осака, у 1949—53 праф. Калумбійскага унта (ЗША). Навук. працы па квантавай і ядз. фізіцы, тэорыі элементарных часціц, тэорыі нелакальных палёў. На аснове ідэй І.Я.Тама і Лз.Цз.Іваненкі аб абменным характары ядз. сіл прапанаваў іх палявую (мезонную) тэорыю (1935). Прадказаў існаванне зараджаных (1935) і нейтральных (1938) мезонаў. Першы выказаў ідэю зараджанага прамежкавага базона (1935, гл. Прамежкавыя вектар
    
    
    
    Х.Юкава
    
    ныя базоны). Залаты медаль імя Ламаносава AH СССР (1964). Нобелеўская прэмія 1949. Яго імем названы Інт тэарэт. фізікі Кіёцкага унта (з 1990) і малая планета.
       Тв.: Рус. пер. — Лекцнн по фнзже. М.. 1981. М.М.Касцюковіч.
    
    
    ЮКАГІРСКАЕ ПЛАСКАГбР’Е. На ПнУ Сібіры, у міжрэччы Калымы і Амалона, у Якуціі і Магаданскай вобл. Расіі. Складзена з мезазойскіх эфузіваў (на Пн) і метамарфічных парод (на Пд). Пераважае нізкагорны рэльеф. Выш. да 1128 м (краж Чубукулах). Рэдкастойныя лістоўнічныя лясы, вышэй 400—600 м — зараснікі кедравага сланіку і горная хмызняковалішайнікавая тундра.
    
    
    Юка павіслая і яе суквецце.
    
    
    ібКАН (Yukon), плато ў сістэме Унутр. пояса Кардыльераў Паўн. Амерыкі, у ЗША (штат Аляска) і Канадзе. Буйныя
    
    
    масівы з плоскімі вяршынямі (выш. да 1500—2000 м), асобныя тэктанічныя катлавіны. Горныя масівы складзены пераважна з крышт. парод і маладых вулканічных покрываў. Дно катлавін размешчана на выш. 200—500 м, укрыта рыхлымі антрапагенавымі адкладамі. Радовішчы медзі, свінцу, кам. вугалю, нафты, золата. Клімат субарктычны, кантынент., на 3 больш мяккі. Сярэдняя тра студз. да 30 °C, ліп. 10—15 °C. Ападкаў да 300 мм за год. Разгалінаваная сетка рэк бас. Юкан і Кускаквім. На тэрасах і прыдалінных схілах да выш. 400 м — хвойныя лясы, вышэй рэдкалессі і гарнатундравая расліннасць.
    
    ЮКАН (Yukon), рака ў Канадзе і ЗША (штат Аляска). Даўж. 3700 км (ад вытоку р. Льюіс), пл. бас. 855 тыс. км². Вытокі ў Кардыльерах, у вярхоўях цячэ па плато Юкан у глыбокай горнай даліне. Большая ч. цячэння — па раўнінах Аляскі, упадае ў зал. Нортан Берынгава мора, утварае дэльту. Гал. прытокі: Tanana (злева), Пелі, Порк’юпайн. Каюкук (справа). Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля вусця 6,5 тыс. м³/с. Ледастаў з кастр.—ліст. да канца крас.—мая. Марскія прылівы пашыраюцца ўверх па рацэ на 160 км. Суднаходная з мая па верасень на 3,2 тыс. км (ад парогаў Уайтхарс да вусця). Гал. прыстані: Танана (ЗША), Уайтхарс, Доўсан (Канада).
    
    ЮКАН (Yukon), тэрыторыя на ПнЗ Паўн. Амерыкі (Канада), каля ўзбярэжжа Паўн. Ледавітага акіяна. Мяжуе на 3 з Аляскай (ЗША). Пл. 536,4 тыс. км². Нас. 28,7 тыс. чал. (2001). Адм. і эканам. цэнтр — г. Уайтхарс. Займае ўсх. ч. плато Юкан. Клімат субарктычны, кантынентальны. Сярэдняя тра студз. ад 20 да 26 °C, ліп. 7—13 °C. Ападкаў 250—300 мм за год. Гал. р. Юкан з прытокамі Пелі, Порк’юпайн. Пераважаюць хвойныя лясы, на Пн — тундравая расліннасць. Асваенне Ю. звязана з
    
    
    адкрыццём у 1896 радовішчаў золата («залатая ліхаманка» Клондайка). Аснова эканомікі — горназдабыуная прамсць:
    
    
    здабыча медзі, серабра, поліметалаў, золата, вальфраму, азбесту. Рыбалоўства.
    
    ЮКАТАН (Yucatan), паўвостраў у Цэнтр. Амерыцы, паміж Мексіканскім зал. і Карыбскім м., пераважна ў Мексіцы (штат Юкатан), паўд.ўсх. ч. ў Гватэмале і Белізе. Пл. каля 180 тыс. км . Берагі на Пн і 3 нізкія, лагунныя; на У абрывістыя, з бухтамі, акаймаваныя каралавымі рыфамі. Б.ч. паверхні — нізінная раўніна, на ПдУ горы Мая (выш. да 1122 м). Развіты карст. Клімат трапічны, пасатны, гарачы. Ападкаў на Пн да 500 мм, на Пд да 2000 мм за год. Ксерафітныя хмызнякі, рэдкалессі; у цэнтр. ч. і на Пд вечназялёныя трапічныя лясы. Плантацыі агавыхенекена, цытрусавых, бавоўніку, кукурузы. Парты: Кампечэ, Прагрэса (Мексіка). На Ю. шмат помнікаў культуры народа майя.
    
    ЮКАТАНСКІ ПРАЛІЎ. Паміж пвам Юкатан і ввам Куба, злучае Карыбскае м. з Мексіканскім зал. Даўж. 55 км, найменшая шыр. 200 км, найменшая глыб. суднаходнай ч. 1269 м. Праз Ю.п. з Карыбскага м. ў Мексіканскі зал. на працягу года за кошт магутнага цячэння адбываецца нагон вады. што з’яўляецца адной з прычын утварэння Гальфстрыма.
    
    ЮЛІЙ ЦЭЗАР, гл. Цэзар Гай.
    
    іблін Анатоль Іванавіч (9.3.1929, с. Бякетава Адоеўскага рна Тульскай вобл., Расія — 29.8.2002), бел. спартсмен і трэнер (лёгкая атлетыка, бег з бар’ерамі). Засл. майстар спорту СССР (1954), засл. трэнер Беларусі (1977), засл. трэнер СССР (1984). Скончыў Бел. інт фіз. культуры (1953), з 1957 вькладаў у ім. 3 1975 сг. трэнер спецыялізаванай дзіцячаюнацкай спарт. школы па лёгкай атлетыцы Бел. савета добраахвотнага спарт. тва «Працоўныя рэзервы». 3 1988 трэнер Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства (Мінск). У 1980—89 ст. трэнер зборных каманд СССР і Беларусі па лёгкай атлетыцы. Фіналіст (4е месца) XV (1952, Хельсінкі) і XVI (1956, Мельбурн, 7е месца) Алімп. гульняў. Чэмпіён Еўропы (1954, Берн). 8разовы прызёр чэмпіянатаў СССР (1951—58), рэкардсмен СССР у эстафетным бегу 4x400 м (1952). Выступаў на дыстанцыі 400 м з бар'ерамі. Як трэнер падрыхтаваў 12 майстроў спорту, 8 майстроў спорту міжнар. класа, 2 засл. майстроў спорту; 2 прызёраў Алімп. гульняў, 3 чэмпіёнаў і 2 рэкардсменаў свету, 2 чэмпіёнаў Еўропы, больш за 10 чэмпіёнаў СССР.
      Тв.: Барьерный бег (разам з М.М.Сідарэнкам) // Легкая атлетнка. Мн., 1964.
    
    
    ЮЛІЯН АДСТЎПНІК, Флавій Клаўдзій (Flavius Claudius Julianus Apostata; 332, г. Канстанцінопаль, цяпер Стам
    
    
    208            юліянскі
    
    бул — 26.6.363), рымскі імператар [361—363). Сын Юлія Канстанцыя, пляменнік Канстанціна Вялікага. Атрымаў хрысціянскае выхаванне, але з юнацтва займаўся язычніцкай лрай і філасофіяй. У 335 імператар Канстанцый II зрабіў Ю.А. цэзарам і намеснікам Галіі. У 357 ён паспяхова ваяваў супраць франкаў і алеманаў. У 360 паўстаўшыя гальскія легіёны абвясцілі Ю.А. імператарамаўгустам. Пасля смерці Канстанцыя (361) Ю.А. стаў адзінаўладным правіцелем Рым. імперыі. Ён рэфармаваў фін. і падатковую сістэмы, удасканаліў армію і пошту, пашырыў правы муніцыпальных курый, адмовіўся ад вял. выдаткаў на ўтрыманне двара. Абвясціў сябе прыхільнікам дахрысц. вераванняў. Выдаў 2 эдыкты супраць хрысціян, дазволіў адчыніць храмы і аÐ