Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
ед. акцёр, яму ўласцівы праўдзівасць пачуццяў, нар. гумар, сакавітасць быт. харакгарыстык, шчырасць. Сярод роляў: Мартын Баруля, Банавентура, Цярэшка Сурма («Мартын Баруля», «Сто тысяч», «Марнасць»
Г.П.Юра.
КарпенкіКарага), Лука («На дне» М.Горкага),'Швейк («Прыгоды ўдалага салдата Швейка» паводле Я.Гашака) і інш. Паставіў спектаклі: «97» М.Куліша (1924, і роля Мусія Капысткі), «Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1933, роля Фігаро), «Украдзенае шчасце» Франко (1940), «Маруся Багуслаўка» М.Старыцкага (1941), «Макар Дубрава» (1948) і «Калінавы гай» (з Б.Нордам, 1950) А.Карнейчука, «Вяселле Свічкі» І.Качаргі (1960) і інш.; у іх глыбокае адчуванне народнасці, выразныя прыкметы нац. асаблівасцей характараў, майстэрства распрацоўкі масавых сцэн. Здымаўся ў кіно («Праметэй». 1936; «Кармялюк», 1939; «Тарас Шаўчэнка». 1951, і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951.
Тв.: Ждтгя і сцена. Клів, 1965.
Літ:. Бобошко Ю.Н. Г.П.Юра. Кмев. 1960.
ЮРАВІЦКАЕ ЎЗВЬІШІПА. На ПдУ Беларусі, на Пд Калінкавіцкага рна, у складзе Гомельскага Палесся. Працягласць па левабярэжжы р. Прыпяць 6 км, з ПнУ на ПдЗ 8 км. Выш. 150—170 м. У складзе Гомемскага Палесся.
Сфарміравалася ў час мазырскай стадыі адступання дняпроўскага ледавіка і было ў складзе Мазырскай грады. У канцы паазерскага зледзянення аддзялілася ад грады ў выніку прарыву яе водамі р. Прьпіяць. Складзена з чырвонабурых марэнных суглінкаў з праслоямі пяскоў. перакрытых маламагутным чахлом з лёсападобных суглінкаў. Тоўшча дыслацыравана.
Рэльеф Ю.ў. градавы і ўзгорысты з адноснымі перавышэннямі 10—20 м. Зах. схіл павернуты да р. Прыпяць, кароткі, стромкі, парэзаны ярамі; усх. — больш пакаты, парэзаны кароткімі лагчынамі; трапляюцца тэрмакарставыя за
падзіны. На Пн і У узвышша паступова пераходзіць у водналедавіковую раўніну. Глебы дзярновападзолістыя, сугліністыя. Б.ч. паверхні ўзвышша пад ворывам.
ібРАВІЦКІ КАСЦЁЛ I РЭЗІДЭНЦЫЯ ЕЗУІТАЎ. помнік архітэктуры позняга, т.зв. беларускага барока. У 2й пал. 17 ст. — 1773 тут размяшчаліся езуіцкія ўстановы — місія (з 1680) і рэзідэнцыя (з 1754). Пабудаваны ў 1746—55 у цэнтры в. Юравічы Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл., на р. Прыпяць, на месцы драўлянага касцёла, узведзенага ў 2й пал. 17 ст. У касцёле захоўваўся цудатворны абраз Багародзіцы. У 1756 тут адкрыта школа, якая дзейнічала і пасля скасавання ордэна езуітаў у Рэчы Паспалітай (1773). У пач. 1780х г. комплекс перайшоў да ордэна капуцынаў, у 1788 — да дамініканцаў, у 1800—32 належаў бернардзінцам. Пасля закрыцця бернардзінскага кляштара касцёл Звеставання парафіяльны, дзейнічаў да 1865, потым прыняты ў праваслаўнае ведамства. Храм дзейнічаў да 1930х г. Комплекс уключае касцёл і 2павярховы жылы корпус, аб’яднаны ў адзіную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю 2светлавым калідорам. Касцёл размешчаны на высокім беразе даліны Прыпяці за высокай мураванай агароджай (захаваліся паўд. і зах. сцены) з брамай, абкружаны пладовым садам. Па вуглах агароджы і абапал брамы круглыя ў плане вежы з байніцамі. Збярогся часткова. Комплекс — помнік рэсп. значэння. 3 1995 дзейнічае жаночы правасл. манастыр Раства Багародзіцы.
Літ.: I с а е н к а У.Ф. Юравічы над Прыпядцю. Мн.. 2000; Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: Сакрал. архітэктура бел. барока. Мн., 2001; Юровдчсклй СвятоРождествоБогородацкмй женскмй монастырь // Православные монастырн Беларусн. Мн.. 2003.
Т.Б.Блінова.
ЮРАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1926—31. Утвораны 8.12.1926 у складзе Рэчыцкай акр., уваходзілі 23 сельсаветы. Цэнтр — мяст. Юравічы. 3 9 6.1927 да 26.7.1930 у Мазырскай акрузе. 10.11.1927 у выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў раёна замест 23 сельсаветаў зацверджаны местачковы Савет (у мяст. Юравічы) і 7 сельсаветаў. 8.7.1931 раён скасаваны, сельсаветы перададзены ў Мазырскі і Хойніцкі рны.
ЮРАВІЧЫ, група археал. помнікаў (6 паселішчаў, гарадзішча і курганны могільнік) каля в. Юравічы Калінкавіцкага рна Гомельскай вобл. Паселішча I эпохі верхняга палеаліту (26 470 ± 420) адкрыў у 1929 Ю.Ю.Попель. даследавалі К.М.Палікарповіч (1929 і 1931), У.Дз.Будзько (1958—60), У.П.Ксяндзоў (1976). У ніжнім гарызонце выяўлены рэшткі авальнай пабудовы на фундаменце з валуноў, чарапоў, буйных плоскіх і трубчастых касцей маманта. У верхнім гарызонце прасочаны рэшткі агні
ЮРАЎСКІЯ 213
шчаў, выкладзеных камянямі, і руіны моцна дэфармаваных жытлаў з касцей маманта, буйных камянёў і валунных шііт. У выніку раскопак знойдзены крамянёвыя бакавыя разцы, ножападобныя пласціны, вастрыі, скрабкі, адбойнікі, рэтушоры, нуклеусы, праколкі, унікальны крамянёвы кінжал, вырабы з біўня маманта і інш. З’яўляецца адным з найстаражытнейшых помнікаў на Беларусі. Паселішча2 эпохі мезаліту. Датуецца 8—5м тыс. да н.э. Адкрылі і абследавалі ў 1929—31 Палікарповіч і А.Дз.Каваленя, у 1960—65 даследаваў У.Ф.Ісаенка. Знойдзены 71 крамянёвая прылада і 280 апрацаваных крамянёў. Выяўлены рэшткі 4 агнішчаў. П а с е лішчы3,4і5 усходнепалескага варыянта днепраданецкай культуры эпохі неаліту. Адкрыў і даследаваў Ісаенка ў 1962—69. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла (5 х 3,4 м), наземнай пабудовы (4,6 х 4,8 м), агнішчы. Знойдзены абломкі ляпнога посуду, больш за 1400 апрацаваных крамянёў, разнастайныя прылады працы (наканечнікі стрэл, праколкі, нажы. пласцінкі, скрабкі, скоблі і інш.). Паселішча6 датуецца 6—8 ст. н.э. Выявіў у 1962 Ісаенка, даследаваў у 1976 В.Б.Перхаўка. Прасочаны рэшткі 2 жытлаў зрубнай канструкцыі пл. 17 і 20 м², заглыбленых у зямлю. Знойдзены посуд, харакгэрны для банцараўскай кулыпуры. Г a pafl з і ш ч a эпохі Кіеўскай Русі, датуецца 10—13 ст. Магчыма, стараж. горад, які называўся Межымосце ці Відолічы (цяпер назва вуліцы ў Юравічах). Складаецца з дзвюх пляцовак. Адна пл. каля 1 га умацавана падковападобным валам выш. да 6 м і ровам глыб. 4 м (дзядзінец), другая (пасад) — пл. 5 га з боку поля была ўмацавана валам і ровам. Даследавалі ў 1931 А.М.Ляўданскі і Палікарповіч, у 1965 і 1975 Ісаенка. Выяўлены абломкі гаршкоў 10—13 ст., шыферныя прасліцы. вырабы з жалеза, наканечнікі ножнаў мяча, унікальная касцяная лыжачка са знакам Рурыкавічаў і стылізаванай выявай жывёліны на канцы. Частка посуду, кафля, плінфа невял. памераў адносіцца да 15—16 ст., калі гарадзішча з’яўлялася ўмацаванай сядзібай феадала. Курганны м о г і л ь н і к дрыгавічоў налічваў 14 насыпаў (захавалася 6) выш. 1—3 м, дыям. 4—10 м. Даследавалі ў 1931 Ляўданскі. у 1959 і 1976 Ісаенка. Раскапаны 4 курганы. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на гарызонце. Нябожчыкаў клалі ў дамавіны, якія часам абгортвалі бяростай. Пад насыпам аднаго кургана ў неглыбокай яме выяўлена парнае пахаванне мужчыны і маладой жанчыны. Памерлых звычайна клалі галавой на 3, у адным выпадку — на У. Знойдзены фрагменты гаршкоў, сярэбраныя, пазалочаныя, інкруставаныя і сердалікавыя пацеркі, сярэбраная філігранная пацерка «мінскага тыпу», паўтараабаротныя кольцы, трохпацеркавыя завушніцы «кіеўскага тыпу» і інш.
Літ:. Археалогія Беларусі. Т. 1—2. Мн., 1997—2000; Ісаенка У.Ф. Юравічы над Прыпяццю. Мн., 2000. У.Ф.Ісаенка.
ЮРАВІЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне Гомельскай вобл., каля р. Прыпяць (1,5 км). Цэнтр сельсавета. За 31 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 153 км ад Гомеля; на аўтадарозе Хойнікі—Калінкавічы. 751 ж., 341 двор (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа і школасад, бка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, бальніца, аптэка, амбулаторыя, домінтэрнат для састарэлых, аддз. сувязі. Царква. Брацкая магіла сав. воінаў. Археал. помнік Юравічы. Помнік архітэкгуры — Юравіцкі касцёл і рэзідэнцыя езуітаў. Мемарыяльны парк на ўшанаванне памяці жыхароў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
Вядома з 1510 як спадчына зямян Сенкі і федкі Багданавічаў Сярбінавых. У сярэдзіне 16 ст. сяло Ю. прыпісана для ўтрымання Мазырскага дзярж. замка, належала Касцюшковічу, потым С.Аскерку. У антыфеад. вайну 1648—51 разбураны. У 1680 тут заснавана езуіцкая місія. 3 1683 мястэчка, якое ў 1683, 1727, 1778 атрымала каралеўскія прывілеі, у т.л. на вольны гандаль і кірмашы. У 1717—55 пабудаваны мураваны касцёл Раства Багародзіцы. куды 5.9.1758 перанесены цудатворны абраз Юравіцкай Маці Божай. 3 1793 у складзе Рас. імперыі. цэнтр воласці Мазырскага, з 1802 Рэчыцкага пав. Мінскай губ. У 1840 у Ю. паштовая станцыя, прыстань. СвятаТрошкая царква, каспёл, сінагога. У 1845 — 528 ж. 3 1865 у Ю. валасная і мяшчанская ўправы, мужч. нар. вучылішча. у 1875 — жан. вучылішча, у 1890 — бальнша. У 1901 каля 1000 ж. 3 11.7.1919 Ю. ў склалзе Гомельскай губ. РСФСР. 3 6.12.1926 — у БССР, з 8.12.1926 да 8.7.1931 цэнтр Юравіцкага раёна. з 8.7.1931 у Мазырскім, з 3.7.1939 у Калінкавіцкім рнах. У Вял. Айч. вайну ў 1941 ням. фашысты загубілі ў Ю. 314 жыхароў.
Літ.: I с а е н к а У.Ф. Юравічы над Прыпяццю. Мн., 2000; Памяць: Гіст.дак. хроніка. Калінкавіцкага рна. Мн., 1993.
У.Ф.Ісаенка (гісторыя).
ЮРАВІЧЫ. вёска ў Полацкім рне Віцебскай вобл., на правым беразе р. Палата, чыг. станцыя на лініі Полацк— Невель. Цэнтр сельсавета. За 20 км на ПнУ ад г. Полацк, 125 км ад Віцебска, на аўтадарозе Полацк — в. Дрэтунь. 81 ж„ 39 двароў (2003). Ляснііпва. Базавая школа, бка, аддз. сувязі. Брацкія магілы: сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму.
ЮРАТЭ (ад літ. jura мора), у літоўскай нар. міфалогіі каралева (багіня) Балтыйскага мора. Паводле падання (запісана ў 1842), Ю. пакахала простага рыбака Касціціса. Раззлаваны вярх. бог Пяркунас забіў маланкай Ю. і разбурыў яе падводны палац (бурштын, які хвалі выкідваюць на бераг, — кавалкі гэтага палаца), а Карціціса прыкаваў да скалы на дне мора. Паданне аб Ю. і Касціцісе ў аснове паэт. балады Майроніса. «Юратэ і Касціціс» (1920), тэме іх кахання прысвечаны многія інш. творы літ. лры, музыкі, харэаграфіі і выяўл. мастацтва.
ЮРАТЭ, асеннезімовы сорт груш. Выведзены ў 1947 літ. памолагамі. Сорт перспекгыўны для вырошчвання ў цэнтр. і паўн. ч. Беларусі.
Дрэва моцнарослае, крона шырокапірамідальная. Пачынае пладаносіць на 6—7ы год. Сорт самаплодны, сярэднезімаўстойлівы. устойлівы да бактэрыяльнага раку, у сярэдняй ступені пашкоджваецца паршой. Плады масай 120—135 г, шырокагрушападобныя, злёгку гузаватыя, духмяныя. Скурка сярэдняй таўшчыні, зеленаватажоўгая, без покрыўнай афарбоўкі. Мякаць белая, дробназярністая, сакавітая, салодкая, добрага смаку. Спажывецкая спеласць настае ў 2й пал. верасня.
ЮРАЎСКІЯ ПЕСНІ, бел. Ð