Беларуская энцыклапедыя Т. 18
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 472с.
Мінск 2004
¿есні веснавога цыкла гадавога круга, якія выконваліся на Юр'я (23 крас. с. ст.). Паводле функцыянальнасці падзяляліся на абрадавыя песні. звязаныя з першым выганам жывёлы на пашу, і творы, скіраваныя на магічнае забеспячэнне ўрадлівасці нівы. Мелі рэгіянальныя асаблівасці. Уключалі групу жартоўных песень.
Гал. іх вобразы — Юр'я і яго маці. У песнях Юр'я заклікаюць устаць рана. сядлаць каня і ехаць у поле выпускаць расу «на ўсю вясну і густую і частую... на ўвесь свет. на кожны цвет», «на цёплае лета, на буйнае жыта». У некат. песнях «земляныя ключы» носіць з сабою Юр'ева маці, якая таксама клапоціцца пра тое. каб «зямлю адамкнулі, траву выпусцілі, статак накармілі». Ю.п. перадаюць карціну веснавога адраджэння зямлі, радасць з выпадку надыходу вясны. Некат. Ю.п. жанчыны пачыналі спяваць за тыдзень да Юр'я, седзячы на прызбе. Моладзь спявала Ю.п. пад вечар каля рунных палёў (магчвіма. гэтым імкнуліся паспрыяць іх урадлівасці). На Гродзеншчыне на Юр’я дзяўчаты абыходзілі двары і спявалі песні з пажаданнем гаспадару багатага ўраджаю. Некат. песні перадавалі атмасферу святочнага гуляння моладзі. Для
214 ЮРАЦІШКАЎСКІ
Ю.п. характэрны неразгорнугая кампазіцыя, імператыўныя формы. Замест прыпеву паўтараецца слова «Юр'я» («Ніваю, Юр'я, ніваю!» — стараж. форма абрадавага заклінання).
Публ:. Веснавыя песні / Скл. Г.А.Барташэвіч, Л.М.Салавей, В.І.Ялатаў. Мн., 1979.
Літ:. Барташэвіч Г.А. Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985; Каляднаабрадавая паэзія. Мн., 2001. С. 211—234.
А.С.Ліс.
ЮРАЦІШКАЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка ў БССР у 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл. Цэнтр — г.п. Юрацішкі. 12.10.1940 падзелены на 16 сельсаветаў. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 20.1.1960 раён скасаваны, сельсаветы перададзены ў Іўеўскі рн.
ЮРАЦІШКІ, гарадскі пасёлак у Іўеўскім рне Гродзенскай вобл. За 16 км на ПнУ ад г. Іўе, 174 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Юрацішкі на лініі Ліда— Маладзечна; аўтадарогамі злучаны з Іўем, Валожынам, Ашмянамі. 1,7 тыс. ж. (2003). Агароднінасушыльны зд, лясніцтва. Сярэдняя і муз. школы, 2 бкі, Дом культуры, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і актывістаў; помнік Вызвалення. Помнік архітэктуры — СвятаМікалаеўская царква (1532).
У пач. 16 ст. прыватнае мястэчка ў Ашмянскім пав. Віленскага ваяв. ВКЛ. Каля 1520 новагародскі, потым троцкі ваявода М.Гаштольд пабудаваў тут царкву. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 Ю. спалены. У канцы 17 ст. мястэчка і маёнтак належалі Гераніму Няміру, каля 1703—04 перайшло ва ўладанне Копацяў. У Паўн. вайну 1700—21 Ю. захоплены шведамі (у 1708). 3 1795 у складзе Рас. імперыі. належалі Касцялоўскім. потым Радкевічам. У сярэдзіне 19 ст. Ю. — цэнтр воласці Ашмянскага пав. Віленскай губ. Жыхары Ю. актыўна падгрымалі Іўеўскае выступленне сялян 1861. 3 пабудовай чыгункі Маладзечна—Ліда за 4 км ад мястэчка ўзнікла чыг. ст. Ю. У 1862 заснавана нар. вучылішча. У 1897 у мястэчку 311 ж., 41 двор. нар. вучылііпча, царква. капліца, крама, 2 піцейныя дамы. 3 1905 сяло, 310 ж. У 1921—39 у складзе Польшчы. цэнтр гміны Валожынскага пав. Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр Юрацішкаўскага раё'на. У Вял. Айч. вайну з 29.6.1941 да 7.7.1944 акупіраваны ням. фашыстамі, якія загубілі ў Ю. і раёне 1415 чалавек. 20.4.1944 партызаны брыгады «Няўлоўныя» разграмілі ў Ю. фаш. гарнізон. У канцы чэрв. 1944 партызаны брыгады «Уперад» захапілі чыг. ст. Ю.. разбурылі пуцявую гаспадарку. спалілі варожы эшалон. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абл. 3 23.12.1957 гар. пасёлак. 3 20.1.1960 у Іўеўскім рне. У.У.Бянько (гісторыя).
«ЮРАЧКА», бел. народны жартоўны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Развіўся са старадаўняга карагода, у якім пад музыку і аднайм. песню ўсе ўдзельнікімужчыны ігралі па чарзе ролю Юрачкі, беручы партнёрку з наступнай пары. Шырокую вядомасць набыў у
пастаноўцы І.Майсеева ў Ансамблі нар. танца Расіі. Ю.М.Чурко.
ЮРГЕЛЁВІЧ Пётр Якаўлевіч (14.1.1894, в. Трабы Іўеўскага рна Гродзенскай вобл. — 17.4.1973), бел. мовазнавец. Скончыў БДУ (1925). 3 1926 працаваў у клімавіпкай раённай газеце, у Белдзяржвыдавецтве ў Мінску, у 1930—35 вучоны сакратар Інта мовазнаўства АН Беларусі. У 1936 рэпрэсіраваны, да 1940 у папраўчапрац. лагеры. 3 1940 у Гомельскім, у 1944—68 у Магілёўскім (у 1944—62 заг. кафедры) пед. інтах. Даследаваў сучасную бел. літ. мову, гісторыю бел. мовы і гаворак.
Тв.: Нарыс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі: Фанегыка. арфаэпія, графіка 1 правапіс, лексіка і фразеалогія. 2 выд. Мн., 1961; Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн.. 1974. М.С.Яўневіч.
ЮР’ЕВА, вёска ў Смалявіцкім рне Мінскай вобл., на р. Усяжа. Цэнтр сельсавета і вытв. аддз. Смалявіцкай бройлернай птушкафабрыкі. За 21 км на Пн ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 59 км ад Мінска. 325 ж., 113 двароў (2003). Лясніцтва. Сярэдняя школа, бка, Дом культуры. камбінат бьп'. абслугоўвання. аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік у гонар партыз. брыгады «Смерць фашызму». За 2 км на Пд ад вёскі археал. помнік — селішча.
ЮР’ЕВАЙ НОЧЫ ПАЎСТАННЕ. сялянскае паўстанне ў Эстоніі ў 1343—45 супраць ням. і дацкіх феадалаў. Выклікана ўзмацненнем феад. і нац. ўціску. Пачалося ў ноч на 23.4.1343 (Юр’еу дзень, вясновы) на зямлі Хар’юмаа. Паўстанцы (каля 10 тыс. чал.) на чале з 4 выбранымі правадырамі аблажылі г. Рэвель (Талін), а сяляне зямлі Ляэнемаа акружылі рэзідэнцыю біскупа ў г. Хаапсала. Біскупскія і дацкія войскі былі разбіты. Феадалы папрасілі дапамогі ў Лівонскага ордэна. 5.53343 магістр ордэна запрасіў на перагаворы правадыроў паўстання ў г. Пайдэ, дзе іх забілі. Войскі ордэна разбілі атрады сялян 14 мая пад Рэвелем. 24 ліп. пачалося паўстанне і на вве Саарэмаа. У канцы 1343 аб’яднаныя сілы Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў задушылі паўстанне на мацерыку, а вясной 1345 — на востраве.
ЙР’ЕЎ Юрый Міхайлавіч (15.1.1872, Масква — 13.3.1948), рускі акцёр, педагог; прадстаўнік героікарамант. школы ў рас. сцэн. мастацтве. Нар. арт. СССР (1939). Др мастацтвазнаўства (1947). Скончыў драм. курсы пры Маскоўскім тэатр. вучылішчы (1893). Працаваў у Александрынскім тры (у 1922— 28 яго маст. кіраўнік; з 1937 Ленінградскі тр драмы імя Пушкіна). Адначасова з 1898 займаўся пед. дзейнасцю. Удзельнічаў у стварэнні Вял. драм. тра ў Ленінградзе (1919). Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Не
шчасліўцаў («Лес» А.Астроўскага), Дон Жуан («Дон Жуан» Мальера), маркіз Поза («Дон Карлас» Ф.Шылера), Рамэо («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра). Аўтар успамінаў. Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв:. Запнскм. Т. 1—2. Л.; М.. 1963.
Літ.: Малютнн Я.О. Актеры моего поколення. Л.; М., 1959.
ЮР’ЕЎ ДЗЕНЬ, вызначаны законам тэрмін, у які феадальназалежным сялянам дазваляўся пераход ад аднаго землеўладальніка да другога ў Рус. дзяржаве 15 — пач. 17 ст. Назва ад царк. свята Георгія (Юр’я) — Юр’ева дня (асенняга) 26 ліст. с. ст., калі канчаліся асн. с.г. работы. Феадалы часцей карысталіся тэрмінам «сялянская адмова», маючы на ўвазе поўны разлік селяніна з уладальнікамі зямлі. Судзебнік 1497 узаконіў агульны ў краіне тэрмін выхаду сялянскага на працягу тыдня да Ю.д. і тыдня пасля яго, што стала пачаткам прымацавання сялян да зямлі і юрыд. афармлення прыгону. Абмежаванне права сял. выхаду пацверджана Судзебнікам 1550. У 1581 Іван IV Грозны ўвёў запаветныя гады, якія ў многіх месцах забаранілі пераходзіць сялянам і ў Ю.дз. У канцы 16 — пач. 17 ст. выдадзены шэраг указаў, якія наогул забаранялі сялянам пераход да інш. землеўладальніка і ўводзілі т.зв. ўрочныя гады — тэрмін вышуку і вяртання памешчыкам збеглых ці вывезеных сялян: паводле Саборнага ўлажэння 1649 уведзены бестэрміновы вышук. гэтым закончылася юрыд. афармленне прыгоннага права ў Расіі.
ЮРКЕВІЧ Алег Раманавіч (н. 10.10.1936. с. Старая Ляля Навалялінскага рна Свярдлоўскай вобл.. Расія), бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм. Др тэхн. н. (1986), праф. (1997). Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1959). 3 1963 у Інце механікі металапалімерных сістэм Нац. АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, адначасова з 1991 заг. аддзела). Навук. працы па даследаванні дысперснага стану палімерных матэрыялаў, аэрадынаміцы і элеетрафізіцы газадысперсных патокаў, фізіцы працэсаў плёнкаўтварэння і ўзаемадзеяння кампанентаў кампазіцыйных сістэм. структуры і ўласцівасцях пакрыццяў і кампазіцыйных матэрыялаў. Прэмія Савета Міністраў Беларусі 1981.
Тв.: Полнмерные покрытня. Mil. 1976 (разам з У.А.Белым. У.А.Даўтялам); Металлополнмерные матерналы н покрытня на основе днсперсных полнмеров: Технол. процессы. Мн.. 1992 (разам з Даўгялам).
ЮРКЕВІЧ Іван, бел. этнограф сярэдзіны 19 ст. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю ў Жыровічах (1837). ІІецярбургскую духоўную акадэмію (1841). Выкладаў у Магілёўскай семінарыі (1841—44). з 1844 праф. семінарыі ў Жыровічах. У арт. «Астрынскі прыход Віленскай губерні Лідскага павета» («Этнографнческнй сборннк». СПб.,
ЮРКУНАС 215
1853, вып. 1) прывёў звесткі пра побыт і культуру бел. сялян, пра вясельныя, радзінныя і пахавальныя абрады. зажынкі, дажынкі, гульні, вераванні і забабоны, змясціў 3 вясельныя і 3 жніўныя песні, 12 загадак і 4 прымаўкі. Сац. становішча сялян характарызаваў з рэакц. пазіцый. Бел. мову лічыў мешанінай рус. і польскай моў, але больш блізкай да рускай. В.К.Бандарчык.
І.Д.Юркевіч. С.А.Юркоўскі.
ЮРКЁВІЧ Іван Данілавіч (22.6.1902, в. Сяргеевічы Пухавіцкага рна Мінскай вобл. — 21.9.1991), бел. вучоныгеабатанік, лесавод. Акад. АН Беларусі (1956: чл.кар. 1953). Др с.г. н. (1948), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1930). 3 1930 у Бел. лесатэхн. інце, Бел. НДІ лясной гаспадаркі, з 1953 заг. лабараторыі і дырэктар Інта лесу АН Беларусі. 3 1956 у Інце эксперым. батанікі (з 1963 дырэктар). Навук. працы па вывучэнні лясной. лугавой і балотнай расліннасці Беларусі; феналогіі. плоданашэнні ўнутрывідавых форм дрэвавых раслін. Распрацаваў класіфікацыю тыпаў лясоў Беларусі, адзін са складальнікаў карты расліннасці Беларусі. Дзярж. прэмія СССР 1951. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тн.: Тнпы лесов БелорÑ