• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 18

    Беларуская энцыклапедыя Т. 18


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 472с.
    Мінск 2004
    973.34 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 8
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    Беларуская энцыклапедыя Т. 16
    ены толькі ў Прыпяцкім прагіне і прадстаўлены баёскім ярусам (магутнасць адкладаў 0,1—0,3 м, месцамі да 23 м; пясчанагліністыя пароды), бацкім ярусам (магутнасць да 70 м, некарбанатныя тонкаслаістыя гліны з праслоямі алеўралітаў і сідэрыталітаў, на 3 і ПнЗ пра
    
    
    
    слоі бурага вугалю) і келавейскім ярусам (магутнасць да 60 м і больш, гліністыя пароды з пясчанаалеўрьпавымі праслоямі, мергельныя вапнякі і інш.). У ніжняй ч. сярэдняй юры нярэдка залягае слой гравеліту або галечніку. Верхняюрскія адклады пашыраны ў Прыпяцкім прагіне, Брэсцкай і Аршанскай упадзінах, на зах. схілах Беларускай і Варонежскай антэкліз. Прадстаўлены марскімі адкладамі оксфардскага яруса (магугнасць 80—100 м; карбанатныя гліны і алеўраліты, акамянелыя вапнякі, мергелі, вапняковістыя гліны з рэшткамі аманітаў, пеліцыпод, каралаў і інш.). Кімерыджскі ярус вылучаны ўмоўна (магутнасць да 3 м, вапняковістыя гліны). Карысныя выкапні: паклады бурага вугалю, рудапраяўленні поліметалічных россыпаў, ванадыю і інш.
      Літ.: Геологня Беларусн. Мн.. 2001.
    У.Я.Бардон.
    ібРСКІ Сяргей Юр’евіч (н. 16.3.1935, С.Пецярбург), расійскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1987). Скончыў Ленінградскі тэатр. інт (1959). 3 1957 працаваў у Ленінградскім Вял. драм. тры, з 1978 у Маскоўскім тры імя Массавета. У 1992 арганізаваў у Маскве «АРЦель АРТыстаў Сяргея Юрскага». Яго мастацтву ўласцівы гратэскная вастрыня і эксцэнтрычнасць малюнка ў спалучэнні з тонкім, глыбокім псіхал. аналізам. Сярод роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). Восіп («Рэвізор» М.Гогаля), Тэсман («Геда Габлер» Г.Ібсена), Генрых IV («Генрых IV» У.Шэкспіра) і інш. Паставіў спекгаклі: «Тэма з варыяцыямі» С.Алёшына (1979, і роля Ігара Міхайлавіча), «Праўда — добра, a шчасце лепш» А.Астроўскага (1980, роля Гразнова), «Пахаванне ў Каліфорніі» Р.Ібрагімбекава (1982, роля Вандроўніка), «Гульцы — XXI» паводле Гогаля (1992, роля Глова), «Крэслы» Э.Іанеска (1994, роля Лёўё), «Пасля рэпетыцыі» І.Бергмана (1996, роля Хенрыка Фоглера), «Правакацыя» І.Вацэціса (2000) і інш.; шэраг тэлеспекгакляў. 3 1960 здымаецца ў кіно: «Час, уперад!», «Рэспубліка НІКІД», «Залатое цяля», «Месца сустрэчы змяніць нельга» (тэлефільм) і інш. Аўтар кніг «Хто трымае паўзу» (1977), «У часы нягоды» (1989), «Сюр» (1996), «Жэст» (1997), «Змесціва скрынкі» (1999) і інш.
    
    ЙРТА (цюрк.), у некаторых качавых народаў Цэнтр. і Сярэдняй Азіі, Сібіры пераноснае жыллё, пераважна круглае ў ллане з конусападобным дахам, крытае шкурамі ці лямцам. Унутры знаходзіўся ачаг, каля ўваходу — месца для гасцей. На жан. палавіне захоўваўся посуд, на мужчынскай — вупраж. 3 пераходам народаў да аселасці стала выкарыстоўвацца на адгоннай пашы ці як часовае летняе жыллё.
    
    ібРЦАЎ Алег Анатолевіч (н. 23.7.1933, г. Балашоў Саратаўскай вобл., Расія), бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Др тэхн. н. (1977), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў
    
    
    ЮРЫДЫЧНАЯ 217
    
    Мінскае вышэйшае інж. вучылішча ППА (1956). 3 1952 ва Узбр. сілах СССР. 3 1986 у Бел. унце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па распрацоўцы і даследаванні шырокапалосных і звышшырокапалосных антэн бягучай хвалі, прынцыпах пабудовы і новых канструкцыях усяхвалевых прыёмных тэлевізійных рамачнавібратарных антэн.
      Тв.: Спнральные антенны. М., 1974 (разам з АУ.Руновым. АМ.Казарыным); Антенные снстемы радноэлектронных средств. М., 1978 (у сааўт.); Электродннамнка н техннка СВЧ. М.. 1985 (разам з Ю.П.Варапаевым).
    
    ЮРЦІН Барыс Алегавіч (н. 29.11.1932, г. Чыта. Расія), бел. архітэктар. Скончыў Львоўскі політэхн. інт (1958). Працаваў у г. Новакузнецк Кемераўскай вобл., у г. АлмаАта. 3 1971 у Мінску ў Гал. арх.планіровачным упраўленні, з 1973 у інце «Мінскпраект». Асн. работы ў Мінску: добраўпарадкаванне берагавой зоны р. Свіслач (1976—90), тэрыторый, прылеглых да гасцініцы «Беларусь» (1989) і Камароўскага рынку (2001), Міхайлаўскага сквера (1990я г.), Партызанскага праспеіста на ўчастку станцый метро «Аўтазаводская» — «Магілёўская» (2000—03), сквераў на пл. Перамогі (2003); спарт. комплекс «Працоўныя рэзервы» (1980—84), арх.маст. афармленне станцыі метро «Парк Чэлюскінцаў» (1984), стварэнне арх.ландшафтных комплексаў усх. раёнаў горада на аснове Сляпянскага воднапаркавага паўкальца (Дзярж. прэмія СССР 1989), рэканструкцыі тэр. стадыёна «Дынама» (1980), участка праспекта Скарыны (ад пл. Незалежнасці да вул. Філімонава, 1984—85; усіх кіраўнік аўтарскага калектыву).
    
    КІРЧАНКА Антон Сцяпанавіч (17.3.1923, в. Чарныш Чарнігаўскай вобл., Украіна — 9.5.1994), удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). 3 мая 1944 на 3м Бел. фронце. Мінёр радавы Ю. вызначыўся 27.6.1944 у баях каля Оршы, дзе пад агнём праціўніка размініраваў мост цераз Дняпро і прадухіліў яго падрыў. Пасля вайны працаваў у сельскай гаспадарцы.
    
    ЮРЧАНКА Георгій Фёдаравіч (н. 31.1.1928, в. Кудрычы Мсціслаўскага рна Магілёўскай вобл.), бел. пісьменнік, мовазнавец, крытык. Скончыў Магілёўскі настаўніцкі (1951) і Гродзенскі пед. (1959) інты. У 1961—88 працаваў у выдве «Навука і тэхшка» (з 1962 заг. рэдакцыі). Друкуецца з 1959. У зб. пародый і эпіграм «Распрэжаны пегас» (1965), «Вярхом на вожыку» (1968), «Немеладычныя мелодыі» (1974), «Парнаскія ўхабы» (1979), «У натхнёнай паграбеньцы» (1983), «Негабляваная пегасня» (1989), «Абаранкі пад хрэнам» (1994) высмейвае хібы ў творчасці асобных бел. пісьменнікаў і крытыкаў. Збіральнік нар. лексікі і дыялектнай фразеалогіі (з гаворак Мсціслаўшчыны): «Дыялектны слоўнік» (1966), «Народная сінаніміка» (1969), «Народнае вытворнае
    
    
    слова» (т. 1—3, 1981—85) і інш. Аўтар артыкулаў, рэцэнзій на творы сучасных бел. пісьменнікаў.
      7в.: I коціцца і валіцца. Мн., 1972: I сячэ і паліць. Мн.. 1974: Слова за слова. Мн.. 1977: На Мсціслаўскай зямлі ўзгадаваны: Нарыс жыцця і навук. дзейнасці П.П.Кабекі. Мн.. 1986; Крылатыя залацінкі Мсціслаўшчыны. Мн.. 2001; Народнае мудраслоўе. Мн.. 2002.
    
    
    
    ЮРЧАНКА Ягор Арцёмавіч (3.2.1919, в. Палыкавічы Магілёўскага рна — 12.1.1981), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Барысаўскае ваеннаінж. вучылішча (1941), Маскоўскую вышэйшую інж.мінную школу (1945). У Вял. Айч. вайну на фронце са студз. 1942. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, на Курскай дузе, вызвалення Украіны, баёў у Польшчы. Германіі, вайны з Японіяй 1945. Палкавы інжынер капітан Ю. вызначыўся 26—27.9.1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пн ад Кіева, дзе падрыхтаваў і арганізаваў пераправу дэсанта, усяго палка, артылерыі і боепрыпасаў; паранены кіраваў пераправай. Да 1948 у Сав. Арміі, потым у нар. гаспадарцы.
    
    ЮРЧЎК Мікалай Іосіфавіч (н. 27.5.1942, в. Дубенец Столінскага рна Брэсцкай вобл.), бел. матэматык. Др фіз.матэм. н. (1982), праф. (1983). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў БДУ (1966), дзе і працуе (з 1982 заг. кафедры, у 1983—85 і з 1996 дэкан). Навук. працы па дыферэнцыяльнааператарных ураўненнях, ураўненнях з частковымі вытворнымі і матэм. фізіцы. Распрацаваў метад энергет. няроўнасцей і дастасаваў яго да шырокага класа ўраўнення ў матэм. фізіцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
        Тв.: Метод квазнобрашення для задач управленмя начальным условнем для уравнення теплопроводностн с ннтегральным краевым условнем (разам з С.М.Аляксеевай) // Дмфференцнальные уравнення. 1998. Т. 34, № 4; Метод парных ннтегральных уравненнй в областн преобразовання Лапласа для решення задач теплопроводностм co смешаннымн разрывнымм граннчнымн условнямн (разам з В.П.Казловым. П.АМандрыкам) // йнженернофнз. журн. 1999. Т. 72. № 3.
    П.М.Бараноўскі.
    
    ЮРЫ (Urey) Гаральд Клейтан (29.4.1893, Уолкертан, штат Індыяна, ЗША — 6.1.1981), амерыканскі фізікахімік. Чл. Нац. АН ЗША (з 1935). Скончыў Ман
    
    
    танскі унт (1917), дзе і працаваў з 1919. 3 1921 у Каліфарнійскім унце (у Г.Н.Льюіса), таксама ва унтах Балтымара (1924—29), Калумбійскім (1929— 45), Чыкагскім (1945—58), Каліфарнійскім (1958—70). Навук. працы па хіміі ізатопаў, геа і касмахіміі, праблемах узнікнення жыцця. Адкрыў дэйтэрый (1932). Нобелеўская прэмія 1934.
      Літ.: Коган Й.Б. Г.К.Юря // Журн. Всесоюз. хнм. ова нм. Д.Й.Менделеева. 1975. Т. 20. № 6.
    
    ЮРЫДЫКІ (ад лац. jurisdictio судаводства), у феадальнай Польшчы і ВКЛ (з 15 ст.) адміністрацыйна адасобленыя часткі гарадоў ці прадмесцяў, якія былі пад уладай феадала, царквы або манастыра і на жыхароў якіх не пашыралася суд. і адм. ўлада гар. самакіравання. Узніклі ў выніку перасялення прыгонных на ўчасткі ці ў дамы, якія належалі феадалам у гарадах, або перасялення саміх гараджан у межах гар. уладанняў феадала. У кожнай Ю. яе ўласнік прызначаў старасту або войта, засноўваў суд. орган на ўзор гар. рады. Гар. самакіраванне дамагалася скасавання Ю., забараняла мяшчанам пераход на Ю. пад пагрозай выгнання з горада. Пасля Люблінскай уніі 1569 пашырэнню Ю. на Беларусі садзейнічала ўмацаванне пазіцый і рост уладанняў каталіцкай царквы. Ю. паскорылі працэс канцэнтрацыі ў гарадах рамесніцтва і гандлю, што спрыяла пашырэнню іх ролі як цэнтраў дробнатаварнай вьпвсці і абмену. У той жа час пашырэнне Ю. узмацняла ўплыў феад. анархіі на гарады, што перашкаджала іх эканам. развіццю і працэсу саслоўнай кансалідацыі гараджан. Ю. скасаваны сеймамі 1764 і 1791. З.Ю.Капыскі.
    
    ЮРЫДЫЧНАЯ АСОБА, паводле грамадзянскага заканадаўства Рэспублікі Беларусь арганізацыя, якая мае ва ўласнасці, гасп. распараджэнні або ў аператыўным кіраванні адасобленую маёмасць і адказвае за яе па сваіх абавязацельствах; можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і немаёмасныя правы, несці абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе. Ю.а. павінна мець уласнае найменне, самаст. баланс або каштарыс.
       Сгваральнікі маёмасці могуць мець абавязацельныя правы ў адносінах да Ю.а. або рэчавыя правы на яе маёмасць. Да Ю.а., якія маюць абавязацельныя правы, адносяцца гасп. твы, выгв. і спажывецкія кааператывы; яны маюць рэчавыя правы толькі на маёмасць, якую перадалі Ю.а. ў карыстанне ў якасці ўкладу ў статугны фонд. Да Ю.а., на маёмасць якіх іх стваральнікі маюць права ўласнасці або інш. рэчавае права, адносяцца унітарныя прадпрыемствы (у т.л. даччыныя) 1 ўстановы. што фінансуюцца ўласнікам. Да Ю.а., стваральнікі якіх не маюць маёмасных правоў, адносяцца грамадскія і рэліг. аргцыі. дабрачынныя і інш. фонды, аб’аднанні, асацыяцыі. саюзы. Ю.а. мае правы, якія адпавядаюць мэтам яе дзейнасці, прадугледжаньім у яе ўстановачных дакументах. Іншымі відамі дзейнасці Ю.а. можа займаода толькі на пад
    
    
     218 ЮРЫДЫЧНАЯ
    
    ставе спец. дазволу (ліцэнзіі). Яна можа быць абмежавана ў правах выключна ў выпадках і парадку, прадутледжаных заканадаўствам. Рашэнне пра абмежаванне Ю.а. можа быць абскарджана ў судзе. Праваздольнасць Ю.а. ўзнікае з моманту яе стварэння і спыняецца з моманту яе скасавання.
       Ю.а. дзейні